Афиша11

Рождественский детский фестиваль в Галерее Ў — 20 и 21 декабря

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» сумесна з кампанiяй velcom запрашае дзетак і бацькоў на традыцыйны калядны фестываль – час прыгод і сюрпрызаў, чароўных падарункаў і захапляльных майстар-класаў у «ГОРАДЗЕ ЦУДАЎ»!

Як ствараць казачных герояў і чарадзейныя рэчы, як зрабіць самы лепшы падарунак для сябра і самую незвычайную паштоўку для бацькоў – усё гэта пакажуць і распавядуць прафесійныя майстры, якiя зладзяць серыю майстар-класаў для малых наведвальнікаў фэста па роспiсу драўляных фігурак, падрыхтоўцы эка-гірлянд, папяровых ялінак, натхняльных таблічак i iншых падарункаў.

Разам з галоўным партнерам фэсту – кампанiяй velcom – дзецi трапяць у цудоўную «разумную школу» velcom smart children school i даведаюцца, як правесьцi цiкава i карысна час з мабiльным тэлефонам альбо планшэтам, створаць «геройскiя» паштоўкi, якiя пасля фэсту будуць адпраўлены адрасатам, разам з бацькамi змогуць прыняць удзел у зборы адпрацаваных батарэек, выкiнуўшы iх у спецыяльны кантэйнер.

НПО «Грансістэма», партнер фестывалю, дапаможа дзеткам зладзіць падарункi да свята!

Гледачоў i наведвальнiкаў фестывалю ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» чакае праграма з каляднымі спевамі, танцамі і гульнямі ад электроннага праекту ŠUMA voices і дзіцячага фальклорнага ансамблю «Весянчук». Дзеткі даведаюцца пра тое, як нашыя продкі святкавалі каляды, пазнаёмяцца з каляднымі сімваламі і даведаюцца пра іх сэнсы, а таксама навучацца традыцыйным танцам і паўдзельнічаюць у гульнях.

Суправаджэнне праграмы – візуальная інсталяцыя ад vj Настассi Казлёнак.

Сярод iншых забаў – гэта майстар-клас «Як пабудаваць замак» у субботу, 20 снежня, у 14:00 у кнігарні «ЛогвінаЎ» i там жа, у нядзелю, 21 снежня, – чытанні дзіцячых кніг і літаратурныя сюрпрызы.

Увесь час будзе адчыненая крама дызайнерскіх рэчаў «Ў», дзе можна будзе набыць для дзетак цацкі, упрыгожванні і іншыя прыемныя рэчы ад беларускіх дызайнераў: для тых, хто яшчэ не вызначыўся са святочным падарункам – гэта безліч варыянтаў святочных сувеніраў!

Расклад фестывалю

Комментарии1

Сейчас читают

Гастроли Шамана в Беларуси отменили17

Гастроли Шамана в Беларуси отменили

Все новости →
Все новости

Украина атаковала НПЗ в Сызрани и морской порт в Краснодарском крае

Сегодня пройдет жеребьевка чемпионата мира по футболу. Впервые в нем примут участие 48 команд

«Хорошие новости в ближайшие недели»: Вэнс заинтриговал заявлением относительно войны в Украине15

Четыре страны не будут участвовать в Евровидении-2026, протестуя против допуска Израиля15

Как живут люди в самой холодной деревне планеты — там бывает минус 71°C5

«Ровно в тот момент». Ирландия расследует полет неизвестных дронов около маршрута самолета Зеленского1

Искусственный интеллект переворачивает порноиндустрию13

«В первый раз я чуть не погибла на Кубе» — поговорили с белоруской, которая полжизни провела в путешествиях1

В суд передано дело обвиняемых в коррупции сотрудников «Белшины»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастроли Шамана в Беларуси отменили17

Гастроли Шамана в Беларуси отменили

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць