Мнения77

Как искать работу в 44 года

Потерял работу. Владелец сети IT-колледжей не понял, зачем ему внешние связи, publicity, работа со СМИ, имидж и вот это вот всё. Ну, бывает. Попрощались по-хорошему, но без парашютов, золотых и серебряных. И вот вопрос: как искать работу в 44 года, если ты за свои 26 лет карьеры более двух недель в поисках работы ни разу не был? Нет, резюме, естественно, готовы, и аккаунты на сайтах поиска работы есть. Но есть проблемы. Вот они. Своим опытом на сайте «Белгазеты» поделился Дмитрий Дригайло.

1. Пераважная большасць працадаўцаў запрашае гатовых спецыялістаў, якія могуць дадаць value (карысці) тут і цяпер. Таму адмыслова пазначаюць у вакансіях «не студэнт», калі справа не йдзе пра адмысловы раздзел сайтаў «старт кар’еры» з адпаведнымі месячнымі заробкамі ў BYN 200—250. А таксама бальшыня кампаніяў пішуць абмежаванні па ўзросце — «да 35 гадоў». Чаму? Працадаўцы ды іх HR лічаць, што пасля 40 гадоў падае працаздольнасць супрацоўніка, яму ўсё больш складана засвойваць новыя веды і тэхналогіі, адаптавацца ў новым калектыве, адсоўваецца ўвага на сям’ю і дзяцей, пагаршаецца стан здароўя. Гэта, між іншым, таксама бывае. Хаця далёка не заўсёды. І ёсць контраргументы. Але гэтым ненапісаным правілам кіруюцца ў кампаніях. Ці гэта азначае, што мне ўжо гадоў з пяць таму трэба было пайсці на пенсію? Там, дзе справа ідзе пра вакансіі топ-менеджараў, гэтага абмежавання няма, але і вакансіяў такіх вобмаль. Дарэчы, адмова ў прыняцці супрацоўніка на працу па ўзросце забароненая заканадаўча, але ў рэальным жыцці што наўпрост у апісанні вакансіі, што ў папярэдняй анкеце, што ў тэлефоннай размове праз простае пытанне гэты чыннік спрацоўвае не на карысць таго, хто шукае працу.

2. Дарэчы, пра папярэднія анкеты. Сюрпрыз: аніхто цяпер адразу не запрашае на інтэрв'ю. Спачатку, нават калі вы падыходзіце на вакансію па першасных прыкметах, вас прымусяць напісаць матывацыйны ліст, выканаць тэставае заданне, прайсці анлайн-апытанне й тэсты на знешніх адмысловых вэб-рэсурсах (акаўнты на якіх каштуюць нятанна). Таму да гэтага этапу (размова з патэнцыйным працадаўцам) зараз не даходзіць 90% шукальнікаў працы, ім не даюць шанцу. Мне, дарэчы, таксама не давялося, хоць агулам за месяц спатрэбілася выдзеліць паўнавартасны працоўны тыдзень на праходжанне разнастайных інтэрнэт-перашкодаў.

3. Самае істотнае: змяніўся механізм пошуку супрацоўнікаў у інтэрнэце. Кадравікі не чытаюць вашае CV, яны забіваюць пошук па ключавых словах, напрыклад «продажы», «праца з кліентамі», «рэстаран», digital marketing, «хімічная вытворчасьць», SAP1CPython і г.д. А потым па дыяганалі глядзяць на два апошнія месцы працы патэнцыйнага шукальніка, а таксама на яго фінансавыя апетыты. Калі рэлевантны досвед быў пазначаны ў трэцім згары месцы працы, ці не быў пазначаны пажаданы памер працы, ці HR папросту быў не ў гуморы, то пра вас аніхто ў гэтай кампаніі не даведаецца, а рэзюмэ вашае кінуць у топку. Бо пошук кандыдата — гэта працэс, на рынку небагата кампаніяў, што плацяць HR-спецыялісту за вынік, пагатоў, за ўзровень новага супрацоўніка па сканчэнні яго выпрабаваўчага тэрміну. Часцей кадравік атрымлівае заробак за працэс, за пастаўку прамысловай колькасці кандыдатаў, за магчымасць прывесці ў офіс як найбольш прэтэндэнтаў. Так, гэта траціць каштоўны час кіраўніка й псуе яго настрой. Таму і з'явіліся гэтыя шматлікія pre-тэсты, каб хоць неяк рацыяналізаваць працэс. Праблема толькі, што часта тыя тэсты таксама ніхто не чытае.

Дык што рабіць, калі вы згубілі працу, як яе шукаць? Краіна ўваходзіць у гады рэцэсіі й збяднення. Цэлыя галіны вытворчасці знаходзяцца пад пытаннем далейшага існавання. Будуць скарачэнні. У Расеі адбываюцца тыя ж працэсы, але рынак працы шырэйшы (у тым ліку ў простым сэнсе), грошай больш. Таму там адначасова з падвышэннем пенсійнага ўзросту, скажам, запусцілі адмысловыя праграмы па перакваліфікацыі ды працаўладкаванні асобаў перадпенсійнага веку, забаранілі звальняць іх за два гады да наступлення пенсійнага ўзросту, калі толькі не па артыкуле за прагул ці п’янку і г.д. У нас жа ўсе, хто ад 45 й да 65 — пад пагрозай «звальнення назаўжды», калі можна спрабаваць уладкавацца дворнікам, ахоўнікам, кур’ерам, прачкай, грузчыкам, рознапрацоўным, касцяляншай… На «студэнцкія» BYN 200—250. Згодна са статыстыкай, сталыя людзі шукаюць працу даўжэй, чым маладыя. Тым, каму плюс-мінус 50, адмаўляюць утрая часцей пры адборы на вакансію. Пры гэтым у краінах «старой Еўропы» ўсё дакладна наадварот: там перавагу аддадуць чалавеку з досведам, які ўжо мае сям’ю, дзяцей і «гісторыю хваробы». Ён будзе нашмат больш стабільна працаваць, не стане мітусіцца, шукаць новую працу з патэнцыйна вышэйшым на 100 рублёў заробкам, ён, як правіла, мае вышэйшы сацыяльны інтэлект.

Але на справе людзі пад 50 шукаюць новую працу ў сярэднім год. Куды падацца? Кадравыя агенцыі, біржы працы, сацыяльныя сэткі, networking (ці знаёмыя, то-бок «сарафаннае радыё»), сайты кампаніяў, што падабаюцца, якія часцяком пішуць наўпрост у сябе на сайце свае вакансіі ды электронныя адрасы з тэлефонамі. Гэта — магчымасьць абмінуць фільтр кадравікоў ці знізіць яго ўплыў. Калі праз сайт вакансіяў — дык напішыце яскравы матывацыйны ліст на тры-чатыры сказы, маўляў, кампанія мне падабаецца, я ёй падыходжу і хачу ў ёй працаваць, не вагаюся, маю сям’ю, жыццёвы і працоўны досвед, файна выглядаю і стылёва апранаюся. А калі возьмеце, дык дам рады ў такіх і гэткіх пытаннях.

Праз месяц пошуку працы праз сайт вакансіяў мяне запрасілі на першае сумоўе. У кампанію сеткавага маркетынгу, што рэалізуе кітайскія БАДы й масажоры Tiens і хаваецца за фармулёўкай «прадстаўніцтва буйной міжнароднай кампаніі». Запрасілі менеджарам па распаўсюдзе, што было схавана за фармулёўкай «адміністратыўны кіраўнік»… Працу я знайшоў. Але не гэтую. І не праз сайты пошуку працы. Гэта не азначае, што не трэба трымаць там інфармацыю пра сябе: ёсць выпадкі, калі ўсё ўдаецца і людзі знаходзяць працу менавіта так, з вуліцы, «у халодную». Але так бывае, на жаль, радзей, чым праз знаёмых.

Трэба яшчэ дадаць, што калі сталаму чалавеку шукаць працу праз сайты вакансіяў, то неабходна зрабіць некалькі варыянтаў рэзюмэ, у адпаведнасці з галінамі, у якіх чалавек мае досвед: скажам, асобнае — пад продажы, асобнае — пад PR, асобнае — пад журналістыку, асобнае — пад навучанне й выкладанне, і асобнае — пад аперацыянае кіраўніцтва праектамі. Гэта патрэбна для таго, каб кадравікі, што, памятайма, не праглядаюць рэзюмэ цалкам, пабачылі толькі тое, што ім патрэбна.

Галоўнае — не здаваца й грукацца. Пакуль не возьмуць. Бо ў нашай эканамічнай сітуацыі, па-мойму, лепей працаваць, чым не працаваць. А то адна з маіх знаёмых не працуе ўжо 20 гадоў, седзячы на шыі ў былога (!) мужа, і ўсім знаёмым сур’ёзна заяўляе: «Затое я маю пачуццё свабоды». Ад працы — так. А ва ўсім астатнім?

Комментарии7

Первая вице-мэр Минска Надежда Лазаревич прошла через задержание, муж остался в СИЗО11

Первая вице-мэр Минска Надежда Лазаревич прошла через задержание, муж остался в СИЗО

Все новости →
Все новости

Влад А4 открыл фирменный магазин в минском ЦУМе2

Российские войска прорвались в харьковский Купянск6

Американец хочет учиться в Беларуси. Вот что его пугает5

Политзаключенный рассказал, как сидел за протесты в колонии для несовершеннолетних

«Белорусы будут тихонько думать свое. А вода камень точит, да и Лукашенко физически не вечен». Глубокий монолог бывшего таможенника Алеся Юркойтя8

Трамп назвал имена руководителей Госдепа и Национальной разведки9

«Подделка архивной справки — 4500 евро». Как белорусы ищут у себя польские корни и как покупают польское происхождение10

В Белом доме прошла встреча Трампа с Байденом ФОТОФАКТ

Ученые возродили вымершее животное без клонирования. Как им это удалось?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Первая вице-мэр Минска Надежда Лазаревич прошла через задержание, муж остался в СИЗО11

Первая вице-мэр Минска Надежда Лазаревич прошла через задержание, муж остался в СИЗО

Главное
Все новости →