Article comments

Zelenskyy: Russia Gives Ukraine Two Months to Withdraw from Donbas

  • Пагоня
    01.04.2026
    Леу́ Сапега казау́ :
    спадарства , ня верце ардзе
  • Filipp
    01.04.2026
    "«Лагічнае пытанне, калі іх мэта толькі Данбас, гэта маё пытанне нашым амерыканскім калегам, тады, калі яны змогуць захапіць Данбас, для чаго яны кажуць, што яны пойдуць далей, потым будуць іншыя ўмовы. То бок пытанне ўсё ж такі не Данбас»"©
    Відавочна, што пытанне не ў Данбасе, а ў тым, здольна лі кіраўніцтва Украіны ацаніць сітуацыю і дыпламатычным шляхам вырашаць канфлікты. Тое, што ўкраінскія салдаты могуць вырашаць канфлікты вайсковым шляхам ( і могуць бодра) гэта ўжо зразумела ўсяму свету.
  • .
    01.04.2026
    Во як. Праблема нібыта ва Украіне, украінскія мілітарысты не здольныя да дыпламатыі.
    Бедная Расія, напала, бо не жадала напасці, і зараз жадае скончыць вайну, але ўкраінцы замінаюць. Прыходзіцца нападаць і нападаць.
    Такі абсурд прадаяце...

    І па заяве Расіі. Праз 2 месяцы можна будзе сказаць, што Данбас не захоплены, значыць, тое быў блеф, і Амерыка абапіралася на пусты аргумент Расіі.
    Трампу гэта не будзе замінаць дынаміць дапамогу, знойдзе яшчэ аргументы-прэтэнзіі, але перамоўная пазіцыя будзе слабейшай.
  • Filipp
    01.04.2026
    ., "Во як. Праблема нібыта ва Украіне, украінскія мілітарысты не здольныя да дыпламатыі.
    Гэта не праблема, гэта пазіцыя. І не ўкраінскія мілітарысты ( у іх няма ні якай праблемы, яны стаю краіну бароняць ), а ўкраінскі рэжым. У 22 годзе яны адмовіліся ад дыпламатычнага рашэння аб нейтральным статусе, у весну 22 года адмовіліся ад дыпламатычнага рашэння па спыненні вайны і зараз ізноў адмаўляюцца. ЗША гатовая, Расея гатова, Украінская ўлада не гатовая да дыпламатыі.
    Я лічу гэта трагедыяй Украіны.

    "Бедная Расія, напала, бо не жадала напасці, і зараз жадае скончыць вайну, але ўкраінцы замінаюць. Прыходзіцца нападаць і нападаць.
    Я вам і раней казаў, што кожны суверэн мае права пачынаць войны, вось мы бачым, як гэта сваё права рэалізуе ЗША і Ізраіль у дачыненні да Ірана. Той факт, што ЗША і Ізраіль напалі на Іран, не робіць іх злодзеямі, яны адстаіваюць сваі нацыянальныя інтарэсы.
  • Жвір
    01.04.2026
    Filipp, вайна пачалася ў 2014, захопам Расеяй Крыма й частак усходніх абласьцей Украіны. Ніхто ніякіх перамоваў, ці дыпляматычнага ўрэгуляваньня, не прапаноўваў, расейцы брутальна захапілі й выкацілі свае патрабаваньні. А ў 22-м з боку Расеі былі ультыматумы, у тым ліку й да NATO, ня толькі да Ўкраіны, што ніяк ня ёсьць спробай дыпляматычнага вырашэньня пытаньняў Расеяй, як вы гэта называеце.
  • Filipp
    01.04.2026
    Жвір , "вайна пачалася ў 2014, захопам Расеяй Крыма й частак усходніх абласьцей Украіны. Ніхто ніякіх перамоваў, ці дыпляматычнага ўрэгуляваньня, не прапаноўваў, расейцы брутальна захапілі й выкацілі свае патрабаваньні."©

    Колькі тысяч вайсковых украінцаў загінула пры абароне гэтага "брутальнага захопа"?
    Але ж пытанне не ў гэтым. Можа лі Расея вырашаць сваі канфлікты сіла? - Так, і як па мне, занадта часта абірае вайсковы шлях вырашаць канфлікты. Але ж, Расея "ўмее" і ў дыпламатыю гуляць, а вось Украіна -- не( Калі яны разбілі расейцаў у 22 годзе, яны ( для саміх сябе) былі вінныя іграць у дыпламатыю, калі ў іх на руках былі добрыя "карты", але ж яны замест гэтага, вырашалі гэты канфлікт вырашаць праз ваенны чыннік.

    "А ў 22-м з боку Расеі былі ультыматумы, у тым ліку й да NATO, ня толькі да Ўкраіны, што ніяк ня ёсьць спробай дыпляматычнага вырашэньня пытаньняў Расеяй, як вы гэта называеце"©
    Нават ультыматум, гэта яшчэ частка дыпламатыя. Вы ведзь бачыце розніцу паміж "яшчэ адзін крок у мой бок, і я страляю" і "пачаць страляць"?
    Спачатку ідзе спроба вырашыць пытанне праз дыпламатыю, калі не атрымліваецца, у ход ідуць гарматы, калі і яны не дапамагаюць, і бой зноў ідзе дыпламатыя.

    Відавочна, што калі б Масква магла вырашыць пытанне вайсковым шляхам, яна б не імкнуламя б дыпламатыі. Але ж і Украіна, не можа закончыць гэты канфлікт вайсковым шляхам.
  • Жвір
    01.04.2026
    Filipp, Расея "ўмее" і ў дыпламатыю гуляць, а вось Украіна -- не. >> Лухта. Прыклад, як Украіна забясьпечвае свае войска заходнімі ўзбраеньнямі ды грашыма (нават маючы непрыхаваных нядобразычліўцаў) сьведчыць пра адваротнае...
    А вось Расея ў дыпляматыі ніколі высока ня лётала, гэтым і тлумачыцца тое, што яна "занадта часта абірае вайсковы шлях вырашаць канфлікты"... Была б Раша добрым дыпляматам, дык не ліла б кроў сваіх грамадзян цягам усёй сваёй гісторыі, як вонкі, так і ўнутры краіны...

    Ультыматумы - гэта ўжо не дыпляматыя. Дыпляматыя гэта мастацтва дыялёгу і кампрамісаў, а ультыматум - гэта маналёг, які не прадугледжвае кампрамісаў, прамое патрабаваньне, якое альбо павінна быць выканана дабравольна, альбо будзе ўжыты прымус (расейская клясыка - вайна) для яго выкананьня. Ультыматум як раз і азначае канец дыпляматыі, гэта, як кропка ў канцы апошняга сказу, якая заканчвае ўвесь аповед. Але, калі для вас і вайна дыпляматыя, дык пэўна мы гаворым і разумеем розныя рэчы...
    Не валодаючы матчасткай, вы кампраметуеце сябе высновамі, Filipp. У грамадзе адукаваных людзей вам будзе цяжка...
  • Filipp
    01.04.2026
    Жвір , "Прыклад, як Украіна забясьпечвае свае войска заходнімі ўзбраеньнямі ды грашыма (нават маючы непрыхаваных нядобразычліўцаў) сьведчыць пра адваротнае..."©
    Канешне не сведчыць, у іх настолькі дрэнная дыпламатыя, што ў іх дрэнныя адносіны з усімі сваімі нават суседзямі.
    Да і узровень дыпламатыі трэба сачыць у кантактах не з хаўруснікі, а з ворагамі. Узровень дыпламатыі Украіны гэта цырк.

    "А вось Расея ў дыпляматыі ніколі высока ня лётала, гэтым і тлумачыцца тое, што яна "занадта часта абірае вайсковы шлях вырашаць канфлікты"."©
    Так ніхто і не кажа, што яны тут героі дыпламатыі, гаворка шла пра тое, што яны ўвогуле ў яе ўмеюць, а Украіна -- не.

    "Дыпляматыя гэта мастацтва дыялёгу і кампрамісаў"©
    І на якія кампрамісы гатова Украіна? Ацаніце узровень іх дыпламатыі?

    "Але, калі для вас і вайна дыпляматыя"©
    Гэта вы ўжо нешта выдумляеце, дзеля такое казаў?)

    "У грамадзе адукаваных людзей вам будзе цяжка..."©
    Аналагічна Жвір )
  • Жвір
    01.04.2026
    Filipp, І на якія кампрамісы гатова Украіна? >> на спыненьне баявых дзеяньняў без перадумоваў. Зяленскі неаднойчы гэта казаў.
  • Filipp
    01.04.2026
    Жвір , І ў чым тут кампраміс? Кампраміс, гэта калі страчвае і той, і той бок, і кожны ідзе на саступкі.
  • Жвір
    01.04.2026
    Filipp, так, сапраўды, Расея нічога не страчвае, нават сваіх салдат, можа зь ейнага боку кампрамісу і няма (у вашым разуменьні), але ж вы спыталі на якія кампрамісы гатова Ўкраіна, і я вам адказаў. Што Ўкраіна страчвае ? Украіна страчвае кантроль над 20% сваёй тэрыторыі... Але, на думку Зяленскага, спыненьне баявых дзеяньняў таго каштуюць.
  • понятно
    01.04.2026
    Кремлядям нужна вся Украина, трампу нужен "мир", до ноябрьских выборов в США, ценой капитуляции Украины, а потом гойда до Киева и Днепра.
    Похоже на то, что трамп согласен отдать всю Украину путину, ради утопии, что он оттянет её от Китая, а если точнее то ради освоения 12 триллионов долларов, от кремлёвских, за 20 лет, а оттягивание России от Китая - просто ширма.
  • Цвярозы позірк
    01.04.2026
    1) я не веру, што Рашка за два месцы зможа дазахапіць Данбас, бо яна гэта ўжо пяты год зрабіць ніяк не можа
    2) пры гэтым я веру ў тое, што як толькі Рашка атрымае поўны кантроль над Данбасам (не важна, якім чынам), то вайна сапраўды можа скончыцца
  • Жвір
    01.04.2026
    Цвярозы позірк, вы не хочаце звярнуць увагу на відавочны факт, што 1) вайны ўвогуле не было, покі Рашка не ўлезла ва Ўкраіну, што дае падказку на тое, як вайну спыніць,.. і 2) Нават узлезшы ва Ўкраіну, і жо завалодаўшы тэрыторыямі Ўкраіны у 2014-м., Рашка не спынілася, і пайшла вайной, што дае падказку на тое, чаго чакаць у выпадку сыходу ЗСУ з Данбасу. Прыклад, прэцэдэнт, перад вачыма, і няма падставаў яго ігнараваць,.. хоць верце, хоць ня верце... Факт.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць