Хутар «Шаблі» запрашае правесці апошнія выходныя лета ў кампаніі з рамантычным Змітром Вайцюшкевічам. Пачатак мерапрыемства а 21-й гадзіне. Прыехаць можна раней, а з’ехаць у нядзелю ўдзень. У праграме: адпачынак на прыродзе, танцы, спевы ля вогнішча, рыбалка (вуды варта браць з сабой), экскурсія па ваколіцах Малога і Вялікага Запруддзя, а таксама Лоску.
Паркінг, вада, дровы для вогнішчаў, вольнае паветра і добры адпачынак — бясплатна.
Як трапіць на канцэрт у «Шаблі», падкажуць па тэлефонах: (33) 6555596, (29) 6338993.
Сейчас читают
Беларусь уже не только о политзаключенных. С чем Светлана Тихановская поехала на один из главных форумов по безопасности в США и что там делал Сергей Тихановский

Комментарии