Не с.уцца паміж сабой у прамым эфіры, і тое добра. Мо шчэ якіх 10-20 жыхароў Даніі даведаліся, што Беларусь не частка расеі.
сівой Русі вікінгаў
25.08.2026
Ёсік, Беларускі Страдуб і Смаленск заўсёды былі межамі Эўропы (рэнесанс, барока, рефрамацыя і ф.д) і азіі, i не якога дачынення 🇷🇺 мангола - маскоўскі улус да сівой Русі вікінгаў , асабіста нашых Полацкай , Смаленскай, Тураўскай не мае.
Gorliwy Litwin
25.08.2026
Я хочу падзякаваць ініцыятарам гэтай акцыі і маральна падтрымаць іх. Яны і не сцвярджаюць наўпрост што крыж, а тым больш яго копія, належаў Сафіі Менскай. Але гіпатэтычна мог належаць. Упісваецца ў "калідор імавернасці", што для такіх адлеглых у нашай кепска задакументаванай гісторыі часоў можна прыняць за працоўную гіпотэзу і за аснову для "сцяжка" ў масавай свядомасці. І па самім арганізацыі акцыі ўсё зроблена вельмі прыгожа, змястоўна, цывілізавана. Трэба толькі трошкі ўзяць гэта ў рамкі гіпатэтычнасці, паэтычнасць, не абсалютызаваць. Для мяне гэта тая доля старажытна рускай традыцыі, якую я рашуча вітаю. Яшчэ раз дзякуй, малайцы!
зацікаўлены
25.08.2026
Я вось не ведаў пра Сафію Менскую як каралеву Даніі. Таму лічу, што акцыя - выдатная ідэя. Зараз пра яе пішуць у медыя, гэта прыцягвае ўвагу. Шмат хто, як і я, адкрые для сябе новы цікавы факт з роднай гісторыі. Хтосці можа залезе ў вікіпедыю, каб даведацца больш і правядзе там вечар замест Нетфлікса - ну выдатна ж! Ды і самі ўдзельнікі таксама не сумна прабавілі час.
Можна, канешне, грошы і інакш патраціць, але вось яны вырашылі так. З карысцю для сябе і для іншых
кніжка А. Катлярчука, там пра Сафію Менскую і Данію
25.08.2026
зацікаўлены, "Я вось не ведаў пра Сафію Менскую як каралеву Даніі." ў сеціве ёсць дармавая кніжка А. Катлярчука, там пра Сафію Менскую і Данію шмат напісана.
Ісландскі місіянер Торвальд Кодрансан
25.08.2026
зацікаўлены, Dadam : Ісландскі (заходні абрад) місіянер Торвальд Кодрансан быў першым хрысціянізатарам Полацкага Княства–Рэспублікі (найстаражытнейшай беларускай дзяржавы)
Вальдэмар
25.08.2026
Малайцы, усё правільна зрабілі Марыя Грыц і яе актывісты-піраты. Цяпер беларусы ў Варшаве могуць азнаёміцца з добрай копіяй Крыжа. Не трэба кожны раз баяцца, аглядацца, а як зарэагуюць, а што скажуць. Пашкевіч жа і Ластоўскі проста не ў тэме, хаця добрыя гісторыкі. Яны не даследавалі гэтую тэму і не разбіраюцца ў ёй. Я б на іх месцы не каментаваў.
Nam Не трэба кожны раз баяцца, аглядацца, а як зарэагуюць,
25.08.2026
Вальдэмар , Nam "Не трэба кожны раз баяцца, аглядацца, а як зарэагуюць, а што скажуць. Пашкевіч жа і Ластоўскі проста не ў тэме, " +1
Отец Звсвндалий
25.08.2026
Пора габинэту организовать прямые поставки недопогих артефактов из Китая.
Неабыякавы
25.08.2026
Паважаная рэдакцыя" Нашай Нівы "! Што за слова" дзвіж"? (Праверана ў Корпусе беларускай мовы) Я ўжо маўчаў з нагоды калькі з расейскай мовы пры ўтварэнні сказаў)) Ё варушняк.
Рэд. Мы ўжываем і словы «варушняк», і «дзвіж». Гэта сінонімы — як бегемот і гіпапатам, чай і гарбата. Важна захоўваць лексічную разнастаўнасць.
Слова «дзвіж» таму і ўвайшло ў мову натуральна, што яно мае стары, праславянскі корань. Слова «дзвігнуць» у ТСБМ не ўвайшло ў свой час — праз лексічную беднасць ТСБМ і яго вымушаную палітычнымі абставінамі русіфікаванасць, хоць яно масава ўжывалася ў гаворках. Яго значэнні — 1) выканаць цяжкую працу, справу, задачу, 2) рэзка ўдарыць.
«Колькі ж мы працы дзвігнулі!» «Той як дзвігне, дык гэты як сноп пакаціўся».
Слова ўзыходзіць да праславянскага кораня dvigati (падымаць цяжкае, рухаць уверх).
Адсюль у мове і стараславянізм подзвіг = геройства, геройскі ўчынак, вялікая адвага.
Гэта праславянскі корань азначаў само дзеянне падняцця цяжару або руху. Ад гэтага дзеяслова ў польскай мове ўзніклі назоўнікі dźwignia (рычаг, вагар) і dźwig — ліфт, машына ці прылада ўздымаць людзей ці грузы. У чэшскай мове — zdvihat / zdvihnout.
Па-расейску гэты корань даў слова «движение». Па-беларуску ў гэтым значэнні ўжываецца слова «рух».
Па-расейску гэты корань даў і царкоўнаславянізм «воздвижение». Па-беларуску гэтае паняцце называецца «ўзнясенне».
Але цяпер вось «дзвіж» у мову ўвайшоў. «У краме «Лёля» культурны дзвіж стане рэгулярным», пісала выданне Hrodna.life.
«Я за ўсялякі дзвіж!» — чуў я ад былога палітвязня.
«Дзвіж» можа і пераможа «варушняк» яшчэ і таму, што яно карацейшае. А можа на доўгіх часавых перыядах аддае перавагу карацейшым опцыям.
«Двіж (або движ) — це молодіжне сленгове слово, яке означає активність, рух, тусовку чи організацію подій» — зафіксавалі ўжо ўкраінскія слоўнікі.
А персанальна — давайце не быць неафітамі, якія мяняюць словы на «абы не па-расейску». Моўная сістэма — гэта ж не толькі лексіка. Возьмем той сам прыклад з народнага:
«Колькі ж мы працы дзвігнулі!». Па-расейску «Сколько же мы тяжелой работы проделали!» — можа чуйныя расейскамоўныя людзі, якісь Салжаніцын, і прыгажэй тое сказалі, я то не ўмею.
Семантыка і слова «праца» не такая, як у расейскага «работа». А для слова «дзвігнуць» і не падабраць адназначнага расейскага эквівалента. (І менавіта такія словы рэдка пападалі ў савецкі ТСБМ або фіксаваліся там як размоўныя, рэгіянальныя — пры ўсёй павазе да стваральнікаў таго ТСБМ.)
Мова «Нашай Нівы» не павінна быць выхалашчаная, «слоўнікавая». Яна павінна адпавядаць жывой мове рэальных яе носьбітаў. Не бойцеся слэнгу — мова праз слэнг развіваецца. Наадварот, слэнг ратуе мову ад здранцвення, асабліва ва ўмовах акупацыі, абмежавання ўладамі сферы яе выкарыстання.
[Зрэдагавана]
Суродзіч
25.08.2026
Пакатацца на чоўне па Капенгагене можна і проста так, не абавязкова для гэтага шукаць гучнай нагоды.
Суполцы вялікі дзякуй
25.08.2026
Суродзіч, Цябе не цікавіць наша гісторыя што робіш на НН? Суполцы вялікі дзякуй, i нам ў Фінляндыі таксама трэба гэта рабіць часцей
Абсурд
25.08.2026
Суродзіч, але пад проста так спонсараў ня знойдзеш)
на свае грошы зрабілі Беларусы
25.08.2026
Абсурд, казкі імперыі д'ябла, на свае грошы зрабілі Беларусы. Гэта ў вас ў масковіі на грошы ФСБ usio робіцца
Палітычка з псіхіятрычкі
26.08.2026
Яны яшчэ на гэты фэйк атрымалі грант, каб весела правесьці час
Belarusians brought the "Cross of Queen Sophia" from Copenhagen. Historians call it 4000 euro costume jewelry
Можна, канешне, грошы і інакш патраціць, але вось яны вырашылі так. З карысцю для сябе і для іншых
+1
Што за слова" дзвіж"?
(Праверана ў Корпусе беларускай мовы)
Я ўжо маўчаў з нагоды калькі з расейскай мовы пры ўтварэнні сказаў))
Ё варушняк.
Рэд. Мы ўжываем і словы «варушняк», і «дзвіж». Гэта сінонімы — як бегемот і гіпапатам, чай і гарбата. Важна захоўваць лексічную разнастаўнасць.
Слова «дзвіж» таму і ўвайшло ў мову натуральна, што яно мае стары, праславянскі корань. Слова «дзвігнуць» у ТСБМ не ўвайшло ў свой час — праз лексічную беднасць ТСБМ і яго вымушаную палітычнымі абставінамі русіфікаванасць, хоць яно масава ўжывалася ў гаворках. Яго значэнні — 1) выканаць цяжкую працу, справу, задачу, 2) рэзка ўдарыць.
«Колькі ж мы працы дзвігнулі!»
«Той як дзвігне, дык гэты як сноп пакаціўся».