Обо всём по чуть-чуть1313

Бизнесмен Подкорытов побывал в Антарктиде и поднял там бело-красно-белый флаг — большое интервью + ФОТО

Павел Падкарытаў — вядомы бізнэсмен і мецэнат беларускай культуры. А яшчэ ён заўзяты падарожнік. У лютым Павел пабываў там, дзе бывала вельмі мала нашых суайчыннікаў — у Антарктыдзе. Што ён там пабачыў, з якімі цяжкасцямі сутыкнуўся і чым цешыўся, спадар Падкарытаў расказаў «НН».

«Наша Ніва»: Як у вас узнікла ідэя трапіць у Антарктыду?

Павел Падкарытаў: Ідэя была даўно. Я з дзяцінства захапляўся геаграфіяй, прыгодамі, вандроўнікамі. І Антарктыда была такой рэччу, якая стала па-над усім: па цяжкасці, па таямніцы. Для мяне трапіць туды выглядала нейкай вяршыняй чалавечага духу. Не магу сказаць, што я на памяць ведаў усіх вандроўнікаў, але асноўныя падзеі з гісторыі Антарктыды я, безумоўна, памятаў. Як і большасць людзей, я люблю вандраваць, шмат дзе пабываў. Але Антарктыда заставалася далёкай марай.

Летась у мяне быў юбілей — 50 гадоў — і сябры-партнёры, з якімі я ўжо разам 25 гадоў, запыталіся: чаго б я хацеў? Я неяк нечакана ўспомніў пра гэтую мару. Не маю ніводнага знаёмага, які б да гэтага быў у Антарктыдзе.

 «НН»: А як выглядала падрыхтоўка да паездкі?

ПП: Арганізоўвала вандроўку ўкраінскае турагенцтва. Недзе за год яны праводзяць сумоўі з кандыдатамі. Усё ж уявіце, што людзям трэба правесці разам тры тыдні на не самай вялікай яхце. Яны глядзяць людзей, каб неяк пасавалі адзін аднаму псіхалагічна. Гэта, вядома, не такія сур’ёзныя даследаванні, якія праводзяць палярнікі перад экспедыцыямі. Сумоўе я прайшоў, сказалі, што гатовыя мяне браць.

Сама пуцёўка каштавала 7 тысяч еўра. Да Аргенціны я мусіў даляцець самастойна. Потым дабрацца там да гарадка Ушуая — гэта самы паўднёвы горад свету. А ўжо адтуль выходзіць яхта.

«НН»: Ці шмат вас было, такіх вандроўнікаў?

ПП: Было сямёра чалавек, якія купілі пуцёўкі. Таксама мы ўзялі дзяўчыну-біёлага, якая ехала, каб застацца на працы на ўкраінскай станцыі. Мы яе падкінулі. Таксама было чатыры чалавекі ў камандзе. На яхце нясуцца вахты, але экіпаж быў прафесійны, таму ў вахце стаялі яны. А 8 ранку ў нас быў сняданак. Калі нікуды не плылі, то спускаліся на бераг. А 14 быў абед. А 20 вячэра, а потым хто як хоча. Гулялі ў інтэлектуальныя гульні, чыталі, адпачывалі.

Гэтая ўкраінская турфірма спецыялізуецца на незвычайных вандроўках — Бутан, Непал, Аман, Танзанія. Некалькі людзей са мной былі — гэта іх сталыя кліенты. Яны паміж сабой знаёмыя: адна жанчына з Масквы, другая — з Белай Царквы, а мой сусед па каюце — з Ізраіля. Была ўкраінка з Нарвегіі. І яшчэ два чалавекі з Украіны. Гэта досыць розныя людзі.

Была ўмова, што нельга на яхце размаўляць пра палітыку, каб не было правакацый. Але я думаю, паколькі там большасць звязаная з Украінай, мне было б лёгка размаўляць і пра палітыку.

«НН»: Колькі плысці з Ушуаі да Антарктыды?

ПП: 4,5 сутак. Трэба прайсці праз праліў Дрэйка. Гэта каля 1000 км, альбо 650 марскіх міляў. Калі ўявіць Антарктыду, то гэта такое кола, у якога ёсць паўвыспа-адростак. І вось яхта даходзіць да гэтага паўвострава. Ясна, што ў цэнтры Антарктыды ніхто не быў. Там стаяць навуковыя базы, у тым ліку ўкраінская імя акадэміка Вярнадскага.

«НН»: Начавалі вы на яхце ці на базах?

ПП: На яхце. Яна цалкам аўтаномная, каюты на дваіх чалавек. Свой камбуз, дзе мы маглі гатаваць есці. Быў нават кот. На базы мы проста хадзілі ў госці, нам там расказвалі, як яны працуюць, з чым, праводзілі экскурсіі, а потым мы сыходзілі назад на яхту.

«НН»: Ці трэба віза, каб трапіць у Антарктыду?

ПП: Не трэба, ва Ушуаі мы атрымлівалі штамп аб выездзе з Аргенціны, за гэтым пільна сочаць марскія службы. Аднак каб прыехаць у Антарктыду на нейкім судне, то патрэбны адмысловы дазвол. Тэарэтычна карабель без дазволу трапіць туды не можа, а практычна — бывае рознае.

«НН»: Ці шмат бачылі людзей?

ПП: Як бы дзіўна ні было, але так. Часам наракалі, што нейкая не Антарктыда, а прахадны двор (смяецца). Існуе пэўная колькасць турыстычных маршрутаў, па якіх у Антарктыду прыходзяць вялікія пяці-шасціпавярховыя круізныя лайнеры. Турысты глядзяць на пінгвінаў, коцікаў марскіх, фоткаюць іх. Мы абіралі маршрут самі і маглі вырашаць, куды ісці, дзе нам хопіць трываласці, навыкаў, магчымасцяў, дазволіць надвор’е. Наведвалі і такія пункты, дзе нікога не было. Можна сказаць, сапраўдную такую Антарктыду.

«НН»: У Антарктыдзе зараз лета. Але ці холадна там?

ПП: Надвор’е было ад -5 да +5. Досыць лагоднае надвор’е, сонца, дажджу і снегу амаль не было. Калі нехта бываў на гарналыжных курортах, то лета ў Антарктыдзе — як там вясна.

«НН»: А трава там ёсць?

ПП: Ёсць! У Антарктыдзе, здаецца, ёсць толькі два віды травы і нейкі мох. На поўначы мацерыка мы бачылі зялёныя колеры. А вось чым далей на поўдзень — там толькі снег і вада.

«НН»: Пінгвінаў жа бачылі?

ПП: Вядома! У Антарктыдзе шэсць відаў пінгвінаў. Мы бачылі чатыры віды. Самых вялікіх, імператарскіх, а таксама каралеўскіх няма на поўначы Антарктыды. Яны жывуць ва ўнутраных раёнах, туды не дабраліся. Бачылі пінгвінаў адэлі з чорнымі галоўкамі, стрэпаў, якія падобныя да пінгвінаў з Мадагаскара. Бачылі вельмі рэдкага пінгвіна макароні, ён адметны сваімі густымі жоўтымі бровамі, як у Брэжнева. Пінгвінаў там шмат. Але пры блізкім кантакце яны не вельмі прыемныя істоты.

«НН»: Чаму?

ПП: Калі вы бывалі на буйных птушкафабрыках, то там прыкладна такі ж пах стаіць. Яны гняздуюцца недзе на гары, на камянях. Гэта такі вялізны птушыны базар. Прабачце, але і памёт іхні паўсюль і пахне не дужа прыемна. Ходзяць паляваць яны на мора пешшу. Выглядае досыць смешна, як яны то ўніз, то ўверх ідуць сваімі невялічкімі групкамі. У вадзе яны, канечне, вельмі файныя. Настолькі лоўка плаваюць, мяняюць кірункі хутка. Секунда ў адзін бок, секунда — у другі. У вадзе яны вельмі прыгожыя і зграбныя.

«НН»: Якая яшчэ жыўнасць ёсць у Антарктыдзе, апроч пінгвінаў?

ПП: Шмат марскіх коцікаў. Ёсць марскія сланы, розныя цюлені, існуе такі сур’ёзны драпежнік, як марскі леапард. Яны небяспечныя нават для людзей, бо могуць іх прыняць за вялікага пінгвіна і напасці.

Самае вялікае ўражанне — гэта кіты! Яны былі проста афігенныя! Калі мы ўжо заплылі больш на поўнач, дзе суровае мора, ільды плывучыя, айсбергі, то там было шмат кітоў. Цягам дня мы пяць-шэсць разоў бачылі кітоў. Усплывалі яны проста ля яхты, метраў за 30—50 ад яе. Але не звярталі ніякай увагі на яхту. Гэта было адно з самых незвычайных відовішчаў.

«НН»: Што незвычайнага бачылі на самім мацерыку?

ПП: Мы высаджваліся, калі бачылі вялізную калонію пінгвінаў. Бачылі затанулы карабель, які там пацярпеў крушэнне. Некалькі разоў хадзілі да такіх станцый, якія мелі мемарыяльны статус, як музей. З аднаго боку, Антарктыда такая аднатыпная. Што там бачыш? Снег, горы, бухты, лёд, сіняе неба і сонца. Прысутнасць чалавека там адчуваецца мінімальна. Гэта такая суровая прырода, на прыкладзе якой ты бачыш, як яна можа абыходзіцца без чалавека і як чалавек ёй непатрэбны і нецікавы. І ты разумееш, што ўсё гэта так жа выглядала і дзясяткі тысячаў гадоў таму. Гэта неяк ставіць цябе, цара прыроды, на месца. Разумееш у такія моманты, што чалавек — гэта не вянец тварэння і не дзеля яго створаны гэты свет.

«НН»: Леднікі вас уразілі?

ПП: Самыя вялікія, канечне, не бачылі. Але нават тыя, невялікія па памерах леднікі, якія мы бачылі ў бухтах, уражваюць — 100—150 метраў ільду. І там такія колеры, асабліва калі сонца асвятляе, — сінія-сінія. Бачныя расколіны ў ледніках, як яны падаюць у ваду, адбываюцца міні-цунамі па бухце.

І айсбергі, якія мы часта сустракалі, канечне, уражваюць сваімі формамі і колерамі. Было некалькі такіх класічных, калі ледзяная гара плыве па моры. Гэта як вялікі-вялікі карабель. На айсбергах плаваюць пінгвіны, жывуць там. Сустракалі іншы айсберг, які быў падобны да выспы. Мы яго памералі пры дапамозе бінокля, лакатара. Гэта было сцяна лёду як з серыяла «Гульня тронаў». Увышыню гэты айсберг быў 40 метраў, а па перыметры — 25 кіламетраў. А яшчэ ж не ведалі, якая там глыбіня! Капітан яхты — былы расіянін, — які хадзіў у кругасветныя падарожжы, казаў нам, што ніколі раней такога не бачыў. Я нават уявіць не магу, колькі гэта кілатон плыве па моры.

«НН»: Вы пісалі ў фэйсбуку, што там няма ніякай сувязі.

ПП: Так, абсалютна. Толькі на самай поўначы, там, дзе расійская станцыя «Белінсгаўзэн» і побач з ёй, была чылійская станцыя, яна ў некалькі разоў большая, то там працаваў нейкі чылійскі аператар. І я змог адтуль дазваніцца дадому, сказаць, што ўсё ў парадку. На станцыі ёсць сувязь, але яны не даюць ёй карыстацца, бо ўсё ідзе праз спадарожнік, а гэта вельмі дорага. Родныя маглі адсочваць нас толькі па трэку судна на адпаведным сайце.

«НН»: Дзень і ноч у Антарктыдзе змяняюцца ці не?

ПП: Мы крыху не дайшлі да палярнага кола. Той лініі, за якой сонца не сядае ў час, калі там доўжыцца палярны дзень. Палярны дзень мы ўсё ж адчулі. Да 1:30 — 2:00 ночы было светла, а потым а 3:00 зноў пачынала світаць. Цёмна было ўсяго 1—1,5 гадзіны. Мы начавалі на яхце, там можна было схавацца, каб арганізм не бунтаваў.

«НН»: Ці ёсць небяспекі ў наведванні Антарктыды?

ПП: Нават у моманце высадкі прысутнічае: можна зваліцца ў ваду. На выспах і скалы, і лёд, лёгка можна атрымаць няшчасныя выпадкі. Былі выпадкі, калі можа пакусаць марскі коцік моцна ці іншая жывёл напасці. Нам праводзілі інструктаж, што да коціка нельга падыходзіць бліжэй за 20—30 метраў. Яны выглядаюць там непаваротліва, а насамрэч вельмі імклівыя і хуткія на сушы. Вандроўка морам заўжды мае ў сабе нейкую рызыку. Колькі караблёў пайшло на дно недалёка ад гэтых маршрутаў!

«НН»: Што трэба ведаць галоўнага, калі збіраешся ў Антарктыду?

ПП: Найбольш складана было падчас перасячэння праліву Дрэйка. Гэта такое месца, дзе заўсёды дзьме халодны, ледзяны вецер, там магутныя марскія цячэнні і хвалі. Там не бывае спакойнага надвор’я. І яхта нашага памеру ідзе праз гэты праліў 4—5 дзён. Круізнае судна можа прайсці гэтую пратоку за 1 дзень. А яхта ідзе 4 дні ва ўмовах моцнага хвалявання і шторму. Чалавек, які не прызвычаены да такіх марскіх прыгодаў, пакутуе ад марской хваробы.

Я некалькі разоў хадзіў на яхтах, хоць і не марак, але і мне было цяжка. А экіпажу ж трэба яшчэ і службу несці: стаяць ля штурвалу, гатаваць ежу. Гэта моцнае выпрабаванне. Ты не можаш выйсці, не можаш сказаць: «Стоп, я выходжу на гэтым прыпынку». Цяпер, як я разумею, можна прыляцець на самалёце на чылійскую станцыю. Далей можна да кагосьці падсесці, бо ва ўнутраных антарктычных водах няма такога моцнага шторму.

«НН»: Вы там нават умудраліся купацца!

ПП: Гэта было на ўкраінскай станцыі імя Вярнадскага. Раней гэта была англійская станцыя, але ў 90-я гады перайшла да Украіны. Яна была нашым самым паўднёвым пунктам вандроўкі, стаялі там два дні. Была нефармальная сустрэча ў бары «Фарадэй». У англічан «Фарадэем» называлася ўся станцыя, а цяпер застаўся толькі бар. Адметнасць украінскай базы ў тым, што там пабудаваная саўна. Як кажуць яны самі — гэта самая паўднёвая саўна ў свеце. Тры чалавекі з нашай групы наважыліся пайсці парыцца ў саўну, а потым трэба было спускацца ў ваду. Побач з намі плавалі пінгвіны. Ныраеш, а пад табой пінгвін ловіць рыбу.

«НН»: Не расчараваліся ад гэтай паездкі?

ПП: Не расчараваўся. Але былі моманты, калі было цяжкавата. Думаў у такія моманты: «Чаму я ў гэта ўсё ўвязаўся, сядзеў бы дома і глядзеў National Geographic». Былі такія моманты слабасці. Але я разумеў, што больш ніколі і нідзе не змог бы падобнага адчуваць. Мы паглядзелі, можа, 1—2% тэрыторыі Антарктыды. А колькі там усяго яшчэ цікавага?!

Калі мы трапілі на сезонную аргенцінскую базу «Камара», то я пабачыў там пусты флагшток, на які на 15 хвілін змясціў беларускі сцяг.

«НН»: А якія цяпер планы ў падарожжах. Можа, Марс?

ПП: Пра Марс я пытаўся ў сына, ці варта спрабаваць. Насамрэч, на Марс пакуль не хачу ды і наўрад ці паспею. Мне ўсё ж вельмі падабаецца Еўропа з яе цывілізацыйнымі і культурнымі ўражаннямі. Не зусім мне хочацца лезці ў джунглі, на высокія горы. Але ёсць адна мара дзяцінства. Я калісьці захапляўся жыццём Напалеона. І марыў трапіць на выспу Святой Алены, паглядзець месца яго апошняга прытулку. Можа быць, калісьці на гэта адважуся.

Комментарии13

Минскому бизнесмену Саврицкому и его семье грозит по 12 лет за «разжигание вражды»

Минскому бизнесмену Саврицкому и его семье грозит по 12 лет за «разжигание вражды»

Все новости →
Все новости

В Украине самыми опасными для врага операторами дронов стали геймеры3

Когда станут известны результаты президентских выборов в США?3

Резко возросло количество автобусов и легковых автомобилей на польской границе

Через 70 лет население Китая может сократиться вдвое. Как политика одного ребенка травмировала миллионы женщин10

Над Беларусью сегодня наблюдали световую гирлянду ФОТОФАКТ1

Россия пыталась устроить теракты на авиарейсах в Европе10

«Решили придумать что-то новое». В Гомеле бытовую химию продают на розлив из автоматов2

Секс-скандал в Экваториальной Гвинее. Глава местного ДФР переспал с родственницами почти всех топ-чиновников и записывал это на видео13

«Ли»: фильм о фотографе времен Второй мировой с Кейт Уинслет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Минскому бизнесмену Саврицкому и его семье грозит по 12 лет за «разжигание вражды»

Минскому бизнесмену Саврицкому и его семье грозит по 12 лет за «разжигание вражды»

Главное
Все новости →