История

Там, где лежит Калиновский. Что ещё посмотреть на виленских Россах?

Cотрудницы Виленского беларусского музея имени Ивана Луцкевича Людвика Кардис и Павлина Витушчанка в журнале «Наша гісторыя» рассказывают, как появилось знаменитое кладбище и чьи захоронения там стоит посетить.

Урачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і яшчэ 19 паўстанцаў прайшло ў Вільні 22 лістапада 2019 года з удзелам урадавых дэлегацый Беларусі, Літвы, Польшчы, Латвіі і Украіны. Труну на Росы суправаджалі тысячы людзей, ці не 90 працэнтаў якіх прыехалі з Беларусі. На фота Надзеі Бужан: труны ўносяць на могілкі.

Афіцыйна Росы як гарадскія могілкі з’явіліся ў 1801 годзе. Гэта было звязана найперш з пачаткам еўрапейскай практыкі выносіць могілкі за межы горада — дзеля небеcпадстаўнага клопату пра санітарыю. Праўда, паводле гісторыка Тэадора Нарбута і ксяндза­беларуса Уладзіслава Талочкі, пахаванні тут адбываліся і дагэтуль, асабліва падчас сярэднявечных эпідэмій. Але да ХІХ стагоддзя такая практыка была страчана. Таму нічога дзіўнага, што кансерватыўным жыхарам Вільні могілкі за горадам спачатку былі недаспадобы. З аднаго боку, людзі былі звыклыя да пахаванняў пры касцёлах, больш зручных для наведвання, з другога — гэта здавалася непрэстыжным, бо за межамі горада тады звычайна хавалі тых, хто займаў не надта дастойнае месца ў грамадстве. 

Першым лёг бурмістр

Каб зламаць гэты стэрэатып, самым першым на Росах пахавалі памерлага ў 1801 годзе віленскага бурмістра Яна Мілера. Паступова за ягоным прыкладам пайшлі і іншыя ўплывовыя дзеячы, у выніку чаго могілкі сталі набываць усё большы прэстыж.

І калі ў 1801 годзе на могілках было толькі шэсць магіл, то да другой паловы ХІХ стагоддзя Росы сталі асноўным месцам пахавання выбітных гараджан.

Праўда, магіла самога ««пачынальніка»», Яна Мілера, да нашых часоў не дайшла. 

Схема могілак.

А тагачасная адлегласць ад горада — не такая ўжо, зрэшты, і вялікая — пасля стала ўспрымацца і як перавага. Па­першае, з цягам часу горад моцна наблізіўся да Росаў. Па­другое ж, дыстанцыя да могілак дала патрыятычна настроеным віленчукам магчымасць пры адпаведных нагодах ладзіць на Росы маштабныя пахавальныя працэсіі, якія часта набывалі характар палітычных дэманстрацый. Знакамітым стала пахаванне ў 1862 годзе, незадоўга да выбуху антырасійскага паўстання, паэта Уладзіслава Сыракомлі. На яго, паводле некралога, надрукаванага ў выданні «Тыгоднік ілюстраваны», сабраліся «і прасцякі, і паны».

Чаму Росы?

Росы — так называлася мясцовасць, якую адвялі пад могілкі. Чаму такая назва, пакуль ніхто не раскапаў. Вядомы краязнаўца ХІХ стагоддзя Адам Кіркор выводзіў назву «Росы» з язычніцкіх святкаванняў Расы (літ. Rasos) — свята летняга сонцастаяння, што некалі адбываліся на гэтым месцы. Але гэта не адзіная версія. Ёсць таксама меркаванні, што вытокі наймення — ад прозвішча чалавека альбо назвы мясцовай крыніцы.

Зрэшты, яшчэ ў першай палове ХІХ стагоддзя цяперашнія Росы часта называлі Місіянерскімі могілкамі — з­за каталіцкага ордэна, які імі апекаваўся. Але пасля гэтая назва адышла ў гісторыю.

Забіты клубкаватаю маланкаю

Найстарэйшыя пахаванні знаходзяцца ў паўночнай частцы Росаў. Таксама там дагэтуль захаваліся рэшткі першапачатковай агароджы 1812 года. 

Самай старой магілай, ацалелай да нашага часу, лічыцца магіла сям’і Бэкю. У іх ліку і хірург Агюст Бэкю, запрошаны ў Вільню для вакцынацыі ад воспы. Здабыў ён сабе, праўда, не найлепшую славу: шматлікія філаматы і філарэты лічылі, што ён спрычыніўся да рэпрэсій супраць гэтых нелегальных гурткоў, і нетрывіяльную яго смерць ад клубкаватай маланкі ўспрымалі як доказ таго. Маланка заспела доктара ў ложку, калі ён адпачываў па абедзе.

А неўзабаве пасля пахавання ўжо згаданага Уладзіслава Сыракомлі тая частка Росаў, дзе была яго магіла, атрымала назву «Літарацкай горкі». Там пахаваныя многія славутыя культурныя дзеячы. Сыракомля, дарэчы, быў адным з першых, хто зацікавіўся Росамі і як даследчык. Увосень 1854 года ён пачаў спецыяльна замалёўваць і апісваць могілкі. На жаль, лёс гэтых ягоных запісаў невядомы.

Сярод рэальных пахаванняў ёсць таксама і кенатафы — гэта значыць сімвалічныя магілы без парэшткаў. На фота: кенатаф Івана і Антона Луцкевічаў. 

Увогуле, шматлікія даследчыкі Росаў адзначаюць, што структура могілак — своеасаблівая рэпліка горада. Паўтараючы традыцыйную гарадскую дэманстрацыю прэстыжу, пры самых сцежках хавалі самых заможных ды знакамітых людзей, а ў глыбіні — звычайных віленчукоў. Адзін з прыкладаў таму — так званая Алея прафесараў, што адразу пры ўваходзе паварочвае налева, дзе пахаваныя выбітныя выкладчыкі мясцовага ўніверсітэта.

Прадметам даследавання сучасных навукоўцаў робяцца і эпітафіі на магілах Росаў. Польская даследчыца Ганна Сільвія Чыж у апошняй манаграфіі, прысвечанай гэтым могілкам, адзначае, што эпітафіі на мужчынскіх надмагіллях робяць акцэнт на адданасці Айчыне, грамадскай дзейнасці, пабожнасці і дабрачыннасці, тым часам як жаночыя эпітафіі ўсхваляюць сціпласць ды адданасць сям’і.

Старыя і Новыя Росы

Да 1930­х гадоў могілкі разрасліся настолькі, што праз дарогу ад даўнейшай часткі былі закладзеныя Новыя Росы. Тады ж могілкамі ўпершыню заняліся рэстаўратары, сярод якіх быў і знакаміты мастак Фердынанд Рушчыц. На той момант яны ўжо былі даволі занядбанымі, стаўшы прытулкам для бяздомных.

Пабудаваных яшчэ ў першым дзесяцігоддзі ХІХ стагоддзя калумбарыяў у стылі класіцызму рэстаўратары, аднак, ужо не здолелі ўратаваць. Адзін з іх быў разбураны яшчэ за палякамі, у 1937 годзе, а другі ўжо за саветамі — у 1957­м. 

Увогуле ж, катастрафічны для многіх старых некропаляў савецкі час Росы перажылі адносна няблага, чаму паспрыяла наяўнасць там пахаванняў вядомых прасавецких літоўскіх культурных дзеячаў кшталту пісьменнікаў Людаса Гіры, памерлага ў 1946 годзе, і Пятраса Цвіркі, памерлага ў 1947­м.

Больш за тое, могілкі тады нават здабылі статус рэспубліканскай гістарычнай каштоўнасці. Але былі ў гэты час і вельмі сумнеўныя з маральнага гледзішча рашэнні: так, для вырабу прыступак на гару былі скарыстаныя надмагіллі з ліквідаваных яўрэйскіх могілак на Зарэччы. 

Сучасны стан

З 1967 года на Росах больш не хаваюць, гэта магчыма толькі ў выключных выпадках. Сучасная тэрыторыя могілак складае 10,8 гектара і ўтрымлівае каля 14 тысяч пахаванняў. Могілкі агулам маюць статус гісторыка­культурнай спадчыны пад дзяржаўнай аховай, такі ж адмысловы статус маюць асобныя 260 магіл на падставе мастацкай, гістарычнай ды мемарыяльнай вартасці. 

У 2018 годзе пачалася чарговая рэканструкцыя могілак, якую фінансуюць Еўрасаюз і гарадское самакіраванне Вільні. 

Дэталі пахаванняў. Фота Shutterstock.com, by Taigi.

