Музыка

Группа «Гарадскі Вал» выпустила альбом на стихи Антона Рудака АУДИО

Свежы запіс быў аформлены пафаснай вокладкай, якая спекулюе на іканаграфіі арханёла Міхала і адштурхоўвае блякла-таматнымі кравападцёкамі на дыску (дызайнеры Андрэй Лары, Вера Малышка, друкарня N). Альбом, як і належыць такому музычна-паэтычнаму ўкладанню, трапіў найперш у продаж у кнігарню «Логвінаў».

Апроч таго, зорны пыл песень быў рассеяны па ўсім свеце: альбом з'явіўся ў інтэрнэце ў асноўных музычных сэрвісах.

Калабарацыя Рамана Абрамчука («Гарадскі Вал») і паэта Антона Рудака пачалася яшчэ ў 2013 падчас навучання абодвух у Школе маладога літаратара, арганізаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў.

11 песень апавядаюць пра кампанію менскіх адмарозкаў, якія, сустрэўшы сабаку Элвіса, абвяшчаюць вайну — не, не аўтазакам і зомбі, а галоўнай Пачвары мікрараёна і сусвету — Смерці. Цяжкой была не столькі барацьба, колькі шлях да яе - праз начную Серабранку, электрычкі маладзечанскага напрамку, маладыя ліцэйскія гады з чэргамі ў д’юці-фры, літры джына з джынджэрсам, раскопы курапацкіх ямінаў, фанацкія выезды на матчы… У выніку на бойку спазніліся. А Элвіс перамог. І ў фінале — яго пераможны танец з вясной на сталічным праспекце.

Кожны са слухачоў запрошаны ў карагод! І кожны запрошаны на прэзентацыю альбома 3 сакавіка ў кавярні «Грай», бо ўваход — вольны.

У касмічную трубу перамогі, разам з Элвісам, дзьмулі: Аляксандр Карабань (бас-гітара, кантрабас), Ігар Адасік (перкусія), Цімур Рэйзіс (сінтэзатар), Раман Абрамчук (аўтар музыкі, вакал, гітара), Віктар Сямашка (флейта, кларнет), Раман Яраш (труба), напалову няісны Фрыд (саксафон), Аляксей Святловіч (гітара), Дзяніс Жураўлёў aka Груша (біт-бокс), Уладзімір Пыльчанка (акардэон). Тралейбусныя шумы ў 6-м трэку віртуозна былі выкананы хорам тралейбусаў імя Л.Карастаянавай. Спіс студый і гукарэжысёраў, якія зрабілі даволі прыстойны гук з даволі няўдзячнай месцамі сыравіны — не дачытае да канца ніхто, а цікаўны знойдзе яго на вокладцы рэліза. Заводзьце кружэлку і танчыце, бо танцы перамагаюць смерць!

Усё пра канцэрт-прэзентацыю 3 сакавіка — у суполках ВК і ФБ

Комментарии

Сейчас читают

Калий пошел в Штаты и дал козыри Лукашенко. А что от этого Трампу? И что изменится для «Беларуськалия»?9

Калий пошел в Штаты и дал козыри Лукашенко. А что от этого Трампу? И что изменится для «Беларуськалия»?

Все новости →
Все новости

Хакеры сообщили о взломе сайта ФБР и получении данных о сотрудниках

Nexta объяснил, могли ли спецслужбы России дезинформировать его в 2020-м, чтобы влиять на протест16

В центре Могилева из грузовика прямо на дорогу выпало бревно ВИДЕО1

Плату за современное арендное жилье предложили повысить1

Белорусы остались без отдыха, потому что рейсы в Тунис внезапно отменили

Из-за нового указа Лукашенко сборы денег для тяжелобольных стали на паузу8

«Читайте, завидуйте. Я — гражданин России!» Русскомирец Агафонов похвастался новым паспортом34

Бывших политзаключенных начали вычеркивать из списка «террористов»1

Кубраков предлагает разрешить силовикам действовать без санкции прокурора в особых условиях18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калий пошел в Штаты и дал козыри Лукашенко. А что от этого Трампу? И что изменится для «Беларуськалия»?9

Калий пошел в Штаты и дал козыри Лукашенко. А что от этого Трампу? И что изменится для «Беларуськалия»?

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць