Article comments

WSJ: US Deal with Venezuela on Oil Seemingly Copied from 'The Godfather'. But Agreements with Illegitimate Presidents Have Questionable Value

  • Бэйба
    31.08.2026
    Life imitates art
  • Ё
    31.08.2026
    Разбяруцца без нас
  • Янка
    31.08.2026
    Ё, справа не ў тым, каб беларусаў надта турбаваў мегакарупцыйны нафтавы дзіл Трампа у Венесуэле. Але тут цікава тое, што дыктатара Венесуэлы ён скраў толькі праз тое, што той карумпаваўся без уліку карупцыйных інтарэсаў самога Трампа, пасля чаго Трамп фактычна адразу ж пасадзіў на месца Мадуры ягоных былых паплечнікаў, якія ўвогуле не збіраюцца праводзіць нават электаральнага спектакля.
    І гэта яскравы прыклад для ўсіх трампістаў у антылукашэнкаўскім асяроддзі, якія згодныя на сколь заўгодна кабальныя бізнэс-дамовы Лукашэнкі з Трампам з фальшывай надзеяй на то, што гэта неяк прагарантуе незалежнасць Беларусі. Таму што па-першае калі глядзець у гісторыю - у Нікарагуа праамерыканскага дыктатара Самосу змяніў прасавецкі дыктатар Артэга, а на Кубе праамерыканскага дыктатара Батысту - прасавецкі дыктатар Кастра. А па другое - калі Крэмль прапануе асабіста Трампу досыць шчодры адкуп за Беларусь і працяг права трампаўскіх кампаній на драпежнае выпампоўванне беларускіх недраў (а падобны досвед у Крамля ёсць і ён мае назву Ямал-СПГ, а пра Казахстан нават і ўзгадваць залішне) - Трамп здасць незалежнасць Беларусі адразу ж.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць