Беларуская мова33

Мова наша. Типичные ошибки «Нашай Нівы» за январь — 1

Увесь час мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

экстраННы

дЭфіцыт

выразы «на жаль», «на памяць» пішам асобна

нумарА

скронЯю

падЫшлі, прЫЙшлі, падЫшоў, прЫЙшоў

ёгуртУ, металаломУ, камбікормУ (рэчывы ці пад.)

попытУ, выпадкУ

дэбілізмУ, нігілізмУ (абстрактныя паняцці)

спісА, паверхА, універсітэтА, МінскА, праектА, з'ездА, сельсаветА, атрадА

курсА ўніверсітэта, курсА валют, але карабель збіўся з курсУ

Вярхоўны суд (суд тут з малой літары)

залА, у залЕ

ачуняць, а не прыйсці ў сябе

дЗВЕ планеты, дЗВе жанчыны, дЗВюх планет, дЗВюх жанчын (так утвараецца лічэбнік з назоўнікамі жаночага роду)

у беларускіх прозівшчах на -ец націск звычайна падае на апошні склад: (ПанкавЕц. КарнеявЕц, КрывЕц…)

дзіця, а не дзіцёнак,

завулак, а не перавулак

полІЯміеліт

імаверны = магчымы. Верагодны = годны веры, достоверный. (Імаверна, што заўтра дажджу не будзе. Вашы словы верагодныя.)

сярэдні рост стаў вышэйШЫ, чым 100 гадоў назад. (тут прыметнік, а не прыслоўе - логіка як і ў анг., фр., пол. мовах)

дзІцячы, а не дзяцячы

праДЗЮсАр, блОкбастАр, правайдАр, рэйнджАр

вЁшанкі

крымінальная справа не ўзбуджаная, а ЗАВЕДЗЕНАЯ

рас. брелок = бел. бірулька

даследАванне, абследАванне, расследАваць

раССтаноўка

чАбурэчная, чАбурэк

паЦвердзіў

Пры карыстанні гуглтранслейтам увага на слова «перевод». Ён дае «пераклад» нават там, дзе трэба «перавод» ці «пераказ».

трынаЦЦаць

нЕпАўназубыя (біял.)

Комментарии3

Сейчас читают

Лукашенко: Что творится в стране, у нас все гуся этого крутят25

Лукашенко: Что творится в стране, у нас все гуся этого крутят

Все новости →
Все новости

В Гродно сносили склад и обрушили часть стены на проезжую часть. Осколки повредили автомобиль

«Не поняли, что это бегает». На заправке нашли кота, который был весь в ожогах и зеленке3

Российские беспилотники атаковали торговый центр в Сумах

Трамп заявил, что «Путин хочет заключить сделку»12

Украина объявила в розыск «Женю из Гомеля». Что о нем известно?1

Белоруска Карина Козловская завоевала на чемпионате Польши по стрельбе из лука семь золотых медалей. Больше просто не было 8

Фестиваль «Тбилисоба» после семилетнего перерыва возвращается в Минск1

Арина Соболенко со следующей недели уже не будет первой ракеткой мира7

Самолет Зеленского, который вылетал из Молдовы в Норвегию, чуть не попал под удар дрона2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашенко: Что творится в стране, у нас все гуся этого крутят25

Лукашенко: Что творится в стране, у нас все гуся этого крутят

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць