Афиша22

Игорь Бобков в Гомеле прочтет лекцию «Абдиралович и белорусская традиция»

Лятучы ўніверсітэт

грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі»

курсы беларускай мовы «Мова Нанова»

прадстаўляюць

цыкл лекцый, прысвечаных Ігнату Абдзіраловічу

ІГАР БАБКОЎ

АБДЗІРАЛОВІЧ І БЕЛАРУСКАЯ ТРАДЫЦЫЯ

19 снежня, 18.00 Тайм-кафэ «ФЛЭТ»

Ігнат Абдзіраловіч - аўтар маленькага эсэ «Адвечным шляхам» і вялікай ідэі «ліючайся формы». Амаль невядомы ў мінулым стагоддзі, цяпер ён выразна бачыцца намі як ПАЧАТАК самастойнай беларускай ТРАДЫЦЫІ МЫСЛЕННЯ.

З аднаго боку, пачатак – радыкальнае абнуленне, анігіляцыя ўсяго папярэдняга, пункт зэро гісторыі. Але менавіта абнуленне дазваляе ДУМАЦЬ традыцыю, а не проста яе даследаваць альбо канструяваць. Абдзіраловіч – гэта радыкальная заяўка на суб’ектнасць і разгортванне адмысловай беларускай метафізікі. Сёння, калі вялікія праекты здаюцца вычарпанымі і будучыню трэба ствараць нанова, вельмі дзейсным можа аказацца зварот да ПАЧАТКУ.

У межах Году беларускага мыслення Лятучы ўнівэрсітэт у партнёрстве з грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі», курсамі беларускай мовы «Мова Нанова» падрыхтаваў інтэлектуальны калядны падарунак для беларусаў – цыкл пяці лекцый пра спадчыну Ігната Абдзіраловіча. У межах гэтага цыклу сваімі разважаннямі і рэфлексіямі дзеляцца сучасныя беларускія філосафы: Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Міхаіл Баярын, Валянцін Акудовіч. Лекцыі будуць адбывацца на працягу снежня і студзеня ў пяці беларускіх гарадах: Гародня, Гомель, Віцебск, Маладзечна, Магілёў.

19 снежня (субота) а 18.00 у Тайм-кафэ «ФЛЭТ» філосаф, паэт Ігар Бабкоў прамовіць лекцыю «Абдзіраловіч і беларуская традыцыя»Лекцыя адбудзецца па адрасе: вул. Савецкая, 124. Пачатак а 18.00. Уваход вольны!

Дадатковая інфармацыя па тэл.: +375296408812 (Гомель); +375297422040 (Менск)

Анонс лекцыі суправаджае акварэль беларускага мастака Вячаслава Паўлоўца, крыніца тут.

Комментарии2

Сейчас читают

Женщины в охране и бронированный кортеж. Как Украина организовала безопасность визита Тихановской в Киев11

Женщины в охране и бронированный кортеж. Как Украина организовала безопасность визита Тихановской в Киев

Все новости →
Все новости

В Беларуси запретили еще 17 книг, в основном западных авторов12

Девушке прищемило пальцы руки на выходе из метро2

Украинцы назвали число белорусов, которые воюют на стороне России, и сколько из них погибли27

Что символизируют подарки, которые Тихановская передала Зеленскому и его жене11

Как выглядит новая банкнота 200 рублей1

Тихановская и Зеленский провели в Киеве переговоры за закрытыми дверями1

Зеленский в присутствии Тихановской потроллил Лукашенко ВИДЕО6

Тихановская и Зеленский встретились в Киеве25

Папа Лев XIV в своей первой энциклике призвал «разоружить ИИ»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Женщины в охране и бронированный кортеж. Как Украина организовала безопасность визита Тихановской в Киев11

Женщины в охране и бронированный кортеж. Как Украина организовала безопасность визита Тихановской в Киев

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць