Музыка

Назван состав жюри конкурса «Заспявай 3.0»

Аргкамітэт конкурсу абвесціў спіс журы, куды ўвайшлі беларускія музыкі, паэты і перакладчыкі.

Сёлета найлепшых у спеўным конкурсе, які праводзяць інтэрнэт-партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд «Вяртанне», назавуць 12 cябраў журы:

— Алег Хаменка (лідар гурта «Палац», выкладчык, вядучы жывых канцэртаў «Заспявай»)

— Лявон Вольскі (музыка, літаратар)

— Уладзь Лянкевіч (паэт, вакаліст гурта TonqiXod)

— Ганна Янкута (перакладчыца, літаратурны крытык)

— Сяргей Пукст (музыка, паэт, выкладчык)

— Віталь Рыжкоў (паэт, музыка)

— Андрэй Хадановіч (паэт, перакладчык)

— Глеб Лабадзенка (мовазнаўца, паэт)

— Сяргей Балахонаў (літаратар, перакладчык)

— Яўген Карпаў (журналіст TUT.BY)

— Сяргей Будкін (Tuzin.fm)

— Павал Бераговіч (фонд «Вяртанне»)

Журы абярэ найлепшых у трох намінацыях.

У «Спеўнай паэзіі» удзельнікам конкурсу прапануецца пакласці на музыку верш сучаснага паэта, напісаны ў апошнія 33 гады. Для «Беларускага кавера» – выканаць па-свойму вядомую беларускую песню. А для «Замежнага перакладу» – перакласці на беларускую і выканаць вядомы замежны хіт.

«Крытэры выбару найлепшых залежаць ад намінацыі. У «Спеўнай паэзіі» для нас будзе найбольш важным як прагучыць абраны верш, наколькі гарманічна ён спалучыцца з музыкай, – кажа сябра журы Алег Хаменка. – У выпадку з беларускім каверам звернем увагу на здольнасць выканаўцы падаць песню па-свойму, а не проста яе пераспяваць адзін у адзін. Ну а ў «Замежным перакладзе» істотную ролю маюць не толькі выканальніцкія здольнасці і ступень прасякнення абраным матэрыялам, але і якасць перакладу».

Да ўдзелу ў «Заспявай 3.0» запрашаюцца выканаўцы 16-33 год. Кожны з канкурсантаў можа падаць заяву як у адну з намінацыях, так і паўдзельнічаць у дзвюх або трох. Прызавы фонд сёлета складае 1500 еўра. Заявы прымаюцца да 1 траўня на мэйл:[email protected]. Падрабязнасьці можна паглядзець на старонцы конкурсу.

Прома-ролік конкурсу (рэжысёр Арцём Лобач)

Комментарии

Сейчас читают

Музыкант Тим Суладзе: Разница 30 лет — то, что соответствует моим представлениям об отношениях41

Музыкант Тим Суладзе: Разница 30 лет — то, что соответствует моим представлениям об отношениях

Все новости →
Все новости

50 человек ехали на грузовике через пустыню Сахара. Грузовик сломался, и почти все умерли от жажды1

В Бразилии 37‑летняя женщина выдавала себя за 12‑летнюю и попадала в приемные семьи, где жила за чужой счет7

Водитель, который влетел на бешеной скорости в подземный переход в Киеве, перед этим спровоцировал четыре ДТП1

Лукашенко в Гродно вспомнил Тихановскую в Украине и рассказал о тяжелой доле белорусских врачей на Западе29

Могилевские студенты сделали открытие, разбирая старую археологическую коллекцию1

Погиб калмыцкий Герой России, который в прошлом году прославился, докладывая Путину об успехах13

«Выглядит как шутка». У белоруски списали 3740 BYN за 6 минут в роуминге4

В оккупированном Севастополе начали ограничивать продажу продуктов в одни руки5

Археологи завершили раскопки этого года на Менке. Что нашли?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыкант Тим Суладзе: Разница 30 лет — то, что соответствует моим представлениям об отношениях41

Музыкант Тим Суладзе: Разница 30 лет — то, что соответствует моим представлениям об отношениях

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць