Музыка11

Иван Кирчук о мужской традиции песенного исполнения в Беларуси: «Мы опоздали на 30 лет»

30 гадоў мінула з таго часу, калі Іван Кірчук (лідар этна-трыа «Троіца») прывёз упершыню ў 1988 годзе ў Мінск на запіс гаўрыльчыцкі мужчынскі ансамбль «Плытагоны». І толькі зараз гэтыя песні пабачылі свет: іх можна пачуць на новай плыце праекта «Tradycyja» СD «Мужчынская традыцыя спеву» (2018).

Альбом ужо прэзентавалі ў Мінску, а зараз арганізатары плануюць зрабіць імпрэзы на радзіме спевакоў: в. Глушкавічы, в. Тонеж (Лельчыцкі раён), в. Гаўрыльчыцы (Салігорскі раён) і г.д.

Відэа з прэзентацыі альбома «Мужчынская традыцыя спеву» ў Мінску:

Песні зноў загучаць у тых мясцінах, дзе яны спяваліся і былі вядомымі.

«Мы спазніліся амаль на 30 гадоў, таму што ўпершыню, напрыклад, палешукоў я пачуў яшчэ ў сваіх першых экспедыцыях (1983—1984) У 1986-м я пазнаёміўся з мужчынамі, якія яшчэ жылі і спявалі. Мне вельмі хацелася іх паказаць у Мінску, таму што, на жаль, у той час, у 90-я, было больш захаплення народнымі харамі. Кожная фабрыка, кожны завод, кожны цэх мелі народны псеўдахор, які спяваў у аднолькавай манеры. Таму мне вельмі хацелася паказаць, што не можа так спяваць уся Беларусь, напрыклад, з усмешкай, як нас вучылі (рэд. спявае «свеціць месяц»), а калі гэта калыханка, ці можна спяваць яе дзіцяці, ці рэкруцкія песні, калі забілі салдата?

У 88-м атрымалася прывезці іх (гурт «Плытагоны») у Мінск, запісвалі гадзіны 3, вельмі шмат было песень. Потым я прынёс гэтыя запісы гурту «Дзіва», яны аднесліся не вельмі з павагай да гэтага матэрыялу, таму што, па-першае, ён складаны, па-другое, мы яго не разумеем. Нас вучылі спяваць так, а тут гучыць неяк па-іншаму. Вось ўявіце сабе, гэта быў той час, які гэта ўсё магло толькі пачынацца.

Прайшло больш за 30 гадоў, а гэтая мужчынская манера спеву, на жаль, не прыжылася нідзе, таму што нас гэтаму не вучаць. Зразумела, што ёсць гурты, ёсць асобныя выканаўцы, але на 10 мільёнаў нас маленькая жменька. Таму, відаць, няма асобных фестываляў стылізаванага фальклору, больш за «Камяніцу» і больш, можа, «Вольнае паветра». Гэта, дарэчы, 2 фестывалі, на якія могуць прыязджаць такія апантаныя людзі, якія гэтым займаюцца. Але справа складаная, тым не менш, людзі якія далучыліся да гэтых крыніц, яны адарвацца не могуць. І я ведаю гэтых людзей,якія дзень і ноч могуць гэта слухаць, дзень і ноч могуць гэта выконваць, таму што яны адчуваюць гэтую сувязь,якую мы страцілі. Мы заўсёды кажам: «Як мы страцілі карані?». Ну вельмі проста. Калі ў сям'і спяваліся песні гэты ўжо і былі традыцыі. Калі яны зніклі, сёння іх няма ў дзіцячым садку, у школе няма, ніхто іх не слухае, ну нават прыкладаў вясельных песень, таму тыя песні, якія гучалі на працягу жыцця — ад нараджэння чалавека да яго смерці, увесь каляндар — гэта ўсё выконвалі нашы продкі. Гэта і ёсць тыя муры, тыя багацці. Шкада, што тое адбылося толькі праз 30 гадоў, мы спазніліся, але адчыняе новую браму, таму што, як сведчаць навукоўцы, этнографы, фалькларысты, існавала некалі вельмі-вельмі даўно толькі мужчынская манера спеву. Гэта былі жрацы, варажбіты, знахары,якія маглі гукамі лекаваць», — распавядае Кірчук.

Гурт «Кудмень»

«Tradycyja» — праект, накіраваны на развіццё і папулярызацыю беларускай традыцыйнай музыкі. У межах праекта: выпуск серыi ўнікальных CD-дыскаў — самае лепшае з беларускага фальклору, а таксама канцэрты аўтэнтычных калектываў, майстар-класы, спеўныя сходы і этнаграфiчныя экспедыцыі. Праект у сацсетках: Фэйсбук, Укантакце.

Комментарии1

Сейчас читают

Новый посол Украины по вопросам Беларуси: «Признаем Тихановскую лидером. А у Лукашенко нет монополии на голос народа»31

Новый посол Украины по вопросам Беларуси: «Признаем Тихановскую лидером. А у Лукашенко нет монополии на голос народа»

Все новости →
Все новости

«Хотел встретить крокодилов и бегемотов». Белорус совершил одиночный сплав по реке Лимпопо

Ивовый лабиринт, качели и лежаки. Какие новые зоны отдыха обустроят во Фрунзенском районе

Кагэбэшники звонят белорусам в эмиграции через их друзей — чего хотят?27

«Алеся» и «Мария» пройдут под Свислочью. Как в столице строят третью линию метро

Хитрый белорус сменил имя и фамилию, чтобы обойти запрет на въезд в Финляндию. Но не прокатило13

Провластный блогер Анджилиша, которая конфликтовала с компанией невестки Лукашенко, вышла замуж8

В Толочинском районе на железнодорожном переезде застрял автовоз

Болельщики ПСЖ после победы команды устроили беспорядки — фанаты жгли машины и громили магазины23

В Ростовской области после атаки БПЛА загорелось нефтехранилище, в Саратовской — НПЗ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новый посол Украины по вопросам Беларуси: «Признаем Тихановскую лидером. А у Лукашенко нет монополии на голос народа»31

Новый посол Украины по вопросам Беларуси: «Признаем Тихановскую лидером. А у Лукашенко нет монополии на голос народа»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць