Мнения77

Алесь Кравцевич. На Дне Воли в Гродно не было рабов

Разумею музыканта, які граў на канцэртах да Дня Волі-101 і пасьля сказаў: «Плакаць хочацца». Маўляў, сьвяткавалі як у гета, у абмежаванай прасторы і часе. Аднак мне чамусьці на сьвяце ў Горадні не хацелася плакаць, а было весела, урачыста і сьвяточна, піша гісторык Алесь Краўцэвіч у блогу на Радыё Свабода.

Хоць чарговы раз незалежная прэса канстатавала — палітыкі-арганізатары зноў не дамовіліся як сьвяткаваць. Лінія падзелу як і мінулы раз прайшла паміж сьвятам-канцэртам і сьвятам-пратэстам. Мікола Статкевіч прыпомніў як год назад частка аргкамітэту «здала палітычны складнік, які быў заўсёды» і «падставіла тых, хто ўсё ж пайшоў на пратэстную акцыю». Канцэрты, праведзеныя сёлета, ён прыраўняў да сьвята чорнаскурых рабоў на амэрыканскіх плянтацыях 19 стагодзьдзя

А я ўдзельнічаў у гарадзенскім канцэрце-сьвяце і ня ўбачыў там рабоў, ніводнага (можа, адно пераапранутыя «ш***»). Наадварот, Новы парк запоўнілі свабодныя людзі, у тым ліку студэнты ды выкладчыкі гарадзенскіх вучэльняў, якіх загадзя палохалі і папярэджвалі, каб не хадзілі на «шабаш адмарозкаў-нацыяналістаў».

І намётаў-крамаў з сымболікай хапала на любы густ. І зь дзясятак прыватных бусікаў-кавярань розных формаў і кшталтаў (ня ведаў, што ў Горадні іх столькі). І на сцэне з поўным запалам працавалі Вайцюшкевіч, Вольскі, «Дзецюкі» і іншыя музыкі, якіх ніяк не выпадае залічыць да нявольнікаў.

І арганізавана было як сьлед: апаратура, ахова, мас-мэдыя, трансьляцыя ўжывую. Ніводнага інцыдэнту ня бачыў, валянтэры спакойна хадзілі. І прыехала шмат людзей зь іншых месцаў, даволі аддаленых. Вось зь Пінску старшакляснікі падышлі, папрасілі расьпісацца на бел-чырвона-белым сьцягу.

Праз унікальную гарадзенскую тапаграфію беларускую музыку й сьпевы было чутваць ў цэнтры на галоўнай пешаходнай Віленскай (цяперашняя Савецкая) нібы з суседняй вуліцы. Нацыяналісты, абвешаныя бел-чырвона-белай сымболікай, густа хадзілі па горадзе. Насельніцтва паглядала на гэта трохі задуменна і няўцямна. Бо яму на імпрэзу ісьці забараніла начальства, а тут во музыка грыміць як на першамай, гэныя свабодна ходзяць па горадзе і ніхто іх не чапае. І шмат іх. А сёй-той з гарадзкога насельніцтва па ходзе далучыўся да сьвята, вось хлапец піцу вырабіў з «Пагоняй» (прабачце, тое ўжо не насельніцтва, а грамадзянін).

Ня бачу прычынаў, каб ад такога сьвяткаваньня адмаўляцца. Ёсьць людзі, якія здольныя яго правесьці ня горш за ўладу з усім яе адміністрацыйным рэсурсам — дзякуй ім. Ёсьць людзі, якія гатовыя прыйсьці на імпрэзы, калі тыя не забароненыя. І гэта свабодныя людзі, бо ідуць не па прымусовай разнарадцы, а па ўласнай грамадзянскай волі. І іх шмат, і сабраныя разам, яны паказваюць нашу сілу.

Ужо паказалі. Такія сьвяты як рэпэтыцыя, вайсковыя зборы перад паходам. Збор і агляд наяўных сілаў. Бо паход неўзабаве.

Комментарии7

Сейчас читают

Айтишника из «Варгейминга» судили по расстрельной статье. Похоже, за поддержку Украины — правда, сделать он ничего не успел4

Айтишника из «Варгейминга» судили по расстрельной статье. Похоже, за поддержку Украины — правда, сделать он ничего не успел

Все новости →
Все новости

В 39 лет умер солист группы Shortparis1

Эйсмонт: Статкевича помиловали уже полгода назад, но тогда он вернулся в тюрьму36

«Там был ад для всех: и для сотрудников, и для осужденных». Разговор с бывшим политзаключенным, блогером Павлом Спириным1

У женщины на заводе погиб сын. Какую ей присудили компенсацию?3

В России экс-чиновница 13 лет скрывалась от правосудия, инсценировав свою смерть

Холоднее всего этой ночью было на юге Беларуси

Депутатка Мирончик-Иванова второй раз стала матерью5

Престижные микрорайоны Минска превратились в минное поле — новая проблема50

«Пять квартир в Минске, 25 машин». Новые подробности о директоре «благотворительного фонда»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айтишника из «Варгейминга» судили по расстрельной статье. Похоже, за поддержку Украины — правда, сделать он ничего не успел4

Айтишника из «Варгейминга» судили по расстрельной статье. Похоже, за поддержку Украины — правда, сделать он ничего не успел

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць