Article comments

Lukashenka yearns for an apple orchard near Minsk

  • Кол
    05.05.2026
    Быў Міхалоўскі сад, вялізны яблыневы сад, антонаўка сакавітая, буйная, як качан капусты, а водар, а квітнеў як!.. Зьнесьлі-спляжылі. Іншага месца пад забудову не знайшлі, не зважаючы, што побач ахоўная зона вадакпналу... А цяпер сталіцы спатрэбіліся яблыкі.
  • а можа ён мае рацыю?
    05.05.2026
    Кол, яблыні - не дубы. па тысячы год не жывуць
  • Жвір
    05.05.2026
    а можа ён мае рацыю?, яблыні - не, не жывуць, як дубы, а сады жывуць, жывуць столькі, колькі гаспадар пра іх дбае. Але які там сад, калі такія грошы сьвецяць, інвестыцыі, забудова...
  • а можа ён мае рацыю?
    05.05.2026
    Жвір , а дзе Міхайлоўскі знаходзіўся? у Мінску?
    наша дэкан, якая вяла лекцыі па экалогіі, казала - я вам не раю есці не толькі тое, што расло ў Мінску, але і тое, што расло ў 30 кіламетрах ад яго
  • Жвір
    05.05.2026
    а можа ён мае рацыю?, а чаму 30 км., а не 300 ? Пэўна таму, што эталёнам у дэкана была дыстанцыя да ягонай уласнай роднай вёскі. Ну, даволі тупа, бо людзі жывуць паўсюль.
    ПС. Міхалоўскі сад меў назву вёскі, што была апынулася ў межах Менску, ля яе й знаходзіўся. Мізэрную яго частку, што захавалася дасюль, можна назіраць сёньня ля прыпынку гр. тр-ту "Янкі Брыля". Назву той вёскі прыняла ў спадчыну адна з станцый менскага сабвэю.
  • Арбузный Батальон Валета
    05.05.2026
    Apбузы надо сажать, арбузы!
  • Сау́гас Гарадзец
    05.05.2026
    Трэба бульбу сеяць, а то пры Валеце і бульбаводства зганьбілася
  • Ёсік
    05.05.2026
    А ці трэба таму фермеру тая зямля для таго саду? Гэта ж вялізарныя грошы патрэбныя, каб на пустэчы сад закласьці, яблыкі ў наступным годзе апасьля не з'явяцца. Як тыя вінаробы-гагаўзы мне казалі - адзін саджанец вінаграду патрабуе за год 400 еўра, а колькі іх трэба?, Першыя гронкі толькі праз 5 гадоў будуць. Высекчы лазу проста, не проста яе зноўку адрадзіць.
  • цыкада
    06.05.2026
    Ёсік, теперь абрамчики в патовой ситуации. Им сделано предложение, от которого нельзя отказаться
  • Вольга
    05.05.2026
    Нацыянальная бібліятэка.
  • 67
    06.05.2026
    Абрамчик старший матерый самогонщик. Все остальное отмыв бабла. Не удивительно, что тут и администрация луки примазалась. Это Беларусь сегодня
  • 1
    06.05.2026
    Дык быў жа вялізны сад на месцы т.зв. вярхоўнага суда, а да таго - прэзідэнцыі. Што ж пайшло ня так?
  • Алесь
    08.05.2026
    Спадар Абрамчык - уцякай хутчэй у Польшчу! Бо гаспадаром ты ўсё роўна ў гэтым садзе ня будзеш, яшчэ на цябе ўсе хібы АК Дзяржынскі скінуць, невядома, як там яблыні павядуць сабе на меліяраваных землях, а калі ў дадатак на тваім садзе стары вусаты доўбень вырашыць ажыццявіць сваю найноўшую ідэю засаліць глебу хлоркаліем... Карацей кажучы - ў выніку табе яшчэ моцна пашанцуе, калі выкруцішся як Шакуцін пасля рэалізацыі фантазій узурпатара на конт пашырэння наменклатуры - ясяго толькі парай содняў у СІЗА і адабраннем ўсяго. А калі пашанцуе ня вельмі - азнаемся з гісторыяй Мураў'ёва.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць