Article comments

"Zero Prospects": Lithuania Draws Conclusion After Lukashenka's Contacts with the USA

  • Нічога не магу зразумець
    24.03.2026
    Перспектыў нуль. Вызваленне палітвязняў вітаем. Вырашэнне праблемы з 1900 важкавікоў вітаем. Ці гэта не вынік гандлю санкцыямі? Трэба быць паслядоўнымі, таксама трэба быць разумнымі. Калі ёсць такія санкцыі, якія не вельмі паўплываюць на здатнасць Расеі весці вайну, а гэта ўсё адсочваецца, то можна дзесці у чымсці саступіць, каб вырашыць свае пытанні. Калі Лукашэнка хоча калій праз клайпеду вазіць, трэба паглядзець куды пойдуць грошы ад продажу калію. Калі грошы пойдуць Пуціну у кішэню на вайну - то не. Але я вельмі сумняюся, што Лукашэнка аддасць гэтыя грошы Пуціну на вайну. Я ніколі ў гэта не паверу.
  • Ботам
    24.03.2026
    Нічога не магу зразумець, Усё зразумела, санкцыі ЕС, Літва і Польшча не здымуць, як бы лукаботы тут не вылі па метадычцы.
  • Жвір
    24.03.2026
    Ліетувісы ня дурні, усё правільна разумеюць, і бачаць рэальную карціну. Тут зь імі можна толькі пагадзіцца. Няма нічога новага, нічога не адбылося, што дазволіла б спадзявацца на добрасуседзкія зносіны з боку Беларусі. Гэта тычыцца як зьнешняй палітыкі Беларусі, так і вонкавага жыцьця дзяржавы, дзе гвалт не спыняўся, але наадварот, рэпрэсіі, як руціна жыцьця.
  • Ботам
    24.03.2026
    Вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне ўсіх рэпрэсій, адмова ад русіфікацыі, пачатак беларусізацыі, спыненне ўсёй падтрымкі агрэсіі Расіі, правядзенне вольных выбараў і толькі пасля выканання ўсіх гэтых умоў ЕС здыме санкцыі, не раней лукаботы.
  • НЕ псіхапатам ва ўладзе!
    24.03.2026
    Якія ўвогуле могуць быць перспектывы збліжэння з псіхапатам Лукашэнкам і яго бандай вычварэнцаў? Няма перспектываў і спадзяюся не будзе. Так і пішыце заяўляйце. А Беларусь гэта не Лукашэнка і яго рэжым.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць