Article comments

Mikoła Buhaj: Mouse Fuss is Not Politics

  • Кнур
    12.05.2026
    на тихие негромкие дела, которые помогают беларусам, никто денег не даст.

    [Зрэдагавана]
  • Барадзед
    12.05.2026
    Кнур, не хватает?
  • Праўда
    12.05.2026
    Кнур, а бясплатна - не?
  • 10к на прививки коту?
    13.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Хівук - Несьцерчук
    12.05.2026
    справаздачацца перад спонсарамі
  • Крынж
    12.05.2026
    Хівук - Несьцерчук ,
    А сектанты і любіцелі цвердай рукі і розных прыдуркаватых фюрэраў ўвогуле абыйдуцца без"мышынай вазні". Тут з лукашэнкам у ніх поўнае паразуменне
  • Барадзед
    12.05.2026
    Хівук - Несьцерчук , а вы поучаствовать хотите.
  • Дастукацца да чырвонага чалавека
    12.05.2026
    Крынж , ух тыя любіцелі фюрэраў, не тое, што любіцелі цароў, генсекаў і іншых савецка-рускіх правадыроў, праўда?
  • Крынж
    12.05.2026
    Барадзед,
    Маргіналаў каробіць што яны маргіналы і нікому не цікавыя. Смешна калі яны пачынаюць папракаць офіс,кр і гд у наяўнасці спонсараў.
    Калі няма пра што балбатаць, тое пачынаюць старанна высмоктываць з пальца тое, на што ім хапае глуздоў.
    Релакс Хівучок, спонсары гэта тое, што вам дакладна не пагражае.)
  • П-ц
    12.05.2026
    Але ж у гэтую мышыную вазню валяць грошы, а чаму б некаторым асобам не пагуляць у палітыку за чужой кошт?
    Тым больш, што "мельнікавы" ужо з галавой ў справе КР, дый супрацоўнікам кдб нічога не замінае прагаласаваць з пашпартам прыкрыцця, каб стварыць кучнасьць выбаршчыкаў
  • чаго ж лукашыстам так замінае Каардынацыная рада?
    13.05.2026
    П-ц, якія грошы?... чальцы КР працуюць без заробкаў, пад крымінальнай адказнасцю і рызыкамі для сваякоў да таго.
  • КР ім можа дапамагчы
    13.05.2026
    чаго ж лукашыстам так замінае Каардынацыная рада? , артыкул прама пра супрацьлеглае. Пры малой колькасці выбаршчыкаў вынікам можна маніпуляваць. Якіясьці 500 галасоў ад невядомых асоб высунуць наперад купку, якая потым будзе не саромеючыся гаварыць за ўсіх спецыяльна нарыхтаваныя словы. Бачная ўразлівасць працэдуры. Думаеце не скарыстаюцца? Пасля Мельнікавай, Гаюна і ЧКБ.
  • Tut
    12.05.2026
    Гучыць як: "давайце прызнаем, што лукашэнка перамог, спынім палітычную барацьбу і дзейнасць офісу, АПК і КР"
  • Lunny
    12.05.2026
    У гэты раз з Бугаём згодны
  • Рэфлекс
    12.05.2026
    Ого, Мікола Бугай тут выказаўся пра КР. Але калі там не прапускалі асобныя спісы, або ўводзілі гендарныя квоты за грант ці прапускалі розныя прарасейскія элементы, "Мікола" нехта маўчаў. Ну-ну.
  • 12345
    12.05.2026
    Нешта моцна падказвае, што адзіным повадам атакі з боку Міколы Бугая на КР гэта пагроза для моцнай пазіцыі Ціханоўскай.

    [Зрэдагавана]
  • Чыт. напісана
    12.05.2026
    Стары чытач: Прадузятасць і цэнзура - гэта не журналістыка
  • Ага
    12.05.2026
    бо спецслужбы з радасцю прасоўваюць сваю агентуру на любыя такія пасады/
    Спецслужбы таксама з вялікай радасцю прасоўваюць сваю агентуру на пасады рэдактараў і журналістаў смі.
  • Дзякуй
    12.05.2026
    Спадар Бугай, вы не правы. Самы час мабілізовывацца. Калі не ведаеш, што рабіць, глядзі на Лукашэнка. Там ідзе мабілізацыя па поўнай. Мы багата чаго не ведаем. Але мы абавязаны не адставаць ад улады, а лепей быць на крок папераду. Улада не сыходзіць у рэжым самазахавання, хоч праблем у яе не меньш, чым у апазіцыі, проста яна закрытая. Яна іх не афішуе. Трэба змагацца.
  • Наконт НН
    12.05.2026
    Рэдакцыя малайцы, я на вашым боцы, вы ўсё правільна зрабілі, дзякуй вам за аператыўнасць і інфармацыю пра гэтую кампанію, якая апрацоўвае галасы, бо гэта праўда.
  • чаго ж лукашыстам так замінае Каардынацыная рада?
    13.05.2026
    Наконт НН, у чым праўда? Вы тэлеграмам ці гуглам таксама не карыстаецеся? Стваральнікі да рашкі датычныя.
    А ведалі, што Нашу ніву некалі Дзярждума фінансавала?...
    Наша ніва выклала інфармацыю, якая не адпавядае прафесійным журналісцкім стандартам, не пераверылі нічога, не запыталіся каментароў. А з артыкулу "Міколы Бугая" стала зразумела, што зроблена гэта было не выпадкова, а наўмысна.
    Чым Нашай ніве замінае Каардынацыйная рада?
    Бо зараз я назіраю, што Нашай нівай НАЎМЫСНА робіцца праца, накіраваная на мінімізацыю ўдзелу беларусаў у выбарах. Для чаго?
  • Чытач
    13.05.2026
    чаго ж лукашыстам так замінае Каардынацыная рада? , наша Ніва размяшчае відэаролікі да артыкулаў не на сайце, а на тэлеграме (створаным расіяніным), прычым некаторыя відэа паказвае без рэгістрацыі, а некаторыя патрабуе зарэгістравацца ў тэлеграме.
    А для рэгістрацыі там патрэбна ўказаць нумар мабільнага тэлефона!! Што небяспечна для тых, хто ў Беларусі.
  • kerfityrj
    12.05.2026
    лу надо признать царем и смириться что престол прейдет к Николаю. А тем временем готовить почву для перехода к конституционной монархии. Надо пройти все фазы развития. а если прыгать то будет как в Судане или Сомали.
  • Лол
    12.05.2026
    > праблема ў тым, што механізмаў прадухілення такой інфільтрацыі проста не існуе ў нашых умовах

    Сваечасова выкрыць Мельнікаву было найпрасцейшай задачай. Грошы незразумела адкуль і паездка на камуністычную Кубу як вішанька… Толькі ў ідыёта не ўзнікла б пытанняў.
  • Бгг
    12.05.2026
    Лол, в смысле "не зразумела"? Грошы приходили на ее счета официально, по платежкам с ее именем. Она официально их в польской налоговой декларировала и налоги платила. Все по-белому. Как же до вас до сих пор не дойдет - там РЕАЛЬНО нормально зарабатывают. Нормально - в смысле не 2К евро в месяц. И не 5. НОРМАЛЬНО там зарабатывают.
  • Бгг
    12.05.2026
    Ну, с тем, кто этот веселый балаган организовал, у меня вопросов нет, там все логично и понятно. У меня вопрос к тем, кто в это все голосует. Кто вы? Зачем вы это делаете? Попадаете ли зубной щеткой в рот по утрам?
  • чаго ж лукашыстам так замінае Каардынацыная рада?
    13.05.2026
    Бгг, у мяне больш пытанняў да тых, каго так бянтэжыць, што людзі вырашылі стварыць Каардынацыйную раду, якая не перашкаджае беларусам, не патрабуе ад іх нейкіх рэсурсаў, а, напрыклад, дабілася магчымасці прыцягнення да адказнасці лукі і падзельнікаў. І так гэтым людзям не дае спакою ініцыятыва іншых, жаданне нешта спрабаваць рабіць, што ажно розныя подласці робяць. А потым яшчэ і артыкулы пішуць з прызнаннямі. Вось тут сапраўды пытанне - а што ў такіх людзей у галаве?
  • чаго ж лукашыстам так замінае Каардынацыная рада?
    13.05.2026
    Каардынацыйная рада - гэта орган, які абіраецца праз дэмакратычныя працэдуры. Таму вызнаецца. А лукоўскія палаткі ды іншыя прызначэнцы - не.
    лукашыстам заўседы было прасцей падзяляць беларусаў, а потым ужо паасобку даціскаць тых, хто супраць рэжыму. Са створанымі органамі змагацца лукашне значна складаней. Людзей магчыма прыбраць, а структура застаецца і ўсе роўна працуе. Прыклад з Анжалікай Мельнікавай гэта яскрава паказаў.

    І тут Мікола Бугай будзе расказваць, што структуры не патрэбныя. ну-ну
  • нявеста азаронка
    12.05.2026
    "Разрываўся паміж опцыямі, як падгуляць рэжыму, піша Мікола Бугай."

    вой, ну прам такі разрываўся... тое, што вы даўно спеўшыся з рэжымам, дык гэта ж ясна даўно
  • :/
    12.05.2026
    "Спецслужбам не складана загадаць пяці сотням ідэолагаў прагаласаваць. Тэхнічнай магчымасці адхіліць такія галасы няма — у нас жа таямніца галасавання, дый што, не грамадзяне Беларусі яны? — а волевыяўленне будзе кардынальна скажоным."

    як раз такі "ідэолагі" - грамадзяне Беларусі, у адрозненне ад тых, хто тут ужо не жыве. і што значыць "кардынальна скажоным"? для вас "нескажонае" толькі тое, калі 197% за вас? дык чым вы адрозніваецеся ад 3%-х?
  • sanitar
    13.05.2026
    :/, выкрасліць выгнаннікаў з грамадзянсва, пазбавіць усялякіх правоў і адмовіць у любой датычнасці да Беларусі -- салодкая мара фашыстаў.

    Але не. У іх гэта не атрымаецца, і калі ласка, не варта за імі гэтае паскудства паўтараць.
  • чым займалася-займаецца КР? якія вынікі "працы"?
    12.05.2026
    "Магчыма, КР і трэба. Не бачу практычнага сэнсу ў ёй,"
    )
    лепш не скажаш
  • чаго ж лукашыстам так замінае Каардынацыная рада?
    13.05.2026
    чым займалася-займаецца КР? якія вынікі "працы"?, унесена праўка у Статут Спецтрыбуналу па агрэсіі рашкі супраць Украіны, згодна з якой лука і падзельнікі будуць адказваць за тое, што сталі суагрэсарамі і Беларусь уцягнулі. Гэта зрабіла дэлегацыя Каардынацыйнай рады, як прадстаўнічага органу беларусаў, у Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Калі б у ПАРЭ былі прадстаўнікі палаткі лукі, была б такая праўка ў Статут Спецтрыбуналу ўнесена, як мяркуеце? ці калі б прадстаўнікоў КР ад Беларусі не было?
  • Valadzimir
    12.05.2026
    Мікола Бугай: "... ні беларускае грамадства, ні яго заходнія саюзнікі..."... Як гаворыцца, сьмех ды й годзе. На маю думку, вось гэта (міфічнае "саюзнае" "змаганьне з рэжымам" беларускага грамадства і "яго заходніх саюзнікаў") - вялікая белапазіцыйная... валтузня! Толькі большасьць яе ўдзельнікаў (некаторыя зь якіх лічаць сябе "палітыкамі") пра гэта, натуральна, не здагадваюцца - і гэта цягнецца ўжо як 30 год.

    [Зрэдагавана]
  • Алесь
    12.05.2026
    Калі я чую заклікі кшталту "ня трэба мабілізавацца бо незразумела навошта", "не разумею, навошта нам патрэбна КР" - для мяне гэта прыкмета ўласнай палітычнай інфантыльнасці, якой столькі гадоў дамагаліся рэжым і ягоная прапаганда, якая прасоўвала наратыў адзінага магчымага палітыка ў краіне. Кульмінацыяй гэтых высілкаў сталі праймэріз апазіцыі ў пачатку 2020, з якіх у рэшце рэшт збеглі ўсё, бо ва ўмовах знішчанага ў 1996 беларускага парламентарызму тагачасная апазіцыя ня здолела стварыць ніводнага пастаяннага супольнага грамадскага інстытута, які б прыцягваў увагу і адлюстроўваў спадзяванні грамадства, і за які яна б імкнулася трымацца.
    Так, КР у выгнанні аб'ектыўна няздольная прымаць абавязковыя для выканання рашэнні. Але кожны дэпутат мае каналы сувязі і з беларусамі на зямлі, і з беларусамі ў эміграцыі. Ён выносіць тыя пытанні на ўзровень фракцыі, а тая - на ўзровень Рады. Ён таксама выступае ў незалежных медыях, якія вітаюць любыя інфармацыйныя нагоды і цікавыя інтэрв'ю ў межах цывілізаваных паводзінаў. Калі пытанне ператвараецца ў мэйнстрымнае - яго даносяць да заходніх палітыкаў, якія маюць пэўныя магчымасці на гэта ўплываць. Электаральны мандат - гэта вельмі моцная сіла, каб у дэмакратычным свеце беларусаў заўважалі, прызнавалі, ставіліся да іх з павагай, а да іхных прадстаўнікоў прыслухоўваліся, а не ставіліся як да самазванцаў кшталту сучаснай расейскай палітычнай эміграцыі. Бо першым пытаннем да любога палітычнага візытора з боку абраных заходніх палітыкаў, ды і любых чыноўнікаў з'яўляецца "Каго вы прадстаўляеце апроч сабе і чым вы можаце даказаць свае прадстаўніцтва"? І тут відэлец просты - альбо пачаць ірваць на грудзі кашулю і заяўляць - да я настолькі круты, што за мяне відавочна ўсе. Часцей за ўсё падобныя спробы скончваюцца ўжо на ўзроўні сакратарыята з ветлівай адмовай "Нажаль пан/гер/мсье/сэр ABC моцна заняты, але мы з вамі абавязкова звяжымся, калі ён будзе мець час". Альбо прадставіцца - я ёсць абраным дэлегатам фракцыі # каардынацыйнай рады - адзінага калектыўнага прадстаўнічага органа беларусаў, сфармаванага нягледзячы на дзяржаўны тэрор унутры Беларусі. Канешне, абавязкова знойдуцца тыя, хто адкажа: ды сколькі тут у вас галасоў - нават смешна. Але знойдуцца і тыя, хто ведае, што такое сучасныя дыктатуры і таму разумее - кожны гэткі голас ёсць залатым, бо за ім стаіць грамадзянін, якога нават за ягоны голас будуць пераследваць на радзіме, калі дазнаюцца.
    Калі ў якасці аргумента ананімны спадар Бугай выцягвае пра даўно забытую рэзалюцыю КР па Венесуэле - перада мной адразу ж устаюць успаміны пра словы Ціханоўскай аб "мудрым Пуціне" і тое, як доўга разнастайныя тролі і хейтэры жавалі гэтыя словы, бо іншых аргументаў у іх не было. Калі ж нехта з сур'ёзным выглядам пачынае разважаць - вось была Мельнікава, таму КР не павінная існаваць, то гэта аргумент з той жа оперы. Гэта ня кажучы пра тое, што ніводная супершпіёнская версія пра Мельнікаву ня вартая нічога, пакуль няма бясспрэчнага адказу на простае пытанне:
    ці жывая яна?
    КР - гэта перш за ўсё палітычная альтэрнатыва лукашэнкаўскім прафанацыйным "прадстаўнічым" органам, якая праз механізм выбараў захоўвае здольнасць быць актуальнай і прыцягваць да сабе ўвагу. Нават з усімі сваімі хібамі, спрэчкамі, скандаламі і папулістамі. І рэжым гэта разумее, таму не шкадуе рэсурсаў на ліквідацыю гэтай пагрозы, як у свой час знішчыў ну зусім ужо вегетарыянскі Сход з яго Дзмітрыевым, Баграцовым і нават прарасейцамі. Пакуль Галоўчанка грэбліва называў Сход блеклай пародыяй на прызначаны Лукашэнкам УНС, КДБ брутальна граміў Сход, які ў рэшце рэшт быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.
    Цяпер Лукашэнка шалее з таго, што ня можа зараз дацягнуцца да КР, таму тэрарызуе сваякоў дэлегатаў, застрашае выбарцаў, стосамі штампуе крымінальныя справы, купляе безліч ботаў для скажэння вынікаў апытанняў на конт выбараў у раду, дзеля зрыва выбараў наймае хакераў і купляе рэсурсы для масаваных DDOS-атак і г.д. Таму што пад час любой спробы перагорнуць старонку з захадам ягоным эмісарам нагадваюць пра палітзняволеных, рэпрэсіі і адсутнасць выбараў, узгадваючы ў тым ліку прыклад выбараў у Раду.
  • алі
    12.05.2026
    Алесь, нібыта слушна ўсё пішаце, але ж бракуе канкрэтыкі: чаго канкрэтна дасягнула КР за апошнія чатыры гады? Можаце пералічыць па пунктах? Тое, што ўнеслі нейкую папраўку ў рэзалюцыю Рады Еўропы, якая ні да чога не абавязвае, ці папрактыкаваліся ў парламентарызме, гэта не памацаеш. Яшчэ прыхільнікі КР кажуць: калі б яе не было, яе месца занялі б лукашысты. Ну, гэта ўжо зусім са сферы ўяўнага. Можа, калі б яе не было, Мельнікава не ўвяла б бабкі ў Кібераў. А вось гэта ўжо канкрэтны, матэрыяльны паказнік.
  • Алесь
    13.05.2026
    алі, на конт Мельнікавай яшчэ раз паўтаруся - пакуль няма адказу на пытанне, ці жывая яна, усё астатняе ёсць другасным. Нават пытанне грошаў, бо любыя дыстанцыйныя аперацыі не даюць гарантыі таго, што за імі стаіць менавіта тая асоба, ад імя якой яны выконваюцца, асабліва калі той асобы ніхто даўно ўжывую не бачыў. Тым больш калі ў справе дакладна знойдзены след спецслужб. Тое, што бенефіцыяры скрадзеных грошаў у свой час не паклапоціліся аб тым, каб Мельнікава ня мела манапольнага доступу да іх - так, гэта балючая памылка, але не трагедыя, і жыццё ідзе далей з гэтым набытым дарагім коштам досведам.
    Усе размовы пра "недастатковую" эфектыўнасць Ціханоўскай, КР, праваабаронцаў альбо ішых інстытутаў - гэта пытанне завышаных чаканняў і спробы зручна перакласці адказасць з сябе на кагосці іншага. Кшталту таго, як было ў 2020: маўляў мы ж прагаласавалі - ну і дзе наша перамога, дэмакратызацыя, сумленныя выбары, дабрабыт і г.д.?! А спытайцеся ў сабе - ці ўсё магчымае са свайго боку вы зрабілі тады, але галоўнае - робіце дагэтуль, каб абараніць свой голас і сваю грамадзянскую пазіцыю? Дэмакратычныя інстытуты ў выгнанні функцыянуюць ва ўмовах вострага дэфіцыту рэсурсаў, транснацыянальнага пераследу, блакавання альтэрнатыўных крыніц інфармацыі ўнутры краіны і дэзынфармацыйных аперацый з боку рэжыма. І тым ня менш праца трывае - там, тут, але ідзе. І тое, што замест Рыжанкова, Савіных і нават кішэннай апазіцыянеркі Канапацкай з высокіх еўрапейскіх трыбун беларускі наратыў даносяць Ціханоўская і Латушка - гэта вялічэзнае дасягненне. Пакуль будаванне публічных інстытутаў унутры Беларусі немагчымае - гэта трэба рабіць у выгнанні. Калі ў Расеі праз крызіс прайгранай вайны пачнуцца моцныя зрухі і ёй стане не да Беларусі - Лукашэнка больш ня будзе нікому цікавым, дыктатура непазбежна паслабне і пад трывалым ціскам пойдзе на саступкі, а інстытутыалізаваныя дэмакратычныя сілы атрымаюць магчымасць пачаць вяртанне і перахапіць ініцыятыву. У выпадку актыўнага ўцягнення Беларусі ў вайну сцэнары могуць быць іншымі, але падзеі яшчэ больш паскорацца.
  • алі
    13.05.2026
    Алесь, па-першае, шчыра дзякую за адказ, бо мяне сапраўды цікавяць дасягненні КР. На жаль, не ўбачыў у адказе канкрэтыкі, але сама наяўнасць дыялогу і гатоўнасць чуць адно аднаго гэта выдатна. Напрыклад, я пачуў ваш аргумент пра Мельнікаву і прымаю яго. Магчыма, яна сапраўды ахвяра ўсёй гэтай сітуацыі. Па-другое, мяне цешыць вашае захапленне Святланай Ціханоўскай. Яна сапраўды прадстаўляе беларусаў на міжнароднай арэне лепш за любога апазіцыйнага лідара апошніх дзесяцігоддзяў, і эфектыўнасць яе дзейнасці ў мяне асабіста не выклікае сумневу. Што да КР, усё яшчэ спадзяюся пабачыць прыклады яе карысці як заканатворчага органа, а не нейкага дыскусійнага клуба. Пакуль жа вымушаны згадзіцца з Міколам Бугаём - няхай збіраюцца, не зашкодзіць, але не трэба гэта рабіць праз выбары.
  • .
    12.05.2026
    Перад першымі лічбавымі выбарамі ў КР (2 гады таму) я здзівіўся незвычайнаму маўчанню СМІ.
    З уласнымі ацэнкамі ясна, але адсутнасць усялякага, нават нейтральнага інфармавання пра тое, што адбываецца сярод беларусаў, выглядала ўжо наўмысным стварэннем інфапухіра.

    У артыкуле 2024 г. тлумачэнне 1 "Лабісты гэтых выбараў хацелі стварыць цэнтр, альтэрнатыўны Святлане Ціханоўскай." "Цяпер зусім не час будаваць бачныя структуры."
    Я за захаванне функцый і статусу Ціханоўскай (згубім - не адновім), але і не разумею, чаму не могуць існаваць іншыя палітычныя структуры, тым больш, прота-парламент.

    У артыкуле 2026 г. тлумачэнне 2 "Нешматлікасць удзельнікаў адкрывае прастору для маніпуляцый."
    Не думаю, што 500 супрацоўнікаў прагаласуюць - нават калі сістэма не раскрывае персанальныя даныя, ў карнікаў такі склад думкі, што сярод іх ніхто не возьме на сябе адказнасць за рызыку масавага зліву.
    Цётак з выканкаму таксама не прымусяць галасаваць, бо гэта супрацоўніцтва з экстрэмістамі.

    Тлумачэнне 3 "Звычайныя людзі ўхіляюцца ад удзелу ў выбарчых камісіях такіх кампаній, як КР, бо спецслужбы з радасцю прасоўваюць сваю агентуру на любыя такія пасады."
    А што дасць агент у выбарчай камісіі, калі камісія не бачыць персанальныя даныя ўдзельнікаў выбараў? Архітэктурна яны не прыходзяць з мабільнай праграмы і не захоўваюцца ў базе даных.
    Тут калі толькі ставіць пытанне пра давер да каманды Лібера. Але гэта іншае пытанне.

    Увогуле пазіцыя выглядае як праца на самаздзяйсняльнае прароцтва: спачатку ніхто не ведае пра КР, бо ніхто не піша. А пасля не пішам, бо ніхто не ведае пра іх.
  • .
    13.05.2026
    Чаму гранты - добра. Ва ўмовах іх скарачэння узмацняецца канкурэнцыя за % ад падаткаў беларусаў у Польшчы і Літве на фінансаванне грамадскіх арганізацый, у тым ліку, СМІ.
    У СМІ натуральным чынам з'яўляецца канфлікт інтарэсаў з канкурэнтамі, не толькі іншымі СМІ, але і грамадскімі арганізацыямі, пра якіх яны пішуць.
    Мабыць, і тут шукаць частку прычын матывацыі "не час будаваць бачныя структуры" (пры гэтым самім заставацца бачнымі).
    І таго, што я таксама не мог зразумець: прынцыповага знікнення ў артыкулах большасці першакрыніц, калі цытуюцца допісы беларусаў са сваіх сацсетках або сайтаў ініцыятыў. Праходзяць толькі выбраныя.

    Ну а чытачам, як мне, яшчэ адзін повад паменшыць давер і ўзмацняць крытычнае мышленне.
  • Абое рабое
    12.05.2026
    Што Бугай, што КР.

    PS. Без цэнзуры давайце :)
  • Ганьба. а мабыць і што больш сурьезнае
    13.05.2026
    А ў Міколы Бугая такія эмоцыі да любой ініцыятывы ці толькі да абраных?
    Калі людзі вырашылі ствараць Каардынацыйную раду, удзельнічаць у выбарах, з рызыкамі, чым гэта так перашкаджае Міколе Бугаю?
    Пасля гэтага аповеду дакладна зразумела стала, што і накід на праграму для галасавання быў зроблены не выпадкова, а наўмысна.
  • Paliašuk
    13.05.2026
    Ціхія справы, каб застацца беларусамі - гэта культурная аўтаномія для карэннага насельніцтва ў калоніі або для дыяспары ў эміграцыі. І вось гэта якраз - мышыная вазня, а не палітыка. Бо апошняй патрэбныя праактыўнасць, публічная і гучная праца - каб праблема Беларусі гучала ў Еўраатлантычнай прасторы.
    Дэмакратычны рух, як бачыцца, на скрыжаванні: далей або далейшая інстытуалізацыя, ўмацаванне, або маргіналізацыя і канчатковае пераўтварэнне ў кружок энтузіястаў, не здольны не тое каб скарыстацца - палец сунуць у "вакно магчымасцей", аб якім усе мараць. І вось каб у гэтае вакно ўлезці, трэба развіваць інстытуты - КР найперш, як выбарны орган. Альтэрнатыву рэжымным імітацыйным утварэнням тыпу "палаткі адстаўнікоў" можна стварыць толькі палітычным дзеяннем - удзелам у выбарах як дэлегат або выбаршчык.
    Таму буду галасаваць, хаця рызыка ёсць. За блок "Воля", за ваяроў. І як пяе класік, ты не чакай, чаканне дастала.
  • Каардынацыйную раду баіцца лука. І Мікола Бугай
    13.05.2026
    Paliašuk, усе так.
  • Каардынацыйную раду баіцца лука. І Мікола Бугай
    13.05.2026
    Канешне, лепей як мікола бугаі чакаць, калі аднекуль з неба з'явяцца публічныя палітыкі ды набяруцца досведу палітычнай і парламенцкай дзейнасці.
    І верыць як міколы бугаі, што парламент з'явіцца ў беларусаў адразу самы лепшы і будзе з першых імгненняў працаваць без збояў. І выбары першыя вольныя правядуцца некім адразу ідэльна, а беларусы проста з нуля пачнуць без памылак абіраць тых самых - найлепшых абранцаў.
    Навошта пераймаць досвед параменцкай працы і кантакты наладжваць з парламентарыямі іншых краінаў. мікола бугай ведае, што не патрэбна гэта беларусам. А то яшчэ ў гэтай КР навучацца дамаўляцца і стратэгію дапамогуць выпрацаваць, каб луку скінуць ды ад рашкі абараніцца. А гэта ўжо зусім ні ў якія рамкі для міколаў бугаёў.
  • Праўда
    13.05.2026
    Палітыкамі не стаюцца у парламентах. Альбо гэта атрымліваюцца… ну вельмі спецыфічныя палітыкі.
  • Paliašuk
    13.05.2026
    Праўда, затое па-за парламентам вырастаюць зусім "не спецыфічныя" палітыкі: Ленін, Сталін, Мусаліні, Франка... Але тут жа, дзеля справядлівасці
    - Гавэл, Валенса, наш Каліноўскі. І, наадварот,
    праз парламенты прайшлі такія зоркі як Чэрчыль (40 гадоў у палітыцы да пасады РМ), Тэтчэр, Адэнаўэр. На практыцы самыя жыццяздольныя палітычныя рухі - тыя, якія могуць адначасова:
    захоўваць жывую грамадзянскую энергію,
    але і паступова вырошчваць інстытуцыйную культуру.
    Для Беларусі пытанне ў тым, ці атрымаецца злучыць жывую грамадзянскую энергію 2020 года з нармальнай культурай інстытутаў і адказнай палітыкі. Зараз дэпрэсіўны перыяд, калі энергія грамадства заўважна вычарпана. Таму трэба нейкія ўмоўныя power banks, дзе гэтую энергію кансалідаваць і захоўваць да лепшых часоў. Прызнаны орган КР павінен быць такім накапляльнікам, як і іншыя арганізацыі ды інстытуты дэмсілаў. Таму лічу вартым падтрымаць выбары.
  • Хто такі Мікола Бугай?
    13.05.2026
    Чальцы і дэпутаты КР пад сваімі імёнамі пішуць, мы ведаем, хто яны такія.
    А хто такі Мікола Бугай? Ніхто яго ніколі не бачыў. Чаму ён камандуе што і каму рабіць?
  • Зянонавец-Латушкініанец
    13.05.2026
    Наша Ніва, канешне, сваім геніяльным матэрыялам папсавала маліну. Ну навошта? Хайпанулі? Калі беларусы менш уцягнутыя ў палітыку, то яны і НН чытаюць менш, тут усё ўзаемазвязана.
  • Ф
    13.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Найперш не галасі!
    13.05.2026
    Спадзявацца што калісьці расступяцца нябёсы і мессіі ў белых строях з чырвонымі паясамі праз Акно Магчымасцяў забяруць нас да лепшага жыцця?
    Ну... Такое сабе... Хтосьці зашмат глядзіць кінафантастыкі.
    Дзякуй Богу пашанцавала з Ціханоўскай, каб так раз - і прэзідэнт за якога не сорамна.
    З дэпутатамі так ня будзе. У нармальным парламенце дэпутаты могуць адзін аднаму і лыч начысціць.
    Тое што ў КР розныя людзі не павінна здзіўляць ды палохаць. На вуліцах 20-га было шмат людзей, якія не да канца адпавядаюць маёй ідэальнай карціне свету. І што? Адвярнуцца? З КР тое ж самае.
    Логіка "народзец не той, мяне ня слухае, таму сядзіце ціха, байкот" нам не пасуе.
  • .
    13.05.2026
    Мудрасці ўсім не хапае.
    Калі ўлічыць, што СМІ - таксама палітычныя акторы (яны ж уплываюць на палітычныя працэсы), то загаловак "Мышыная валтузня — гэта не палітыка" чытаецца і шырэй.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць