Article comments

"If there were no BPF, there would be no session. The communists wouldn't have gathered for it." Navumchyk sharply responded to Tsygankov, the "denier."

  • Цыганкоў мае рацыю
    25.08.2026
    А Навумчык з Пазняком цягнуць усю коўдру на сябе. Я, я, я, мы, мы, мы. Цыганкоў гаворыць пра тое, што і камунякі штосьці хацелі, таму і прагаласавалі, не абмінаючы станоўчую ролю БНФ, а дзяды кажуць, не, толькі мы. Цыганкоў аб'ектыўны, а лапідарныя дзяды толькі сябе правадырамі бачаць.
  • проясните
    25.08.2026
    Цыганкоў мае рацыю, коммунисты, они же крепкие колхозные хозяйственники, имели личный интерес к смене собственника у активов СССР на территории РБ?
  • Не
    26.08.2026
    Цыганкоў НЕ мае рацыю.
  • былое і думы
    26.08.2026
    проясните, можа яны разлічвалі стаць собственнікамі. Ну ніхто ж з іх у рэшце не бедаваў і не пайшоў у простыя рабочыя. Тады, напрыклад, інфарміраваныя бралі вялікія крэдыты, бо ведалі, што аддаваць будуць потым капейкі.
  • Аб'ектыўны
    25.08.2026
    Цыганкоў канстатуе тое, што ёсьць, і нічога не "абвяргае". У сваім допісе ён проста рассыпаецца ў пахвальбах апазіцыі БНФ, кажа, як ён яе паважае. Але заяўляе, што яна перамагала толькі тады, калі гэта супадала з інтарэсамі большасьці. У пачатку сесіі камуністы сапраўды не хацелі ніякай незалежнасьці. Але потым зразумелі, куды вецер дзьме і прагаласавалі. Што не так?
  • FF
    25.08.2026
    Аб'ектыўны, тое, што па шчалчку пальца яны гэта сцяміла, а намаганнямі дэпутатаў Апазіцыі БНФ, якія яшчэ і выдатна выкарысталі вуліцу для ціску на апанентаў. І ўжо неўзабаве камунякі шкадавалі, што так прагаласавалі.

    Фронт правёў правёў праз камуністычны парламент незалежнасць, бела-чырвона-белы сцяг і Пагоню. За адзін толькі гэты подзвіг Навумчыку, Пазняку, Заблоцкаму, Сямдзянавай, Герменчуку і іншым у Беларусі мусяць стаяць помнікі.
  • Пракоп
    25.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Не трэба
    25.08.2026
    Курапаты таксама без Пазьняка адкрылі бы, так што не трэба на сябе коўдру цягнуць
  • РОЛЯ БНФ ў гісторыі РБ/ВКЛ велізарная
    25.08.2026
    ЦІКАВАЯ СПРЭЧКА, РОЛЯ БНФ ў гісторыі РБ/ВКЛ велізарная. Галоўнае - мы перамаглі эмпэрыю д'ябла
  • pozniak mentioned
    25.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • pozniak mentioned
    25.08.2026
    Даже если кто-то 25 лет назад повёл себя нормально во время распада ссср, это не значит что ему теперь надо всё простить и позволить записывать хамское интервью с беларускими политзаключенными девушками.
  • Дзякуй Сяргею Навумчыку
    25.08.2026
    Сергей Навумчык расклаў усё па палічкай. Дзякуй!
  • Жвір
    25.08.2026
    А й сапраўды, як не застанецца сьведкаў тых падзеяў, дык Цыганкоў напіша пра вырашальную ролю іншаплянэтнікаў у падзеях у авальнай залі, якія й прывялі Беларусь да незалежнасьці.
  • .
    26.08.2026
    Па-першае, трэба вывесці з ўжытку тэрмін "незалежнасць" і ўвесці тэрмін ""незалежнасць"". Менавіта камуністам належаць заслуга ў яе прыняцці, бо іх галасоў было большасць. Як яны і вырашылі, Беларусь стала ""незалежнай"", а не "незалежнай", да чаго заклікалі ў БНФ.
    Абвяшчэнне ""незалежнасці"" было сітуатыўнай спецаперацыяй з разлікам на новы звяз з Расіяй.
    "Незалежная Беларусь" гэта міфалагема нароўні з "БНР была дзяржавай".
  • .
    26.08.2026
    Цікава, хто дакручвае.
    Саюз камуністаў з БНФаўцамі і іх жаданне незалежнасці былі сітуацыйнымі, але незалежнасць атрымалася сапраўдная.
    Гэта як казаць, што матывы аднаго з бацькоў былі "фэйкавымі", несапраўднымі, значыць, і дзіця "несапраўднае". Але новы чалавек нарадзіўся, вось ён. Гэта не зменіш, ён ужо сапраўдны, не фэйкавы.

    Аналагічная нацяжка, калі кажуць, што "Украіну прыдумаў Ленін". Ён на нейкім этапе, з вялікімі агаворкамі, быў нібыта за нацыянальнае вызваленне, але ў сваіх інтарэсах, як працяг крытыкі нацыянальнай палітыцы царызму. І сітуатыўная дапамога не значыць галоўную і адзіную прычыну.

    Таму і "незалежная Беларусь" ужо не міфалагема, а факт.
    А дакручвае нехта з псеўдалітвінаў або заходнерусістаў, якія пастаянна шчыруюць у каментах пад гістарычнымі артыкуламі тут. Метадычка "Беларусі не было і няма, гэта цалкам расейскі праект".
  • Спадар
    26.08.2026
    Хлопцы з гэтай кадэнцыі, скончвайце ўжо, ну рэальна. Нікому не цікавыя вашыя пасты ў Фэйсбуку аб падзеях стогадовай даўніны, вы ўжо даўно не цікавіце, трэба нешта пра сучаснае... Я прачытаў толькі артыкул з-за таго, што быў яркі загаловак, а так... Ды нікому не цікава гэта ўсё, шаноўныя
  • .
    26.08.2026
    За сябе кажыце. Для грамадства вельмі важна асэнсоўваць гістарычныя падзеі, а на мой погляд, яшчэ і ведаць праўду, а не ствараць хуткія спрошчаныя стэрэатыпы і міфы.
    Напрыклад, ад таго, што ў грамадстве амаль адсутнічала рэфлексія па савецкаму і імперскаму перыядах, пераацэнка іх і зробленыя высновы, і маем зараз этап цёмнага рэваншызму.
  • Янка
    26.08.2026
    На конь рашэнняў 25 жніўня 1991 слушна казаць, што зоркі сышліся. Камуністычная большасць ВС пасля паразы ГКЧП, арышту змоўшчыкаў і забароны КПСС была цалкам дэзарыентаваная. Гэта былі наменклатурныя прыстасаванцы, якія прызвычаіліся арыентавацца на Маскву, і тут Масквы раптоўна не стала. Дземянцей паставіў на ГКЧП, падтрымаўшы путч і прайграў. Гэткім чынам у камуністычнай большасці не сталася лідара, а новага Масква не прыслала. Наадварот, БНФ, які ад самога пачатку путча рашуча стаў супраць ГКЧП, раптам стаў выглядаць вельмі моцна, і наменклатурныя прыстасаванцы вырашылі, што ў моманце лепей з БНФ не канфрантаваць, бо невядома, куды пойдзе сітуацыя.
  • памяць
    26.08.2026
    Я толькі здзіўляюся, як хапае цярплівасці і такту сп. Навумчыку зноў і зноў тлумачыць гэтым людзям відавочнае.
    І таксама здзіўляюся, як Бугаю, Цыганкову і іншым хапае сумлення выварочваць усё дагары, каб пнуць чарговы раз тых, працай, рашучасцю і адвагай якіх вы цяпер на добрых пазіцыях.
  • Напэўна
    26.08.2026
    памяць, напэўна не могуць прабачыць Пазьняку, што на той сесіі ён патрабаваў ліквідаваць аддзел дэзінфармацыі КДБ.
  • Адкуль могуць расці карані перакананняў у "харошай наменклатуры"
    26.08.2026
    Цыганкоў - сын інструктара райкама камсамола, які служыў у ГДР (а значыць правяраўся КДБ), (дарэчы, і Пуцін там калісьці служыў, у ГДР, кантакты са спецслужбамі ў Пуціна самі ведаеце, якія), сын высокапастаўленага наменклатуршчыка - другога сакратара па прамысловасці Цэнтральнага райкама партыі, які далей дарос да намеснікам міністра Дзяржснаба.
    Таму не дзівяць спробы Цыганкова адбяліць саўковую наменклатуру.
    Коля Лукашэнка таксама ў будучыні будзе распавядаць, які яго бацька быў харошы, таксама за незалежнасць быў. (Хоць па факце быў за СССР, і за асабістае ўзбагачэнне).
  • Ха
    26.08.2026
    Дык у Навумчыка тата пабольшым начальнікам быў чым у Цыганкова. Іосіф Навумчык "Знаходзіўся ў якасці дарадцы ЦК КПСС у Кабуле". Тут без КГБ ніяк не магло абысьціся. Не там капаеце!
  • ЯМы97
    26.08.2026
    Ха, мяркуеце што агенты КДБ Пазняк і Навумчык наўмысна злілі пратэсты ў 1995-96 і канчаткова развалілі БНФ праз некалькі гадоў?
  • .
    26.08.2026
    Бацька Сяргея Навумчыка Іосіф яшчэ закончыў Высшую партыйную школу, працаваў сакратаром Віцебскіх гаркама і абкама КПБ.
    Але пасля доўга быў кіраўніком віцебскай рады Таварыства Беларускай Мовы.
    Ёсць інтэрв’ю з ім на Камсамольскай Праўдзе 2018 г. Там пра разуменне прычын распаду СССР і моўнае пытанне.

    І што з усяго гэтага? (Адказ хутчэй першаму выкрывацелю). Па-першае, глядзіце не па бацьках, а саміх людзях, па-другое, глядзіце не на паходжанне, а на справы.
  • Біяграфія
    26.08.2026
    Ха, Чытаем. Бацька Навумчыка скончыў Лепельскае педагагічнае вучылішча, гістарычны факультэт БДУ. Ужо прыстойная прафесія. Працаваў настаўнікам у Пастаўскім раёне і Віцебску.
    У постсавецкія часы ён стаў адным з прыхільнікаў стварэння Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў 1989 годзе. Затым 25 гадоў быў нязменным кіраўніком віцебскай абласной рады ТБМ.
    Гэта не саўковы наменклатуршчык, як у Цыганкова, а нацыянальна-арыентаваны чалавек.

    Таму і назіраем, як Навумчык абараняе гістарычную справядлівасць, а Цыганкоў абараняе... камуністычную наменклатуру.
  • Параўнаем справы
    26.08.2026
    ., справы: Навумчык прымаў асабісты ўдзел у сесіі Незалежнасці. Напісаў і выдаў дакументальную кнігу па тых падзеях.
    А ў Цыганкова якія справы? Пісаць хлусню пра тыя дні? Пра падзеі, да якіх ён не мае дачынення?
  • .
    26.08.2026
    Гэта людзей ацэньваць па справах, а меркаванні разглядаць самі па сабе.
    Не як Вы: калі зрабіў больш, то і меркаванне важней. (Падыход для тых, каму ўвогуле лянота думаць).
  • Адназначна
    26.08.2026
    ., канечне, калі зрабіў больш, то і меркаванне важней. Адназначна.
    Хто нічога не зрабіў і толькі каментуе чужыя дзеянні, ды яшчэ перакручваючы факты, як Ц., той ўвогуле не варты, каб яго меркаванне ўсур'ёз успрымаць.

    Моладзь у інтэрнэце называе такіх "канапны крытык". То бок пустапарожні балтун, які сам ні на што не здольны, але ўсюды сваё "экспертнае меркаванне" суне.
  • .
    27.08.2026
    Лянота думаць і ёсць. Замест таго, каб кожны раз ацэньваць кожнае меркаванне, адзін раз выбраць найбольш аўтарытэтнага і глядзець яму ў рот. Больш думаць не трэба, эканомія.
    Дзейнічаць як іерархічная жывёла, напрыклад, малпа ў зграі, якая вызначае галоўнага самца і яму падпарадкоўваецца.
    Пра сутнасць меркаванняў, у чым канкрэтна рознагалоссе, Вы ж нічога не сказалі. Самы сорам, што Вы нават не разумееце, што гэта галоўнае.
  • .
    26.08.2026
    "Гэта не саўковы наменклатуршчык".
    У тых жа крыніцах, якія Вы цытуеце, напісана пра ВПШ і абкамы. І ён сам пра гэта расказваў. Пра ТБМ Вы напісалі, а пра ВПШ схавалі.
    Так што прадстаўнік камуністычнай наменклатуры, на пэўным этапе жыцця.

    Я гэта кажу не ў якасці "кампрамату" - маё меркаванне вышэй: "вырашаць не па паходжанню, а па справах". А ў якасці дэманстрацыі Вашага нахабнага махлярства.
  • Чаму?
    26.08.2026
    ., чаму бацька Цыганкова не ўступіў у таварыства беларускай мовы?
  • .
    27.08.2026
    Як Лукашэнка дыскутуеце. Нахабна перакруцілі, не бачыце сэнсу выбачацца за махлярства і працягваеце плявузгаць абы што.
    Людзі аднаго тыпу, без сумлення.
  • OM
    26.08.2026
    Сумна ў часы новага Патопу зноў і зноў чуць гэтыя успаміны і бачыць бясконцыя спрэчкі...
  • ЯМы97
    26.08.2026
    Дзяды з БНФ усё ўспамінаюць свае "перамогі" (у выніку якіх аддалі ўладу калгаснаму хаму ды збеглі).
  • Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць
    26.08.2026
    ЯМы97 , Дзяды з БНФ ствврылі заканадаўства незалежнай Беларусі, дзякуючы ім у беларусаў не расейскія пашпарты, а беларускія, свой беларускі рубель, абменныя пункты валюты на тэрыторыі Беларусі, а не ў Маскве, асобная ад Расеі армія.
    Дзякуючы дзядам з БНФ вы маеце магчымасць, пазбавіўшыся ад Лукашэнкі, вярнуцца ў Беларусь, а не як беларусы Смаленска, у Смаленскую вобласць РФ.
  • ЯМы97
    26.08.2026
    Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць ,

    >>пазбавіўшыся ад Лукашэнкі, вярнуцца ў Беларусь,

    Нават не смешна ўжо
  • Пытанне
    26.08.2026
    ЯМы97, то бок вы не збіраецеся скідваць Лукашэнку? І вяртацца ў Беларусь не збіраецеся?
    Дык навошта вы сябе назвалі "ЯМы97"?
    Вы за што выходзілі ў 2020м? За тое, каб мець нагоду эміграваць? Вы яе атрымалі. Ваша мэта дасягнута?
  • ЯМы97
    26.08.2026
    Пытанне , пагугліце што такое "сарказм", паважаны
  • ЯМы
    26.08.2026
    Пытанне , і дарэчы, чаму самыя галоўныя патрыёты незалежнай беларускай дзяржавы збеглі ад гэтай дзяржавы яшчэ ў 1996, а не пасьля 2020?
  • Урокі гісторыі
    26.08.2026
    ЯМы, таму што ім пагражала забойства. Чарнавола забілі. Пазьняк не толькі для Лукашэнкі вораг, але і для ФСБ РФ. (Якое дарэчы і прывяло Лукашэнку да ўлады.)
  • Урокі гісторыі
    26.08.2026
    ЯМы, у 1995-96 Лукашэнка здзейсніў дзяржаўны пераварот, дэпутатаў апазіцыі, якія пратэставалі супраць узурпацыі ўлады, спецслужбы жорстка збілі прама ў Доме Урада.
    Пачытайце гісторыю, што папярэднічала вымушанай эміграцыі Пазьняка.
    Раю кнігі Навумчыка. Як сведкі падзей. Ёсць на сайце Радыё Свабода ў выглядзе артыкулаў.
  • Урокі гісторыі
    26.08.2026
    ЯМы, гэта вас лукашысты збівалі ў 2020м, а да гэтага ўсё ў вас было добра і палітыкай вы не цікавіліся. А Пазьняка лукашысты збівалі ў 1995м. Магчыма вы тады яшчэ нават не нарадзіліся.
    Чытайце тут https://www.svaboda.org/a/30548845.html
  • ЯМы97
    27.08.2026
    Урокі гісторыі , так ужо рэжым хацеў забіць, што зараз з народзінамі віншуе праз амбасаду
  • Жнівень
    26.08.2026
    Каб годам раней (12 чэрвеня 1990) РСФСР не прыняла б такі ж дакумент - дэкларацыю аб суверэніцеце, то ні ва Ўкраіне, Беларусі нічога б і не было. Метраполія першая прыняла, па сутнасці, закон аб сваей незалежнасці ад калоній. Прага Ельцына да ўлады разваліла СССР.
    Нельга прыніжаць, канешне, і ролю Пазняка, але яны былі ўжо следствам.
  • Anatol Starkou
    26.08.2026
    ""Ісціна, аднак, у тым, што калі б не БНФ — у Авальнай зале 25 жніўня 1991 года было б пуста. Усё б завяршылася 24 жніўня, і завяршылася — нічым.""

    А так завяршылася вяртаннем камуністаў да ўлады і ўзыходжаннем Лукашэнкі.
    Ды Сярожа з Зеней пабеглі, ўсе такія незалежныя, ледзь не да канадскай мяжы. Адраджацца.

    - Чаго ты Старков тут ізноў пра мяжу балбочаш?
    - А чаго Сярожа ізноў пра тое, што каб у бабкі барада ды вусы былі, то яна дзядуляй была б.
  • Не Алесь
    26.08.2026
    Ведаў, што антыфан Пазняка "."/"Ну-ну"/"Найперш не галасі" будзе тут працаваць.
  • .
    26.08.2026
    То-бок, Вам не падабаецца, што я тут сказаў: 1) што асэнсоўваць гісторыю трэба; 2) што незалежная Беларусь не ёсць маскоўскі праект. Так?
    Калі так, то ў чарговы раз спаліліся.
  • Цыганкоў, ты?
    26.08.2026
    ., спадар Цыганкоў, пішыце пад сваім імём. Ці прыдумайце ўжо які-небудзь прыгожы і арыгінальны нік. Вы ж журналіст, з фантазіяй.
  • Той русафоб з 1990-х
    26.08.2026
    Не буду здзіўлены, калі невероятные пачнуць пісаць, што гэта камуністы здабылі Беларусі незалежнасць, а пракляты нацыяналістычны БНФ быў супраць.
  • Так і бун
    26.08.2026
    Той русафоб з 1990-х, і пісаць гэта будзе ўсё той жа Ц.
  • Рагвалод Трынаццаты.
    26.08.2026
    Калі б не тая сэсія , то СССР бы не знік.
    З Гарбачовым былі б Малафееў і Дземянцей. І Кебіч б таксама.
    Кебіч проста апынуўся ў такой сітуацыі ў снежні 1991 , што Малафеева няма , па факту ён старшы , а замест Дземянцея не пад кантрольны яму Шушкевіч.
    Так бы Кебіч быў нумарам 3. Віскулёў бы не было ніякіх.
    Назарбаеў з Гарбачовым бы і Дземянцеем правялі б свае Віскулі дзе сказалі б што быў ёсць буду.
    Ельцын бы з Сабчаком засталіся б толькі з Украінай з Краўчуком.
    І не факт, што пры такім раскладзе б з каманды Ельцына кааліцыі не пачалі б перабягаць такія як той жа Хасбулатаў.
    І той жа Кучма мог бы падтрымаць Гарбачова ў пік Краўчуку як у 1994 быў за Ельцына.

    Калі б не Зянон Пазьняк, то ў прынцыпе ў 1990ых быў бы распад СССР працягваўся насамрэч яшчэ мо і да 21 стагодзя.
    Бо БССР гэта ўдар у спіну ад сваіх жа. Самых лаяльных і "рускіх".
    Гэта паламала планы Гарбачова і Назарбаева.
    Дала козыр Краўчуку і Ельцыну.
    Ніякая кампартыя БССР ніякую б незалежнасць не абвесціла. Назарбаеў калі што пасля 8 снежня яра крытыкаваў тое што адбылося ў Белавежскай пушчы, але ўжо зрабіць нічога не мог. У меншасці быў.
  • Anatol Starkou
    27.08.2026
    Рагвалод Трынаццаты. , Это же не политика, а игра в если бы да кабы!

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць