Article comments

Krautsoŭ, Azaraŭ, Lutskina... 174 Names of Individuals Vying for a Spot in the Coordination Council Revealed

  • Крута, малайцы!
    04.04.2026
    Яшчэ не ўсіх ведаю, але багата хто ужо мае нейкую публічнасць, я паглядзеў выступы. Але багата каго няма, а хацелася б бачыць таксама. Буду галасаваць.
  • Жора
    04.04.2026
    На лукашысцкіх выбарах была адна вельмі карысная штука: пад імя-прозвішча кандыдата пісалі, колькі ён зарабіў за мінулы год і што мае ў маёмасці. Тут вельмі не хапае такой інфармацыі, плюс які % атрыманняў складаюць грантавыя даходы - наўпрост самім чалавекам, ці ў грант-канторах. Было б вельмі карысна аддзяліць прафесійных грантасмокаў-балаболаў ад рэальнага бізнэсу.
  • Янка
    04.04.2026
    Жора, гэта ўсё так і гэта павінна быць на выбарах у органы ўлады ў Беларусі, а таксама ў датычэнні дзяржчыноўнікаў, пачынаючы з пэўнага ўзроўню, і гэта абавязкова будзе пасля дыктатуры. Але давайце сыходзіць перш за ўсё з таго, навошта гэта робіцца. Дэпутаты і дзяржслужбоўцы атрымліваюць даход з бюджэту, то бок з падаткаў выбаршчыкаў. І калі выбаршчык бачыць, што чыноўнік альбо дэпутат атрымлівае даход нашмат большы за даход большасці выбаршчыкаў, альбо валодае неадэкватна дарагой маёмасцю, то ў іх адразу ўзнікае пытанне суадносінаў іхнага ўзнагароджання і эфектыўнасці працы на карысць тых, хто іх фінансуе сваімі падаткамі. Каардынацыйная рада пакуль што не фінансуецца за кошт падаткаў беларускіх выбаршчыкаў, таму незразумела, з якой менавіта мэтай прапануецца патрабаваць ад кандыдатаў дэкларацыі аб даходах і маёмасці. А што тычыцца разважанняў пра "грантасмокаў" і "грантавыя канторы", якія больш за ўсіх любяць разганяць сядзячыя на шыі беларускіх падаткаплатнікаў лукашэнкаўская прапаганда, ідэёлагі ды верцікальшчыкі - то якое датычэнне гэта мае да ацэнкі эфектыўнасці працы на вашу карысць, але без вашага фінансавага ўдзелу? І якім чынам тут "рэальны бізнэс"? Праца палітыка - гэта таксама праца, і ў ідэале яна павінная быць прафесійнай, а не сумяшчальнай, нібыта халтурка апроч асноўнай працы. І гранты ва ўмовах дыктатуры і пераследу за фінансаванне апазіцыйнай палітычнай дзейнасці знутры - гэта вымушаная з'ява, якая даволі хутка знікне пасля аднаўленне дэмакратычнага ладу ў Беларусі.
  • Морфеус
    05.04.2026
    Янка, так а на что мне эти фамилии? Кто эти люди вообще?
    Пусть покажут свои доходы конечно, что в собственности, это общемировая практика и это докажет их состоятельность. Пусть свои заслуги, программы опубликуют.
    Закон и правопорядок как-то вообще по-лукашистски звучит.
    Наступ какой-то. Куда там наступ то?
    Вот их 174 а на столько мест они претендуют, какой там конкурс?
    Что эти лупоносовы и латушки сделали ну например за последний год, прошлый их созыв так сказать. Какой-то отчёт о проделанной работе будет?
  • Якуб
    05.04.2026
    Янка, Гэтыя людзі фінансуюцца з бюджэтаў эўрапейскіх краінаў. А значыцца - з грошай падаткаплатнікаў. А значыцца - з маіх грошай у тым ліку. А Вы кажаце "не абавязаны..."
  • like.. wtf?
    04.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Sihaumrik
    04.04.2026
    Напротив каждого списка - количество голосов, которые он наберёт…
  • ш
    04.04.2026
    Это какая-то намеренная дискредитация политзаключенных? Во главе списка Зянкович, которого освободили не как политзаключенного, а как гражданина США, лишенный лицензии за обман клиентов, единственный давал показания в том числе на Щигельского, который счас в его списке. Сюр какой-то
  • Говори правду!
    05.04.2026
    ш, Зенкевич давал показания на Щегельского, ибо очень хорошо его знает. А раз они друзья- поэтому в одном списке.
  • 777
    05.04.2026
    ш, ---а.яны.там усё сюр...
  • Не падкажыце?
    05.04.2026
    Говори правду!, я так разумею, што гэта спіс кгб? А дзе губопік?
  • Ну
    04.04.2026
    НН, было б добра ўбачыць грунтоўны артукыл з параўнаннем праграм спісаў па прынцыповым пазіцыям: месца беларускай мовы ў жыцці краіны (адна дзяржаўная, ці дзве і г.д.), стаўленне да сувязяў з расеяй, "за" здымаць/не здымаць санкцыі і г.д. Пакуль, нажаль, няма аніводнага спісу без "пытаннячкаў".
  • Адзін з лепшых каментатараў.
    04.04.2026
    Барацьба разгарнецца не на жарт.
  • Невероятная бухгалтерия
    05.04.2026
    174 умножить от "2 к за разные активности на Facebook, не так уж и много" для рядовой активистки. Это в месяц получается...
  • Сяржук Каляда
    05.04.2026
    На халеру нам гэныя дармаеды?!
  • Кнур
    05.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Говори правду!
    05.04.2026
    Это они называют выборами? Ну может я чего-то не понимаю. Объясните, а кто будет голосовать на этих выборах?
  • 777
    05.04.2026
    Говори правду!, ---яны і будуць
  • Ну
    05.04.2026
    Говори правду!, я буду. Табе маё прозвішча напісаць?)
  • Алесь.
    05.04.2026
    Ува ўсіх спісах дастаткова шмат новых мельнікавых - людзей, якія зарабляюць на тым, што ў замежжы яны імітуюць апазіцыйнасць. У Беларусі на гэта, мусіць, не было часу і натхнення, а тут -"мы ж апазіцыя". Забаўна, канешна. Асабліва ўлічваючы, што замест Мельнікавай, выбралі Брухана. Якога ў апазіцыйнасці ў Беларусі, то аніхто ня можа папракнуць - дробны клерк аблвыканкама, звычайны вінтік лукашэнкаўскай сістэмы незаконнай улады. Такіх і цяпер у лукашэнкі хоць гаць гаці. Зразумела, што так пашыраюць лукашызм, бо дыктатуры ўжо 30 гадоў. Вось дабраліся і да замежжа.
    А пытанне адно. І да тых хто ў спісах, і тых хто кажа пра "выбары". А навошта гэта новая каардыцыйная рада? Не нагуляліся з папярэднімі?
    А наконт "выбараў", то гэта ў пэўным сэнсе нават горш, чым "выбары" лукашэнкі. Там хоць імітуюць спісы выбаршчыкаў, а тут іх проста няма. Выкарыстоўваюць пашпарты, якія выдае ўлада. Кантроль за гэтым немагчымы, бо ўсё робіцца праз інтэрнэт. Пры той колькасці агентаў, якія ёсць у спецслужбах, то праз іх можна дамагчыся перамогі любога блока, не моцна напрагаяся. Канешна, калі галасы будуць падлічваць. Што, таксама, зусім не факт. Бо хто можа праверыць?
    Сапраўды, нейкі сюррэалізм.
    Ці сэнс тут, як у радках вядомай расейскай песенькі:
    "Выбары, выбары,
    кандыдаты - ... (харошыя людзі)".
  • алі
    05.04.2026
    Алесь., слушна разважаеце. Папярэдні склад КР анічога не дасягнуў, ані чым станоўчым не ўвайшоў у гісторыю. Навошта выбіраць новы?
  • Вадя
    05.04.2026
    Жук-100 экземпляров, жаба-74штуки
  • Пінская шляхта
    05.04.2026
    Божа мой, той самы сюр... Ведаюючы некаторых першых ў сьпісах і абсалютна ня ведаючы астатніх... Ваня Краўцоў і астатнія, каторых хацеў бы нават ня ведаць... Не, прабачце, НЕ ЗЬБІРАЮСЯ НАВАТ ГАЛАСАВАЦЬ, бо ўласнае сумленьне не даруе.
  • 1
    05.04.2026
    Дзеці капітана Гранта
  • Iмя
    05.04.2026
    1, Патомныя гранцье.
  • Влад
    05.04.2026
    Это какой-то....позор.
  • Увага, ПЫТАНЬЕ!
    05.04.2026
    Ці будзе ў "бюлетэнях" графа "Супраць усіх"?
  • Вася
    05.04.2026
    [Рэд. выдалена]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць