Article comments

How many more architectural monuments are protected in Poland and Lithuania compared to Belarus. Horrifying figures

  • Ё
    02.08.2026
    Нешта НН апошнім часам рэзка задбала пра савецкую спадчыну. Я бы на месцы НН так не шчыраваў. Гэта скрыня Пандоры, як і ўнясенне ў спіс сучасных аб’ектаў. Адкрыўшы яе, вы можаце нарабіць шкоды і для вялікіх і для малых гарадоў, для іх перспектывы. Мясцовы чынушы пазаносяць туды Дом на Нямізе, мэта каторага была разбурыць старую Нямігу, Белпропраект, мэта пабудовы каторага была разбурыць барочны ансамбль верхняга горада, дзялкі занясуць на лакамых месцах свае лукамольскія аграхайтэкі, у Гародні занясуць які-небудзь танк на цэнтральнай плошчы і г.д. Карацей, разумейце з кім маеце справу перад тым, як раіць. Бо Гігіны ва ўладзе, а не вы.
  • нікому не страшна, толькі беларусам страшна
    02.08.2026
    Ё, усё проста: калі ў вас справай займаюцца прафесіяналы, то яны выдатна разумеюць, якая мадэрнісцкая спадчыная нейтральная, а якая прыносіць больш дысанансу ў гістарычную забудову, чым мае каштоўнасці. У любым разе Белпрапраект у сваім арыгінальным абліччы быў куды больш прымальным, чым у сённяшнім "аграрэнесансным" — не засталося прычын не знесці яго для аднаўлення Школьнага двара.
  • 17.09 не свята
    02.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • !
    02.08.2026
    [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Ё
    02.08.2026
    нікому не страшна, толькі беларусам страшна, Ага, а яшчэ гэтыя прафесіянылы занясуць у спіс гістарычнай спадчыны храм Усіх Святых на вуліцы Каліноўскага і яшчэ жменю такіх жа архітэктурна расійскіх цэркваў, а таксама Палац Рэспублікі на Кастрычніцкай. Розніца з Польшчай, Літвой і Германіяй у тым, што там адрэфлексаваная эпоха таталітарызму. У нас - не. Ні савецкі, ні сучасны таталітарызм не падвяргаўся ў нас нацыянальнай рэфлексіі. Не расстаўленыя кропкі над і. Немцы могуць кварталамі ў цэнтры Берліну зносіць унікальныя на наш савецкі погляд будынкі ГДР, каб аднавіць страчаныя барочныя палацы, але браць пад ахову іншыя нішавыя будынкі ГДР. Бо ў іх ёсць іерархія каштоўнасцяў і прыярытэты. Яны прыйшлі да гэтага праз гістарычную рэфлексію. А мы зараз бегаем з савецкімі другараднымі тыповымі праектамі ў цэнтры Мінску (і іншых гарадоў) і мякка патрабуем унесці іх у спіс гістарычнай спадчыны, і просім гэта зрабіць уладу, каторая пасадзіла на кол усё нацыянальнае. І яшчэ просім іх даць ім жа права ўносіць сучасныя аб’екты, каторыя яны самі ж, здзекуючыся з нас, набудавалі. Гэта нейкі Стагольмскі сіндром у спалучэнні з ідэнтыфікацыяй з агрэсарам (ёсць такое страшнае паняцце ў псіхіатрыі).
  • .
    02.08.2026
    Гэта (меркаваны стакгольмскі сіндром) не намер і не галоўная матывацыя, а ўскосны вынік узаемадзеяння пазіцый паміж свядомым "захоўваць спадчыну розных перыядаў" і манкурцкім "зносіць усё".
    Спачатку на культурнай пустэчы павінна з’явіцца базавае адчуванне "захоўваць", а пасля ўжо можна развіваць густы, разважаць пра дыферэнцыяцыі і прыярытэты.

    І ўсё роўна тое, што кажаце, не ўплывае на сучасную палітыку. Няўжо, напрыклад, ўлады прапануюць вяртаць старую Нямігу, а валанцёры-абаронцы спадчыны замінаюць тое рабіць? Ствараеце штучную дылему, якая ні на што не ўплывае.
  • Ё
    02.08.2026
    ., У вас высокія культурныя парывы, каторыя не ўласцівыя нашай сучаснай уладзе. У гэтым праблема. Вы ім хочаце даць у рукі інструмент, думаючы, што яны яго выкарыстаюць па прызначэнню. Але улада мысліць антыкультурна і кіруецца іншымі катэгорыямі, чым вы ў сваіх думках і светлых памкненнях. Яна гэты інструмент выкарыстуе супраць вас, як ня раз бывала. Калі б улада кіравалася высокімі мэтамі, яна б унесла, як пісалася ў артыкуле, тысячы аб’ектаў нацыянальнай гістарычнай спадчыны. Але не ўносіць,- наадварот супраціўляецца і падштурхоўвае да знішчэння. Даўшы гэтай антыкульнурнай уладзе вашую згоду на ўнясенне ў спіс гістарычнай спадчыны сучасных і познесавецкіх аб’ектаў, будзьце гатовыя пабачыць там сабор Усіх Святых, прэзідэнцкі палац і палац рэспублікі, Дом Ладкіна, сотні нэо-мураўёвак і г.д. Словам, аб’екты лукамольскай і расейскай культуры. І не пабачыць там сапраўды вартыя аб’екты. Яшчэ раз: зараз у Беларусі кіруюць Гігіны, - ня вы. Не давайце Гігіным ніякое маральнае права рабіць нешта ад вашага імя і імя народа. Інакш зноў апынецеся на граблях.
  • .
    02.08.2026
    Парывы не высокія, а мінімальныя. Перайсці ад "можна зносіць усё" да мінімальнага разумення, што нельга.

    Наконт "маральнага права" ў Вас лагічная і этычная памылка: калі ўлады прыкрыюцца чымсьці меркаваннем, перакруцяць яго на сваю карысць - гэта іх адказнасць, а не тых, каго яны выкарысталі.
    Яны ж усё роўна перакруцяць.
    І мы і так добра разумеем, што пры гэтай уладзе любыя спісы, рашэнні будуць скажонымі, памылковымі.

    Пра практычны складнік Вы не адказалі. На прыкладзе ўмоўнай перабудовы Нямігі.
    Вось яшчэ больш рэальныя прыклады: калі б улады абаранялі савецкі выгляд праспекта, то не пусцілі б будаваць гатэль замест электрастанцыі.
    Калі б абаранялі музей ВАВ, то не далі б пабудаваць на ягоным месцы офіс ад Даны.
    Калі б цанілі панараму ўезду ў Мінск з усходу, то не закрылі б выгляд Нацыянальнай Бібліятэкі пачварным сараем ДанаМол.
    Калі б думалі пра ўспрыманне гістарычных будынкаў вакзала дзіцячай чыгункі і вакзала аэрапорта, не далі б пабудаваць гмахі непасрэдна побач.
    Не спрабавалі б знесці афіцэрскі гарадок "Асмалоўку".
    І г.д.

    Не тое каб я вельмі цёпла стаўлюся да ўсіх пералічаных аб’ектаў, але відавочна, што іх ахова была б карыснай: не дала б зрабіць воблік горада яшчэ горшым.

    (І на ўсялякі выпадак, ясна, што гэта не адзінае, што важна захоўваць: ёсць больш старыя ГКК, вулічная сетка, рэльеф і г.д.)
  • Ракаў
    02.08.2026
    17.09 не свята , на НН хіба лічаць, што гэта свята?
  • CV
    02.08.2026
    Уяўляю ў якім бы канвульсіўным прыпадку забіліся беларускія чынушы, калі б даведаліся, што можна мець пад аховай больш за паўмільёна помнікаў і ахоўваць іх не горш, чым смешныя 5000 з гакам помнікаў з Дзяржспісу.
  • з гэтым пакаленням нічога не будзе.
    02.08.2026
    CV, "розніца ў колькасці афіцыйна прызнаных помнікаў архітэктуры і гісторыі паміж Польшчай і Беларуссю складае 25 разоў."
    ў Менску 98,5 % дзяцей атрымоўваюць адукацыю на мове драпежнай імперыі, імперыі якая супраць усіх БЕЛАРУСКІХ помнікаў ў РБ, І навошта Беларусам нейкія ТАМ помнікі ? ЯКІЯ ШМАТ КАШТУЮЦЬ? Дзякуй Богу ёсць ў нас кампраміс вакол незалежнасці, праз 20-30 будзе па іншаму, а з гэтым пакаленням нічога не будзе.
  • Вінак
    02.08.2026
    колькі зруйнавана проста якасных мураваных і каменных пабудоваў па весках і мястэчках проста жах. я маю на увазе гродзеншчыну і віцебшчыну, там дзе бываю і бачу на свае вочы. Стаяў каменны млын - няма, стаяла каменнае гумно - няма і так далей. Будынкі якія стваралі гістарычнае асяроддзе знішчаюцца
  • No
    02.08.2026
    Лукашыстам гісторыя непатрэбна. Гісторыя Беларусі у іх пачыгаецца з савецкіх часоў і з 1994 года.
    Лукашызм за 32 года паспяхова здейсніў этнацыд, цяпер культурнацыд. Да і народцу пофіг. Краіна без сваёй культуры, гісторыі, мовы. Знішчана самім жа насельніцвам.
  • Сергей.
    02.08.2026
    Беларусь, которая официально выводит себя из советского прошлого, отказывается охранять советское наследие.--------------------Это что за ерунду написанную в статье я прочитал. В РБ не сохраняют сов. наследие архитектурное ??? Написано умно но наоборот..
  • Дональд
    02.08.2026
    Дык палякі і беларусам спадчыну захавалі, ў міжваеннай Польшы. Каб Зах Беларусь была тады ў БССР то не засталося б ані мірскага замку ані зуброў у пушчы. Толькі помнікі маскоўскім важдям
  • Нёман
    02.08.2026
    Дональд, гэта так, але розныя хлопцы з БССР, у тым ліку на канале Спадчына, захапляюцца БССР і лічаць, што ў верасні 1939 нас "вызвалілі".
  • Дональд
    02.08.2026
    Нёман , міжваенная Польша мела вельмі непрыемны каляніяльны рэжым і вельмі дрэннае стаўленне да нац меншасцяў , у тым ліку беларусаў. Але людзей масава не страляла як у БССР , а гістарычную спадчыну рэстаўравала і захоўвала
  • Нёман
    02.08.2026
    Дональд, пасля 1926 станавілася аўтарытарнай дзяржавай, так што варта памятаць, што пад рэпрэсіі траплялі польскія апазіцыйныя палітыкі. Так што каланіяльная тут не зусім пасуе, асабліва калі параўнаць з сапраўды каланіяльнымі.

    Але гэта праўда, што без параўнання сенсацыйны аўтарытарызм і савецкі камуністычны таталітарызм. Таму не дзіва, што той, хто меў хоць крыху розуму, разумеў, чым азначае прыход чырвоных галадранцаў. Зрэшты, час паказаў, але некаторыя далей гэта адмаўляюць і захапляюцца бээсэсэр.
  • ЯНКА
    02.08.2026
    Але навошта так часта паўтараць слова «каласальны»?!
  • гыгы
    02.08.2026
    ЯНКА, каб было больш пафасу.
  • .
    02.08.2026
    Было б карысна працягнуць параўнанне з іншымі суседзямі: Расеяй, Украінай.
    (І пра Латвію не забываем, пра Калінінградскую вобласць таксама - блізкая і мае сваю спецыфіку).
    Беларусь апярэдзіла іх па стварэнню тамоў "Зводаў" - працы, якая пачыналася яшчэ ў савецкі час.
    Таму бачым паступовае аслабленне гэтай культурнай палітыцы па спадчыне з захаду на ўсход. (Як і па іншым рэчам: усё тая ж шкала "цывілізацыя - арда").

    Інфаграфіка, ў тым ліку на мапе была б больш нагляднай за лічбы, для ілюстрацыі розніцы шчыльнасці ахоўных аб’ектаў.
    На жаль, практычна знікла як жанр у сучасных беларускіх СМІ (беднасць?) :(
  • ?
    02.08.2026
    ., аслабленне гэтай культурнай палітыЦЫ?
  • ::
    02.08.2026
    ., шкада, што тут ёсць час, каб па пару разоў выдаляць каментар з крытыкай і прывядзеннем канкрэтных прыкладаў, але на тое, каб зрабіць інфаграфіку - няма.
  • .
    02.08.2026
    Бывае, памыляюся, а выправіць ужо нельга. А пытанне вашае ў чым?
  • ?
    02.08.2026
    ., варта запісаць гэтую памылку і іншыя, калі наступны раз нязгодным з вашай пазіцыяй зноў будзеце прыдумляць, што тыя перакладаюць з расейскай на беларускую ці гэта русізм, або нешта падобнае, бо аргументаў не хапае.
  • .
    02.08.2026
    Во як. Ну дзякуй, хоць растлумачылі. А тое напішуць абрывак думкі або сімвал, цытату чужую як сваю, сядзі пасля гуляй у экстрасэнса.

    Так а сама прэтэнзія ў чым? Я недзе сцвярджаў або хваліўся, што абсалютна пісьменны?
    Наадварот, неаднойчы прызнаваў, што ёсць куды навучацца, што маю свае памылкі. Дзіўна, што Вы толькі адну знайшлі.

    Аргумент пра пераклад якраз у маю карысць: калі б карыстаўся аўтаматычным перакладчыкам, то ён пераклаў бы і склоны правільна, так?

    І ўвогуле тое, на што Вы крыўдзіцеся (які месяц запар?), мае адносіны не да "правільнай" пісьменнасці, а да поглядаў апанентаў.
    Калі бот з рускага свету па працы піша сваю прапаганду, тэкст сам нібыта на беларускай, а сама сутнасць (з русізмамі) ўсё роўна праглядае як рускамірная.
    І тое ж самае тычыцца людзей, якія ўсімі поглядамі і каштоўнасцямі засталіся ватнікамі, толькі мове навучыліся. Мая непавага да іх не ў тым, што яны пішуць с памылкамі, а ў тым, што і на беларускай яны працягваюць трансляваць скрэпныя погляды ворага. Так ясна?
  • ?
    02.08.2026
    Што не знішчыла вайна і тыя саветы, знішчаць гэтыя саветы.
  • Непрыемна, але такія факты
    02.08.2026
    Палякі ніколі свайго не кідаюць. А мы?

    А беларусы абзываюць нацыяналістамі тых, якія бароняць сваё і пазней ныюць, што ім забралі.
  • Ожегов и Даль в ступоре
    02.08.2026
    Непрыемна, але такія факты , Националист это не оскорбление. Открой словарь.
  • Непрыемна, але такія факты
    02.08.2026
    Ожегов и Даль в ступоре, згодны, але гэта лепш тлумачце беларускам, якія далей думаюць штампамі камуністычнай прапаганды і цяпер абзываюць ці то адных беларусаў нацыяналістамі, ці палякаў і іншых.
  • Adaś
    02.08.2026
    Камуністы хацелі прынізіць "буржуазна-кансерватыўны" Кракаў і пабудаваць побач Новую-Гуту, прыклад ідэальнага камунісычнага сацыялістычнага горада, але не атрымалася :) Кракаў самы папулярны горад у Польшчы, дзе прыязджаюць мільёны замежных турыстаў, бо там захаваўся гістарычны дух "страшных феадальных часоў", а "ідэальны горад будучыні" як дадатак для тых, якія маюць больш часу. Ужо не кажучы, што яшчэ нядаўна на той Новай Гуце была праблема з нашчадкамі простанародных рабацяг, якія выхавалі вельмі праблематычных сыноў і унукаў.
  • Не БССР
    02.08.2026
    "А таксама такія незвычайныя аб’екты, як, скажам, памежныя слупы міжваеннай Літвы, месцы баёў «лясных братоў» і нават былыя будынкі турмаў НКВД-МГБ у невялікіх гарадах як месцы пакут і катаванняў — такі быў ўзяты пад ахову ў Ігналіне."

    Лагічна, каб памяталі, чым быў савецка-камуністычны сацыялістычны раёчак, аб чым многія беларусы забылі, калі ўвогуле пра гэта думалі. Тут таксама адказ, чаму такі разрыў з Польшчай і Літвой.
  • Фара Вітаўта
    02.08.2026
    /Пасля развалу Савецкага Саюза, які звычайна асацыюецца з поўнай абыякавасцю да нацыянальнай спадчыны і яе наўмысным знішчэннем, Беларусь, як ні парадаксальна, згубіла большую частку помнікаў, якія былі ўзятыя ў 1980‑я гады пад дзяржаўную ахову/

    Дык аўтар, які захапляецца сацыялістычнай сістэмай і так часта крытыкуе капіталізм, хіба забыў напісаць, што ў родненькай БССР вынішчылі шэраг гістарычных помнікаў, а што там засталося дык фармальна ўзялі пад ахову ўжо калі тая камуністычная турма валілася.
  • Valadzimir
    02.08.2026
    На ўязной браме Палаца Сапегаў у Ружанах красуется дзяржаўны герб Рэспублікі Ліетува "Віціс". Гэтага дастаткова, каб зразумець, што такое ахова "нацыянальнай" спадчыны "Беларусі".
  • Вася
    02.08.2026
    Каким образом народ, который отказался от собственных мовы и культуры может сохранить архитектуру?
  • Пытанне чытача
    02.08.2026
    Цікава, што літоўская камісія думае пра тое, што беларуская рэдакцыя прыехала ў Вільню і прывезла з сабой цэнзуру.
  • Чытач Спадчыны
    02.08.2026
    Той самы канал Спадчына, якога аўтар зацяты антыкапіталіст, сацыяліст і гей, які некалі абураўся, што ў Вільні пераносіцца помнік савецкім акупантам.
  • .
    02.08.2026
    > зацяты антыкапіталіст, сацыяліст і гей
    І? Як гэта тычыцца кантэнту, сутнасці?
    Траціну каментаў заўсёды займае шлейф фан-клубу няшчасных пакрыўджаных, ныюць і ныюць пра свой боль.
  • Ну-ну
    02.08.2026
    ., найперш не галасі!
  • Логіка
    02.08.2026
    Любіш белаРУСКАЕ савецкае? Любі і працяг савецкага, замест нацыянальна-кансерватыўнага як у Польшчы і Літве.
  • Valadzimir
    02.08.2026
    Логіка , той, хто называе суседнюю краіну "Літва", павінен ясна разумець, што тады і ў яго, і ўсяго тутэйшага народу, "беларусаў", на гэтай зямлі ніякай "сваёй" гістарычнай спадчыны няма. І тое, як гэтая спадчына з поўнай абыякавасьцю (за вельмі рэдкімі выключэньнямі) паступова зьнішчаецца, паказвае, што большасьць "беларусаў", найперш іхная "кіруючая эліта" на ўсіх узроўнях, зараз так і лічыць. Так што жаласьлівыя сьлёзы пра зьнікаючую гістарычную спадчыну тых, хто працягвае "зьліваць" гістарычную назву гэтага краю і народу Літва суседзям - двудушныя і ў нейкім сэнсе "кракадзілавыя".

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць