
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае ўзяць удзел у археалагічным летніку «Наўры-2018». Археалагічныя даследаванні па вывучэнні пахаванняў крывічоў канца І — пачатку ІІ тысячагоддзяў нашай эры будуць праводзіцца ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці з 1 па 15 жніўня 2018 года.
Праезд, пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі.
Навуковы кіраўнік летніка — кандыдат гістарычных навук, дацэнт Мікалай Плавінскі.
Каардынатар — намеснік старшыні таварыства Юрый Меляшкевіч
Запіс па спасылцы, а задаць пытанні можна па наступных кантактах.
Юрый Меляшкевіч (каардынатар): +375 29 1694811, [email protected],
Мікола Плавінскі (навуковы кіраўнік): +375 29 6793667, [email protected].
Сейчас читают
Ее не хотели брать в музыкальную школу, а в 14 она сыграла в Карнеги-холле в Нью-Йорке. Белорусская скрипачка — о жизни в Лондоне, заработках и чем скрипка Страдивари за 14 миллионов евро отличается от обычной
Комментарии