Няхай цярпілы і маўчаць у дзень, прыдуманы людажэрам Сталіным. Той без усялякай вайны знішчыў галадаморам і гулагам ня меней за 8 мільёнаў сваіх подданых, ў жніўні-верасні 1939 падзяліў Усходнюю Еўропу і развязаў другую сусветную вайну сумесна з іншым людажэрам Гітлерам, спрэчка з якім прадказальна прывяла да вайны паміж імі у чэрвені 1941. Пасля яе сканчэння генераліссімус загнаў сваіх абвешаных медалямі і ардэнамі ацалелых пераможцаў назад у свае беспраўнае савецкае стойла з калгасамі і гулагам, і ў дадатак проста змяніў карычнявы канцлагер на чырвоны ў большай частцы ўсходняй Еўропы. Нагадаю, што гадавіна капітуляцыі нацысцкага рэйху, які быў зламаным усёй антыгітлераўскай кааліцыяй, адзначаецца менавіта 8 траўня - у дзень, калі яна і была падпісаная, хоць нямецкія часткі ў заходняй Латвіі супраціўляліся ажно да ліпеня 1945. Памятайма усіх ахвяраў той сусветнай трагедыі. Як і тое што, ніякая памяць аб загінулых нічога ня вартая без паразумення, што галоўнай крыніцай вайны з'яўляецца менавіта нічым неабмяжавоўваючая сабе дыктатура, якой заўсёды "не да законаў". А 9 траўня нармальныя людзі адзначаюць дзень Еўропы, які з часам ператварыўся у сімвал таго, што вольныя і цывілізаваныя нацыі не павінныя ваяваць паміж сабой.
Belarus to hold nationwide minute of silence tomorrow
А 9 траўня нармальныя людзі адзначаюць дзень Еўропы, які з часам ператварыўся у сімвал таго, што вольныя і цывілізаваныя нацыі не павінныя ваяваць паміж сабой.