Article comments

Naumchyk reflected on how history would have unfolded if Kebich had won in 1994

  • Жвір
    21.08.2026
    І ў разе перамогі Кебіча, было б тое самае, бо й ім бы запраўляла Лубянка, і ён рабіў бы тыя самыя крокі.
  • Мы памятаем
    21.08.2026
    Кебіч - любімчык Міколы Бугая.
  • Ха
    21.08.2026
    Мы памятаем , Моцна вам Бугай насаліў зянонікі, моцна пра вашага правадыра праўду напісаў.
  • ¯\_(*/*)_/¯
    21.08.2026
    так - любімчык. цікава - чаму?
    бо для мяне кандыдатура кебіча - гэта быў жах тады. бо кебіч прама так і казаў - першае, што зробіць на пасадзе прэзідэнта - гэта ўступіць Беларусь узад у расею
  • Тры памылкі Міколы Бугая
    21.08.2026
    Ха, дык не трэба лічыць Пазняка правадыром каб цвяроза ацаніць, што тады аўтар пад нікам Мікола Бугай напісаў абсалютнае глупства. У прынцыпе ў значнай ступені такія "абы не Пазняк" давялі да ўлады прарасейскіх палітыкаў.
  • 1994
    21.08.2026
    Ха, многія нашы каталікі галасавалі на Пазняка, вы праваслаўныя галасавалі на Кебіча і Лукашэнку. "Дзякуй", што зацягнулі нас у гэта белорусское балота.
  • Бгг
    21.08.2026
    Кебич?! Вы серьезно? Нет, ну я понимаю сказки про Витовта и Могучих Литвинов. Ну 600 лет как-никак, уже можно в сказки. Но Кебич?! Это ж тот Кебич, который в 15м году издал книгу "Любим ли мы Россию?"
    - Кебич отмечал, что «русский мир» не нужно откуда-то извне привносить в Беларусь или бояться его, так как он «давно в наших мыслях, в наших душах и в нашем образе жизни»
    - Значительная часть работы посвящена критике разрушения единого советского пространства
    С Кебичем уже б никто и не помнил толком, что была такая страна Беларусь. Лет 25 точно. Сказки эти веселят все больше с каждым разом. Баснописцы.
  • э..
    21.08.2026
    Бгг, так. Навумчык забыў пэўна, што кебіч быў за адразу ўступленне ў расею. ведаю тожэбеларусаў, якія нарадзіліся і ўсё жыццё пражылі тут, але яны этнічныя расейцы, дык вось яны галасавалі за кебіча менавіта таму, што ў яго чырвонай ніткай ішло - уступленне ў расею
  • Бгг
    21.08.2026
    э.., так в том-то и дело, у меня от мифотворчества от всех пропаганд уже голова пухнет, но писать мифы про Кебича (!) и как бы он поддержал беларушчыну (!!!) - это уже за гранью добра и зла.
  • э..
    21.08.2026
    Бгг, карочэ - ускрылася такі не першай свежасці кансерва (навумчык)..

    зараз час такі - імкліва зрывае маскі, што свежыя, што даўно заімшэлыя
  • гісторык
    21.08.2026
    У гісторыі няма калі б.
  • Мыш
    21.08.2026
    Кебіч быў слабым кіраўніком і яшчэ хутчэй пабег бы па дапамогу да Масквы (ўласна, ужо бегаў на момант выбараў). Так што сцяг мог у імгненне вока стаць сцягам "заходняга федэральнага округа", а там даказвайце чужой арміі, што гэта было незаконна. Выбар быў паміж кепскім і зноў кепскім, не трэба ілюзій.
  • Мудры святы Народ
    21.08.2026
    Беларусы так выбралі ў 1994, што ў другі тур трапілі двое прарасейскіх кандыдатаў.
  • А вы как считаете?
    22.08.2026
    Мудры святы Народ , Я думаю даже будь сейчас свободные выборы Позняк опять бы не победил.
  • Відавочны факт
    21.08.2026
    Усім відавочна тое, што сказаў Навумчык. Краўчук і Кебіч гэта меньшае зло ў параўнанні з камунякамі і лукашыстамі. Пры іх хоць выбары былі свабодныя і не фальсіфікаваліся, на свабодных выбарах яны прайгралі, тут няма з чым спрачацца, гэта факт, у параўнанні з Лукой гэта свабода.
  • т
    21.08.2026
    Відавочны факт, згодны, хаця Кевіч сам быў з камуністаў, так што прарасейскі. Але аб чым увогуле гаворка, калі нават у 2026 г. беларусы далей пішуць пра працяг саўка як пра фашызм і нешта не чутна, каб масава асудзілі камунізм і СССР.
  • Ха
    21.08.2026
    Зянонікі на Навумчыка не папруць, ім нельга. Таму абмінаючы Навумчыка яны папруць на Кебіча
  • аХ....ь
    21.08.2026
    Ха, а мінусуе хто нязгодных з навумчыкам? антызянонікі-навумчыкі?
  • Ёсік
    21.08.2026
    Шмат хто чакаў вяртаньня ў СССР (і зараз, ку.вы, не куды не зьніклі, чакаюць). Таму абодва на гэтай казцы вылез лі наверх. А лукашэнка - гэта ж наш парань, вясковы, таму шчырыя вяскоўцы за яго падпісаліся (што там зь вёскай, ці жывыя там шчэ?).
  • Judy
    21.08.2026
    Кебіч збіраўся ўвесці з Масковіяй адзіны рубель - расейскі.
    А на наступную пяцігодку і далей пажыццёва потым прыйшоў бы камісаваны з войску саўгаснік - манкурт і пачаў рабіць тое што і рабіў.
    Ня трэ было ў 1994 прымаць канстытуцыю і ўводзіць пасаду перасідзента. Ні ў 1994-м, ні ў наступныя 10-15 год. Пакуль ўсе ВНУ не перайшлі б на беларускую мову і не выпусцілі б як меньш пакаленне беларускамоўных спецыялістаў ва ўсіх галінах і сферах. Пакуль замест савецкай манкуртскай ментальнасці не сфарміравалася свая сапраўдная нацыянальная эліта. Пакуль савецкі, расейскамоўны кандыдат і манкурт не змог бы абірацца ні на ніякія пасады і не займаць ніякую дзяржаўную ці вайсковую пасаду ў Беларусі.
  • Янка
    21.08.2026
    Judy, канстытуцыя 1994 безумоўна не была ідэальнай. Але пасада прэзідэнта не з'яўлялася ў адпаведнасці з ёю дыктатарскай, захоўваўся падзел уладаў, ЦВК прызначаўся парламентам, а беларуская мова заставалася адзінай дзяржаўнай. І Кебіч на гэта не спакусваўся.
    Так, ў 1993 была спроба ўвядзення ў Беларуси расейскага рубля ў сувязі з тым, што Расея аднабакова сыходзіла з рублёвай зоны СНД, бо ў той пасля развалу СССР стварыліся 12 эмісійных цэнтраў, якія фактычна спаборнічалі ў разгоне інфляцыі. Ужо хадзілі чуткі аб ужо зафіксаваным курсе абмена зайчыкаў на расейскія рублі. Кебіч і ягоныя паплечнікі ў ВС памылкова лічылі, што беларуская эканоміка, якая пасля распаду СССР апынулася і праз непаслядоўнасць рэформ знаходзілася ў глыбокім трансфармацыйным крызісе, нежыццездольная па за межамі зоны расейскага рубля. Тагачасны старшыня НБ Станіслаў Багданкевич актыўна супраціўляўся кабальным умовам валютнага звязу з непрадказальнай Расеяй. У рэшце рэшт Кебіч не здолеў дамовіцца з Крамлём аб мінімальна кампрамісных умовах і працэс быў скасаваны.
  • J20
    22.08.2026
    Янка, Беларуская мова як адзіная дзяржаўная замацоўвалася законам аб мовах. Герб і сцяг так сама былі ўведзены. Канстытуцыя 1994 зашмат паўнамоцтваў давала перасідзенту, ў тым ліку праводзіць рэфэрэндум. ЦВК так сама не патрэбны. Ен заўжды падмахлеўвае дзеючай уладзе і партыя якая кіруе парламентам ставіць сваіх людзей ў ЦВК. Атрымліваем грузінскую мару ці скандалы якія былі ва Украіне і гд (прывітанне Лябедзька з ягонымі паўтарэннямі чарговых грабляў у чарговым праекце Канстытуцыі). Ў ЗША няма ЦВК таму там немагчыма ніякая Ярмошына і фальсіфікацыі па загадзе з верху. Там і міністр унутраных спраў не мае ўлады над паліцыяй, як і ў Ірландыі. Таму там нельга загадаць паліцыі збіваць людзей за іншадумства і гд.
    Ў Ізраілі няма Канстытуцыі і дзяржава працуе. Нават адзіная дзяржаўная мова есць.
    Беларусі ня трэ ніякіх перасідзентаў. Тым больш ўказаў перасідзента і магчымасці лезці недзе ці соўгацца недзе паміж бюджэту і без дазволу парламенту. Толькі асоба з цэремініальнымі функцыямі як ў Швейцарыі, Ірландыі, ці ФРГ і жаданна на 1-2 гады без права на пераабранне і без права пакідаць краіну пад час паўнамоцтваў. Дарэчы там дзяржаўныя ворганы не маюць дзяржаўных СМІ. Там не магчымы прапагандысты на бюджэце. Задае свабодных і незалежных СМІ сколькі заўгодна.
    Памылак ў 1994 хапала. Нельга было навогул ў кандыдаты на дэпутаты, сяброў партыі, на міністэрскія пасады і вышэйшае чынавенства дапускаць асоб якія дасканала не валодалі беларускай мовай. Спачатку належыла правесці парламенцкія выбары і атрымаць парламент без камуністаў, кдэбэшнікаў і манкуртаў. Луку як манкурта і ягоным падобным люстраваць і пазбавіць пасады нават дэпутацкай. А там яго чакаў і крымінальны артыкул за збіцце саўгасніка.
    Пытанне ў тым што ў 1994 быў слабы парламент, не падрыхтаваная грамацкая супольнасць, а канстытуцыя мела прабелы і магчымасці для ўзурпацыі, чым і скарыстаўся ўзурпатар.
  • 1863
    21.08.2026
    кебіч казаў што каб ён прыйшоў да ўлады то як мага хутчэй бы далучыў Беларусь да оркаў афіцыйна
  • значна грош дзеля РБ
    21.08.2026
    "Нават карумпаванае атачэнне Кебіча было куды менш небяспечным для Незалежнасці і дэмакратыі" Кебіча кодла была значна грош дзеля РБ
  • Чавус
    21.08.2026
    Трэба было і Пазьняку, і Шушкевічу не лезці ў "прэзідэнты", а вылучыць і падтрымаць кандыдатуру Генадзя Карпенкі. Але амбіцыі перамаглі цвярозы разлік. А Кебіч ... Памятаю, ён абяцаў адразу пасля перамогі на выбарах 1994 скасаваць беларускія грошы і увесці расейскі рубель. Ну і гэтак далей :) Такі быў патрыёт :)))
  • Twe
    21.08.2026
    Чавус, Генадзь Карпенка мог бы быць добрым прам'ер міністрам. Магчыма і прэзідэнтам. Вельмі добра адукаваны, паспяховы гаспадар і сумленны беларус. Ен істотна адрозніваўся ад савецкага саўгаснага манкурта.
    Таму яго і забілі ў 1999-м. Яго смерць не была выпадковай за месяц да альтэрнатыўных выбараў. Потым праз месяц раптоўна знік і Захаранка, а праз поўгода і Ганчар.
  • Anatol Starkou
    21.08.2026
    “Пытанні такога кшталту патрабуюць грунтоўных адказаў.” Далей я не чытаў. Я раней Сярожу чытаў, здаецца, 33 кнігі пра тое, як я ён паўтары хвіліны галадаў, пасля таго як са Сьвяты Зя прафукалі адраджэнне. Зараз я яго не чытаю.

    Ну а вы мяне не чытайце.

    Кебіч тады быў падстрахоўкай Лукашэнкі. То бок прайграў бы маладвы 39 гадовы хлопец, якога вылучыў беларускі Deep State (партыйная мафія), тады б стаў прэзідэнтам Кебіч.
    Ну як жа Сашко мог прайграць, калі за спіной сиротинушки увесь адмін рэсурс нашай мафіі? Ніяк. То бок для мафіі ці Deep State КПБ таго часу, Кебіч і Лукашэнка былі безпройгрышнвмі варыянтамі. А именно: выигрывает Кебич - у власти остаются коммунисты РБ, проигрывает Кебич и выигрывает Лукашенко - у власти остаются коммунисты РБ.

    А Сярожа? А Сярожа з Зеней пакуюсь чумаданы і бягуць ледзь не да канадскай мяжы. Адраджацца.
  • .
    21.08.2026
    Калі толькі размова пра бліжэйшыя 2-3 гады (ў Навумчыка 5) пасля 1994-га.

    Але ўсё роўна развілка заставалася такой жа: або дэмакратыя з нацыянальным адраджэннем, або дзяржаўная карупцыя з сімпатыямі да Масквы. Да Кебіча прыдатныя і 1) карупцыя, і 2) Масква.
    А далей падыходы сутыкнуліся б, карупцыянеры акапаліся б і жадалі б абараняць сваю ўладу, Масква ўзмацнілася. Таму вынікам лініі Кебіча або таго, хто пайшоў за ім, былі б тыя ж 3) узмацненне вертыкалі і карных органаў.

    Нават не ведаю, ці быў магчымы для Беларусі украінскі варыянт, калі карупцыя не ў адных руках (як Лукашэнка), а ў розных алігархаў, і іх канкурэнцыя парадаксальным чынам дазваляе развівацца дэмакратыі.
  • Txt
    21.08.2026
    Кебіч з'яўляўся палкоўнікам запасу.
    А дзе ен служыў? Дадзеных ў Вікіпедыі няма.
    Затое кажуць што быў ен кадравым супрацоўнікам КДБ. Таго самага якому спускалі загады з Мацквы.
    Валет - быў агентам стукачом ў КДБ.
    Абое рабое.
    Хіба што Кебіч быў толькі лепш адукаваны. Але тое што ен меншае зло не казаў бы.
    Ня трэ было спяшацца з пасадаю перасідзента ў 1994. Як і з Канстытуцыяй. Ізраіль і Вялікабрытанія сення Канстытуцыі нямаюць. І нячога жывуць.
  • Uwydatnia
    21.08.2026
    Кебіч ў 1994 перамагчы не меў шансаў. А вось наменклатура і мацкава рабіла ўсе каб галоўнае ў другі тур не трапіў Зянон Пазьняк.
    Ў другі тур трапілі два прамаскоўскія кандыдаты з планамі курсу на Масковію. Сярод якіх адзін кадравы афіцэр КДБ, а другі агент КДБ - Валет.
  • відьмаявідьма
    21.08.2026
    на першае фота гляджу..
    Крайнія злева — Аляксандр Лукашэнка і Вячаслаў Кебіч

    у Аляксандра Рыгорыча адразу быў такі манументальны (не пабаюся гэтага слова) зачос
    а ў кебіча не такі .. у процілеглы бок то біш
    фу .. буэ
  • Аналитик
    22.08.2026
    Было бы то же самое. Пришёл бы Лука позже

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць