Вельмі добра - хай дурні замест кантрабанды, патрабуюць лепшыя варункі працы.
453543
06.05.2026
Indrid Cold, Якая шчэ кантрабанда? Аутобусу трэба заехаць у Лiтву i выехаць у Беларусь, не запрауляючыся у Лiтве, бо гэта дорага. Ну, i хто у тым аутобусе пацярпеу? Ябацькi? Не, звычайныя беларусы. Вось таму, калi у нас засталося хоць трошкi розума, трэба катэгарычна змагацца з тым, каб нас не аб'яулялi суагрэсарам масковii. Мы акупаваная тэрыторыя, аналаг Бельгii часоу другой сусветнай вайны, з тэрыторыi якой абстрэльвалi ракетамi ФАУ 1,2 горад Лондан.
Жвір
06.05.2026
Indrid Cold, яшчэ раз табе, разумнаму, тлумачу, што гэта не кантрабанда, кіроўца нічога не хаваў ад мытні, падаў сапраўдныя зьвесткі пра колькасьць паліва ў баку. У такіх выпадках залішак падлягае "растаможцы", сплочваецца адпаведная пошліна, якая й прыбірае розьніцу ў коштах. Гэткая практыка, што бароніць уласны рынак, існуе па ўсім сьвеце. Тут жа маем адмыслова створаныя ліетувісамі ўмовы дзеля прыніжэньня й зьдзеку, праз непажаданасьць пасажырапатоку з Беларусі ў прынцыпе.
Stary Litwin
06.05.2026
Жвір , Некантраляваны паток пасажыраў з дзяржавы-людаеда з'яўляецца пагрозай для нацыянальнай бяспекі Літоўскай дзяржавы, і Літва мае права абмежаваць яго ўсімі неабходнымі сродкамі.
Indrid Cold
06.05.2026
Жвір , ўсё добра, але вінаваты ў гэтым лука. Санкцыі гэта скутак, а не прычына
Вось не не трэба тут казак
06.05.2026
Жвір , што значыць "падаў звесткі"? Далей што? Можа мне на 201 літр гарэлкі падаць звесткі і расступіцеся нікчэмы! Так? Калі забаронена больш за 200, то чаго сунешця дурнем прыкінуўшыся? Прэ ў Літву саляру, прыкрыўшыся пасажырамі. Урэшце, 200 літраў гэта кіламетраў на 500 і болей нават з кандыцыянерам. Сумняваюся, што нашыя перавозчыкі такія ідыёты і будуць насуперак забароны марнаваць грошы на непатрэбнае паліва. Найпершая версія што шофер сам заліў лішак за гатоўку, месца ж ёсць, каб там камусьці зліць за гатоўку.
Жвір
06.05.2026
Stary Litwin, некантраляваная плынь дураты ў вас, а не пасажыраў.
Людзі едуць зь візамі, выданымі афіцыйнай дзяржаўнай установай і праходзяць адпаведныя працэдуры на мяжы ў выкананьні КАНТРОЛЬНЫХ ворганаў Ліетувы.
У сувязі з гэтым пытаньне: пра якую некантраляваную(!) плынь пасажыраў вы вярзеце ?
Жвір
06.05.2026
Indrid Cold, Лука ехаў да Вільні ў тым аўтобусе ? Цікавае меркаваньне...
І тут зусім не санкцыі, а захады Ліетувы ў абароне свайго рынку паліва, якія выяўлены ў абмежаваньнях колькасьці паліва дазволенай для правозу цераз мяжу. Маюць права, няма пытаньняў. Але на што яны ня маюць права, дык гэта на зьдзек над пасажырамі. Існуе ясная й сталая міжнародная практыка, але ліетувісы абралі свае, падступныя падыходы, балазе ёсьць зручнае ўніверсальнае тлумачэньне - санкцыі, на якія можна ўсё сьпісаць ды схаваць за імі пагарду, зьнявагу й хамства. І на сумнявайцеся, гэта не свавольства мытні, гэта выкананьне канкрэтных інструкцыяў палітычнай улады.
Жвір
06.05.2026
Вось не не трэба тут казак, вы ня маеце рацыі. Пры буйным памеры, альбо пры паўторным парушэньні патрабаваньняў, могуць быць ужытыя адміністратыўныя захады супраць асобы дапусьціўшай парушэньне. Дарэчы, так робяць і суседзі Ліетувы, нават да прыватных асобаў, уладальнікаў прыватнага тр-ту. Паліва дэкляруецца, і ніхто не разварочвае машыны назад і не пагражае іх канфіскацыяй. А тут 60 пасажыраў... Захадаў супраць людзей ня маючых ніякага дачыненьня да здарэньня быць не павінна, гэта ўжо ідзе супраць законаў ЕЗ.
Гэтак і з іншымі таварамі. Напрыклад, тамсама, на мяжы, абодвы бакі забараняюць правозіць мясныя ды малочныя прадукты, пры выяўленьні такіх вырабаў патрабуюць выкінуць іх у кантэйнер, у асобных выпадках - штраф. Тыя ж цыгарэты. Калі прыбудзеце ў краіну самалётам, ці марскім транспартам, дазволеная колькасьць 200 шт., аўтатранспартам - 40. Я таго ня ведаў, вёз 200, задэкляраваў, прад'явіў, аплаціў пошліну з рэшты й паехаў далей. Было б іх 2000 - былі б іншыя захады, да мяне асабіста, а не да маіх пасажыраў.
Што вам трэба ведаць, дакладней, што я спрабую вам давесьці, дык гэта тое, што йснуе й здаўна выкарыстоўваецца плойма прынятых варыянтаў рэагаваньня на такі выпадак, і нічога выдумляць ня трэба, аднак ліетувісаў яны "раптам" перасталі задавальняць, і ў гэтым ясна бачны менавіта наўмысны характар дзеяньняў, рэагаваньня, які ня мае нічога агульнага з пытаньнямі захісту сваіх эканамічных інтарэсаў, свайго рынку, яны скаціліся да зьдзеку зь людзей. Вынікае, што зь іх паперла тое, што заўжды ў іх было, але трымалася, а цяпер жа, во фарт, акно магчымасьцяў...
Так
06.05.2026
Мне здаецца, што да ўсіх даўно павінна было дайсці, што літоўцы змагаюцца менавіта з беларусамі, а не з уладамі РБ. Дрэнна толькі, што ўлады не прымаюць ніякіх захадаў у адказ. Дазваляюць таннае паліва вывозіць, ездзіць з літоўскай рэгістрацыяй па Беларусі ды яшчэ і імпартуюць адтуль усялякае лайно, якога свайго хапае.
[Зрэдагавана]
Кол
06.05.2026
Так, трэцяя частка пасажыраў, з пашпартамі краінаў Балтыі, ехала ў беларускія санаторыі ды да стаматолягаў. Так яны адказвалі на пытаньне памежнікаў пра мэту візыту, пры фэйскантролі. Я нават падумаў, што яны альбо згубілі страх, альбо выпалі з рэальнасьці, халера.
Без панікі!
06.05.2026
Офісы-кабінеты-дарадцы і наша ўсенароднаабраная дэмакратычная нацыянальная лідарка, прадстаўнікі беларусаў на міжнароднай арэне, трымацелі на парадку дня... нас дакладна абароняць! Вернай дарогай ідзем, таварышы!
Ну
06.05.2026
Відавочна, што пасажыры пацярпелі праз сквапнасць кіроўцы аўтобуса. Менавіта ён па старой звычцы заліўся больш дазволенага, каб па такой жа старой звычцы зліць і прадаць паліва ў Летуве (ну не за афіцыйны ж заробак яму жыць! У яго ўжо планы на гэтыя "левыя" грошыкі...). Спадзяваўся, што пад прыкрыццём пасажыраў праскочыць. Не праканала... Літоўцы тут дакладна невінаватыя (яны прынялі закон, каторы беларусы павінны выконваць). Усё прэтэнзіі пасажыры павінны прад'яўляць транспартнай кампаніі.
Another bus denied entry from Belarus to Lithuania due to new sanctions
Вось таму, калi у нас засталося хоць трошкi розума, трэба катэгарычна змагацца з тым, каб нас не аб'яулялi суагрэсарам масковii. Мы акупаваная тэрыторыя, аналаг Бельгii часоу другой сусветнай вайны, з тэрыторыi якой абстрэльвалi ракетамi ФАУ 1,2 горад Лондан.
Далей што? Можа мне на 201 літр гарэлкі падаць звесткі і расступіцеся нікчэмы! Так?
Калі забаронена больш за 200, то чаго сунешця дурнем прыкінуўшыся?
Прэ ў Літву саляру, прыкрыўшыся пасажырамі.
Урэшце, 200 літраў гэта кіламетраў на 500 і болей нават з кандыцыянерам.
Сумняваюся, што нашыя перавозчыкі такія ідыёты і будуць насуперак забароны марнаваць грошы на непатрэбнае паліва.
Найпершая версія што шофер сам заліў лішак за гатоўку, месца ж ёсць, каб там камусьці зліць за гатоўку.