Ад Лялевеля да Чурлёніса

Нават простае пералічэнне магілаў славутых людзей на Росах заняло б некалькі старонак. Прытым многія з гэтых людзей, асабліва пахаваныя ў ХІХ стагоддзі, аднолькава важныя адначасова для трох народаў: беларусаў, палякаў і літоўцаў. У гэтым спецыфіка заўсёды шматэтнічнай Вільні.

Сярод такіх дзеячаў на Росах знайшлі вечны спачын мастак Францішак Смуглевіч (яго магіла знікла разам з калумбарыем, знішчаным у 1957­м), адзін з заснавальнікаў таварыства філаматаў Ануфрый Петрашкевіч, археолаг і калекцыянер Яўстах Тышкевіч, аўтар знакамітага набору гравюраў «Віленскі альбом» Казімір Вільчынскі, той жа Уладзіслаў Сыракомля, адвакат Тадэвуш Урублеўскі, які неаднаразова бараніў у расійскіх і польскіх судах рэдактара і выдаўца «Нашай Нівы» Аляксандра Уласава і іншых беларускіх дзеячаў. Перанесены cюды і прах памерлага і пахаванага ў 1861 годзе ў Парыжы прафесара гісторыі Віленскага ўніверсітэта Іаахіма Лялевеля, які ў свой час выкладаў Адаму Міцкевічу, Тамашу Зану ды Яну Чачоту.

На Росы быў перанесены і прах памерлага і пахаванага ў 1861 годзе ў Парыжы прафесара гісторыі Віленскага ўніверсітэта Іаахіма Лялевеля, які быў настаўнікам Адаму Міцкевічу, Тамашу Зану ды Яну Чачоту. Фота Wikimedia Commons.

Са славутых літоўскіх дзеячаў варта перадусім згадаць мастака Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса, «патрыярха літоўскага нацыянальнага адраджэння», галоўнага рэдактара першай грамадска­палітычнай літоўскай газеты «Аўшра» («Світанак») Ёнаса Басанавічуса, гаспадароў першай літоўскай кнігарні ў Вільні (дзе, дарэчы, можна было набыць і кнігі па­беларуску) Марыю і Юргіса Шлапялісаў.

Перапахаванне 22 лістапада на Росах 20­ці пакараных смерцю паўстанцаў 1863—1864 гадоў толькі грунтоўна дапаўняе старонку гісторыі гэтых могілак, звязаных з паўстаннем, але ніяк не пачынае яе. Паўстанцы часта карысталіся гарадскімі могілкамі, каб хаваць на іх зброю. А пасля нямала іх знайшло на гэтым некропалі і вечны спачын. На Росах пахавана каля 40 удзельнікаў паўстання (без уліку нядаўна перапахаваных) — нездарма з усходняга боку іх сёння агінае вуліца Паўстанцкая. Праўда, толькі 28 з гэтых магіл захаваліся да нашага часу.

Сярод самых славутых пахаваных на Росах паўстанцаў — адзін з арганізатараў паўстання Аляксандр Аскерка, які памёр у 1911 годзе, а таксама сям’я Ямантаў. Тыя ж паўстанцы, парэшткі якіх перанеслі на Росы ў лістападзе 2019 года, знайшлі сабе супакой у капліцы, пабудаванай у 1841 годзе паводле праекта братоў Тышэцкіх. Будавалася яна як месца развітання з нябожчыкамі. 

Сучасныя палякі пры наведванні Росаў абавязкова завітваюць на месца пахавання маці Юзафа Пілсудскага, дзе згодна з завяшчаннем маршалка пахаванае і сэрца яго самога. Не прамінаюць яны і магілы добраахвотнікаў, загінулых падчас сутыкненняў з Чырвонай арміяй у 1919—1920 гадах, а таксама жаўнераў Арміі Краёвай.

Магіла маці Юзафа Пілсудскага. І сэрца самога Пілсудскага. Кіраўнік польскай дзяржавы завяшчаў пахаваць сваё сэрца ў Вільні. Яно ляжыць побач з маці. Фота Shutterstock.com, by Riphotographs

Каля родных магіл

Росы таксама і галоўнае месца спачыну знакамітых віленскіх беларусаў, якіх хавалі тут цягам усяго ХХ стагоддзя.

Тут магілы пісьменнікаў Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага) і Уладзіслава Паўлюкоўскага, уладальніка беларускай кнігарні ў міжваеннай Вільні Станіслава Станкевіча, архітэктара Лявона Вітан­Дубейкаўскага, каталіцкіх святароў Кастанта Стэповіча (больш вядомага пад літаратурным псеўданімам Казімір Сваяк), Уладзіслава Талочкі і Паўла Пякарскага, аўтара вершаў на беларускай мове і сябра Францішка Багушэвіча Зыгмунта Нагродскага, грамадскіх дзеячаў Альбіна Стэповіча і Станіслава Чыжэўскага, маці Францішка Умястоўскага Ганны Умястоўскай і маці Францішка Аляхновіча Марыі Аляхновіч­-Клімавай…

Не ўсе, на жаль, з беларускіх магілаў мы сёння ведаем: некаторыя, можа, зусім зніклі, а можа, яшчэ не знойдзеныя.

Мясцовай супольнасці застаецца сачыць, каб такі лёс не напаткаў ужо вядомыя нам магілы. Найбольш неадкладнага рамонту патрабавалі надмагіллі Францішка Аляхновіча і братоў Стэповічаў.

Помнік Францішку Аляхновічу патрабаваў рэканструкцыі, таму ў мінулым годзе яго знялі.

Сярод рэальных пахаванняў ёсць таксама і кенатафы — гэта значыць сімвалічныя магілы без парэшткаў — заснавальнікаў і рухавікоў арганізаванага нацыянальнага руху ў пачатку ХХ стагоддзя Івана і Антона Луцкевічаў, драматурга Францішка Аляхновіча. Наяўнасць гэтых кенатафаў дазволіла пры магілах братоў Луцкевічаў пахаваць і Антонавага сына Лявона Луцкевіча ды ягоную жонку Галіну Войцік (дачку іншай славутай дзяячкі Зоські Верас), якія шмат рабілі для захавання беларускасці ў Вільні ўжо ў пасляваенны час, а асабліва пасля краху камунізму. Магілу Івана Луцкевіча перанеслі з польскага Закапанага, дзе ён памёр; Антон Луцкевіч быў пахаваны ў Аткарску Саратаўскай вобласці, дзе ён памёр у турме. Аляхновіч быў спачатку пахаваны на Кальвінісцкіх могілках на Туравай гары, але тыя могілкі былі знесеныя ў 1972—1973 гадах, на іх месцы ўзведзены Палац шлюбаў.

Усімі гэтымі пахаваннямі апякуюцца нашчадкі нябожчыкаў, а таксама мясцовая беларуская супольнасць. Штогод на Дзяды і Радаўніцу кожную беларускую магілу саграюць агеньчыкі свечак. 

Асабліва прыгожа на Росах на Дзяды, але людзі прыносяць на магілы знічы і ў звычайныя нядзелі. Фота Shutterstock.com, by Giedrius Akelis
Зімою 2022 года капліца адчыненая ў першай палове дня і не ўсе дні.

Комментарии

Алеппо за три дня? Сирийские повстанцы вошли в крупнейший город Сирии. Эрдоган снова вонзил ятаган в спину Путина7

Алеппо за три дня? Сирийские повстанцы вошли в крупнейший город Сирии. Эрдоган снова вонзил ятаган в спину Путина

Все новости →
Все новости

«Когда приобрел $20 по курсу 3,3 – и теперь ты успешный инвестор»: как белорусы реагируют на скачки валют7

В 53 года погиб бывший тюремный начальник из Орши5

В Бресте мужчина решил, что его отравили кофе, и ударил официантку ложкой. Возбудили уголовное дело3

Полиция разогнала протест в центре Тбилиси3

Власти Молдовы решили не выплачивать «Газпрому» долг в размере 709 миллионов долларов

Австралия запретит подросткам до 16 лет пользоваться социальными сетями2

«Теперь хоть стало можно нормально зарабатывать». Что думают таксисты о работе в новых условиях9

Вот закрытая статистика экспорта калия. Санкции действуют22

В Грузии вспыхнули протесты после заявления правительства об отказе от евроинтеграции4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алеппо за три дня? Сирийские повстанцы вошли в крупнейший город Сирии. Эрдоган снова вонзил ятаган в спину Путина7

Алеппо за три дня? Сирийские повстанцы вошли в крупнейший город Сирии. Эрдоган снова вонзил ятаган в спину Путина

Главное
Все новости →