Света, сыходзь!, Света ўжо практычна сышла, але засталіся тыя, хто за ёй стаялі ўвесь гэты час - Лябедзька, Дабравольскі, Вячорка.
Пофігу ўжо
19.04.2026
Вашы расказы пра нішто. лепш адкажы за што сядзеў?
Ярмошына
19.04.2026
Я ўжо варыла боршч з бюлетэняў. Смашна есці
Наіўныя
19.04.2026
Як дзеці. Не здзіўляюся, што за 6 год поўнае зэро па ўсіх напрамках. Адныя енкі: вызваліце нам палітвязняў. Зараз будзем назіраць агонію КР. А што далей? Прадкажу: Лука ўвяжа нас ў вайну, а вы ня маеце нічога і нікога, акрамя трэнера па боксу. Што зноў будзеце ўцякаць? ужо ў Гішпанію? Дык чаго час губляць?
Санчосранчо
19.04.2026
Наіўныя, там ўжо офіс прыгатавалі. Змаганне на пляжах Гішпаніі прывядзе да перамогі.
Ненаіўны
19.04.2026
Наіўныя, дык калі ты такі раузмны і маеш больш моцны ўплыў, чым тая ціханоўкая, якога чорта звяздіш тут у каментарах? Наперад, дзейнічай! Ці табе ціханоўская замінае?
Весткі з фронта
19.04.2026
Наіўныя, А я з вамі пагаджуся. Тут Чарнігаў абстралялі дронамі. Думаю, лукашысцкі роўмінг запрацаваў.
[Зрэдагавана]
Саламон
19.04.2026
Наіўныя, няма нічога прасцей, каб рэтраспектыўна асуджаць кагосці за нейкія дзеянні, асабліва калі асабіста ты нічога не робіш. Альбо абвінавачваць кагосці ў наіўнасці. У палітычнай барацьбе ёсць дзве супрацьлеглыя катэгорыі - наіўнасць альбо авантурызм - з адзінага боку і параноя - з супрацьлеглага, маўляў усё роўна нічога не атрымаецца. У якой кропцы знаходзіцца баланс і хто гэта дакладна ведае? Калі Зянон Пазняк 30.10.1988 павёў людзей у Курапаты, а іх там адносна лагодна па нашых часах пабілі - ці была гэта наіўнасць/авантурызм? Нагадаю, што ніякіх зменаў ні ў тым годзе, ні ў наступным не адбылося. І калі той жа Пазняк асуджае лідараў рэвалюцыі-2020 за яе паспешнасць - ці гэта не параноя? Галоўным вынікам рэвалюцыі-2020 стала тое, што яна канчаткова вычарпала ўсе магчымасці легальнай палітычнай барацьбы (прынамсі пры жывым Лукашэнку), і праз масавую палітычную мабілізацыю даказала гэта і беларусам, і астатняму свету. І нажаль, вельмі рэдка гэты захад абыходзіцца без стратаў. Але пакуль змаганне працягваецца, пакуль унутры людзі не пагадзіліся з таталітарнай дыктатурай, пакуль Ціханоўская, Латушка, Каардынацыйная рада, Белпол і іншыя беларусы ў выгнанні працягваюць змаганне - то рэвалюцыя не скончаная.
У цябе не спыталі
19.04.2026
[Рэд. выдалена]
Адказ
19.04.2026
Ненаіўны, так, замінае, бо з...е эфір.
[Зрэдагавана]
Не прыкідвайся дурнем
19.04.2026
[Рэд. выдалена]
Праблемка
19.04.2026
Ненаіўны, дык мы і робім, але куды не прыйдзеш паўсюль офіс патаптаўся. Прычым так, што ніхто і размаўляць не хоча. Спытайце Франака чаму.
Просьба
19.04.2026
Ненаіўны, дашлі мне паштоўку з Гішпаніі
Янка
19.04.2026
Адказ, вай-вай, дрэнныя "офісныя" запоўнілі ўвесь ютуб, ўвесь тэлеграм і ўвесь тык-ток. У ўсіх астатніх заблакавалі. Які жах!
Вітаю офісных ботаў
19.04.2026
Янка, чаму дрэнныя? Для сябе яны добрыя. І для цябе таксама, бачу, што прачнуўся і за працу. Толькі для Беларусі што за профіт?
Не толькі
19.04.2026
Янка, офісныя не толькі запоўнілі ўвесь ютуб, ўвесь тэлеграм і ўвесь тык-ток. У ўсіх астатніх заблакавалі. Які жах!, але і змарнавалі на гэта мільёны еўра, выдзеленыя захадам на ратаванне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі. Усе сродкі былі прыватызаваныя офіснымі структурамі, каб нічога не пайшло тым, хто змог бы аказаць рэальны супраціў.
Янка
19.04.2026
Не толькі, адчыню толькі вам вялічэзную таямніцу. Насамрэч на абрынанне рэжыма Вячорку былі выдадзены не мільёны, а мільярды. Натуральна гатоўкай. Асабіста мяне ён выдаў 100 мільёнаў. Канешне ж гэта сціпла, але спадзяюся, што ў наступны раз дасць больш.
Цівун
20.04.2026
Янка, а калі падаткі плаціць будзеш?
Назіральнік
19.04.2026
Не прыкідвайся дурнем, я б да гэтага дадаў яшчэ падставы людзей і сабатаж усіх рэальных ініцыятыў, як той жа пашпарт. Увогуле складваецца ўражанне, што офіс існуе для кантроля над эміграцыяй.
.
19.04.2026
Ну дык звяртай на сабе большую увагу не пустымі размовамі, адцягвай рэсурсы і людзей на сабе, не імітуй змаганне і не дыскрэдыуй Беларускі рух. Мала?
Ёсць у гэтым нешта
19.04.2026
Назіральнік, трэба сказаць, што кантроль даволі эфектыўны. На мерапрыемствы офіса людзі за мяжой проста баяцца хадзіць. Ніхто не хоча супрацоўнічаць і свяціцца, інфільтрацыя агентамі кгб і губаза надзвычайная.
Янка
20.04.2026
Праблемка, а можа справа ў тым, што вам проста няма чаго адказаць на пытанне, каго вы прадстаўляеце, што збіраецеся рабіць і што дзеля таго прапануеце? А перавод стрэлак на патаптаўшыся офіс і Вячорку - гэта проста зручныя адмазкі?
Пытаннечка
20.04.2026
Янка, можа гэта ты, Франак?
матрос Железняк
19.04.2026
Саламон, "Рэвалюцыя 2020"? А яна была? Я нешта прапусьціў?
каментар
21.04.2026
Саламон, выдатны каментар. Ён мяне навёў на думку: чаму б Пазьняку не вярнуцца ў краіну? Тут бы на месце фенціку мазгі ўпраўляў. Тым больш, што апошнім часам прычын паразумецца ў іх паболела.
Саламон
19.04.2026
матрос Железняк, ну тут як паглядзець. Напрыклад, ці варта лічыць рэвалюцыяй паўстанне 1905 года, якое стала адказам грамадства на паразу Расеі ў вайне супраць Японіі? Альбо паўстанне ў Польшчы ў 1980 годзе? Па ўсіх прыкметах падзеі 2020 года магчыма лічыць буржуазнай рэвалюцыяй, бо менавіта тады феадальная ўлада Лукашэнкі канчаткова страціла і легітымнасць, і бачанне будучыні. Пласт дробнай буржуазіі прадэманстраваў, што ён не бачыць перспектыў для краіны пры Лукашэнку, і масавая эміграцыя гэта даказвае. А хто ня можа з'ехаць сам - тый рыхтуе да эміграцыі сваіх дзяцей. І гэта ўжо моцна адчуваецца ў эканоміцы. Бо Маркаў, Азаронак, Тур, Сялук, ідэёлагі, кавуновы батальён, Швед з даследаваннямі пра генацыд беларускага народа і міліцыянты, якія з аўтаматамі кінуліся арыштоўваць трох беспалаўскіх пратэстоўцаў - канкурэнтаздольнай эканоміцы і нацыянальнага багацця не ствараюць.
хтосьці
19.04.2026
Сапраўды, падман узроўню дзіцячага садка: аднаго выманілі з пакою, а другая не адмовілася хоць пра што гаварыць без прысутнасці юрыста-сведкі, разумеючы свой слабы (прынамсі на той момант) узровень валодання сітуацыяй. Сумна, што ў вырашальны момант далі сябе гэтак лёгка развесці. Асабліва праз тое, колькі людзей ускладалі спадзяванні на па факце аматараў у палітычных справах. Не зразумела толькі, навошта было ўсю дарогу падманваць прыхільнікаў, кажучы, што ў нас ёсць план.
P.S. Пакіньце свае вангаванні пра вайну пры сабе, бо відавочна, што не разумееце і не адчуваеце беларусаў (як і значная частка эмігрантаў, выглядае). Змусіць нас да нападу надзвычай складана, як бы каму не хацелася
Зноў наіўны?
19.04.2026
хтосьці, дык вас і пытацца не будуць. Глянь на Данбас, што там творыцца.
2020ты
19.04.2026
хтосьці, на вуліцах стаялі сотні тысяч людзей, гатовыя падтрымаць Ціханоўскую. Ёй трэба было ісці на да слуг рэжыма, а да народа. І там спытацца ў народа, што рабіць далей, калі сама ня ведала. І ўжо калі і ісці ў кабінет Ярмошынай, то не адной, ці з адвакатам, а з усім народам. Калі б некалькі сотняў тысяч чалавек стаялі пад Домам Урада, дзе месціцца кабінет Ярмошынай, усё было б па-іншаму.
хтосьці
19.04.2026
Зноў наіўны?, гэты ваш Бамбас лёгка ўцягваўся ў збройныя правакацыі, інспіраваныя самі ведаеце кім. І сепаратыстаў там знайшлося значна больш за 3% - прыгадайце хаця б штурмы адміністрацыйных будынкаў, блакаванне і захоп вайсковых частак, блокпасты ды фармаванне "апалчэння" з пераважна мясцовых люмпенаў
Спакойна, без нерваў
19.04.2026
хтосьці, дамбас не мой а расейскі акупаваны. Ты мне адкажы: а чыя Беларусь?
хтосьці
19.04.2026
Спакойна, без нерваў, у 2014 ён акупаваным не быў, пакуль не ўцягнуўся ў вайну. І адбылося тое з ахвоты немалой часткі мясцовых, ужо не памятаеце? А Беларусь мае належыць беларусам і больш нікому. Вяртайцеся ўрэшце, будзем хоць як павяртаць кантроль за уласным домам. Бо без адказных людзей краіну можна браць голымі рукамі
Навучыся аналізаваць сітуацыю
19.04.2026
хтосьці, як адключыш пафас, прыеду.
хтосьці
19.04.2026
2020ты , сотні тысяч па краіне выйшлі 16 жніўня ў адказ на гвалт і забойства (і потым яшчэ 23 жніўня). А згаданыя тут падзеі адбываліся адразу пасля 9 жніўня, пакуль на вуліцы выходзілі тысячы людзей
2020ты
19.04.2026
хтосьці, 9 жніўня вакол усіх выбарчых участкаў стаялі людзі. Гэта не тысячы, а сотні тысяч. Потым многія рушылі на Стэлу. А трэба было да Цэнтрвыбаркама. У іншых гарадах і вёсках да мясцовых ворганаў улады, да выканкамаў, сельсаветаў. Пры чым тут нейкая Стэла?
хтосьці
19.04.2026
2020ты, ад участкаў людзі ішлі ў цэнтр стыхійна і далёка не ўсе. Да таго ж на розных участках зацягвалі "падлікі", дый адлегласць усюды розная. Адпаведна, збіраліся бліз той жа Стэлы ў розны час, і нават трохі ў розных месцах - з боку Кальварыйскай, ад Нямігі і Варвашэні... Карацей, не сабралася тады і дзясяткаў тысяч
2020ты
19.04.2026
хтосьці, карацей, 9 жніўня людзей кінулі адных так званыя "лідары", якія не мелі ні плана змагання за ўладу, акрамя "падачы скаргаў у ЦВК", ні разумення, што прадстаўляе з сябе рэжым, на што ён здольны. Ну і такіх "лідараў", якія зараз у офісе Ціханоўскай рашэнні прымаюць, 9 жніўня ўвогуле ніхто не бачыў. Але сёння яны манапалізавалі "лідарства апазіцыі".
Зноў пагаварылі пра нішто
19.04.2026
І пайшлі каву піць. Ішоў 6:год змагання.
Дзякуй за прозвішчы злачынцаў
19.04.2026
Знак кажа, што ў кабінеце прысутнічалі кіраўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра Андрэй Паўлючэнка і намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч./ Нарэшце, праз 6 гадоў мы даведаліся, што быў у кабінеце Ярмошынай і хто ціснуў на Ціханоўскую. Света за 6 гадоў так і не распавяла, хто там быў і пра што дамовіліся за гэтыя некалькі гадзін.
Дзякуй Пазьняку і Трампу
19.04.2026
Дзякуй прэзідэнту Трампу і стратэгіі Зянона Пазьняка (абмен палітвязняў на зняццё часткі эканамічных санкцый з Беларусі) за тое, што ўдалося выцягнуць некалькі соцень палітвязняў.
Інакш Максім Знак так і застаўся б у турме дасіжваць свой 10-гадовы тэрмін. І ў лепшым выпадку мы даведаліся б праўду пра тое, хто быў у кабінеце Ярмошынай і хто прымусіў Ціханоўскую да здрады народу, толькі пасля 2030года. І тое, калі б Максім выжыў у той турме і пасля турмы мог выехаць у бяспечную краіну, каб мець магчымасць гаварыць адкрыта.
Не зацікаўленыя ў гзтай паспяховай стратэгіі выцягвання закладнікаў рэжыму толькі тыя, хто хоча схаваць праўду, якую ведаюць палітвязні, якія прымалі непасрэдны ўдзел ва усіх падзеях.
Янка
19.04.2026
Дзякуй Пазьняку і Трампу, а спадар Пазьняк раптам не патлумачыў, дзякуючы чыім намаганням тыя санкцыі былі ўведзеныя? Калі казаць шчыра - удзел Пазняка ва ўзвядзенні тых санкцый нулявы. І галоўнае - а што далей? Спадар Пазьняк разважае досыць цынічна - яго ня вельмі турбуе, ці будзе ў Беларусі дэмакратычны лад, а дзейны стан рэчаў задавальняе Пазьняка ў тым сэнсе, што стратэгія захавання абсалютнай улады Лукашэнкі прымушае яго утрымліваць намінальную незалежнасць Беларусі, якая пры пэўных умовах можа ператварыцца ў рэальную, як гэта адбылося напрыканцы існавання СССР. Але якім чынам Пазьняк і яго вузкае кола даволі немаладых паплечнікаў рыхтуюцца да гэтага? Яны нічога не ствараюць, ні ў чым не удзельнічаюць, ні з кім не дамаўляюцца і таму не зразумела, менавіта чаго яны чакаюць? Калі з'явіцца акно магчымасцяў? А ці дажыве Пазьняк да таго акна, і хто яго зменіць? І па якіх прыкметах высвятліць, што тое акно з'явілася? І што яны збіраюцца рабіць, калі тое акно з'явіцца? Праграма часовага ўраду, сфармуляваная у праграме Вольнай Беларусі ў 2017 годзе пачынаецца ад моманту, калі тый урад нейкім незразумелым чынам ужо атрымаў уладу, і з юрыдычнай кропкі, мякка кажучы, вельмі не прававая. У ёй надта шмат ярлыкоў кшталту "антынародны" і "антыбеларускі", вельмі шмат кажацца на конт адказнасці уладальнікаў тых ярлыкоў, але не тлумачыцца, па якіх крытэрыях будзе высвятляцца антынароднасць і антыбеларускасць.
123
19.04.2026
[Рэд. выдалена]
Усё ёсць на сайтах смі, хто займаўся эканамічнымі санкцыямі
19.04.2026
Янка, эканамічныя санкцыі, якія загналі Беларусь у Расею былі ўведзеныя дзякуючы ўсім вядомым асобам і структурам. Офіс Ціхноўскай, Латушка, Наталля Радзіна, Мікалай Халезін, Уладзімір Жыгар і інш.
Усё правільна кажа Пазьняк
19.04.2026
Янка, Зянон Пазьняк як раз такі за дэмакратычны стан - за парламенцкую форму кіравання. Ён кажа, што першае, што трэба зрабіць, гэта вярнуць законную Канстытуцыю 1994 года, абраць па ёй новы законны парламент. А парламент ужо прыбярэ ўсе ўказы Лукашэнкі, усе антынародныя "законы", якія ўвёў Лукашэнка, і саму пасаду прэзідэнта прыбяруць з Канстытуцыі. Каб больш не было спакусы адзінаасобнай улады. У адрозненне ўсіх тых, хто прасоўвае чарговыя "выбары прэзідэнта", якія ў сучасных умовах прывядуць да ўлады новую марыянетку Крамля.
Насмяшыў
19.04.2026
Янка, Але якім чынам Пазьняк і яго вузкае кола даволі немаладых паплечнікаў рыхтуюцца да гэтага/ Полк Каліноўскага і іншыя дабраахвотнікі, якія падтрымліваюць Зянона Пазьняка, гэта "вузкае кола даволі немаладых паплечнікаў"? Ну і намсяшыў ты мяне, бот! ))) Самому табе колькі гадоў?
Bielarus 4ever
19.04.2026
Усё ёсць на сайтах смі, хто займаўся эканамічнымі санкцыямі, ==== Расійскія боты такія расійскія, сколкава такое сколкава. Гэта Латушка ці Радзіна пасадзілі самалёт з Ромай Пратасевічам ці накіравала ўцекачоў восеньню 2021 году на дзяржаўную граніцу?
Bielarus 4ever
19.04.2026
Насмяшыў, калі Ціханоўская паедзе на фронт пафоткацца і прывезьці рыштунак, ты скажаш, што добраахвотнікі падтрымліваюць Ціханоўскую? Можа, якія відосы з падтрымкай Руху ВБ каліноўцамі, тэрорам і г.д. ёсьць? Лёгіка проста аўт п.с. Пазьняк крытыкуе кібэраў, якія афіляваныя з ПКК
Спорым?
20.04.2026
Bielarus 4ever, яна паедзе ў Гішпанію.
Vasiao
19.04.2026
Вот не понимаю, почему столько дерьма здесь вбрасываете в комментариях?! Они хоть попробовали, не получилось, сломали, посадили, выгнали. Вы бы свой праведный гнев на усатого ушлепка так выбрасывали! Или здесь только боты сидят.
Чаго ўзбудзіўся?
19.04.2026
Vasiao , дык хто іх чапае? Але яны прэтэндуюць зноў нас весці невядома куды і навошта. Выступаюць ад імя беларусаў, як дарэчы і Лука. Усе апелююць да народа. І што вы маеце на ўвазе пад лайном? Па-мойму крытыка па справе. Ніхто нікога не абражае. Задаюць пытанні, на якія 6 год няма адказаў.
[Зрэдагавана]
Шмыг
19.04.2026
Vasiao , 90% комментов на беларуском языке здесь это боты. Я уже давно через расширение их фильтрую и скрываю автоматически.
Vasiao
19.04.2026
Чаго ўзбудзіўся?, Вы іх чапаеце, яны, паутараюся, нешта робяць і працягваюць па меры свах магчымасцей гэта рабіць, у адрозненне ад вас, нічога асабістага. 1 наконт крытыкі — гэта толькі ваша субʼектыйная ацэнка. Чаму пытанні да лукашэнкаускіх ушлёпкау. І гэта толькі маё меркаванне.
Дзякуй, заслона
19.04.2026
Vasiao , нешта робяць
Шмыгай адсюль
20.04.2026
Шмыг, а хто ты такі, мусар?
Парада
19.04.2026
Святлана павінна скончыць сваю сумнеўную кадэнцыю і склікаць кангрэс беларускіх сіл, каб стварыць камітэт выратавання - калегіяльны орган, задачай якога павінна быць - вызваленне Беларусі. Калі канешне ёсць такая мэта. А калі не - то трэба прызнацца, што яе мэта - эміграцыя, асіміляцыя і фінляндызацыя. І больш ад імя беларусаў на еўрапейскіх тусоўках не выступаць. З апошняга можна пачаць.
Вася
19.04.2026
Парада, я думаю, што ў офіса мэта адная. Мы тут пасядзім, можа хто скіне рэжым, мы потым вернемся і будзем сядзець на НГОшных пляцоўках. Ок. Маюць права. Але тады трэба заявіць праўду - мы прадстаўляем інтарэсы эміграцыі і займацца сацыяльнымі пытаннямі - легалізацыяй, працаўладкаваннем, асіміляцыяй. У прынцыпе яны гэтым і займаюцца як могуць. Не разумею толькі навошта корчыць з сябе нейкую палітычную сілу. Навошта гэты падман і імітацыя. І тут пагаджуся з іншым аматарам - кантроль. Не здзіўляюся, што ў ім зацікаўлены не толькі Лука, але і Еўропа.
Янка
19.04.2026
Парада, яна вам нічога не павінная. Яна перамагла на агульнанацыянальных выбарах, і гэтага цалкам дастаткова. Забяспечце магчымасць правядзення агульнанацыянальных выбараў (у сапраўдным сэнсе гэтага слова) - і ўсе пытанні здымуцца аўтаматычна. Альбо зноў вам Ціханоўская, якая нібыта ўсё манапалізавала, у гэтым перашкаджае?
Янка
19.04.2026
Спадар Знак даволі падрабязна распавёў пра тое, што і як адбывалася ў будынку ЦВК. Я лічу недарэчным асуджаць яго за тое, наколькі слушна ён паводзіў сабе ў сітуацыі падрыхтаванай спецслужбамі аперацыі па захопу Ціханоўскай і яе дэпартацыі. Бо нельга патрабаваць ад непадрыхтаванага чалавека аптымальных паводзінаў у надзвычайнай сітуацыі. Але ўсё ж такі было б цікавым пачуць ад яго, як бы ён дзейнічаў у той сітуацыі зараз.
Боту
19.04.2026
Янка, няхай Богу падзякуюць, што мне асабіста яны нічога не павінны, бо я б з іх душу вытрас. Але павінны тым беларусам, тым, хто за яе галасаваў. Ці ўжо не? І не было ніякіх выбараў з 1994 г. Не хлусіце хаця бы тут.
спойлер
19.04.2026
Замала вострых пытанняў, зашмат абцякальных адказаў на няпростыя пытанні, што былі. Зрэшты, чалавек на палітычнае лідарства не прэтэндуе, таму без прэтэнзій да яго. Творчых і прафесійных поспехаў Максіму.
Ціхары
19.04.2026
Насамрэч нічога не змянілася б, ну села б Света, як Марыя Калеснікава, адсядзела б, а дзеці што? Ніякіх шанцаў перамагчы ў той сітуацыі небыло. Ну трэба гэта прызнаць ужо нарэшце і рухацца далей.
хтосьці
19.04.2026
Ціхары , насамрэч менавіта часам першых тыдняў пасля 9 жніўня і мела сэнс рызыкаваць, калі сапраўды быў разлік пазмагацца. Можа, не памятаеце ўжо, але пасля перапаўнення турмаў лукашысты пад ціскам вымушаны былі адпусціць схопленых людзей, менты перасталі апранаць форму і прыпынілі гвалт, гледзячы на нарастанне пратэстнага руху. Хапаць тады Ціханоўскую было сапраўды небяспечна, але гэтага не спатрэбілася - яна паслухмяна ўцякла... А ўсе ахвяры пасля верасня фактычна мелі ўжо толькі сімвалічнае значэнне, бо людзі пачалі знявервацца і выходзіць менш
Пытанне
19.04.2026
Ціхары , куды рухацца далей? Калі тады шанцаў перамагчы не было, то сёння іх яшчэ меньш. Куды прапануеце рухацца? У якое "далей"?
Не псіхапатам ва ўладзе!
19.04.2026
1. З таго што пачуў у відэа Максім меў юрыдычны бізнес але па эканамічных пытаннях, гаспадарчых справах. І мабыць і выкладаў па гэтым напрамку. Крыміналам не займаўся і адпраўляў да іншых юрыстаў. 2. Сутыкнуўся з сістэмай у 2020м і пачаў думаць і аналізаваць што ды як і рэфліксаваць шукаць адказы на пытанні і гтд 3. Чалавек ён эрудаваны, разумны і самае галоўнае выглядае Нармальным, без крайніх адхіленняў. Як і Бабарыка здаецца нармальны псіхічна чалавек. 4. Выглядае шмат хто неяк 'улюблёны' ў Знака. І такое уражанне што вось Максім Знак такі разумны прыгожы малады юрыст ён дакладна ведае як змяніць Беларусь, міністрам юстыцыі яго зрабіць вось будзе добра:)... Але гэта не так. Няма аднаго ідэальнага чалавека які усё ведае зразумеў і вось вам раскажа як трэба. 5. Тое што адбываецца ў Беларусі на чале з чалавекам у якога псіхічныя адхіленні гэта ненармальна. Ад яго трэба пазбаўляцца, гэта трэба усвядоміць усім нармальным людзям. І там разважанні пра перамовы там і гтд, варыянты варыянт толькі адзін - Лукашэнка трэба прыбіраць ад улады - неадкладна "ужо ўчора". Можна дачакацца яго смерці і прыходу іншага кіраўніка з адхіленнямі мажліва і будзе працягвацца. Усе гэтая здзіўленні нічога сабе ну як так можна гэта нармальная рэакцыя нармальнага чалавека які павінен зразумець што прычыны гэта тое што дзіч там не нармальныя робяць, а людзі з адхіленнямі у рознай ступені цяжкасьці. Тыя хто робіць і рабіў дзіч тую ж дзіч павінны пакаштаваць на сабе, і з клапамі пасядзець і шыза пакаштаваць і гтд, пажадана, то некаторыя мо і выправяцца.
Maxim Znak: Tikhanovskaya and I went to file a complaint in Yermoshina's office — but Yermoshina wasn't there
[Зрэдагавана]
[Зрэдагавана]
Усе сродкі былі прыватызаваныя офіснымі структурамі, каб нічога не пайшло тым, хто змог бы аказаць рэальны супраціў.
Па ўсіх прыкметах падзеі 2020 года магчыма лічыць буржуазнай рэвалюцыяй, бо менавіта тады феадальная ўлада Лукашэнкі канчаткова страціла і легітымнасць, і бачанне будучыні. Пласт дробнай буржуазіі прадэманстраваў, што ён не бачыць перспектыў для краіны пры Лукашэнку, і масавая эміграцыя гэта даказвае. А хто ня можа з'ехаць сам - тый рыхтуе да эміграцыі сваіх дзяцей. І гэта ўжо моцна адчуваецца ў эканоміцы. Бо Маркаў, Азаронак, Тур, Сялук, ідэёлагі, кавуновы батальён, Швед з даследаваннямі пра генацыд беларускага народа і міліцыянты, якія з аўтаматамі кінуліся арыштоўваць трох беспалаўскіх пратэстоўцаў - канкурэнтаздольнай эканоміцы і нацыянальнага багацця не ствараюць.
Сумна, што ў вырашальны момант далі сябе гэтак лёгка развесці. Асабліва праз тое, колькі людзей ускладалі спадзяванні на па факце аматараў у палітычных справах. Не зразумела толькі, навошта было ўсю дарогу падманваць прыхільнікаў, кажучы, што ў нас ёсць план.
P.S. Пакіньце свае вангаванні пра вайну пры сабе, бо відавочна, што не разумееце і не адчуваеце беларусаў (як і значная частка эмігрантаў, выглядае). Змусіць нас да нападу надзвычай складана, як бы каму не хацелася
І ўжо калі і ісці ў кабінет Ярмошынай, то не адной, ці з адвакатам, а з усім народам. Калі б некалькі сотняў тысяч чалавек стаялі пад Домам Урада, дзе месціцца кабінет Ярмошынай, усё было б па-іншаму.
А Беларусь мае належыць беларусам і больш нікому. Вяртайцеся ўрэшце, будзем хоць як павяртаць кантроль за уласным домам. Бо без адказных людзей краіну можна браць голымі рукамі
А трэба было да Цэнтрвыбаркама. У іншых гарадах і вёсках да мясцовых ворганаў улады, да выканкамаў, сельсаветаў.
Пры чым тут нейкая Стэла?
Ну і такіх "лідараў", якія зараз у офісе Ціханоўскай рашэнні прымаюць, 9 жніўня ўвогуле ніхто не бачыў. Але сёння яны манапалізавалі "лідарства апазіцыі".
Нарэшце, праз 6 гадоў мы даведаліся, што быў у кабінеце Ярмошынай і хто ціснуў на Ціханоўскую.
Света за 6 гадоў так і не распавяла, хто там быў і пра што дамовіліся за гэтыя некалькі гадзін.
Інакш Максім Знак так і застаўся б у турме дасіжваць свой 10-гадовы тэрмін. І ў лепшым выпадку мы даведаліся б праўду пра тое, хто быў у кабінеце Ярмошынай і хто прымусіў Ціханоўскую да здрады народу, толькі пасля 2030года. І тое, калі б Максім выжыў у той турме і пасля турмы мог выехаць у бяспечную краіну, каб мець магчымасць гаварыць адкрыта.
Не зацікаўленыя ў гзтай паспяховай стратэгіі выцягвання закладнікаў рэжыму толькі тыя, хто хоча схаваць праўду, якую ведаюць палітвязні, якія прымалі непасрэдны ўдзел ва усіх падзеях.
У адрозненне ўсіх тых, хто прасоўвае чарговыя "выбары прэзідэнта", якія ў сучасных умовах прывядуць да ўлады новую марыянетку Крамля.
Полк Каліноўскага і іншыя дабраахвотнікі, якія падтрымліваюць Зянона Пазьняка, гэта "вузкае кола даволі немаладых паплечнікаў"?
Ну і намсяшыў ты мяне, бот! )))
Самому табе колькі гадоў?
====
Расійскія боты такія расійскія, сколкава такое сколкава.
Гэта Латушка ці Радзіна пасадзілі самалёт з Ромай Пратасевічам ці накіравала ўцекачоў восеньню 2021 году на дзяржаўную граніцу?
п.с. Пазьняк крытыкуе кібэраў, якія афіляваныя з ПКК
[Зрэдагавана]
паутараюся, нешта
робяць і працягваюць па меры свах магчымасцей гэта рабіць, у адрозненне ад вас, нічога асабістага.
1 наконт крытыкі — гэта толькі ваша субʼектыйная ацэнка. Чаму пытанні да лукашэнкаускіх ушлёпкау. І гэта толькі
маё меркаванне.
2. Сутыкнуўся з сістэмай у 2020м і пачаў думаць і аналізаваць што ды як і рэфліксаваць шукаць адказы на пытанні і гтд
3. Чалавек ён эрудаваны, разумны і самае галоўнае выглядае Нармальным, без крайніх адхіленняў. Як і Бабарыка здаецца нармальны псіхічна чалавек.
4. Выглядае шмат хто неяк 'улюблёны' ў Знака. І такое уражанне што вось Максім Знак такі разумны прыгожы малады юрыст ён дакладна ведае як змяніць Беларусь, міністрам юстыцыі яго зрабіць вось будзе добра:)... Але гэта не так. Няма аднаго ідэальнага чалавека які усё ведае зразумеў і вось вам раскажа як трэба.
5. Тое што адбываецца ў Беларусі на чале з чалавекам у якога псіхічныя адхіленні гэта ненармальна. Ад яго трэба пазбаўляцца, гэта трэба усвядоміць усім нармальным людзям. І там разважанні пра перамовы там і гтд, варыянты варыянт толькі адзін - Лукашэнка трэба прыбіраць ад улады - неадкладна "ужо ўчора". Можна дачакацца яго смерці і прыходу іншага кіраўніка з адхіленнямі мажліва і будзе працягвацца.
Усе гэтая здзіўленні нічога сабе ну як так можна гэта нармальная рэакцыя нармальнага чалавека які павінен зразумець што прычыны гэта тое што дзіч там не нармальныя робяць, а людзі з адхіленнямі у рознай ступені цяжкасьці. Тыя хто робіць і рабіў дзіч тую ж дзіч павінны пакаштаваць на сабе, і з клапамі пасядзець і шыза пакаштаваць і гтд, пажадана, то некаторыя мо і выправяцца.