"An antidepressant that specialists should prescribe." What new can be gleaned from Kolas's "New Land"
-
19.04.2026., насамрэч паэма-развітанне.
Развітанне з мінулым перад няпэўнасцю будучыні.
І гэта было мэйнмтрымам таго часу. Узгадайце Гарэцкага "На імперыялістычнай вайне", "Дзве душы", апавяданне маладога Зарэцкага "Надзея"..
"Стаім мы перад будучыняй нашай
І ўсё варожым сочым ейны ход.... (с) Багдановіч.
Янка Купалы "Паўлінка", "Тутэйшыя"...
А яшчэ раней Дунін-Марцінкевіч "Пінская шляхта" і Э. Ажэшка "Хам", "Раманіха".
Зоуь самым пеошвм і піарочым адбышся Міцкевіч са сваім рпзвіьальным раманам "Пан Тадэвуш".
І так ад Міцкевіча да Пімена Панчанкі, Куляшова, Танка - праблема выбару эпохі, развітання і вернасці сабе.
Хюгге толькі ў дзіцячых ўспамінах - так сабе хюгге. -
19.04.2026Ага, "узгадайце"...
Засталося прачытаць большасць гэтага. І перачытаць тое, што было ў школе і не было цікаўна тады, не чапляла.
Каб усе інжынеры з заводаў былі б пісьменнымі і душэўнымі, як "Найперш не галасі!", жылі б беларусы інакш. -
19.04.2026Найперш не галасі! , "Зоуь самым пеошвм і піарочым адбышся Міцкевіч са сваім рпзвіьальным раманам "Пан Тадэвуш".
Можа, будзеце чытаць свае "шэдэўры" перш, чым ў каменты адправіць? -
19.04.2026Слышал, что существует некая авторская версия этой поэмы, содержащая отрывки, исключённые цензурой и/или самоцензурой. Правда ли это? Если да, существует ли она в онлайн виде?
-
19.04.2026Дзьмітрый, о Божа!
Якія к чорту хюге-лагом, калі ўвесь твор барацьба за выжыванне? Калі дзяцей з пяці гадоў запрагаюць ў аглоблі бясконцай сялянсксй працы?
Калі замест школы адпраўляюць на паўгады парабкам ў чужую далёкую гаспадарку? "Тры рублі даюць за лета І халацік новы" (5 рублёў каштавала не надта добрая карова, аклад дробнага чыноўніка 34 руб/месяц. Параўнайце з халацікам і зп за летні сезон).
Дзмітрый, пчоламі не любавацца беглі, а лавіць іх. Лавіць рой. Кідай ўсё і бяжы лезь на вішню.
І такое "хюге" бясконцае - не паспеў зрабіць адно, як кідайся рабіць іншае. А пачытайце ў "Новай зямлі" пра жаночае "хюге". Дакладна не памятаю, але прыкладна "і праца , што канца не мае І толькі рукі адрывае".
Дык пра што гэты твор?
Можа лубок пра хюге?
А пра тое, што сялянства скончылася. Метафізічны, экзістэнцыйны Селянін (Міхал) памёр. Ягоныя мары не спраўдзіліся. Памёр, пакінуўшы жонцы з плоймай дзяцей бездаходную запушчаную зямлю і яшчэ на шыю банкаўскі крэдыт.
Засталіся толькі ўспаміны:
" Вось як цяпер, перада мною
Устае куточак той прыгожа:
Крынічкі вуженькае ложа
І елка ў пары з хваіною.... "
"Новая зямля" пра неабходны, хай і балючы выбар. Выбар раміж старой паоадыгмай заеладзенай ў Сярэдняаечча і новай эпохай.
Дзьмітрый, прачытайце яшчэ раз раздзел "Дзядзька ўВільні". Колас гумарыст, гэты цывілізацыйны разлом прапускае праз камічнае, але ў кантэксце ўсёй паэмы смех тут горкі.
Дык што прапануе Колас?
Прапануе ладзіць новае жыццё, шукаць сваю Новую Зямлю : "на новы лад, Каб жыць нанова."
Тут не пра хюгге.
Тут "На ростанях", бо вакол "Дрыгва".
А паводле Мележа "Людзі на балоце". Там ўжо пад бальшавікамі яшчэ большае і хюгге і лагом. -
19.04.2026Найперш не галасі! ,
у Якуба Коласа Селянін Міхал памёр, а Селянін Дзядзька Антось "не нарадзіўся".
Урэшце і Селянін Міхал памёр таксама "не нарадзіўшыся".
Усё жыццё, як той воўк ў палонцы. -
19.04.2026Сава на саўковым глобусе залічаная. Дырдымалы.
-
20.04.2026Ой Дзякуй Вялікі! Такі шэдэўр нагадалі. Іду перачытваць. Дзякую!
І разумеем, што "любыя абмежаванні, якія не даюць пражыць жыццё так як хочацца", непасрэдна зараз, сёння, хутчэй, павялічваюцца. І "пошук месца, дзе табе добра" для беларусаў па аб'ектыўных прычынах гучыць інакш за такую ж фразу для фінаў, шведаў, японцаў.
Дзякуй Дзмітрыю за свежы погляд і што прымусіў задумацца.
Трохі псуюць прыклады з дзэнам, медытацыямі, смартфонамі (як бы з прамоў сучасных прадаўцоў псеўдадухоўнасці).