Article comments

In Poland, the Church calls for an end to the incitement of hostility towards Ukrainians

  • Van der Graaf
    27.08.2026
    Паколькі Касьцёл традыцыйна заклікае да спыненьня рэчаў прынцыпова непераадольных — алькагалізму, наркаманіі, полавых лішкаў і ўсякага граху, — мусім трактаваць заяву як афіцыйнае прызнаньне, што «кепска будзе».
  • Беражыце сэрца сваё
    27.08.2026
    Van der Graaf, Цынізм не дапамагае.
  • Van der Graaf
    27.08.2026
    Беражыце сэрца сваё,

    я канстатую. Сам палітэмігрант, ня так даўно год у Польшчы пражыў. Тады патрэбы ў такіх закліках не было. І не пішу супраць Касьцёлу, а зьвяртаю ўвагу на маштаб праблемы.
  • Віталь
    27.08.2026
    Якія мільёны бежанцаў? Украінцаў у Польшчы трохі менш за мільён. Абсалютная большасць з іх працуе там, дзе палякі не хочуць. Палякі самі паўцякалі са сваёй краіны на Захад за лепшым жыццём. І ад чаго астатнія "стаміліся"???
  • *
    27.08.2026
    Віталь , здаецца каля двух мільёнаў. І не, украінцы працуюць у розных сферах, напрыклад у Жабках і палякі, і ўкраінцы працуюць.

    Што тычыцца стамлення, беларусам гэта цяжка зразумець, але ў Польшчы бачна, як хутка шмат змянілася за пару гадоў. Не кожны можа звыкнуцца да радыкальных змен. Уявіце сабе, што не адно пакаленне вырасла ўжо ў монаэтнічнай краіне, а тут раптоўна не тое, што шмат чужых, а калі дадаць да гэтага розны праблемы, і з польскага, і ўкраінскага бакоў. Ужо не кажучы, што ў нармальнай краіне раптоўна з'явілася мова гістарычна ворага - расейцаў, якую прывезлі ўкраінцы, якія ваююць з... Расіяй. Хаця на жаль беларусы так звыклі да расейскай, што ім гэта не рэжа вуха.
  • RP не БССР
    27.08.2026
    Успомніў, як дзясяткі ці нават сотні раз чуў ад саветызаваных праваслаўных-атэісаў беларусаў пра цемрашальства і Касцёл.
  • Брава! Біс!
    27.08.2026
    Нізкі паклон польскім каталіцкім біскупам за гэты заклік да міру й прымірэньня. Расейскім праваслаўным япіскапам трэба пераймаць іх, замест таго, каб пісаць кнігі й артыкулы, якія прапагандуюць вайну й генацыд.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць