Мнения6565

Белорус — национальность или гражданство? В концепции «гражданской нации» есть свои риски

Пишет Павел Давидовский.

Набірае папулярнасць канцэпцыя т. зв. палітычнай (або грамадзянскай) нацыі ў Беларусі. У значнай ступені гэта спрэчка ў моўнай плоскасці, бо разгортваецца вакол значэння слова «беларус».

«Беларус» – гэта нацыянальнасць або грамадзянства? У слоўніках ды энцыклапедыях слова «беларус» выкарыстоўваецца толькі ў значэнні нацыянальнасці, а ў значэнні «грамадзянін Беларусі» не зафіксаванае.

Але тут мы можам пачуць довад, што слоўнікі ды энцыклапедыі састарэлі. А прыклад сучаснай рэальнасці варта браць выключна з ЗША, дзе, як быццам, няма паняцця нацыянальнасцяў. Але нават на гэтым прыкладзе, узнікае некалькі цікавых пытанняў. Ці насамрэч у ЗША зусім заціраюцца нацыянальнасці? Чаму мы тады чуем ды чытаем пра беларускую, польскую або расейскія дыяспары, кітайскія рэстараны або італьянскую мафію ў ЗША? Ці пасуе амерыканскі досвед для Еўропы?

ЗША ад самага пачатку фармаваліся не як нацыянальная дзяржава, адпаведна ад самага пачатку паняцце «амерыканец» азначае грамадзянства, а не нацыянальнасць. У сучаснай ж Еўропе дзяржавы ў асноўным фармаваліся па нацыянальнай прыкмеце, хаця і не заўсёды абсалютна супадалі з этнічнымі межамі. У гэтым працэсе важныя не столькі кроў ды пашпарты, колькі нацыянальная самасвядомасць.

Паміж нацыянальнасцю і грамадзянствам ад самага пачатку ёсць вельмі істотная розніца. Нацыянальнасць мы атрымліваем ад ад бацькоў. Прычым не столькі праз іх этнічнае паходжанне, колькі праз выхаванне, якое фармуе нацыянальную самасвядомасць.

Бацькі могуць быць рознай нацыянальнасці, але чалавек вымушаны выбраць адну, разам з самасвядомасцю. Усе іншыя нацыянальнасці продкаў становяцца паходжаннем, пра якое таксама не варта забывацца, але яно звычайна не можа перайсці ў нацыянальнасць, бо цяжка спалучыць некалькі свядомасцяў у адной асобе. Звычайна у чалавека нацыянальнасць на працягу жыцця не змяняецца.

Зусім іншая справа з грамадзянствам. Першапачаткова грамадзянства звычайна, у залежнасці ад законаў канкрэтнай краіны, атрымліваецца паводле «права крыві» (грамадзянства бацькоў) або «права зямлі» (месца нараджэння). Грамадзянства рэгулюе ўзаемаадносіны грамадзяніна і дзяржавы. Але на працягу жыцця грамадзянства можа нават шмат разоў змяняцца.

Пры змене месца жыхарства і, нават, без змены месца жыхарства можна змяніць грамадзянства. У розных краінах абсалютна розныя патрабаванні да атрымання грамадзянства. Пачынаючы ад этнічнага паходжання і месца нараджэння і сканчаючы сумай грошаў, заінвеставаных у краіну або набытай на тэрыторыі краіны нерухомасцю. Часта прычынай змены грамадзянства становіцца меркантыльны разлік — напрыклад, памер падаткаў у краіне. Узгадаем не вельмі даўні прыклад Жэрара Дэпард’ё.

З’яўляецца новая дзяржава? Змяняецца і грамадзянства. Былі грамадзянамі СССР, а з 1991 года сталі грамадзянамі Беларусі.

Некаторыя краіны спрабуюць аб’яднаць усіх грамадзянаў ідэяй грамадзянства, пры гэтым не адмаўляючы нацыянальнасці. Напрыклад, «расіянін» (не тое самае, што «рускі»); «латвіец» (не тое самае, што «латыш»), «казахстанец» (не тое ж, што «казах»). Але тое запатрабавана ў дзяржавах са складаным этнічным балансам.

Магчыма, прыхільнікі канцэпцыі «палітычнай нацыі» хочуць перамагчы нацыянальныя меншасці на Беларусі і зрабіць усіх грамадзянаў Беларусі беларусамі? Але ці гатовыя гэтыя змагары з нацыянальнымі меншасцямі патэнцыйна, магчыма, нават у не зусім далёкай будучыні, прыняць сотні тысячаў беларусаў кітайскага або арабскага паходжання? Якія будуць патрабаваць, напрыклад, дзяржаўнага статусу кітайскай мовы і масавай пабудовы мячэтаў. Бо яны такія ж беларусы, як і ўсе іншыя… Выглядае нерэальна? Паглядзіце на прыклад сучаснай Францыі, якая «перамагла» нацыянальнасць ды пачала лічыць французамі ўсіх грамадзянаў Францыі.

Тыя, у каго нацыянальнасць і грамадзянства супадаюць, могуць увогуле не звяртаць увагі на розніцу нацыянальнасці і грамадзянства. Якая беларусу, грамадзяніну Беларусі, розніца — ён беларус па нацыянальнасці або па грамадзянстве? Ён у любым выпадку застаецца беларусам і яго нацыянальнай ідэнтычнасці нічога не пагражае. Таму тут варта спытацца прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў: ці хочуць яны быць беларусамі? Тут маю на ўвазе нацыянальныя меншасці, якія не хочуць асімілявацца (што ні ў якім выпадку не азначае, што яны не могуць быць патрыётамі Беларусі ў статусе грамадзянаў Беларусі!).

Іх не варта блытаць з выпадкамі «маці – руская з-пад Волагды, тата – украінец з-пад Харкава, але я – беларуска», бо гэта ўжо іншая з’ява – працэс натуральнай асіміляцыі, якая толькі ўскосна звязаная з грамадзянствам і з пашпартам, а ў асноўным з’яўляецца вынікам прыняцця нацыянальнай самасвядомасці. А я гавару менавіта аб прадстаўніках нацыянальных меншасцяў, якія хочуць захаваць сваю нацыянальную самасвядомасць і ідэнтычнасць, адпаведна для іх прымяненне канцэпцыі «грамадзянства=нацыянальнасць» з’яўляецца спробай прымусовай, а не натуральнай асіміляцыі.

Канцэпцыя «палітычнай нацыі» не такая ўжо бяскрыўдная і для саміх беларусаў. Яе прымяненне на практыцы ва ўмовах сучаснай Беларусі можа прывесці да аслаблення беларускасці.

Напрыклад, няма нацыянальнасці беларус, ёсць грамадзянства беларус. Адпаведна, паняцце мовы тытульнай нацыі знікае і/або мовай тытульнай нацыі становіцца руская, бо дзяржаўнай мовай ужо не можа быць фармальна родная мова карэннай нацыянальнасці, а будзе мова, якой фактычна карыстаецца большасць грамадзянаў без нацыянальнасці. Бо ўжо не мае права на існаванне паняцце карэннай нацыянальнасці, раз нацыянальнасць = грамадзянства, незалежна ад этнічнага паходжання і мовы.

Да таго ж, калі нехта выступае за канцэпцыю «беларус=грамадзянін Беларусі», адразу ж варта забыцца пра беларусаў у ЗША, Канадзе, Польшчы, Літве, Расеі і г. д., якія не з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі… Як і пра ўсіх знакамітых беларусаў/продкаў беларусаў у гісторыі, якія не мелі беларускага грамадзянства. Бо ў любым вызначэнні павінны быць адны і тыя ж крытэры.

Прыхільнікі «палітычнай нацыі» беларусаў ці звяртаюць увагу на гэтыя «пабочныя эфекты» сваёй канцэпцыі? Або шоры вялікай перакадзіроўкі нацыянальных меншасцяў у беларусаў не даюць гэтыя патэнцыйныя «пабочныя эфекты» убачыць? Або нехта насамрэч шчыра-наіўна верыць, што як толькі ўсеагульна была б прынятая канцэпцыя «палітычнай нацыі», усе новаствораныя «беларусы» прымуць беларускія нацыянальную свядомасць, пачнуць размаўляць па-беларуску?

Кім былі беларусы да 1991-га? Савецкімі грамадзянамі? Homo Sovieticus? Адкажыце на гэтыя пытанні, шаноўныя прыхільнікі канцэпцыі «нацыянальнасць=пашпарт». Нават калі ўзгадаем БНР, то атрымаецца, што зусім маленькая частка беларусаў/жыхароў Беларусі паспела атрымаць яе грамадзянства і пашпарты. А потым – усё адно вялікі перапынак 1918-1991, калі беларусаў не было? Выходзіць, сучасныя беларусы з’явіліся ў 1991-м, разам з масавым беларускім грамадзянствам? Гэта яшчэ больш цікава, чым «Беларусь існуе ад 1944-га»!

Урэшце, кім стануцца ўсе безнацыянальныя прыхільнікі «нацыянальнасці па-пашпарту» пасля патэнцыйнага ўтварэння якіх-небудзь МНР або ГНР ды дабраахвотнага далучэння іх да суседняй краіны праз рэферэндум і раздачы суседскіх пашпартоў? Нацыянальнасць зменіцца праз дзень, разам з пашпартам… Падабаецца ідэя? Тады далей прасоўвайце ідэі «палітычнай нацыі» і знікнення нацыянальнасцяў!

Працягваеце лічыць паняцце нацыянальнасці анахранізмам, а нацыянальнасць тым самым, што грамадзянства? Паспрабуйце сказаць чачэнцу, што ён – рускі; курду, што ён – турак; сербу, грамадзяніну Харватыі, што ён харват; армяніну, грамадзяніну Азербайджана, што ён – азербайджанец; рускаму, грамадзяніну Латвіі, што ён – латыш і г. д. Калі гэтыя размовы скончацца для вас бяскрыўдна, зможаце далей паразважаць пра тое, што паняцце нацыянальнасці ў сучасным свеце павінна знікнуць, а яго месца заняць паняцце грамадзянства.

* * *

Павел Давідоўскі нарадзіўся ў 1981 годзе ў Камаях (Пастаўскі раён, Віцебская вобласць). Скончыў БДПУ імя М. Танка, а таксама Еўрапейскі калегіум польскіх і ўкраінскіх універсітэтаў і дактарантуру Універсітэта імя Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне. Цікавіцца праблемамі транслітарацыі беларускіх уласных назваў і беларускай лацінкай, беларускай эрганіміяй, працэсамі фармавання нацыяў, нацыянальнай самасвядомасці і дзяржаў, беларуска-польскімі адносінамі ды інш.

Комментарии65

«Больше всего пакостей делает еврееныш». Детский врач из Минска шокировала антисемитскими высказываниями46

«Больше всего пакостей делает еврееныш». Детский врач из Минска шокировала антисемитскими высказываниями

Все новости →
Все новости

Белорусский священник в Москве попал в реанимацию3

Сильный ветер натворил беды в разных регионах Беларуси

Из Лошицкого яра исчез крест жертвам большевистского террора19

Лукашенко заявил, что Мосты лучше Парижа20

Блогер Андрей Паук работает в Вильнюсе дворником33

Жителю Латвии грозит в Беларуси до 10 лет колонии по трем политическим статьям2

Белорусская экс-гимнастка Курильская пытается отсудить у хоккеиста Стася недвижимость в Москве и 495 тысяч долларов7

В Минске снимают ролик о дрифте с пилотами зарубежья. Поэтому движение транспорта будут перекрывать2

Нашлось еще одно слово, которое говорят по-русски белорусы, но не знают россияне25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больше всего пакостей делает еврееныш». Детский врач из Минска шокировала антисемитскими высказываниями46

«Больше всего пакостей делает еврееныш». Детский врач из Минска шокировала антисемитскими высказываниями

Главное
Все новости →