Вядомы беларускі бард, парафіянка гомельскага касцёла Вальжына Цярэшчанка зрабіла уласны пераклад знакамітай песні «Алелуя» канадскага музыкі Леанарда Коэна на беларускую мову.

Ідэя перакласці хіт і ўключыць яго ў свой рэпертуар з'явілася ў гамяльчанкі пасля таго, як беларускі святар падчас шлюбу маладой пары праспяваў «Алелуя» на рускай мове і стаў папулярным у Youtube.

Існуе яшчэ пераклад, выкананы канадскімі беларусамі, але ён перароблены пад навагоднюю віншаванку. Класічны, бліскучы ў перадачы лірычнага зместу пераклад песні зрабіў Андрэй Хадановіч, яго выконвалі ліцэісты Беларускага ліцэя. Але Вольга Цярэшчанка, відаць, палічыла яго не адпаведным касцёлу.

Дарэчы, за ўвесь час існавання «Hallelujah» на яе запісалі каля 200 кавераў на розных мовах. Шматлікія інтэрпрэтацыі ўключаюць самыя розныя варыянты тэксту, выбраныя з 80 варыянтаў Коэна.

Прыводзім варыянт Вольгі Цярэшчанкі:

Алелуя

О Божа, памажы нам жыць
І ў цяжкасцях Цябе хваліць.
Мы просім, дай нам нам дар Тваёй любові.
І калі будзе цяжка нам,
То вера дапаможа там,
Дай усім нам Сваёй моцы, алелуя.

Прыпеў: Алелуя/ 4 разы.

Твая любоў нас ацаліць,
Адорыць моцнай прагай жыць.
Шчаслівыя мы, што з Табой навекі.
І часам мы грашым не раз —
Не вартыя Цябе ў той час,
Ды ўсё ж мы Твае дзеці, алелуя.

Прыпеў.

Ісусе, у вачах Тваіх
Мы бачым супакой для ўсіх
І тонем у любові той ад шчасця.
Мы ўдзячныя, што даў нам жыць
І ўсім жыццём Цябе хваліць,
Спяваючы навекі алелуя.

Прыпеў.

А вось «Алелуя» ў перакладзе і выкананні Андрэя Хадановіча:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?