Article comments

Barkouski: Sometimes there is a desire to ask the European Commission to cut subsidies for independent media

  • Першы раз чую пра гэтага чалавека)
    04.09.2026
    Нацыянальнае адраджэнне пачнецца калі адабраць грошы у Нашай Нівы?
  • Хітры дзік
    04.09.2026
    Красава мужык.
  • Буры Шуры
    04.09.2026
    Каб казаць, што трэба скараціць камусці фінансаванне, трэба спачатку з сябе пенку змыць. За якія сродкі жыве спадар Баркоўскі ўсе гэтыя гады? Колькі атрымоўвае і хто плаціць ягонай начальніцы? Хто даваў яму паўнамоцтвы ўзаемадзейнічаць з Еўракамісіяй ад імя беларусаў і камусці штосці скарачаць ці прызначаць?
  • Вася
    04.09.2026
    Геніяльная думка. Без грошай медыя адразу перастануць пісаць пра Лукашэнку, і дадуць пляцоўку дзеячам неіснуючага беларускага кінематографу і панясуць на руках дохлую беларускую эмігранцкую культуру. Прыемна, што нас вядууць у светлую будучыню такія разумныя людзі, як спадар Баркоўскі
  • Ну
    04.09.2026
    Вася , "дохлую беларускую эмігранцкую культуру". Гэта аб чым? Як па мне, дык відавочна, што беларуская эмігранцкая культура куды жывей, чым беларуская культура ў самой Беларусі, дзе назіраецца выцясненне беларускага расейшчынай.
  • Иштар
    06.09.2026
    "Без грошай медыя адразу перастануць пісаць пра Лукашэнку"

    Так они и с лукашенко берут налик за упоминание. Реклама не пахнет, чо.

    Или вы думаете кто-то будет бесплатно до тошноты репостить бт?..
  • Юзік
    04.09.2026
    Нацыянальнае адраджэнне пачынаецца з скарачэння фінансавання беларускамоўных смі! Якая доьра ідэя)) спецыяліст прапануе))
  • баж (беларуская асацыяцыя журналістаў)
    04.09.2026
    Юзік, ) прычым у выпадку НН - гэта не проста белмоўны СМІ, а першая беларуская газета
  • ггг333
    04.09.2026
    баж (беларуская асацыяцыя журналістаў), НН - гэта яшчэ і адно з апошніх сапраўды беларускіх медыя - дзе беларуская паказваецца па змоўчаньні, і напэўна ўвогуле адзінае дзе ёсьць лацінка. Але ж гэтыя факты не значаць што НН нельга ні ў якім разе крытыкаваць. Любое медыя і любую ўладу трэба крытыкаваць - гэта адна з самых эфектыўных формаў зваротнай сувязі.
  • Двіжок
    05.09.2026
    ггг333, я б нават напісаў Бастыён Беларушчыны, які нават у навінах пра Еўропу часта бярэ родныя расейскамоўныя крыніцы.
  • Віленчук
    04.09.2026
    Дапускаю, што міністэрства Баркоўскага робіць для культуры больш, чым лукашэнкаўскае. Але ў АПК усё вельмі кепска зь PR. А піярыцца на пагрозах медыя - ну такое.
  • Начистоту грите
    04.09.2026
    Барковский, ответьте честно на простой вопрос: что такое демократические силы и синоним ли это политической партийной или ещё какой оппозиции? Начните честность с себя: офис это что и зачем спустя 6 лет?
  • Добрая спроба, але не
    04.09.2026
    Тэчцы дакумэнтаў ад Сяргея Ціханоўскага да донараў быць!
  • Tut
    04.09.2026
    Не. Мяняйце гэтага, у яго фундаментальныя памылкі ў логіцы. СМІ пішуць пра тых каго хочуць, і пра тое што хочуць. Нельга каб нехта дыктаваў пра што пісаць, пра што не.
    Мяне цалкам задавальняе як пішуць нашыя незалежныя медыя ў выгнанні. Фактчэкінг добры. Менавіта з гэтых медыя я часам бачу інфу пра фэйкі, якія свядома пішуць лукашэнкаўскія СМІ і блогеры ці медыя з ліку праціўнікаў ОСТ і наогул дэмакратычных сілаў.
  • философ пропил смысл бытия
    04.09.2026
    "у яго фундаментальныя памылкі ў логіцы."
    а гэта ахтунг! нібы хвілосаў..
  • Tut не здзесь
    05.09.2026
    Tut, "Мяне цалкам задавальняе як пішуць нашыя незалежныя медыя ў выгнанні"

    Гэта значыць, што вы не бачылі якаснай журналістыкі.
  • нявеста азаронка
    05.09.2026
    Tut не здзесь , азаронак, за ла
    гінься
  • Ян
    04.09.2026
    Часткова ён мае рацыю. Якасць артыкулаў упала, шмат слэнгу, памылак, клікбэйтных загалоўкаў ды паверхнасных высноў.
  • Яна
    05.09.2026
    Ян, дык журналістам вучыцца трэба, як крытыкаваць, а не смі зачыняць таму, што яны займаюцца крытыкай
  • Шляхціч Завальня
    04.09.2026
    Цікава чаму мае падаткі ідуць на артыкулы пра дні нараджэння ноўнейм-блоггера, а не расследаванне пра крыпта-прыкарытніка з брытанскім падданствам, якога Лука прымусіў да супрацы ў 2015-2016.
  • тэле-канал "Чыстая памойка'
    04.09.2026
    толькі я ўжо пачала сумаваць без гэтага серыяла "Ціханоўскі і СМІ", як бац! новая серыя 🍿
  • Вожык
    04.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • У каментах жах...
    04.09.2026
    Вячорка моцна замацаваў афіцыйную пазіцыю дэмакратычных сілаў і будзе стаяць на моцна замацаванай афіцыйнай пазіцыі да апошняга подыху. Ні міфічнай канстанты, ні тым больш афіцыйнай пазіцыі ў дэмакратычных сілаў няма, бо такога не існуе ў прыродзе. Гэта існуе толькі ў галаве. Нашу Ніву, нажаль, ужо зачынялі. Фундаментальна непахісныя імперыі разбураліся таксама.
  • Чытака
    04.09.2026
    Прачытаў выказванне Баркоўскага на Фэйсбуку. Асноўная думка - катастрафічнае зніжэнне якасці журналістскай працы, імкненне да хайпу, ужыванне абніжанай лексікі і іншыя балячкі дэмакратычных СМІ. І гэта павінна, на маю думку, прывесці да шырокай дыскусіі сярод журналістскай супольнасці.
    Што ж я бачу ў артыкуле НН і як наступства ў каментарах? Аказваецца асноўнае, чаго дамагаецца Баркоўскі, гэта абрэзаць фінансаванне СМІ.
    Перавялі стрэлкі з абмеркавання балючай тэмы на чарговы "срач" з-за фінансавання. Значаць нічога не варта мяняць, ні да каго не прыслухоўвацца, усё супервыдатна - зноў будзем чытаць пра "лабуду", "шалёна папулярную" невядома хто і г. д.
  • .
    04.09.2026
    Тыя ж думкі. Спачатку прачытаў яго на ФБ, цяпер гляджу пераказ тут і не пазнаю. Баркоўскі закрануў шмат важных тэм (і зрабіў гэта вельмі тактоўна, на мой погляд), але тут пададзена так, што нібыта галоўнае гэта пра грошы. Маніпулятыўна.

    І з тым, што сказаў Павел, я па-большасці згодны, чытаў амаль свае думкі. Агульнага ўмоўна 70%. Гэта значыць, 30% ён ведае тое, чаго я не ведаю (ўсё ж чалавек у сваім асяроддзі), 30% я магу дадаць свайго: нізкая якасць і асэнсаванасць перадруковак, у тым ліку з дзяржпрэсы, часам ігнараванне бяспекі чытачоў, часам непавага да першакрыніц, падыход "і так сыдзе".
    Гэта канструктыўна, гэта перажыванні, боль: па сутнасці і "чацвёртая ўлада" беларусаў сыходзіць у сваё піке без зваротнай сувязі. (Ну хоць каменты пакуль што ёсць, і тое дзякуй.)

    На галоўнай гэтага артыкула ўжо няма - плебсу кінулі багаты день народзінаў блогеркі (дарэчы, шаблон дакладна той жа, як з Ціханоўскім), гэта дабудзе больш чорных эмоцый, а гэта значыць і праглядаў.

    Хто казаў пра факт-чэкінг: за апошні тыдзень ёсць "навіна" ад фэйкавага КДБ (і на "Зеркале" таксама), ёсць "навіна" пра эскіз купюры з Багдановічам (якой 7 год мінімум).
  • Сократить финансирование -
    04.09.2026
    Это конечно фигура речи.

    Но не опускаться до уровня Азаренка и про "низкую лексику" - это он правильно сказал.
    Надо в своем русле плыть, а не в навязанном.
  • баж
    04.09.2026
    дык хай начальніка і папросіць на ўзроўні Еўракамісіі скараціць фінансаванне незалежным СМІ
  • Лайдак
    04.09.2026
    Правільна гаворыць. Як магу ігнарую навіны пра абрыдлага лукашэнку, але з нашымі незалежнымі смі гэта вельмі цяжка рабіць, бо зашмат пра яго пішуць.
  • чытач
    04.09.2026
    Хто жыве ў Беларусі тым важна, што адбываецца ў Беларусі і нажаль ад Лукашэнкі залежыць жыццё беларусаў. Таму НН павінна пісаць што чарговы раз прыдумаў вар'ят і чаго нам чакаць тут, на Радзіме. Наконт ноўнем-блогераў і іншых жыццёвых артыкулаў, то такой НН была ад самага пачатку свайго існавання і заўсёды пісала пра падзеі з шэрагу "попал под лошадь". І сёння НН захоўвае гэту больш чым векавую традыцыю, за што яна мне і падабаецца. Не заўважаў за НН нейкай палітычнай прапаганды і прасоўвання свайго пратэжэ. НН грамадска-палітычнае выданне, а не баявы лісток палітычнай эміграцыі. Ўсім рубрыкам НН аддае роўную долю асвятлення і так павінна заставацца.
  • было
    04.09.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • гы
    04.09.2026
    чытач, "Не заўважаў за НН нейкай палітычнай прапаганды і прасоўвання свайго пратэжэ. "

    Тихановскую конечно трудно заметить, так мало ей посвящается информации на НН )
  • Жарт дня
    05.09.2026
    чытач,

    "Не заўважаў за НН нейкай палітычнай прапаганды і прасоўвання свайго пратэжэ"

    Гэта тролінг?
  • Алесь
    04.09.2026
    А я нажаль згодны з ім. Я фінансую некалькі СМІ штомесяц шмат гадоў, у тым ліку НН, але у меня усе часцей вялікае жаданне перастаць, бо журналістскія стандарты нізкія. Здаецца зеркало лепш за усіх у гэтым плане.
  • djdjdj
    04.09.2026
    Алесь, журналисткие стандарты не выполняются не потому что так хочет редакция. иногда получить информацию внутри рб бывает невозможно а даже если и она получена - не может быть опубликована. некоторые люди вне Беларуси принципиально не хотятт говорить с редакцией.

    Поэтому что есть то есть.

    Номер ГОСТа незабудьте указать
  • Майкл
    04.09.2026
    З такімі думкамі, спадару Баркоўскаму трэба было заставацца ў Беларусі і працаваць на рэжым, там бы на БТ і АНТ казалі бы пра яго толькі добрае XD
  • ии
    04.09.2026
    Сядзіць філосаф-бюракрат, капае ў бюджэце.
    «Навошта сайт старэйшы нам? — вырашыў у момант. —
    Усе грошы — на сімпозіум! Злівайце сайт у сеціве!
    Адраджэнне мы падымем праз бяседны гоман!»

    Кабінет пустуе, чарніла ўжо сухія,
    Сімпозіум прайшоў, прапілі ўсе бюджэты.
    Адраджэнне чэзла, бо зніклі словы тыя,
    Што некалі нацыі неслі... газеты.
  • угу
    04.09.2026
    Дочитал до упоминания двух слов - " независимые медиа" и переключился на коммент...Независимые )))))))))))))))))))))))))))
  • Алесь.
    04.09.2026
    І чым знакаміты гэты Сцяпан Баркоўскі? Звычайны клерк офіса. Дарэчы, мне асабіста не патрэбны ані гэты клерк, ані ўвесь офіс і афіляваныя з ім структуры.
    На Баркоўскага звярнуў увагу толькі калі ён напісаў допіс супраць Зянона Пазьняка. Пазьняка ёсць за што крытыкаваць, але Баркоўскі змог ужо цяпер напісаць у стылі камуністычнай прапаганды канца 80-х "Пазьняк - паліцай, БНФ - фашысты".
    Таму для мяне Баркоўскі проста сведчанне наколькі лукашызм залез глыбока паўсюль, дзе ёсць грошы. Можна, канешна, спрабаваць апраўдваць Баркоўскага, бо ён дзейнічаў толькі ў часы ўлады Лукашэнкі. І ёсць проста прыкладам таго да якой ступені дэградацыі дайшлі "дэм.сілы" на эміграцыі. Ён жа - "міністр". Так чаму ён мусіць адрознівацца ад сапраўдных міністраў? Лукашэнкаўскіх, бо ў беларусаў пакуль іншых - няма.
    П.С. Забаўна, што Т9 увесь час пісаў замест Баркоўскі - Бараноўскі. Такая "папулярнасць" у клеркаў офіса.
  • крэпкі хазяйсвіннік(ца) ік ой і3%вініця
    04.09.2026
    Алесь., і я ват тожэ 🤔 ні поні
    Чым знакаміты гэны Сцяпан Баркоўскі?

    дзе ён работаў і чым?
  • анікдот ад сцяпана ў перакладзе арцёма
    04.09.2026
    прыехаў аднажды хвілосаў у бяларускаю дзярэўню..

    подходит к нему местный дед и спрашивает:
    - ты кто такой?
    - я философыф ❗
    - а философия - это что такое? - спрашивает местный дед

    працяг чытайце щ офисах
  • ээ
    05.09.2026
    Алесь., это не к вам
    это к Барановскому

    ну пони🦄маете , философ , мы люди рабочие
    мы на фашем философском ничего не пони🦄
    э э
  • Бла бла бла
    04.09.2026
    Учить надо и журналистов, и читателей, и отдельно тех, кто называет себя
    политиком, что такое новость и что такое мнение.
  • бабруйчанін
    04.09.2026
    Як прафесар філосаф Баркоўскі павінен ведаць СМІжыве Сення Зараз на грошы падпісчікаў данатараў ...спонсараў гранты .ці за кошт гаспадара - уладара ...
    Падкрэсліваю Наша Ніва Адзінае Беларускае БеларускаМоўнае СМІ а яшчэ якое Карыстаецца Увагай Павагай у сваіх і ні толькі " сваіх" ...
    Мае Рэпутацыю і да 2020 і пасля і па вялікаму рахунку ні Курэйчыку Рэпутацыю аспрэчваць калі уж пачынаць узгадваць нагадваць
    Заўваг пытаннеў і у мяне шмат але ні ...зусім за тое что наракае Баркоўскі
  • дочка Максима Дизайнера
    04.09.2026
    бабруйчанін, зачем
    метать зисер перед ^(♦♦)^

    как я(мы) однажды сказал(а)

    будьте выше всего этого


    как папик мой
  • дочка Максима Дизайнера
    04.09.2026
    бабруйчанін, але ж заўважце )

    а я ведаю, што вы гэта і так ведаеце.

    як час-абставіны і т.п. вызначае людзей і нелюдзей
  • ЎІЎ
    05.09.2026
    бабруйчанін, так, так, такое беларускамоўнае СМІ, што кожны дзень бачу па пару спасылак на моўна расейскія крыніцы.
  • бабруйчанін
    04.09.2026
    дочка Максима Дизайнера
    Калі б гэта тычылась толькі мяне ..я з Вамі пагадзілся бы....
    Метаць " бісер" як і " Ігра в бісер" безсэнсоўна безкарысна ....))) згодзен ...
  • Янка
    04.09.2026
    Ну што тут адкажаш? Спадар Баркоўскі, калі не падабаецца - не чытайце. Я напрыклад ведаю, што існуе Хартыя 97, але яе ні чытаю. Бо гэта баявы аркуш Радзінай, але змястоўнага для мяне там нічога няма. І так, хацелася б атрымліваць больш інфармацыі аб КР, але, калі не памыляюся, там існуе медыягрупа, і яна падаецца недапрацоўвае.
  • Janka
    05.09.2026
    Янка, для людзей з савецкай Беларусі гэта можа быць нечакана, але можна крытыкаваць, а нават варта. Тым больш, калі тыя СМІ ўсё больш ідэалагізаваныя і жоўтыя.
  • Стары чытач
    05.09.2026
    Напісаў б разгорнуты каментар з аргументамі, але не ведаю, ці зноў ён не будзе выдалены бо некаму не спадабалася крытыка, напішу коратка - якасць СМІ фактычна ўсё горшая, прадузятасць гэта толькі адна з праблем.
  • анікдот ад сцяпана ў перакладзе арцёма
    05.09.2026
    ладно. пожалею уже вас. я сегодня ,,добрая,,

    анекдот

    приходит философ в беларускую деревню.. подходит к нему дед и говорит:
    - а ты кто такой?
    - я? философ.
    - а философия - это что такое?
    - ну вот смотри, дед.. собрались мы с тобой в баню. ты - грязный. а я - чистый. кому из нас с тобой надо идти в баню?
    - конечно мне. - я же грязный. - говорит дед.
    - э. нет. - говорит философ. - ты и так грязный, а я чистый. мне чистоту надо поддерживать , поэтому в баню иду я.

    это тезис. часть первая

    после бани..

    - ну что, дед? ты как был грязным, так грязным и остался. кому из нас сейчас надо идти в баню?
    - конечно тебе. - говорит дед, - ты же чистый.

    вот. а это антитезис. часть вторая

    и вот смотри, дед
    встречаемся мы с тобой в 3-й раз.. я чистый, а ты грязный. кому из нас надо идти в баню?
    дед почесался и отвечает:
    - а хрен его знает!
    - ну вот видишь, дед, а это и есть философия
  • Чытайце першакрыніцы
    05.09.2026
    Як заўсёды цалкам аб'ектыўны і зусім не жоўты матэрыял, нібыта пра грошы справа. А вось і не, чаму не далі цэлы пост Баркоўскага? Ён там аргументавана пералічвае праблемы, у тым ліку прадузятасць, маніпуляцыі і жаўцізну.

    Цалкам згодны з яго думкай, што за апошнія гады НН вельмі змянілася. Стала больш жоўтага, выразна бачна паварот у адзін з палітычных бакоў, канкрэтна левы, а яшчэ ўсё часцей тут дазваляюць сабе выдаляць каментары з крытыкай, якія згодныя з рэкамендацыямі, быццам бы ментальны Мінск застаўся пасля пераезду ў Вільню.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць