Article comments

The editor answers a language question: We're for "dzvizh". And for "varushnyak" too

  • Лол
    25.08.2026
    Нагадала летуценні таго метадолага пра расейска-беларускую мову. І, каб два разы не паднімацца, што з расейскамоўнай версіяй "Нашай Нівы"? Нашто яна вам? Каб расейцы чыталі ці проста грошы няма куды падзець?
  • Лёлік з-пад Лімасола
    25.08.2026
    Варушнях, рух - так!
    Дзвіж - шэта нейкая бяззубая каржоўшчына
  • Cymus
    25.08.2026
    Мы - рэальныя беларускамоўныя беларусы паводле тэрміналогіі аўтара. Але словы накшталт “двіж”, “крута!”, “прыкол” намі прынцыпова не ўжываюцца, бо гэта калькі расейскіх жарганізмаў. Адсюль недалёка да “нафіг-нахер” (у народзе, дарэчы, так і размаўляюць). Але якое дачыненне гэта мае да нашай мовы?
  • не такі, як ёсць
    25.08.2026
    не існуе ў беларускай мове слова "двіж'', ёсць слова варушняк.

    [Зрэдагавана]
  • Янка
    25.08.2026
    У свой час Наша Ніва фармавала беларускую літаратурную норму, цяпер апраўдвае ўжываньне ўкраінскіх/расейскіх і абы-якіх славечак пад выглядам слэнгу. Менавіта мэдыі, блогеры, кнігі, кіно фармуюць мову спажыўцоў, а вы замест фармаваньня бераце і легалізуеце чыюсьці непісьменнасьць.
  • Тутэйшы
    25.08.2026
    Мы больш за 200 гадоў пад маскалямі, наша мова столькі страціла за гэты час. Мне падабаецца "Варушняк" бо слова больш адпавядае маім унутраным пачуццям. Робім нашу мову самі!
  • .
    25.08.2026
    Язык не паварочваецца. Не чую там лёгкаважнага "і", чамусьці чую "ы".
    Як "крінж" і "крындж", "дзік-пік" і "дык-пік". Другі варыянт з "ы" мацней, масіўней. "Двыж", "двыжуха".
    ;)
  • Паляшук
    25.08.2026
    «Наша Ніва» ўжывае і слова «варушняк», і слова «дзвіж». Гэта сінонімы — як бегемот і гіпапатам, чай і гарбата.»

    Чай і гарбата гэта абсалютна розныя словы, а не сінонімы. Чай - гэта гарачы напой выключна з чайнага лісця, а гарбата - з іншых зёлак, траў, сушаных ягад ці іх сумесь.
  • Biełarus' Freedom
    25.08.2026
    Наша Ніва ад 2007 году сыстэматычна ўжывае не апраўданыя, нідзе не зафіксаваныя маскалізмы, напрыклад, прасоўвала слова пазорышча, нават у загалоўках (Прытым што ў беларускай мове ёсьць свае адпаведнікі, а слова пазорны мае іншае значэньне). Камэнтары супраць ужываньня слова не друкаваліся.
    https://nashaniva.com/207210
    https://nashaniva.com/235859
    Давайце адразу пяройдзем на маскавіцкую мову. Тое будзе маладзёжна, крэатыўна (у сэньсе маскоўскай моладзі). І так апошнім часам на сайце нашэсьце маскоўскіх і маскоўска-лукашысцкіх ботаў, яны могуць пераадольваць "языковой барьер".

    Ваша мэта - прапаганда беларускай мовы (і ўсяго іншага беларускага) альбо яе русіфікацыя?

    П.с. У вас ужо ёсьць старонка на маскоўскай мове. Пакіньце там усе непатрэбныя маскалізмы. Усе двіжы, дзьвіжы і пазорышчы.
  • .
    25.08.2026
    "Па-расейску гэты корань даў і царкоўнаславянізм «воздвижение». Па-беларуску гэтае паняцце называецца «ўзнясенне»."

    Тут жа розныя значэнні.
  • мясцовы
    25.08.2026
    Для мяне дзвіж і варушняк не з'яўляюцца сінонімамі. Варушняк, гэта падзея, якая адбываецца ці адбылася, сінонім кіпіша. А дзвіж, гэта ідэя, гэта памкненні і задумы. То бок калі прыйшоў у краму, там нейкі натоўп, міліцыянты, то трэба казаць - быў ў краме, там быў нейкі варушняк, але я не падыходзіў. А вось калі ты хочаш прыцягнуць да сябе увагу, то трэба казаць - нам трэба зладзіць нейкі дзвіж, то бок праявіць нейкую ініцыятыву. Ўсё проста. Беларускае слова варушыцца ўжываюць ў розных выпадках. Ідзеш павольна - табе скажуць варушыся, давай. На працы павольна працуеш - які брыгадзір скажа, давай, варушыся. Таму паўтаруся, варушняк, гэта аналаг кіпіша або мітусні. Месца дзе адбываецца нейкая незвычайная, па большасці малазначная падзея. Той, хто гэта прыдумай, мабыць ніколі не чуў жывой беларускай гаворкі і проста ўзяў ды перавёў і перакруціў расейскае слова двігаться. А вось расейскаму слову двіжуха няма аналагаў у беларускай, бо двіжуха гэта не пра фізіялогію, а пра намеры і ідэі. Для мяне, які жыве ў асяроддзі трасяначнікаў, варушняк вызывае ассацыяцыі толькі з мітуснёй. Для большасці беларусаў думае тое самае. Ну нельгя словам пясняр замяніць слова маэстра, хопіць ўжо гэтай апантанай бздурнай беларушчыны.
  • Цыклёп
    25.08.2026
    Проста зафіксую, што на зрусыфікаванасьць ТСБМ наракае рэдакцыя, якая сьвядома перайшла ў свой час з тарашкевіцы на наркомаўку, і нават у эміграцыі працягвае ёй карыстацца.
  • Абаронца
    26.08.2026
    Цыклёп, Дзе яшчэ ёсць беларуская лацінка, дзе?
  • Цыклёп
    26.08.2026
    Абаронца, з аднаго боку, слушная заўвага. Зь іншага боку, калі наркомаўку запісаць лацінкай, атрымаецца абы што: ałkahol, Jutub, hvałt. Што й назіраецца на гэтым сайце.
  • Ё
    25.08.2026
    Нічога іншага ад НН не чакаў. З часоў, калі вы напісалі цэлы артыкул у абарону ўжывання слова “губернатар” замест “старшыня аблвыканкама”. Гэты артыкул паставіў ўсе кропкі над і. Дзяржаўную мяжу ўжо перайначылі ў граніцу, часам нават праскоквае Прыгранічны камітэт, замест Памежны камітэт, дамову ў дагавор, квіткі ў білеты, кавярні ў кафэ, шыльды ў таблічкі і г.д. З нецярпеннем чакаю, калі ў бастыёна замест цягнікоў пачнуцца паязды…
  • Дзікпікавіч
    25.08.2026
    Ё, чакаем артыкул пра “выДВІЖной яшчык”
  • Баба Ксеня
    25.08.2026
    Дзвіж, варушняк - пайшла аглядацца.
  • Valadzimir
    25.08.2026
    Цікава было б убачыць аналагічны каментар рэдакцыі наконт току, луку, креаціва, калабарацыі і іньшых.
  • Вольга
    25.08.2026
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

    [Зрэдагавана]
  • Ну
    25.08.2026
    "Мова «Нашай Нівы» не павінна быць выпусташаная, «слоўнікавая». Яна павінна адпавядаць жывой мове рэальных яе носьбітаў."
    Тут пад рэальнымі носьбітамі маюцца на ўвазе некалькі юнакоў, каторыя "чыляць" у гандлёвых цэнтрах пасьля "цяжкага" вучэбнага дня ў школе? Ну, зразумела. Толькі мне такі падыход рэдактара НН па зьмене мовы не падабаецца. Зусім.
    Дарэчы, спадзяюся ў аўтара артыкула ёсць вучоная ступень філолага?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць