Article comments

Adviser to the Ministry of Defense of Ukraine: Repeaters in Belarus are still used for attacks on Ukraine

  • Валдайскія размовы
    15.07.2026
    Валет ужо анічога не вырашае ((
  • @
    15.07.2026
    [Рэд. Выдалена] праклятыя яшчэ і дахах хат беларусау́ панастау́ляюць гэных транслятарау́, каб падставіць людзей пад бяду

    [Зрэдагавана]
  • Медбрат
    15.07.2026
    Шизофреник лукашенко понимает только язык силы
  • Жвір
    15.07.2026
    Выключайце тыя рэтранслятары, як і абяцалі.
  • Пытанне
    15.07.2026
    «Флэш» падкрэслівае, што канчатковыя высновы павінны зрабіць спецыялізаваныя службы пасля поўнага аналізу сітуацыі./

    То бок сам ён не спецыліст у гэтай тэме? І поўнага аналізу сітуацыі яшчэ не было?
  • бабруйчанін
    15.07.2026
    Пытанне
    Спецыалісты у аўдзіте замоўленым былым мо Федоровым выявіл ...ністыкоўку 300 млрд грывен = 7 млрд $ Адкуль спрэчка паміж ім і Сырскім
    В украінскам ютубе кажуць гэта адна із нагод яго звальнення ..кіраўніком Украіна
  • .
    16.07.2026
    Гэта быў кароткі аналіз праз 5 гадзін пасля атакі, а дэталёвы цягнецца даўжэй.
    Калі адзін спецыяліст кажа, што яшчэ працуюць іншыя спецыялісты, з гэтага не вынікае, што ён не спецыяліст.

    У Вас заўсёды занадта прадузятыя пытанні "пад дурня", па свайму наіўнаму нахабству нагадваюць допыты следчых Лукашэнкі па палітычных справах або "інтэрв’ю" прапагандыстаў з еўрапейскімі дыпламатамі ў Курапатах.
  • Пытанне
    16.07.2026
    бабруйчанін, падобна на нейкае іпсо ўкраінскае. Вельмі зручнае, дарэчы. Бо ніхто не праверыць, ці былі тыя рэтранслятары ўключаныя, ці выключаныя, ці былі яны ўвогуле ці не.

    Ды яшчэ "Пры гэтым не выключаецца, што такія прылады могуць размяшчацца без ведама беларускіх уладаў, паколькі іх устаноўка можа займаць мала часу".

    Устаноўка можа займаць мала часу - значыць заўсёды можна сказаць, што іх устанавілі за кароткі час. А потым ці то выключылі, ці то знішчылі.

    Розныя заявы можна рабіць па патрэбе. Няма ніякай магчымасці не праверыць ні ў каго.
  • .
    16.07.2026
    З таго, што можна сказаць рознае "па патрэбе", не вынікае аўтаматычна, што ўсе сцвярджэнні і робяцца "па патрэбе".
    З таго, што дэтэкцыя рэтранслятараў тэхнічна складаная, не вынікае, што любая спроба іх вызначыць ёсць хлусня.
    У Вас ізноў ці то слаба з логікай, ці то прадузятая бессаромная маніпуляцыя.

    Заход "Шахеда" праз захад Украіны тэхнічна складаней вызначыць, бо галоўныя радыё сродкі на ўсходзе, бліжэй да Расіі.
    Траекторыя да бензакалонкі можа быць растлумачана толькі:
    - пры выкарыстанні штучнага інтэлекту ў "зроку" камер БПЛА (пакуль няма);
    - пры наяўнасці спадарожнікавай сувязі (пакуль не разгорнута Расеяй у патрэбных памерах);
    - пры перадачы праз меш-сетку іншых БПЛА (але выглядае, што іх не было ў паветры);
    - пры наяўнасці далёкага сігналу рэтранслятара.
  • .
    16.07.2026
    Во як, праз 5 хвілін пасля публікацыі адразу 5 мінусаў. Працуе сетка, як пад артыкуламі пра Пазняка. Каментатар "Пытанне" з той жа кампаніі.
    Я не здзіўлены, што і гэтая тэма ў іх на кантролі, бо ў падтрымку і адбельванне Лукашэнкі.
  • sec ethyl
    15.07.2026
    Чаму ў яго мапа расейская?
  • .
    16.07.2026
    Мяркую, для працы ў памежных раёнах практычней бачыць тапонімы на мове ворага. Прасцей пошук па чужых крыніцах.
    Гэта Гугл-карта з рэльефам. Не ўсе ведаюць, што там можна ўключыць трох- (а вярней, чатырох-)моўную мапу або ўвогуле ўзяць OSM.
  • Дык ў чым справа?
    16.07.2026
    Што замінае заглушыць гэтыя рэтранслятары?
    Дроны есць? Есць.
    Блізка каля мяжы.
    Тут курсант справіцца з мэтаю.
    Ў чым справа?
    Ці трэ штучна паднімаць істэрыку?
    Ці ўсе ж справа не ў рэтранслятарах, а ў тым што нехта шукае падстаў каб спаліць нашы НПЗ бо адным яны вочы мазоляць, а іншыя жадаюць пеплу нашай краіне і народу ды выдумалі сабе міфічны круглы стол з Асадам?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць