История11

Сильное преувеличение: сколько воинов на самом деле билось под Оршей

Обычно пишут о 80 тысяч московитов против 30 тысяч наших. 30/80 уже стало своеобразным измерением национального достоинства: этим подчеркивают высокий боевой дух наших предков и мастерство полководца Острожского. Но, как часто бывает, историческая правда куда более сложна. Если вера в победу над бесчисленными московскими ордами для вас святая, не читайте эту статью, предупреждает кандидат исторических наук Алесь Казаков.

Московское войско, фрагмент «Битвы под Оршей». Фото: Национальный музей в Варшаве.

Чаму гісторыкі не давяраюць кананічным 30/80

У папулярнай версіі пра перамогу 30-ці над 80-цю тысячамі ёсць некалькі нестыковак. Па-першае, у іншых бітвах і аперацыях таго часу ўдзельнічала куды менш войскаў. На Вядрошы ў 1500 годзе Астрожскі камандаваў 3—4,5 тысячамі. Пад Клецкам у 1506 годзе Міхаіл Глінскі разбіў 4 тысячы татар з 6 тысячамі воінаў. Дзякуючы попісам палявых армій мы маем даволі дакладныя звесткі пра XVII стагоддзе — і аказваецца, што ў эпахальнай бітве пад Кірхгольмам 1605 года Ян Караль Хадкевіч меў пад сцягамі ўсяго 3400—3700 чалавек. А што тычыцца маскоўскіх сіл, то ў самай буйной аперацыі за час кіравання Івана Жахлівага — паходзе на Полацк 1563 года — удзельнічала 40—50 тысяч ваяроў. Гэта шмат, але ўсё ж далёка не 80.

Яшчэ адзін важны фактар: 80-тысячнае войска ў тых умовах мела б вялікія праблемы з харчам і фуражом. Любая армія імкнулася харчавацца за кошт тэрыторыі, праз якую праходзіла, а Усходняя Еўропа тады мела даволі нізкую шчыльнасць насельніцтва. Параўнаем нашу сітуацыю з Паўночнай Італіяй, якая ў канцы XV — першай палове XVI стагоддзяў стала арэнай міжнародных канфліктаў, вядомых як Італьянскія войны. Памеры палявых армій, якія хадзілі па гэтым густанаселеным краі, рэдка дасягалі 30 тысяч. Пры Фарнова (1495 год) французы мелі 10—11 тысяч супраць 20 тысяч войска італьянскіх дзяржаў, пры Равэне (1512 год) — каля 23 тысяч супраць 16 тысяч іспанцаў, пры Марыньяна (1515 год) — 33—38 тысяч супраць 22 тысяч швейцарцаў, пры Павіі (1525 год) — 20 тысяч супраць 17 тысяч імперскай арміі.

Пры гэтым тыя арміі на 70—90% складаліся з пяхоты. Цяжка ўявіць, як 80-тысячнае маскоўскае войска, амаль цалкам коннае (а конь патрабуе ў разы больш ежы за чалавека), магло сябе пракарміць на тэрыторыі з такой нізкай шчыльнасцю насельніцтва, яшчэ і спустошанай падчас папярэдніх паходаў. А калі ўлічыць, што ратнікі звычайна ішлі ў паход на двух конях, і яшчэ тысячы коней патрабаваліся для абозу і чэлядзі…

У тую эпоху буйныя аперацыі, якія не прыводзілі да банкруцтва і лагістычнага калапсу, удаваліся толькі туркам-асманам. Але нават іх арміі не дасягалі такіх памераў і дзейнічалі часцей за ўсё на густанаселеных тэрыторыях з добра развітай дарожнай сеткай. Характэрна, што для блізкага паходу супраць персідскіх Сефевідаў султан Селім I сабраў 60—70 тысяч ваяроў, а вось у Егіпет біцца супраць мамлюкаў павёў толькі 20 тысяч: тады армія мусіла зрабіць марш праз Сінайскую пустыню.

Адкуль узяліся гэтыя лічбы

Падчас кампаніі 1514 года ў Вільню прыбыў легат Папы Рымскага Якуб Піза. Ён павінен быў садзейнічаць перамовам паміж Жыгімонтам I і Васілём III. У сталіцы Піза назіраў ваенныя прыгатаванні і апісаў іх у лісце да прыяцеля. Ён піша, што Жыгімонт сабраў вялікае наёмнае войска: 2 тысячы цяжкаўзброеных вершнікаў і крыху больш за 2 тысячы пяхоты. «Было таксама 30 тысяч вершнікаў, вельмі моцных мужоў», — дадае аўтар. Усяго атрымліваем 34 тысячы. Таксама Піза паведамляе, што 4 тысячы воінаў засталіся з Жыгімонтам пад Барысавам і прыбылі да Астрожскага ўжо пасля бітвы. Адсюль вынікае, што пад Оршай змагаліся 30 тысяч чалавек.

У 1515 годзе ліст Піза разам з іншымі творамі, прысвечанымі перамозе пад Оршай, выйшаў друкам. У выніку звесткі пра 30-тысячнае войска патрапілі ва ўсе хронікі і лічба стала практычна безальтэрнатыўнай. Да нядаўняга часу ёй давярала і большасць гісторыкаў.

Тытульны аркуш выдання 1515 года «Iani Damiani Senensis ad Leonem X…», якое змяшчае ліст Якуба Пізы. Фота: e-rara.ch.

Невядома, адкуль Піза атрымаў гэтыя звесткі. Але відавочна, што яго аповед грашыць перабольшаннямі. Напрыклад, ён сцвярджае, што на ўласныя вочы бачыў у Вільні 20 тысяч чатырохконных вазоў, падрыхтаваных для перавозкі харчу для войска — але такога быць не магло! У той час у ВКЛ не існавала цэнтралізаванай сістэмы забеспячэння войска. Акрамя таго, такая колькасць вазоў нават на 30 тысяч — занадта шмат. Для параўнання: у 1602 годзе 24-тысячнае нідэрландскае войска патрабавала ўсяго 3 тысячы вазоў. Таксама Піза піша, што вялікі князь маскоўскі, напалоханы паразай пад Оршай, так шпарка ўцякаў са Смаленска ў Маскву, што за суткі адолеў 300 міль (450 км). Гэта таксама хуткасці, для таго часу зусім немагчымыя.

Маскоўскі вершнік. Сучасная рэканструкцыя. Малюнак Мікалая Зубкова. Фота: Biblioteka epoki nowożytnej, T. III: Bitwa pod Orszą.

У тым лісце Піза называе і памер маскоўскай арміі — 80 тысяч. Гэта была афіцыйная версія польска-літоўскага боку, якая тыражавалася ў літаратуры. Чым большая варожая армія, тым ярчэй ззяюць лаўры пераможцы. Дыпламатыя імкнулася максімальна выкарыстаць эфект ад аршанскай перамогі, і ёй гэта ўдалося. Цікава, што, паводле рэляцый Жыгімонта, маскоўскае войска, якое атакавала Смаленск у папярэднім, 1513-м, годзе, таксама сягала 80 тысяч.

Колькі было насамрэч

Незадоўга да бітвы невядомы агент Тэўтонскага ордэна паведамляў пра становішча на маскоўска-літоўскім фронце. Паводле яго слоў, Жыгімонт сабраў 17 тысяч ваяроў. Шпіён мусіў даць дакладную інфармацыю, таму гэтыя лічбы выклікаюць давер.

Гэта, аднак, не адзіная альтэрнатыўная крыніца. У 1570—1580-х гадах польскі ваенны тэарэтык Станіслаў Сарніцкі стварыў трактат «Гетманскія кнігі». У ім ёсць і апісанне Аршанскай бітвы. Сарніцкі кажа, што пад камандаваннем Астрожскага былі «2 тысячы добра ўзброеных палякаў, 12 тысяч літвы, 3 тысячы пяхоты». Разам — тыя ж 17 тысяч, пра якія казаў ордэнскі агент. Верагодна, праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля бітвы Сарніцкі карыстаўся крыніцамі, якія да нас ужо не дайшлі.

Больш складаная сітуацыя з памерам маскоўскага войска. Яго колькасць застаецца невядомай. Крыніцы не данеслі звестак, якія заслугоўвалі б даверу: дакументальныя сведчанні з канкрэтнымі лічбамі паходзяць толькі з другой паловы XVI стагоддзя. А спробы высветліць колькасць на падставе ўскосных дадзеных даюць гіпатэтычны вынік.

Аднак не падлягае сумневу, што пра 80 тысяч гаворкі ісці не можа. Зважаючы на зацяты характар бітвы, можна меркаваць, што маскоўскі бок не саступаў непрыяцелю ў колькасці. Але ці пераўзыходзіў?..

Нягледзячы на тое, што пад Оршай не маглі сысціся 110 тысяч чалавек і сотні тысяч коней, у нашым рэгіёне бітва застаецца адной з самых буйных ваенных падзей. Ужо сярод сучаснікаў яна атрымала назву «Вялікая бітва».

 ***

Раней існавала версія і пра 40-тысячнае маскоўскае войска пад Оршай. Яна ўзнікла на падставе вядомай карты Вялікага Княства Літоўскага 1613 года, на якой напісана, што пад Оршай Канстанцін Астрожскі пабіў 40 тысяч «москаў». Але, хутчэй за ўсё, аўтар карты Тамаш Макоўскі меў на ўвазе менавіта страты маскавітаў: паводле найбольш папулярнай версіі, палова маскоўскай раці засталася ляжаць на полі бою.

Комментарии1

В Беларуси уже несколько вечеров проблемы с интернетом. Рассказываем, что происходит5

В Беларуси уже несколько вечеров проблемы с интернетом. Рассказываем, что происходит

Все новости →
Все новости

Бывшего политзаключенного из Барановичей судят с августа — ему грозит до 12 лет колонии1

Леди Гага выпустила под Хеллоуин странный и жуткий клип на сингл Disease. Кажется, это новый хит3

«Обещаю, что не буду захватывать власть неконституционным путем». О чем предупреждают осужденных за политику перед выборами1

Как почтить память родных, если не можешь навестить их могилы — советуют священники

В Беларуси выпустили новые календари на любой вкус1

Обвалится ли рубль? Что ждет экономику в следующем году3

Овчарка в Петриковском районе укусила девочку за лицо. Хозяин заплатит 21 тысячу рублей

В Минске суд прошел на сцене2

Россия ударила по жилому дому в Харькове, погиб 11-летний ребенок, 30 человек ранены

больш чытаных навін
больш лайканых навін

В Беларуси уже несколько вечеров проблемы с интернетом. Рассказываем, что происходит5

В Беларуси уже несколько вечеров проблемы с интернетом. Рассказываем, что происходит

Главное
Все новости →