Article comments

Belarusian woman lost significant weight on Ozempic and explains why it's difficult

  • Вера
    13.05.2026
    Цікава, як псіхаэмацыйны стан ці якія здарэнні папярэднічалі набору вагі гераіні?
  • rhfg
    13.05.2026
    Вера, яна ж псіхатэрапеўтка. напэўна усё добра ў яе.
  • Логіка яе
    13.05.2026
    Вера, яна напісала, калі былі праблемы, худзела адразу. То бок, у астатніх маментах усё добра ў яе жыцці, таму і жэрла як не ў сабе.
    І пры гэтым абжорства апраўдвае псіхаэмацыянальным станам. Во табе і псіхатэрапеўт. Ну такіх, нават у сабе разабрацца не могуць:)
  • Ваке
    13.05.2026
    Логіка яе, 😁👍
  • беларуска
    13.05.2026
    І ўсё астатняе жыццё будзе сядзець на гэтых ін'екцыях?
    Разъясніце мне, калі ласка, адрозненне Аземпіка ад астатніх діет.
  • Vij
    13.05.2026
    беларуска, Если по показаниям принимается, для диабета тип 2 или предиаьета, то вы срвершенно правы: необходимо его колоть всю жизнь.
    Все остальное в статье просто бред. Дисциплина и доминанта. Все. Больше ничего не надо.
  • Капітан Відавочнасць
    14.05.2026
    беларуска, дык яна ж у артыкуле кажа, што жадае знізіць вагу да нейкага ўзроўню, за гэты час выбудаваўшы новую сістэму звычак харчавання і спыніць той азэмпік абапіраючыся на новыя звычкі
  • ((:<
    13.05.2026
    Понятно похудавший Лука в своём гербастом кителе после аземпика смотрится, как в обносках старшего брата.))))
  • Жвір
    13.05.2026
    Мая знаёмая, праз дурную галаву, правяла курс гэтых ін'екцый. Так, спрацавала, але пахуданьнем гэта не назавеш, яна хутчэй скукожылася, чым схуднела, і выглядаць стала старэйшай за свой узрост гадоў на 10...
    Але гэта толькі частка атрыманага эфекту. Яшчэ ж узьнік галаўняк з суставамі, праз праблемы храшчавых тканак, і ныркамі. Арганізм проста "з'еў" (вывеў) нешта патрэбнае для тых храшчоў разам з тлушчам, ну і ныркам адпаведна перапала, з прычыны парушэньня нейкага балянсу. А назад ужо не адыграеш, калі вагу набраць праблемаў не складзе, дык аднавіць тыя спадарожныя страты - дудкі, бо пасьля 30 гэта не аднаўляецца, толькі падтрымліваецца рэгулярнымі медыкаментознымі захадамі...
    Выснова: трэба думаць лягічэскі !
  • ддддд
    13.05.2026
    Жвір , "лягічэскі" - гэта трасянізм, правільна па-беларуску - "думаць лягічна". А так я з вамі згодны - большасьць худнее няправільна, занадта хутка - урачы раяць скідваць не больш за 2 кіляграмы на месяц, а лепей 1.2- 1.5, і не патрымліваюць суставы, цягліцы і скуру. Для гэтага ўсяго трэба спецыяльна балансаваць дыету, займацца спортам (без фанатызму, не цягаць жалеза, а плаваць ці рабіць падоўжаную зарадку са сваёю вагою) і нават адначасова калоць курсам хандрапратэктары.
  • Жвір
    13.05.2026
    ддддд, ды я ведаю, як правільна ... думаць. :)) Але дзякуй.
  • Нейкае абы-што
    13.05.2026
    Все желающие похудеть пусть зададутся вопросом:почему в концлагерях толстых не было?
    Когда кто-то говорит,что пробовали и диеты и спорт,это означает,что хреново пробовали,уж пардон.Серьезнее надо было пробовать.
  • А
    13.05.2026
    Нейкае абы-што, згодна. Заўсёды была стройнай. Есці трэба каб жыць, а не наадварот. І праблемы жыццёвыя не апраўданне. Як чалавек на антыдэпрэсантах тое кажу.
  • Не так ўсё проста
    13.05.2026
    Нейкае абы-што, вы занадта спрашчаеце такое складанае пытанне. Калі ў асяроддзі канцлагера за кошт прымусовага дэфіцыту калорый людзей прымушалі худнець, гэта не значыць што ў асяроддзі з неабмежаванай таннай ежай людзям так жа проста пераадолець эвалюцыйныя механізмы назапашвання тлушчу, якія выпрацоўваліся мільёнамі гадоў. Так, дэфіцыт калорый працуе, але прытрымлівацца яго надзвычай складана і гэта нашмат залежыць ад індывідуальных асаблівасцяў чалавека.
  • Австрияк
    13.05.2026
    Легких путей (в итоге) не бывает. У всего будут свои последствия, в том числе и у такого похудения. Рад что Лука укололся
  • Facepalm
    13.05.2026
    Аземпік - нармальны прэпарат, праблема не ў ім, а ў тым, што многія колюць яго бяздумна. Калі амаль нічога не есці, не даядаць бялок, не сачыць за вітамінамі і проста ляжаць на канапе - разам з тлушчам пачнуць сыходзіць мышцы, сіла, нармальны стан скуры і нават касцяная маса. Таму пры такіх прэпаратах трэба абавязкова есці дастаткова бялку, сачыць за вітамінам D, кальцыем, магніем, B12, жалезам, піць ваду, рабіць сілавыя практыкаванні + шмат хадзіць
  • Навошта ?
    13.05.2026
    Бабы худзеюць каб прывабліваць самцоў з грашыма, жаночападобныя мужчыны таксама хочуць падабацца бабам з пахатлівымі мэтамі.
    Катаваць голпдам т лекамі арганізм не трэба.
    Трэба імкнуцца проста быць здаровым не зважаючы на моду схудзення.
  • Фоташоп і рэклама
    13.05.2026
    Гэта рэклама Аземпіка і фоташоп фармакалагічных кампаній.
  • Тэкля
    13.05.2026
    Дзякуй Богу (ці бацькам), што ніколі не мела праблем з лішняй вагой: ні ў маладосці, ні ў старасці. Хоць пражыла нялёгкае жыццё. А пры стрэсавых сітуацыях наадварот апетыт прападаў. Лічу, што ўсё залежыць ад спадчыннасці: калі бацькі, бабулі, дзядулі былі з лішняй вагой, то гэта перадаецца і патомкам. І наўрад ці ад гэтага можна пазбавіцца канчаткова
  • Часта сэнс жыцця ў іх ежа
    13.05.2026
    Тэкля, проста многія людзі настолькі любяць есці, што паўдня без ежы - для іх ужо стрэс. Які яны заядаюць з патройнай сілай. А страўнік расцягваецца і патрабуе ўсё больш. Колка. Справа ў прыярытэтах жыццёвых і на якім месцы ежа.
  • Дык не
    13.05.2026
    Ганна адчувала млоснасць, калі ела нешта з вялікай колькасцю тлушчаў.

    Задзяўбалі свае абжорства апраўдваць стрэсамі і хваробамі.
    Пры стрэсе і хваробе тым больш есці ўвогуле не хочацца
  • Пакуль таўсты сохне, худы здохне !
    13.05.2026
    Ведаў старых дзядоў , адзін памёр у 82 гады з вагай 140 кг, іншы 86 год з вагай 120кг.
    Яны канешне не былі ўжо зусім здаровымі, але ў добрай памяці і на сваіх нагах дажылі свой век.
  • дддддд
    13.05.2026
    Пакуль таўсты сохне, худы здохне ! , ну вось 140 кіло напрыклад. Калі рост 190 то гэта значыць 50 кіло лішняе вагі. Каб уявіць: гэта 33 паўтаралітровыя бутэлькі зь мінералкай, або 5.5 пачкаў па 5 бутэлек. Гэта на 10 кіло больш чым 40-кіляграмовы мяшок з цэментам. Паспрабуйце ўзваліць сабе на плечы мяшок цэменту, дадайце яшчэ 10 кіло і пахадзіце так пару дзён. Уяўляеце цяпер якая гэта нагрузка на хрыбетнік, калені? І гэта ўсё сала - ад яго ніякай карысьці няма, яно толькі абмяжоўвае рух. Гэта ж прамы шлях да нэйрахірурга, вертэброляга і артапеда, я ўжо не кажу пра праблемы з гармонамі, ці нават сном.
  • Падтрымліваю!
    13.05.2026
    Выдатны вынік! Без лішніх кілаграмаў вы выглядаеце больш здаровай, энергічнай, паспяховай і прывабнай! Няхай гэта стане пачаткам новага жыцця вашай мары!
  • Галодная і злосная
    13.05.2026
    Падтрымліваю!, худыя бабы заўсёды галодныя і злосныя.
    А гэтая кабета яшчэ і хвароб зарабіла ад пабочкі.
    Ды і павіслую скуру некуды трэба дзяваць.
  • Вяснячка з-пад Вушачы
    13.05.2026
    Галодная і злосная, як паказвае практыка, усё наадварот. Тоўстыя бабы больш злыя і зайздросныя да худых, вечна прыдумваюць байкі нейкія пра іх, напрыклад, што тыя вечна галодныя:)
    Ніяк не могуць змірыцца з тым, што можна быць стройным без аніякага высілку. Жрыце менш і будзе вам шчасце. У жыцці ёсць нашмат цікавейшыя справы, чым набіцце пуза:)
  • Vij
    13.05.2026
    Галодная і злосная, адрэжа.
  • Псіхатэоапеўт,
    13.05.2026
    але стрэс заядала.
  • Ніна
    13.05.2026
    Якая ж яна псіхатэрапеўтка, калі ў самой праблемы. Нейкае шарлатанства. У маладзіцы вельмі верагодна інсулінарэзістэнтнасць, мяркуючы па ранейшаму фота. Дурная логіка, псіхалагічныя праблемы заядаць ці запіваць нечым "смачным". Тут патрэбна сур’езна заняцца харчаваннем. А гэта МАГЧЫМА. Ведаю па сабе. І не трэба "пець песьні" пра круасаны з кавай, як сродак ад дэпрэсіі. Шукаць патрэбна інтэгратыўных дактароў
  • Капітан Відавочнасць
    14.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Таксама на азэмпіку
    14.05.2026
    У мяне падобны вопыт, адзінае што я не здолела калоць яго ў выніку і планую перасесьці на таблеткі. Было дзіўнае пачуццё, што няма жадання есці, бо звычайна нават не заўважаеш, што, як штосьці негатыўнае ўзбударажваючае здарыцца, ці навіну якую прачытаеш, то адразу адшукаеш сабе ля лядоўні ў пошуках чым заесці стрэсс ці эмоцыю. Ці гэтае пачуццё голаду, якое не спыняецца пасля таго як толькі што скончыў есці і няважна, ці то была супер белковая ежа, ці не, і што ўжо фізічна не лезе, а есці жадаецца і ўсе думкі толькі аб тым каб паесці. Азэмпік сапраўды дапамагае і ў мяне таксама апынулася, што ў адсутнасць звыклага механізму атрымання дапамінаў праз ежу паламалася вывазілка, што прыйшлося ісці да псіхолага, які дыягнаставаў глыбокую дэпрэссію. Ад тлустай ежы была ізжога, таму нават кавалак ласося нельга было з'есці раніцай, бо да вечару ён не паспяваў стравіцца. Поспехаў на шляху і здароўя!
  • Мария
    14.05.2026
    Очень показательно,как в нашем беларуском обществе с удовольствием заклюют человека,который решился на откровение.Ну а че? она ж знала,на что соглашалась.
    "Дзеляць вопратку маю між сабою,і жэрабя кідаюць аб адзежы маёй..."
    2000 лет прошло,а ближний так и не стал ближним)

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць