Article comments

Matskevich gathers politicians for a methodological "game". Babaryka is coming, Tsikhanouskaya — not yet. What's happening and how much does it cost?

  • Бгг
    25.03.2026
    Я понимаю, что большинство тут абудзiлася в 2020м году. Но те, кто наблюдал за белорусским полит-террариумом несколько дольше, знают, что Владимир Мацкевич - патриарх белорусского инфоцыганства. Тут не добавить не убавить. То, что он отсидел "за политику", говорит только о том, что для некоторых охранителей проще посадить все непонятное, чем разбираться.
  • Нічего. Нігде. Нікогда.
    26.03.2026
    Бгг, "Вся вааашааа жыыыыызнь...Ііігра!"
  • Гідоты
    25.03.2026
    А чаму ж вы не напісалі, што гэтыя "гульні" - дзіця распачынальніка канцэпцыі "русского міра" Шчадравіцкага, а Мацкевіч, Кірыенка і іншыя - яго шчырыя паслядоўнікі і ідэолагі? Зноў тут у чужыя гульні гуляюць.
  • усё ў кучу
    25.03.2026
    Гідоты, гучыць як "а пасажыры самалётаў ведаюць, што рэактыўныя рухавікі вынайшлі ў 3 рэйху?"
  • Плюс
    25.03.2026
    усё ў кучу, толькі не надта абазнаная асоба блытае рухавікі з ідэямі. Гэта як хрэн з пальцам параўнаць. Мацкевіч заўсёды прапіхваў рускамірскія ідэі пад рознымі соусамі.
  • Умеючы гугліць
    25.03.2026
    Плюс, ага, асабліва такія ідэі як “Владимир Мацкевич - Москва должна быть разрушена”. Пагугліце, што лі.
  • Пагугліў
    26.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Спрабуючы думаць
    26.03.2026
    Умеючы гугліць, Ну ок, але ту пра маскву, а не пра рускіймір.
  • Абу
    25.03.2026
    І далібог, няхай выпрацоўваюць штось агульнае.
    Але падкрэсліванне менавіта гульнявога характару мерапрыемства не можа не спарадзіць з'едлівых асацыяцыяў.
    Напрыклад:
    Падчас гульні пад вокнамі Офіса: "А Сьвета выйдзе?! Не? Хай хоць мячык скіне!"
  • Anatol Starkou
    25.03.2026
    Самая любімая, бо самая звыклая гульня ў беларусаў - гэта гульня ў “Ніколі ні пры якіх умовах не аб’ядноўвацца”. Яны мгуць гуляць у яе за 2000 еўрыкаў, за бяслатна і ў доўг да дргога прышэсця Ўсявышняга. Грошы не маюць значэння. Месца гульні і тэрмін таксама. У Якую б іншую ульню беларусы не гулялі ўсі іх гульні ўсё роўна закончацца гульнёй “Ніколі ні пры якіх умовах не аб’ядноўвацца”.
  • Шрэк
    25.03.2026
    Anatol Starkou, дык ты ў яе сам гуляеш, седзячы ў Нью-Ёрку.
  • Стары сабака, старыя трукі
    25.03.2026
    "Тры міністэрствы савецкай Латвіі" так і не ачунялі пасля гульні ў 1988-м.
  • ?
    25.03.2026
    Стары сабака, старыя трукі , а можна падрабязней?
    Ён гэта ў савецкай Латвіі рабіў?
  • Стары сабака
    26.03.2026
    ?, так напісана ў артыкуле. Позні савок - гэта было нешта. Савецкія ўлады адчайна шукалі выйсця з эканамічна-палітычнай сракі ў самых дзіўных месцах. То й цалкам магло такое быць.
  • Pupupu
    25.03.2026
    Гульні розуму па-беларуску )
  • Не факт
    25.03.2026
    Pupupu, не факт, што па-беларуску, а не па-расейску...
  • Чел с горы
    25.03.2026
    Похоже, назревает грандиозный бульбосрач, каких ещё не бывало.
  • ха
    25.03.2026
    Основная цель обсуждений должна быть - как выходим на полное самофинансирование
    Полиграф всех кто в верхушке дем движения
    Без денег и безопасности все дальнейшие рассуждения о пути пшик в воздух.
  • Што гэта ?
    25.03.2026
    Хто можа патлумачыць, што такое "метадолаг"?
  • Жвір
    25.03.2026
    Што гэта ?, Мацкевіч косіць пад друіда Панарамікса, ён дасьць Бабарыку выпіць зельле, як той даў яго Астэрыксу і Абеліксу... Ну і панеслася, гамон дыктатуры !
  • Янка
    25.03.2026
    Што гэта ?, метадолаг - гэта распрацоўшчык плана дзеянняў тактычнага альбо стратэгічнага ўзроўню. Стратэгічныя крокі, якія прапанаваў спадар Мацкевіч яшчэ восенню 2020, гучаць амаль што па класіцы - вяртанне лідараў і стварэнне дваеўладдзя. Праблемы пачынаюцца на тактычным узроўні. Напрыклад на конт вяртання Ціханоўскай спадар Мацкевіч тады агучваў наступны варыянт - вялічэзная колькасць беларусаў становіцца па абедзхьва бакі дарогі Каменны Лог-Менск, а тэрыторыю пункта пропуску Ціханоўская пераадольвае ў атачэнні еўрапейскіх дыпаматаў.
    У гэтай сувязі вельмі дарэчна ўзгадаць анекдот, які сёння ў этэры ОУ распавёў спадар Крук:
    Задзяўбаліся два труса, што іх у лесе ўсе заўсёды гнабяць і прыйшлі параіцца да савы, што ім рабіць. Прыходзяць да яе, распавядаюць пра сваю бяду, і тая ім адказвае:
    - Ператварыцеся ў вожыкаў, вожыкі калючыя, таму іх ніхто не чапае.
    Узрадаваліся трусы, падзяквалі саве і пабеглі ў лес выконваць параду. Бягуць, бягуць і тут першы ў другога запытваецца:
    - Слухай, а якім чынам нам ператварыцца ў вожыкаў?
    - А я ня ведаю
    - І я таксама. Тады пабеглі назад да савы, спытаемся
    Вяртаюцца да савы:
    - Паслухай, сава, а якім чынам нам ператварыцца ў вожыкаў?
    - Гэтага я ня ведаю. Я - стратэг!
  • Гэта то
    26.03.2026
    Што гэта ?, Гэта вучоны, які вывучае метадон.
  • Справка
    27.03.2026
    Што гэта ?, это такая специфическая позиция по аналогии с учёным/инженером, объектом интереса которой является само мышление и деятельность. Например, методолог науки будет изучать не конкретную область, типа физики или там социологии, а саму науку как ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ по познанию мира.

    Но если брать конкретного методолога Мацкевича, то в данном случае его интересом является способ мышления и деятельности демократических сил сопротивляющихся режиму. ОДИ, которую предлагает он, в данном случае является специальным методом по препарированию способов мышления субъектов оппозиционного движения, и выработку более эффективной стратегии, взамен того, чем занимались последние 6 лет.
  • Стала страшна
    25.03.2026
    Але я вас папярэдзіў», — жорстка фармулюе метадолаг сваю пазіцыю./
    Гульня пачынаецца...з пагрозаў....
  • А хто спонсар?
    25.03.2026
    Некаторым мы прапануем ехаць за ўласныя грошы», — кажа Мацкевіч.

    А некаторым не за ўласныя?
  • Боты брэшуць - вецер носіць
    25.03.2026
    Задумка і ідэя файныя і Святлана Георгіеўна шмат страціць, калі не прыедзе. Але мене не вельмі падабаецца назва "гульня" да такога адказнага і важнага мерапрыемства. Нібы падсведама намякае, пра нешта безадказнае і нязначнае.
  • Жвір
    25.03.2026
    Боты брэшуць - вецер носіць,
    Сапраўды, вецер ня тое носіць. Давайце папросім вецер, каб ён панёс лухту Мацкевіча, кудысьці далёка-далёка, як насіў яе раней...
  • Pupupu
    26.03.2026
    Боты брэшуць - вецер носіць, што канкрэтна страціць любы, хто туды не прыедзе? Асабліва мне цікава зь якой мэтай туды хочуць засунуць "расейцаў і прадстаўнікоў іншых краінаў". Выглядае хутчэй проста як дзеяньне дзеля дзеяньня.
  • Адоль.
    25.03.2026
    Не нагуліся яшчэ?
  • Жора
    25.03.2026
    Ха-ха. Ха-ха-ха.

    Разумею матывацыю ўдзелу Бабарыкі - ускочыць у адыйшоўшы пяць з паловай год таму цягнік беларускай палітыкі. Для астатніх, калі яны за пяць з паловай год не выпрацавалі агульную стратэгію.. доктар сказаў у морг.

    І Святлана Рыгораўна, вядома, не паедзе. Калі ейнае лідарства тэарэтычна можа быць аспрэчанае, ёй гэтыя гульні як сабаку пятая нага.
  • Сяржук Каляда
    25.03.2026
    Жора, палітыкаю можа займацца толькі ў сваёй дзяржаве, грамадзянінам якой ты з'яўляешся. За мяжою ты сабака бязногая, якая здольная толькі брахаць.
  • Янка
    25.03.2026
    Сяржук Каляда, так i запішам: дэ Голь - брахлівы бязногі сабака
  • GF
    25.03.2026
    Vanhuju napłyű kanservaű
  • Drill baby drill
    25.03.2026
    У нас ужо розныя коўчы, мэнаджары і аніматаркі пагуляліся ў палітыку ў 2020м і гуляюцца дагэтуль, таму маем, тое што маем…
  • .
    25.03.2026
    1. Перад тым, як запрашаць на нейкую невідавочную актыўнасць (у даным выпадку метадалагічную гульню), трэба распавесці, што за яна:
    - У чым яе навуковая база.
    - Якая яе гісторыя.
    - У чым розніца з аналагічнымі актыўнасцямі.
    - Якія практычныя вынікі будуць і чаму.

    Зараз, на ўзроўні артыкула агучана толькі 4 пытанне, і тое часткова.

    Я ведаю частковы адказ на 2 пытанне: гэта маскоўская метадалагічная школа Шчадравіцкага.
    Пры гэтым "маскоўская" тут не нясе галоўнай пагрозы і здрады: не выглядае, што ў тэкстах метадолагаў "закадзіравана" імперскасць і іншыя дрэнныя каштоўнасці ўсходняга суседа.
    Але навуковы і практычны складнік гэтай актыўнасці агучаны, на мой погляд, мутна. І гэта нашмат большая праблема (як, для аналогіі, і ў гульнях з паліграфам).


    2. Мацкевіч прагназуе, што "ўжо на другі дзень канфрантацыя павінна перайсці ў супрацоўніцтва".
    Гэта элементы тымбілдынга, то-бок, стварэння каманды?
    З тым жа поспехам яно можа перайсці і ў большую канфрантацыю. Людзі розныя, нехта стане паводзіць сябе канструктыўней, нехта наадварот зламаецца і ўскрыецца.
    Не бывае нейкіх цудоўных рашэнняў, якія прымушаюць любых людзей стаць лепш, а яшчэ і ўсяго за дзень.
    Карысны досвед узаемадзеяння людзі атрымаюць, тут бясспрэчна.


    3. Ці зможа новая каманда выдаваць нейкія новыя рашэнні лепшай якасці?
    Невядома. На прыкладзе самога Мацкевіча: як ён лічыў ключом перамогі ў 2020-м неабходнасць абараняць лідараў. Маральны выклік слушны, практычная рэалізацыя няясная.
    Або іншы прыклад, які вышэй прыводзіў Янка.


    4. Ёсць такі аспект: адзін са спосабаў знайсці сабе пазіцыю, з якой пакамандаваць іншымі. Метадолаг - бог гульні, ён яе прыдумаў, ёю кіруе. Астатнія ніжэй за яго.
    Другая падобная схема: паліграф. Паліграфолаг і тыя, хто яго наймаюць, вышэй за чалавека, якога правяраюць. Праверыць усіх - пакамандаваць усімі.
    І трэцяя схема: праверка па розных базах. У каго базы, той і аддзел кадраў, кіраўнік.
  • Тадэвуш Рэйтан
    25.03.2026
    Пакуль адны змагаюцца за сваю зямлю, пад сваім нацыянальным сцягам ды гербам, тыя, хто выракся роднай мовы ды ўласнай саманазвы народу, на чужыне гуляюць у гульні.
    Такі вы народ.

    [Зрэдагавана]
  • Херой
    25.03.2026
    Тадэвуш Рэйтан , асабліва ты ня выракся і змагаешся акурат на беларускай зямлі
  • Юлій Каралёў
    25.03.2026
    Шматгадовае шарлатанства ніяк не спыніцца. Франак, канешне, пацыфісцкі скажа, што "няхай квітнеюць сто кветак", але С.Г. у гэты балаган нельга ні нагой. Я усё чакаю калі пасля безсэнсоўнай заумі Шчадравіцкага лаканаўскі фрэйдызм у ход пойдзе...
  • Чытач
    25.03.2026
    Юлій Каралёў, 100%
  • ТРЭШ
    25.03.2026
    Нейкі цімбілдынг у расійскай адаптацыі. Хто ў агульную думку ўпішацца - той малайчына, хто не ўпішацца - таго звольняць. У выніку ўсе павінны пачаць думаць аднолькава - як Мацкевiч. Дарослыя людзi тыдзень будуць гуляць у гульню. Ну i трэш.
  • 2000 или проиграешь
    25.03.2026
    сем дзён пражывання ў камфартабельных умовах
    кошт удзелу аднаго чалавека — 2000 еўра
    еще какой-то беларускi бізнэсу за мяжой, это наверное под который 100500 фондов открыто

    нормально так дед начал спасать Беларусь
  • Вы серьезно?
    26.03.2026
    За 35 лет в Беларуси дед так и не заработал на пенсию. Все боролся. И продолжает. Кто то всерьез это воспринимает?
  • Ну i гульня
    26.03.2026
    Не трэба Ціханоўскай у гэтым удзельнiчаць. Мяркуючы па тым, што было на слуханнях у КР, гэта хеўра сытых лайдакоў яе зжаруць, і костак не пакінуць. Адныя ўдзельнікі чату рэфарматараў і рефарматарак чаго вартыя, - яны ад злосці і нянавісці да Ціханоўскай аж захлынаюцца і брудам яе паліваюць без перапынку. Пра бабарыканцаў увогуле змаўчу. Ціханоўская беларусам патрэбна жывая і здаровая. Хай лепш адпачне па-сапраўднаму: нейкi тыдзень на моры ці ў санаторыі, каб ні тэлефанавання, ні працы. Такое пажаданне Святлане Ціханоўскай ад беларусаў з-за памежнага плоту. НН, так ей і перадайце.
  • Абы ляпнуць
    26.03.2026
    Ну i гульня, скідвайся на санаторый.
  • У Каардынацыйную раду
    26.03.2026
    Есць КР для гэтага.
    Не гульня, а праца з рэчаіснасцю.
    Дзе выпрацоўваць стратэгіі могуць абраныя беларусамі прадстаўнікі, а не ананімы ды тыя, хто не жадае/баіцца праходзіць праз выбары, нейкія бізнэсоўцы, прадстаўнікі іншых краінаў і г.д. пад кіраўніцтвам самаабвешчанага "метадолага".
  • Аналитик
    27.03.2026
    Пусть за свои деньги делают что хотят, пусть хоть игры, хоть шашлык жарят на природе. В лучшем случае разработают общую стратегию, построят альянсы. В худшем случае поссорятся. А ссоры и так есть в оппозиции.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць