Article comments

"Teachers Were Moved to Tears." 400 American Students Sang a Song in Belarusian

  • Ё
    22.05.2026
    Так шмат тэксту. Хор спяваў і ніхто на тэлефон нават не запісаў?
  • Ёсік
    22.05.2026
    Бо тэлефоны здаюць настаўнікам.
  • Джызас Крайст!
    22.05.2026
    А ў той жа самы час у Мінску колькасць бацькоў, якія выбіраюць для дзяцей навучанне на беларускай мове, перавысіла... Эээ... Пакінем гэтую тэму. Напэўна, рэжым ва ўсім вінаваты.
  • I'm
    22.05.2026
    Ну не кажыце. Рэжым Мураўёва - Лукашэнкі нясе адказнасць і самую прамую.
    Па-першае.
    Дзе ў якой краіне бацькі павінны пісаць заявы аб тым на якой мове вучыць дзяцей? Нідзе акрамя калоній Масковіі такога няма. Ў Фінляндыі двухмоўе. Гэта значыць дзеці фінаў аўтаматычна атрымліваюць адукацыю па-фінску. Дзеці шведаў маюць права на адукацыю па-швецку. А ў Беларусі чамусьці павінны пісаць заявы, а потым і яшчэ змагацца за клас і школу.
    Па-другое. Хто вам дзе сказаў што калі бацькі напішуць заяву што жадаюць вучыць дзіця па-беларуску, то нібы аўтаматычна ўсе атрымаецца? Вы спрабавалі пісаць заяву? Вам пасля скажуць што няма класу. Шукайце яшчэ бацькоў каб быў клас. Потым вам скажуць няма настаўнікаў. Няма падручнікаў і гд. Як на просьбу аб беларускім СМІ вам кажуць "што няма патрэбы". Як цішком вынішчаюць шыльды назваў вуліц па-беларуску што ў Нясвіжы пад дывізам "расейцы не разумеюць". Ці калі нейкі расейскі ваяка на пенсіі ад імя "ветэранаў" кажа што ен "с восточной белоруссіі і не понімает бел лацінку". Пытанне да яго адукацыі і ІQ. А па факце ім не патрэбна бел.лацінка і белмова. Дзе такое яшчэ адбываецца? Толькі ў акупацыі. Пад час Мураўева былі зачынены ўсе беларускія школы і ВНУ. Палілі бел кнігі. Тое самае і пад час рэжыму Лукі. Такі ж гаўляйтар як і Мураўеў.
    Гаўляйтар прыдумаў пра заявы, а вы вядзеціся.
    Гэта ўлада павінна ствараць ўмовы для таго каб дзеці беларусаў аўтаматычна атрымлівалі адукацыю па-беларуску. Каб ўсе СУЗы і ВНУ былі беларускімі. Беларусы шануюць бел мову. Але гэты рэжым не беларускі. Ен нічога не робіць для беларусаў. Яго мэта абслугоўваць інтэрсы -Масковіі.
  • Джызас Крайст!
    22.05.2026
    I'm Belarusian:
    - Як гэта я буду пісаць заяву, калі ў Фінляндыі такога няма?
    - Як гэта я буду змагацца за клас?
    - Навошта спрабаваць, калі няма гарантыі, што аўтаматычна ўсё атрымаецца?
    - А што калі я напішу заяву, а іншыя бацькі не напішуць?
    - А што калі не хопіць настаўнікаў?
    - А што калі не забяспечаць падручнікамі?
    - І наогул, гэта ўлада павінна ствараць умовы.
    Ergo: Як жа мне не плакаць.
  • Джызас Крайст!
    23.05.2026
    ВЫНІК: Падаваць заяву не буду, і ніхто не будзе, нашыя дзеці будуць вучыцца на русском языке, і няхай рэжыму будзе сорамна, што мы нічога не зрабілі.
  • Праўда
    22.05.2026
    Джызас Крайст!, брава. Мільён прычын, каб не дбаць пра сваю і дзяцей будучыню.
  • Ü
    23.05.2026
    Джызас Крайст!, На пачатку 1990-х ў маей расейскай школе пачалі выкладваць па-беларуску гісторыю і геаграфію. Без заявы бацькоў. Проста настаўнік спытаўся ў дзяцей і дзеці пагадзіліся. І ўсе. Потым пайшоў ў СУЗ, а там ўся адукацыя была па-беларуску і ўсе там вучыліся. Не пісалі заявы аб мове. Вучыліся. Ні у кога не было пытанняў, нават ў расейцаў, дзяцей росвайскоўцаў не было пытанняў.
    Вось што значыць калі дзяржава беларуская. А потым прыйшоў манкурт і пачаў праводзіць рэжым каланіяльнай манкуртызацыі. Такі ж як ў суб'екта Масковіі. Дзе ва ўмоўнай Карэліі, Комі і гд бацькам трэ пісаць заяву і змагацца за мову, але руцкі ўсім аўтаматычна і школы вакол па-руску. І ўсе ВНУ па-руку. І потым мова вынішчаецца. Бо навошта калі ўсе вакол па-руску?
    Рэжым нясе адказнасць. За тое што есць. Але ен гаўляйтар. Ен не беларускі, а беларусафобскі.
    І пакуль рэжым не зменіцца на ўладу ад беларусаў і для беларусаў нічога не зменіцца. Бо дзяржаўная мова павінна быць адзіная і ўсе дляржаўная служба і адукацыя, асабліва вышэйшая, павінна быць беларуская. Няхай расейцы пішуць заявы. Дзеці беларусаў аўтаматычна павінны атрымліваць адукацыю па-беларуску.
  • Жвір
    22.05.2026
    «Гэта мара, пра якую я нават не адважвалася марыць — што буду ў Амерыцы вучыць дзяцей спяваць на беларускай мове», — кажа Кацярына»

    У мяне аж шмат думак пранеслася, і адно пажаданьне. Але я не агучу, каб не сурочыць. :)
  • бабруйчанін
    22.05.2026
    Ад Naviband ідзе Свет ад Беларусі Беларусаў
    Мы яшчэ ні раз здзівім ні толькі сябе
  • Oui
    22.05.2026
    Так сама да слез. Дзякуй.
  • глупства
    23.05.2026
    выкананне, гэта калі з разуменнем. а так, ім усё роўна што спяваць у спортзалі. і нават без сцягоў....

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць