гэта інвазіўны канадскі бобр, адрозненне ад еўрапейскага у тым што гэты не баіцца людзей, і грызе дрэвы для задавальнення. У свой час канадскіх завязлі "для дапамогі" еўрапейцам. А яны пачалі выцясняць нашых, і не ствараюць пары з еўрапейскімі. Але як варвары ідуць і нішчаць усё. Праблема у тым што знешне яны не адрозніваюцца
Кастар
10.11.2026
вуек,
Няма аніякіх дадзеных, што на Беларусі, як і ў суседніх краінах, ёсць папуляцыя канадскага бабра. На поўначы РФ і ў Фінляндыі - так. Але няма натуральнага спосабу іх міграцыі да нас.
Але
10.11.2026
Бабры цяперака паўсюль ад паазер'я да палесся побач з жылым фондам круцяцца. Цікава, ці ёсць даследванне, як еўрастандарт дызелю карэлюе з вяртаннем іх папуляцыі. Раней столькі не было.
Ленін думае пра Беларусь
10.11.2026
Але, раней не было, бо была мода на бабровае футра і сакрэты бабровых залозаў. Цяпер яе няма, і бабры пакрысе займаюць абсяг экалягічнай нішы, зь якой іх раней выціснуў чалавек. І вельмі добра -- экасыстэмны інжынірынг баброў гэта адзін з найбольш эфэктыўных сродкаў зьмякчэньня наступстваў і глябальных кліматычных зьменаў. Тыя, хто наракае адначасова на засуху і на баброў, павінныя зьвярнуцца да псыхіятра на прадмет дыягнаставаньня шызафрэніі. Шкода ад жыцьцядзейнасьці баброў лёгка мінімізуецца адносна простымі і недарагімі біятэхнічнымі мерапрыемствамі.
.
10.11.2026
Паляўнічыя больш не зацікаўленыя ў бабрах і наадварот зацікаўленыя ў іх натуральных ворагах, драпежніках - ваўках. Таксама даганяюць наступствы апошняй хвалі меліярацыі ХХ ст., якая стварыла мноства каналаў. Да таго ж поймы рэк і тых каналаў даўно не выкошваюцца для корму жывёлам, зарастаюць хмызнякамі - ежай баброў.
.
10.11.2026
Перайшлі? Даўно было, ў тым ліку бліжэй да цэнтра, напрыклад, на Камсамольскім возеры. Мы звыкліся з антыэкалагічнымі паводзінамі чалавека і здзіўляемся, калі прырода неяк праяўляе сябе і ў горадзе. І Анлайнер піша пра падзею, якая працягваецца: "Бобры атакуют деревья", НН узмацняе да нейкай сенсацыйнай навіны, якая адбылася толькі што: "бабры перайшлі ў атаку на дрэвы". Ну навошта?
In Minsk, beavers have launched an attack on trees
Няма аніякіх дадзеных, што на Беларусі, як і ў суседніх краінах, ёсць папуляцыя канадскага бабра. На поўначы РФ і ў Фінляндыі - так. Але няма натуральнага спосабу іх міграцыі да нас.
раней не было, бо была мода на бабровае футра і сакрэты бабровых залозаў. Цяпер яе няма, і бабры пакрысе займаюць абсяг экалягічнай нішы, зь якой іх раней выціснуў чалавек. І вельмі добра -- экасыстэмны інжынірынг баброў гэта адзін з найбольш эфэктыўных сродкаў зьмякчэньня наступстваў і глябальных кліматычных зьменаў. Тыя, хто наракае адначасова на засуху і на баброў, павінныя зьвярнуцца да псыхіятра на прадмет дыягнаставаньня шызафрэніі. Шкода ад жыцьцядзейнасьці баброў лёгка мінімізуецца адносна простымі і недарагімі біятэхнічнымі мерапрыемствамі.
Таксама даганяюць наступствы апошняй хвалі меліярацыі ХХ ст., якая стварыла мноства каналаў. Да таго ж поймы рэк і тых каналаў даўно не выкошваюцца для корму жывёлам, зарастаюць хмызнякамі - ежай баброў.
Мы звыкліся з антыэкалагічнымі паводзінамі чалавека і здзіўляемся, калі прырода неяк праяўляе сябе і ў горадзе.
І Анлайнер піша пра падзею, якая працягваецца: "Бобры атакуют деревья", НН узмацняе да нейкай сенсацыйнай навіны, якая адбылася толькі што: "бабры перайшлі ў атаку на дрэвы". Ну навошта?