Article comments

Statkevich urged "deeply respected Nasha Niva" not to use the word "labuda," and Tsikhanouski not to complain about the media

  • Шляхціч Завальня
    03.09.2026
    Было бы цікава пачытаць пра тое як беларускія крыптабіржы дапамагаюць рускім абыходзіць санкцыі і які лысы лукашэнкаўскі бізнесмен, з вялікім пузам і дрэннай гуманітарнай адукацыяй, які набыў брытанскае падданства, з цёткай у Расеі, за гэтым стаіць ;)
  • Ачомайцеся!
    03.09.2026
    Вельмі мякка выказаўся спадар Статкевіч пра "незалежную лабуду". Перакладаю на чалавечую мову: "інфаспекуляцыя сёння дае табе пару клікаў, але доўгатэрмінова — дыскрэдытуе".
  • Ціханоўскі маўчаць не будзе
    03.09.2026
    Ціханоўскі маўчаць не будзе. І не павінен маўчаць у адказ на хлусню, абразы, цкаванне, заказную кампанію траўлі, і пераказы росказняў крымінальнікаў, якія засвечаны ў дачы паказанняў супраць сваіх сяброў і падпісваюць паперы аб супрацы з мянтамі.

    Тым, больш, калі ў выніку гэтай хлусні людзі ў Беларусі атрымліваюць па 16 гадоў турмы.
  • Прапаную іншы загаловак
    03.09.2026
    "Статкевіч назваў Сяргея Ціханоўскага - харызматычным лідэрам, які шмат зрабіў для народнага ўздыму 2020 года і заклікаў дэмакрататычныя смі не гуляць на адным са спосабаў турэмных катаванняў".
  • Highly Respected
    03.09.2026
    "Глыбокапаважаны", здаецца, адзін у нас ужо ёсць ад Прэзідэнта Трампа. Пад'ехалі іншыя "глыбокапаважаныя" ад Статкевіча?
  • аб лу да
    03.09.2026
    пра лідара, пра дэмакратычнага, пра адданасць справе і г.д. - гэта аблуда

    а аблуда - гэта (тлумачым для аматараў расейскіх вершаў) - гэта беларускае слова, якое азначае падман, зман, фальш, ілюзію або ашуканства.

    а.п. "аблуда" - анаграма да слова "лабуда"
  • Tut
    03.09.2026
    Пра лабуду не зразумеў. Чаму нельга напісаць, што Ціханоўскі вярзе лабуду, калі ён насамрэч гэта робіць? Ен выкарыстоўвае танныя маніпуляцыі з фактамі каб абылгаць НН, быццам яна вінная ў тым, што людзей пасадзілі. Гэта не пра НН кажа кепска ці руйнуе давер, а пра Ціханоўскага як чалавека.
  • Алесь.
    03.09.2026
    Усе неяк спрабуюць забыць, што ў 2020 годзе вырашалася пытанне "глыбокай інтэграцыі". І вырашалася праз з'яўленне новых харазматычных і не харазматычных лідараў легальнай кампаніі "выбараў". І ў гэтым спісе не было Міколы Статкевіча... А Сяргей Ціханоўскі - быў. І фармальна пачынаўся ад Статкевіча.
    Масква тады выйграла. А "шкілеты ў шафах" 2020 засталіся беларусам. Як і згадкі пра крывавае прыдушэнне народных пратэстаў. І з гэтым прыходзіцца жыць. І выжываць на працягу шасці гадоў татальных рэпрэсій.
  • Лайдак
    03.09.2026
    Можна перайменаваць у "Наша лабуда"

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць