Article comments

Belarusian-speaking lecturer at Medical University sentenced for "facilitating extremism"

  • Indrid Cold
    17.05.2026
    Такімі людзьмі трэба ганарыцца, але лукашысты могуць толькі нейкі пратэстанцкі сурагат каталіцызму замаўляць сам штатаў.
  • Фатальная памылка
    17.05.2026
    Раю ўсім пачытаць бэстсэлер “Носі с собой” і супакоіцца.
  • агурок альшанскі
    17.05.2026
    Фатальная памылка, ну ты патроліў. Я ж не ведаў, што гэта рагатка, пра якую пісалі тутака. Толькі час патраціў.
  • угу
    17.05.2026
    За белорусскоязычие не дают "химию", видимо парнишка не такой уж белый и пушистый, в политику лез.
  • Барадзед
    17.05.2026
    угу, вы можете не заниматься политикой, все равно политика занимается вами, особенно, когда человек преподает в вузе на белорусском языке. Это тонкий лёд.
  • Оооо оооО
    17.05.2026
    угу, ён якраз ня лез. Клі нешта ня ведаеце, лепей маўчаць
  • Аналiтык
    17.05.2026
    угу,
    Размаўляць i выкладаць на роднай мове гэта не палiтыка.
  • Ігар Лямеш
    18.05.2026
    угу,

    раскажыце мне што "даюць" за беларускамоўнасць. Я, ідучы у краму, пашпарт учора з сабою узяў замест карткі, бо расхваляваўся з-за супрацоўніц крамы "Соседи", што здзекваліся з мяне проста з-за спробу купіць "запалкі" замест "спичек". Адна, якая ведае што "у нас два государственных языка" і не ведае гэтага слова - запалкі - пабегла па дапамогу да другой. Другая стала прапаноўваць "дурню" спачатку запальніцу, потым адзін карабок замест блока, аж пакуль як не сарваўся на крык.

    Вось я і узяў пашпарт, хоць гаманец з карткай ляжаў на стале побач, на вачах. Прыйшлося вяртацца, пакінуўшы тавар на аутамаце самаабслугоўвання.

    Мадам гэтую, за той час пакуль я хадзіў за карткаю, супрацоўніцы вылавілі і прывялі да аўтаматаў у зону самаабслугоўвання. Я патлумачыў чаму забыў картку і навошта мне спатрэбіўся пашпарт: "Либо я поеду на Окрестина в политрежим, либо она."

    У адказ прагучала:

    - Не трогай ты больше этого мужика. Он вообще дурак.

    І гэта далёка не самы вытанчаны здзек за апошнія гады. З суседзямі, якія удзельнічалі у гэтых здзеках, я перастаў вітацца.
  • Гэта
    17.05.2026
    Эліта беларускай нацыі.
  • .
    17.05.2026
    Нешта мне падказваецца, што расейскамоўных палітвязняў значна болей, таму дзіўна рабіць акцэнт у артыкуле так нібы яго менавіта за мову арыштавалі
  • Барадзед
    17.05.2026
    ., за замову его арыштавали. Он замовил в макбае бургер без соленого огурца. Какая гадость эти ваши лукабургеры с огурцом!
  • .
    17.05.2026
    Перапіс тых, хто чытае толькі загалоўкі.
    У загалоўку кароткая характарыстыка чалавека (не звязаная з прысудам), у артыкуле прысуд (хутчэй за ўсё, "Гаюн").


    І неабавязкова падкідваць свае губернскае-антыгубернскія правакацыі нібыта ад мяне.
    Нават пад трагічнымі навінамі валтузня.
  • %
    17.05.2026
    Беларускамоўнасьць - гэта і есьць сапраўдным "садзейнічаньнем экстрэмізму" для расейскага рэжыма на Беларусі
  • J16
    17.05.2026
    Чарговае злачынства супраць чалавецтва (здзейсненае карнікамі) якое не мае тэрміну даўніны.
  • швед-лукашенко
    17.05.2026
    В узаконенном беззаконии лукашенко-шведа, любого, кто говорит на белмове и хочет знать настоящую, а не придуманную Москвой и гауляйтером лукашенко, Историю Беларуси и Культуру Беларуси можно привлекать за "экстремизм".
  • Беларус
    17.05.2026
    Падаецца, найлепш з гэтай нагоды выказаўся дэпутат Незалежнасці, Сяргей Навумчык. Але, нават пасля відавочнага 2020-а, гэтую ісьціну не сустрэнеш на старонках так званых "незалежных" і нібыта нашых выданьняў.



    "Пішуць, што асудзілі за «экстрэмізм» беларускамоўнага адмыслоўца ў галіне радыяцыйнай мэдыцыны і пералічваць, што рэжым лічыць экстрэмізмам — ад падпісак на «забароненыя» СМІ і крытыкі ўлады да выкарыстаньня «Пагоні», Бел-Чырвона-Белага Сьцяга ды падтрымкі Ўкраіны.

    Насамрэч, ключавы аргумэнт тут — беларускамоўнасьць.

    Мы ўсё яшчэ не можам усьвядоміць, што Беларусь — акупаваная Расеяй краіна. Мы са школы памятаем прыкметы акупацыі, і ня бачым таго, што вылучалася па сваёй антычалавечнасьці на першае месца — масавых расстрэлы. Масавых расстрэлаў сапраўды няма, хаця ў 2020-м былі забойствы ў часе масавых пратэстаў і не спыняюцца забойствы ў турмах (нагадаю забойствы мастака Алеся Пушкіна і актывіста Вітольда Ашурка, які, калі нехта ня ведаў, быў сябрам Сойму партыі БНФ).

    Але цяперашні акупацыйны рэжым мае адрозьненьне ад нацысцкага 1941-44: пры нацысцкай акупацыі не перасьледавалі за мову тытульнай нацыі. Не спыняўся Халакост, былі расстрэлы партызанаў і падпольшчыкаў, палілі вёскі — але за адну толькі беларускую мову людзей не каралі. З гэтым, мяркую, ня будуць спрачацца нават афіцыйныя гісторыкі. Прамаскоўскі акупацыйны рэжым Лукашэнкі за беларускую мову перасьледуе (пакуль яшчэ ня ўсіх), і менавіта беларуская мова з’яўляецца першым маркерам для перасьледу.

    Шмат гадоў таму я запытаўся аднаго чалавека: што было б зь нейкім чыноўнікам, калі б ён на нарадзе ў Лукашэнкі раптам загаварыў па-беларуску? «Арышт, адназначна» — быў адказ. Пачуў і тлумачэньне: канешне, арыштавалі б не адразу, і фармальна не за беларускую мову, але знайшлі б за што і арыштавалі б абавязкова.

    Маім суразмоўцам быў чалавек, які ведаў, пра што казаў — былы прэм’ер-міністар Міхаіл Чыгір.

    Лукашэнка, прыведзены да ўлады Лубянкай, якая ад пачатку 90-х была рухавіком аднаўленьня імпэрыі, не супакоіцца, пакуль ня выканае галоўную мэту сваіх гаспадароў — зьнішчэньне беларусаў як этнасу.

    Таму ў Беларусі над беларускім народам чацьвертае дзесяцігодзьдзе зьдзяйсьняецца этнацыд.

    І менавіта гэтыя словы — «этнацыд беларускага народа» — павінна быць у першых жа фразах беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў на міжнародных сустрэчах.

    Калі яны сапраўды лічаць сябе прадстаўнікамі гэтага, а ня нейкага іншага, народа."
  • Праўда
    17.05.2026
    Беларус, усё па сутнасці. Дадам, што населеніе, якое пасля гэтага працягвае трымацца за расею і расейшчыну, магчыма, іншага лёсу, акрамя рабскага, і не заслугоўвае
  • .
    18.05.2026
    Навумчык таксама з тых, хто вырашыў па загалоўку, прапусціў істотнае і прамовіў свой падрыхтаваны стэрэатыпны тэкст.
    Канкрэтная справа не ў этнацыдзе за мову, а: нежаданне ўдзелу ў агрэсіўнай вайне - партызанская дапамога - пераслед - рэпрэсіі да лепшых.

    І Лукашэнка не "прыведзены Лубянкай". Самі, большасцю выбралі. Факт.

    Таму недавер да гэтага аўтара ўспамінаў. Калі чытае і не разумее прачытанае. І сыходзіць у занадта глабальныя абагульненні і фальсіфікацыю падзей, якіх сам быў сведкай.
  • Праўда
    18.05.2026
    ., > І Лукашэнка не "прыведзены Лубянкай". Самі, большасцю выбралі. Факт.

    Гэта для вас таксама ўзаемавыключальныя "опцыі", як у Халезіна з мовамі?
  • .
    18.05.2026
    1. Не бачу ў тэксце Навумчыка гэтых 2 варыянтаў адначасова, толькі адзін.
    2. Калі самі верыце ў гэта, так дакажыце.
  • Праўда
    18.05.2026
    ., 1) калі Навумчык у сваёй рэпліцы не ўзгадвае тое відавочнага, пра якое сам пісаў мільён разоў, гэта значыць ён гэта відавочнае яго адмаўляе? Вось жа вы нахабны жук!
    2) ага, ужо бягу займаю чаргу ў адкрытыя архівы лубянкі.
  • .
    18.05.2026
    1. Гэта не да мяне пытанне, калі ён тлумачыць адну і тую ж простую рэч у розных месцах па-рознаму.
    2. Калі Вы з Навумчыкам ведаеце, што напісана ў архівах Лубянкі, або нехта з вас агентура, або сцвярджаеце пра тое, што не ведаеце дакладна.
  • Праўда
    19.05.2026
    ., 1) Калі вы лічыце ўзгадку чагосьці "тлумачэннем" падзей - гэта вашая асабістая праблема. Адкрываць вочы на тое, што гэта якраз насельніцтва выбрала Лукашэнку сабе на царства і талеравала яго аж да 20-х, ды й сёння фактычна і працягвае, дакладна ня трэба - ані Навумчыку, ані мне.
    2) Я і Сяргей Навумчык - розныя асобы. Ці вы разумееце гэта?
  • .
    19.05.2026
    1. Навумчык менавіта тлумачыць, як Лукашэнка атрымаў уладу (а таксама, каму падпарадкоўваецца, якія ягоныя мэты зараз).

    2. Насельніцтва выбірала прэзідэнта на 4 гады, а не дагэтуль.
    Вы ізноў адзіныя ў поглядах з лукашыстамі і карнікамі, ў тым, што яго легітымнасць адвечная і нібыта не мае патрэбы ў пацвярджэнні празрыстым дэмакратычным механізмам.

    3. "Насельніцтва выбрала Лукашэнку сабе на царства" супярэчыць "Лукашэнка прыведзены да ўлады Лубянкай".
    Абодва выказванні сфармуляваныя катэгарычна і кожнае ўскладае адказнасць за выбар толькі на аднаго суб’екта.

    4. Вы розныя асобы, але Вы падтрымліваеце меркаванне Навумчыка.
    Мабыць, хопіць бегчы ад прамых пытанняў па сутнасці сустрэчнымі абрывачнымі нападкамі? Сутнасць: сцвярджэнне пра Лубянку - факт, мае правяраемыя доказы ці яго статус толькі "версія"?
  • Праўда
    20.05.2026
    На чатыры гады абіраюць прэзідэнтаў недзе ў ЗША ці ў Латвіі. А рускамірныя абіраюць начальства паводле афрыканскага прынцыпу: адзін чалавек, адзін голас, адзін раз.

    Астатняе, як звычайна ў вас, - плынь свядомасці.
  • .
    20.05.2026
    Што?! У рускім свеце ўвогуле не абіраюць кіраўніцтва. Гэта цалкам не тыповая для іх сістэма.
    Выбар 1994-ага быў магчымы як кароткая спроба перайсці (для Беларусі вярнуцца) на іншыя прынцыпы - прынцыпы еўрапейскай дэмакратыі.
    Вы не разумееце, што адбывалася, калі спрабуеце падаць чужародны падыход "легітымнасці ад народа" (выбараў кіраўніцтва) як нібыта галоўны ў рускім свеце і ўвогуле прыдатны да яго.

    І гэтая ж блытаніна ключавая ў інтэрпрэтацыі падзей Навумчыкам (падтрыманай Вамі). "Легітымнасць у спадчыну" (ад бацькоў, нібыта ад бога, тут ад спецслужбаў, прынцып сярэднявечча) і "легітымнасць ад народа" (прынцып эпохі мадэрну і нацыянальнага адраджэння).

    Або ад спецслужбаў, або ад народа. Калі ад народа, то па прынцыпах іншай сістэмы, з празрыстымі перавыбарамі.

    Не трымаеце кантэкст размовы. Толькі хоць неяк адбрахацца на апошняе пытанне і забыць пра галоўнае. Так забалбаталі раней "ці павінен Трамп даць зброю", "ці ёсць цэнзура ў РБ", а зараз "доказы, што Лукашэнка прыведзены Лубянкай".
  • Праўда
    20.05.2026
    ., > У рускім свеце ўвогуле не абіраюць кіраўніцтва. Гэта цалкам не тыповая для іх сістэма.

    Брахня. Часам сістэма дае збой, тады элітам даводзіца імітаваць дэмакратычныя рытуалы з высокай ступенню падабенства, так з'яўляецца новае кіраўніцтва. Увесь былы савок, уключна з рускамірнымі тэрыторыямі, атрымаў гэты шанец у 91-м. Толькі ў балтыйскіх краінах былі нацыі, якія забяспечылі асэнсаванасць руху ў будучыню, кансэнсус эліт і кантроль за абраннікамі паміж электаральнымі цыкламі, а ў рускамірных ўся дэмакратыя звялася да афрыканскага "сунуў паперку пад гармошку і дасвідос".

    Большасць, уключна з вамі, дагэтуль думае, што так працуе дэмакратыя. Што выбарчыя урны і сумленныя выбаркамы з'яўляюцца нейкім магічным чынам, а пажаданні рускамірных ванек, якія "цікавяцца палітыкай" раз на 4 гады, або іх выбар мае нейкі сакральны сэнс.

    Як там у таго ў яго прасцінах: "90% грамадзян хочуць незалежнасці". Ды каго манае, чаго там рускамірныя хочуць? Каб твае настроі ў гадзіну X улічваліся, трэба дбаць пра гэта кожны дзень. Але ім няма калі: яны на лепсаў ходзяць і ў венецыях шампані п'юць. Апяць с начяльствам не павезло, што ж такое!
  • Праўда
    20.05.2026
    ., > І гэтая ж блытаніна ключавая ў інтэрпрэтацыі падзей Навумчыкам

    Звычайна не дачытваю вашыя прасціны, але тут вы ўдала прыклалі відавочцу і непасрэднага ўдзельніка падзей! Здымаю капялюш, гэта сапраўднае нахабства.
  • .
    20.05.2026
    1. Калі крыніца нібыта аўтарытэтная, інфармацыя ад яе не можа быць ніяк праверана, абмяркована?
    Гэта ж адсутнасць крытычнага мышлення, як у веруючых. Чалавек, які здзекаваўся з павагі да "начальства", сам выбраў сабе начальства (аўтарытэт) і выключае ўласны мозг, калі бачыць цытату ад начальства.

    2. Спрачацца з эмацыйным патокам пра нейкіх лепсаў не буду. Суцэльная азаронкаўшчына. Калі па сутнасці не цягнеце, дастаяце лепсаў.

    3. Выбары 1994-га - не нешта, што належыць савецкай сістэме або рускаму свету, не яе "збой". Гэта спроба пабудаваць нацыянальную дэмакратычную дзяржаву на зусім іншых прынцыпах.
    Два падыходы: "легітымнасць праз прызначэнне" і "легітымнасць праз выбары". Гібрыдаў не бывае. (Менавіта таму такая вайна на мяжы сістэм.)

    Вы ў лагічным тупіку. Калі паўтараць за Навумчыкам, што Лукашэнка прызначаны Лубянкай - гэта сістэма першага тыпу. І тады губляецца адказнасць народа за выбары (ваша любімае).
    А калі ўкладваць на народ адказнасць за выбар Лукашэнкі, гэта сістэма другога тыпу. Тады губляецца прызначэнне (тэзіс Навумчыка). І адказнасць народа за выбар цягнецца не больш за 4 гады.

    У лукашэнкаўскай прапагандзе блытаніна: яны спрабуюць змяшаць (на словах) 2 сістэмы. Імітуюць другую (выбарную) праз першую (прызначэнні).
    У Вас таксама блытаніна. Вы не разумееце пра ліміт у 4 гады і таму паўтараеце за прапагандай "народ выбраў Лукашэнку назаўсёды" і, па-вашаму, таму і адказнасць за выбар назаўсёды.
    Трампіст не разумее дэмакратыю. Чаму я не здзіўлены?

    4. І што ў нас па сутнасці: якія доказы ў версіі пра "прывяла Лубянка"? Назіраю інтэлектуальную боязь, няздольнасць адказваць за свае словы.
  • Праўда
    21.05.2026
    ., 1) калі крыніца - варты даверу ўдзельнік падзей, лагічна звярнуцца за ўдакладненнямі да яго, а не выносіць глузды каментатарам на НН.

    2) гэта не вам пісалася, а хутчэй больш кемліваму чытачу, з тых, што часам наведваюць старыя артыкулы.

    3) суцэльны ідіыятызм сістэмы сава-і-глобус, каментаваць гэта немагчыма.

    4) выглядае, што да вас так і не дайшло, што я не Навумчык. Гэта якраз ня дзіва.
  • .
    21.05.2026
    То-бок, Вы прыйшлі сюды менавіта каб абараняць тое меркаванне Навумчыка, а на выхадзе з аргументаў толькі "я не ён" і "кіраўніцтву віднее".


    Удзельнік падзей Навумчык раней (у 2019) выказваўся не столькі катэгарычна і больш асцярожна:
    "Можна спрачацца, у якой ступені тое, што адбылося ў 94-ым, было плянам Масквы (асабіста я перакананы, што — было)."
    Далей у яго 2 аргументы: наменклатура была прарасейская і вынік задаволіў Маскву. Аднак супадзенне інтарэсаў не эквівалентна падпарадкаванню, выконванню чужога плана.

    Іншы ўдзельнік падзей, Быкаў не будаваў канспіралогій і адзінай прычынай лічыў стан грамадства на той момант:
    "Калі разабрацца і прынцыпова падыходзіць, дык гэтых памылак, такіх значных памылак, было ня так і шмат. Можа быць, іх наогул не было. ... Можна гаварыць пра празьмерныя спадзяваньні беларускай дэмакратыі. Грамадзтва яшчэ не гатовае."

    Я з таго і пачынаў: "Самі, большасцю выбралі. Факт."
  • Праўда
    21.05.2026
    ., Во, успомніў - гэты сіндром называецца "Срезал!", паводле пэўнага расейскага апавядання. У дадзеным выпадку, гэта калі меркаванне Навумчыка абсалютна пра другое, але вы вырашылі ўпіцца ў адну нязначную дэталь і срацца тыдзень вакол яе, патрабуючы прамых доказаў, якіх цяпер быць ня можа, хоць і маецца процьма ўкосных, гл. хоць відэа Белелькага з адпаведнай назвай.

    А потым даказваць Навумчыку (ізноў прыплёўшы Быкава!) нешта відавочнае, што ён не толькі не адмаўляе, але й шматкроць пацверджваў вельмі адназначна і разгорнута.

    Больш хітрасці ці дурасці ў гэтым?
  • .
    22.05.2026
    1. Герой расказу "Срезал!" 1) усімі сіламі пазбягае размовы па сутнасці і 2) гуляе на публіку дзіўнымі, але гучнымі прамовамі. Так жа?
    Вы 1) пазбягаеце доказу свайго першапачатковага сцвярджэння і 2) звяртаецеся з прагонамі пра нейкіх лёлікаў-лепсаў да прыдуманай публікі "гэта не вам пісалася, а хутчэй больш кемліваму чытачу".

    2. Вы не абверглі мае аргументы (і Быкава, дакладна так), бо нічога не сказалі пра "выбары" або "прызначэнне".
    Агульныя словы: "нешта відавочнае", "абсалютна пра другое", "адну нязначную дэталь"... Што канкрэтна відавочнае, што канкрэтна другое, якую канкрэтна дэталь? Вось не сорамна ж ваду талочыць.

    3. Калі знайшлі недзе нейкія доказы, вось і прыводзьце, перакажыце, як зразумелі (калі зразумелі). Гэта вашая аргументацыя, я за Вас яе адбудоўваць не буду.
    Тыднямі не можа прамовіць па сутнасці, затое паспеў паразважаць пра лепсаў, парназорак і народзец.
  • Праўда
    22.05.2026
    ., Усё правільна: дэмагогаў ды хлусаў і павінна гэтак каўбасіць, калі суразмоўцы адмаўляюцца гуляць у іхнія гульні. Ня хочаце паводзіцца прыстойна, чытаць напісанае - гэта вашая праблема.
  • .
    22.05.2026
    "Каўбасіць" (непрыемна), і калі суразмоўца недамоваздольны.
    Калі ў чэснай гульні падманвае, калі не адказвае за ўласныя словы.
    Што ж тут дзіўнага...

    Ваша пазіцыя супадае з пазіцыяй Міхалкова: «Если я что-то утверждаю, я не обязан предоставлять доказательства. Если вы утверждаете обратное, опровергая меня, это вы должны доказательства представлять».
    Ён таксама быў упэўнены, што адзіны кажа "Праўду" і ганяе "бесаў".
    Рускі свет. Напор, нахабства важней за аргументы і ісціну.
  • Праўда
    22.05.2026
    ., вам ужо усё патлумачылі:

    1) Дакументаў з пячаткамі нікому не паказвалі, можа іх ніколі і ня ўбачым. А ўкосных доказаў дапамогі расейскіх спецслужбаў - дахалеры. Вам нават падказалі дзе з імі азнаёміцца: у вядомым відэа Беленькага 21-га года. Таму вашае бясконцае "а ты дакажы" толькі сведчыць, што веды вам непарэбныя - вы зацікаўлены выключна ў дэмагогіі і срачы. Але ж карміць вашыя псіхічныя разлады тут ніхто не збіраецца - шыбуйце проста да доктара.

    2) Зацікаўленасць рашкі ў прасоўванні лукашэнкі ніяк не адмаўляе апатыі і дурасці насельніцтва. Гэта дзьве рэчы, якія існуюць паралельна і працуюць на знішчэнне Беларусі разам. Адмаўленне відавочнага - яшчэ адна прыкмета троля.

    3) Навумчык напісаў процьму артыкулаў пра віну насельніцтва, таму вашая клаунада з быкаўскімі цытатамі выглядае зусім недарэчна. Тролінг як мае быць.

    4) І нарэшце, ступень удзелу расейцаў у 94-м ёсць абсалютна няважнай у кантэксце рэплікі Навумчыка. Нават калі б Лукашэнку пасадзілі марсіяне, тое, што ён робіць ад самога пачатку (разам з насельніцтвам) - гэта перарабленне парэшткаў беларускай нацыі на дурнаваты зрусіфікаваны народзец, які вы так любіце "абараняць". Таму ягоная апрычніна рэагуе на прыкметы беларушчыны з падвышанай лютасцю. Будзеце спрачацца? Анягож, вы ж троль і дэмагог.
  • .
    22.05.2026
    1. Як веруючы: схадзі пачытай Святую Кнігу, тады ўсё зразумееш.
    Гэта вашае ўнутранае пытанне, дзе вы знайшлі свае аргументы. У нейкім відэа ці яшчэ дзе. Мяне не цікавяць падрабязнасці вашай разумовай працы. Толькі вынік. Тое, што можаце сфармуляваць і агучыць.

    2. Падмена тэзісаў і даволі грубая. Я не спрачаюся з фактамі зацікаўленасці Расеі і няспеласці насельніцтва. Пытанне было іншае: "хто прывёў да ўлады".

    3. Значыць, Навумчык выказвае ў розных месцах супярэчлівыя ідэі.
    Дарэчы, гэта не дзіўна ў жанры лозунгавай мітынговай публіцыстыцы.

    4. Лукашэнка супраць беларушчыны, гэта відавочна.
    Навумчык увогуле памыляецца ў тым, што гэта па загаду Масквы, калі насамрэч гэта для ўмацавання ўласнай улады. Галоўны ягоны прыярытэт - улада, а не служба Маскве.
    І ў канкрэтным Навумчык памыліўся таму, што памылкова вырашыў, што мова - прычына затрымання ў канкрэтным выпадку. Ён прапусціў кароткі сказ пра сутнасць справы.
  • Праўда
    22.05.2026
    ., 1) Не. Правільная выснова: тролям нічога не тлумачаць, бо яны не дыскутуюць bona fide. Такім чынам, ня можаце абслужыць сябе інфармацыйна, нягледзячы на падказку - гэта вашая праблема.

    2) Брахня, ніякай “падмены” няма. Абодва фактары працуюць адначасова і ў адзін бок.

    3) Выключна ў вашай галаве Навумчык “выказвае супярэчлівыя ідэі”, бо ніякай супярэчлівасці ў яго выказваннях няма.

    4) Усё, што мы ведаем - гэта тое, што беларус Сасноўскі і на волі знаходзіўся ў групе падвышанай рызыкі. У гэтым сэнсе, Навумчык абсалютна мае рацыю. Магу толькі дадаць, што гэтую рызыку стварылі не толькі лукашэнкаўцы, а і народзец, масава абраўшы расейшчыну.

    Не адмоўлю сабе ў задавальненні працытаваць яшчэ раз:

    “І менавіта гэтыя словы — «этнацыд беларускага народа» — павінна быць у першых жа фразах беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў на міжнародных сустрэчах.

    Калі яны сапраўды лічаць сябе прадстаўнікамі гэтага, а ня нейкага іншага, народа.

    Бывайце, тролю няўдалы.
  • .
    23.05.2026
    1. Гэта ваша адказнасць: "інфармацыйна абслужыць" сваімі аргументамі сваю ж лінію доказу.

    2. Тэзіс "Лубянка прывяла Лукашэнку да ўлады" падмянілі на "Расея была зацікаўлена ў прыходзе Лукашэнкі да ўлады".
    Прычына падзеі і зацікаўленасць у падзеі - рознае.

    3. Або прызначылі з Масквы, або народ выбраў. Супярэчанне.

    4. Прапусцілі аргумент пра памылку Навумчыка аб загадзе Масквы.
    Тэзіс "ключавы аргумэнт тут — беларускамоўнасьць" падмянілі на "знаходзіўся ў групе падвышанай рызыкі [праз мову]".
    Фактычная ключавая прычына прысуду і знаходжанне ў групе рызыкі - рознае.
  • Праўда
    23.05.2026
    ., 1) Тролю і дэмагогу ніхто нічога не вінны. Яму ўжо падказалі больш, чым належала.

    2) Брахня, ніхто нічога не падмяняў. Менавіта прасоўвала. Укосных доказаў дастаткова шмат для разумнага чалавека.

    3) Чарговае паўтарэнне памылковага сцвяржэння ня робіць яго правільным.

    4) Навумчык не сцвяржае, што Сакалоўскага арыштавалі па загадзе Масквы. Чарговае "сам прыдумаў - сам абвяргаю".

    Dixi. Пакінем тролю тролева.
  • .
    23.05.2026
    1. Тролінг і дэмагогія - гэта нахаміць у адказ на "пачуў ваша меркаванне, чакаю аргументаў".
    2. Тут пра падмену Вамі 2 паведамленні таму (пачынаецца з "вам ужо усё").
    Ведаеце, ў ШІ ёсць акно кантэксту, калі ён яшчэ памятае, пра што размова. Калі губляе - пачынае трызніць. У вашага "ЧІ" гэтае акно часам абсякаецца да 1 апошняга паведамлення.
    3. Супярэчанне даказана вышэй у тэксце пра "легітымнасць у спадчыну" (сярэднявечча) vs "легітымнасць ад народа" (мадэрн).
    4. Размова пра "этнацыд па загаду Масквы" (па меркаванню Навумчыка). Ізноў згубілі кантэкст.
    5. Пра фактычную прычыну прысуду не адказалі.

    Як у анекдоце пра рускі свет: палову пытанняў забыў, на другую палову нахаміў.

    6. Дарэчы, Вы яшчэ адзін тупік знайшлі. Калі сказалі пра "групу падвышанай рызыкі [з-за мовы]", гэта супярэчыць вашаму любімаму "Чаму губернскія не размаўляюць у РБ на мове? Хлусяць, што гэта небяспечна".

    Канчаткова развіталіся ўжо 4 разы. Або 5.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць