Article comments

"I feel like a fool." Elon Musk regrets the money spent on supporting Republicans

  • так і ёсць
    19.11.2026
    Ён разумны ў тэхналогіях, і поўны боўдзіла ў палітыцы. Гэта, нажаль, звычайная рэч для it-шнікаў (людзей тэхнічнага складу розуму)
  • .
    19.11.2026
    У тэхналогіях разумныя ягоныя інжынеры, сам ён бізнесмен.
  • а што не так сказаў?
    19.11.2026
    Базава - пачынаў ён як чысты it-шнік. Асноўны прынцып, які адрознівае такі падыход. Ты ствараеш тэхналогію (прадукт) - а потым спрабеш яе прадаць. Іншы падыход - ты даследуеш праблемы людзей - і спрабуеш іх вырашыць за кошт тэхналогій. Маск жа - тэхналагічны візіянэр, у яго тэхналогія спачатку, а не наадварот. У шматлікіх выпадках, ягоныя рашэнні аказваліся запатрабаванымі, але ж гэта ўсё-роўна. Бізнэс дзеля бізнэсу ці дзеля ягонага асабістага гонару, а не з матывацыяй дапамагаць дабру перамагаць зло
  • .
    19.11.2026
    Што не так? Ну вось гэтае "ўсе айцішнікі такія" ("усе жанчыны такія", "усе беларусы такія" і г.д.).
    Недахопы Маска ёсць недахопы самога Маска.

    Вы кажаце пра Маска як тэхнакрата (падыход, калі тэхнічная эфектыўнасць дамінуе над палітычнай ідэалогіяй).
    Пры гэтым і тэхнакраты бываюць розныя: напрыклад, Фёдараў. Ёсць розніца паміж тэхнакратамі умоўна "інстытуцыйнымі" (як Фёдараў), якія выкарыстоўваюць тэхналогіі на карысць грамадства, і ўмоўна "карпаратыўнамі" (як Маск), якія ставяць сябе над грамадствам. (У Вас падобны падзел у каментарыі).
    Таму размова не пра ўсіх людзей тэхнічнага складу розуму, а іх падмноства: тэхнакратаў (у тым ліку, візіянераў), і падмноства гэтага падмноства: тэхнакратаў са слабай этыкай і адказнасцю.

    А яшчэ нельга сказаць, што Маск базуецца толькі на тэхналогіях. Ён мае ўласныя палітычныя перакананні, якія не вынікаюць з "тэхнічнага складу розуму" або тэхнакратызму.
    Якая тэхнічная неабходнасць, рацыянальнасць, каб зігаваць? Сядзіш ты такі, формулы пішаш і чарцяжы малюеш, тут думка "дай-ка зігану"?
    Не, свае прынцыпы ён набраў недзе сам і яны не абумоўлены прафесійным напрамкам.
  • Ну во, так і атрымоўваецца, што
    19.11.2026
    ., Шаноўны пане, мабыць Вы сам сябе адносіце да тэхнакратаў, ці што? Бо ў станоўчым прыкладзе прывялі тут Фёдарава. Ён жа таксама абсалютна не разумее ў палітыцы, ён жа і вёў галоўную партыю ў сацсетках, каб прывесці Зяленскага да ўлады, ды й таксама кіраваў бюджэтам у першую чаргу па сваем фірмам... Пэўна ж сярод it-шнікаў павінны дзесці быць выключэнні, але ж Вы толькі падцвердзілі агульнае правіла, нажаль.
  • .
    19.11.2026
    Фёдараў падтрымліваў Зяленскага ў 2018-19 гг. Чаму гэта дрэнна і "неразуменне палітыкі"? Як мінімум, вынік таго, што на 2022 г. Зяленскі быў на сваім месцы і трымаў удар.
    Намёкі на карупцыю ў Фёдарава не знайшлі пацвярджэння і выглядаюць зваротным ударам ад сістэмы, якую ён спрабаваў рэфармаваць для празрыстасці дзяржзакупак.
    Тое, што ён дзейнічаў ва ўрадзе 7 гадоў і выбудаваў некалькі эфектыўных праектаў, а таксама застаўся ўплывовай фігурай пасля адстаўкі, кажа пра яго разуменне палітыцы.

    То-бок, Вы змяшалі некалькі варожых наратываў з суб’ектыўнымі ацэнкамі ("палітык, якога не падтрымліваю" не роўна "палітык, які нічога не разумее").
    І нават не спрабавалі разглядзець істотнае. А яно не ва ўсіх нюансах кожнай фігуры, а ў галоўных намаганнях. Маск спрабуе паставіць сябе над дзяржавай і грамадствам, а Фёдараў зрабіць так, каб дзяржава была больш адкрытай для грамадства.
    І той, і той тэхнакраты, але гэтыя тэхнакратычныя падыходы прынцыпова адрозніваюцца.

    Казаць, што я "сам сябе адношу да тэхнакратаў", ёсць маніпуляцыя Ad Hominem. Нібыта чалавек можа казаць "вось гэта няпраўда" толькі па ўласных шкурных інтарэсах.

    Нарэшце, ніякія абагульненні нельга даказаць метадам "я так лічу і гэта праўда". Вы не даказалі агульнае правіла "ўсе Х ёсць Y", таму аргумент "A ёсць толькі выключэнне, бо пацвярджае агульнае правіла" - пусты.
    (Х,Y,C - суадносна, тэхнакраты або айцішнікі (дарэчы, якіх чамусьці прыраўноўваеце), "не разумеюць палітыку", нейкае выключэнне з айцішнікаў).
  • %
    19.11.2026
    Бывае, не журысь
  • .
    19.11.2026
    Ён расчараваны не таму, што пераглядзеў каштоўнасці, знайшоў памылкі, а таму, што тупа "не пракаціла".
    Калі б на змену трампістам прыйшлі б яшчэ горшыя, ён бы іх напэўна падтрымаў, з адзінай умовай, каб "акупілася".
  • Атлант
    19.11.2026
    Не может самый богатый человек быть дурнем. Этот человек - двигатель прогресса, направляет человечество вперед, и только леваки против него
  • John Galt
    19.11.2026
    Атлант, вперед - к политике без принципов и жизни без морали? Когда же он наконец плечи расправит, голову поднимет и сможет по сторонам посмотреть?
  • Лістапад
    19.11.2026
    Бывае так, шото пачуцці не падманваюць.
  • leja
    19.11.2026
    нічога страшнага, я таксама адчуваю цябе дурнем, Ілан
  • Американбой
    19.11.2026
    умный учится на чужих ошибках, дурак не учится даже на своих. Прошлой осенью он вложил 20 млн в выборы судьи верховного суда в Висконсине. Даже приехал сам, надел шляпу в виде куска сыра и прыгал по сцене. Кто хочет найдёт видео. И в результате продул. Довольно консервативный Висконсин выбрал демократа, потому что от тупых мага народ уже устал. Не так страшны трансгендеры как реднеки во власти))

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць