Общество55

«Одного расстреляют — найдутся другие». Репортаж из деревень под Слуцком, где происходили убийства пенсионеров

29-гадовага Віктара Скрундзіка са Случчыны асудзілі на расстрэл за жорсткае забойства двух старых. Забойца гадаваўся ў суседняй вёсцы. Радыё Свабода пагаварыла зь ягонымі аднавяскоўцамі пра тое, як на вачах міліцыі, службы апекі і суседзяў чалавек з занядбанага дзіцяці ператвараецца ў бязьлітаснага злачынцу.

6 сакавіка ў Слуцку вынесьлі прысуд тром жыхарам раёну, абвінавачаным у забойстве двух пэнсіянэраў і замаху на жанчыну, а таксама ў крадзяжах і падпале маёмасьці ахвяраў. Злачынствы адбыліся год таму ў вёсках Ульянаўка Слуцкага раёну і ў Сухоўчыцах суседняга Капыльскага.

29-гадовы Віктар Скрундзік, якога сьледзтва палічыла кіраўніком злачыннай групоўкі, асуджаны да вышэйшай меры пакараньня — расстрэлу. Ягоныя саўдзельнікі Віталь Мяцеж і Валянцін Бушнін атрымалі адпаведна 22 і 18 гадоў калёніі строгага рэжыму.

Сваякі забітых — 94-гадовага Ўладзімера Гаркавага і 79-гадовага Міхаіла Шугалея, а таксама іх аднавяскоўцы віталі прысуд менскага абласнога суду, а некаторыя нават шкадавалі, што з трох вінаватых расстраляюць толькі аднаго.

«А дзеда нідзе няма, і больш яго жывым ня бачылі»

«І што, нам цяпер баяцца, што тыя выйдуць і адпомсьцяць?», — непакоіцца Галіна Варашкевіч з Ульянаўкі. Яе аднавяскоўцы дагэтуль баяцца, што забойствы і падпальваньне дамоў будуць працягвацца. Разам з Галінай Варашкевіч выпраўляемся ва Ўльянаўку.

Галіна Варашкевіч

Мы за 20 кілямэтрах ад Слуцку ў кірунку на Баранавічы. У мінулым стагодзьдзі гэтая частка цяперашняй Ўльянаўкі звалася Мурогі, але гістарычную назву замянілі на вуліцу Чапаева, а ўся вёска атрымала новае імя ў гонар Уладзіміра Ульянава (Леніна). Лёс яе ад гэтага ня стаў шчасьлівейшы. На вуліцы Чапаева з 20 жылых дамоў засталося 5. Ульянаўка крыху ажывае ўлетку, калі прыяжджаюць дачнікі, а ў студзені тут амаль глухамань.

Увечары 21 студзеня 2019 году ўсе, хто мог хадзіць, беглі сюды тушыць пажар. Гарэў дом на ўскраіне вуліцы Чапаева, у якім жыў вэтэран вайны, 94-гадовы Ўладзімер Гаркавы. Суседка Гаркавага Кацярына ўспамінае, як з мужам выклікалі пажарных.

«Бачым — дом загарэўся. А ад чаго? Стала сьветла, гарыць усё ярчэй. Пачалі званіць дзецям, пажарным. А дзеда нідзе няма, і больш яго жывым ня бачылі», — расказвае яна.

Паводле вэрсіі сьледзтва, абвінавачаныя ў забойстве Ўладзімера Гаркавага Віктар Скрундзік і Віталь Мяцеж прыбеглі на тушэньне пажару, каб адвесьці ад сябе падазрэньні.

Кацярына Віктараўна пацьвярджае, што Скрундзік і Мяцеж былі на пажары, але кажа, што веры ім ужо тады не было.

«Віцьку п’янага адганялі, казалі на яго, каб ішоў прэч, ужо падазравалі яго», — прыгадвае жанчына і прызнаецца, што дагэтуль баіцца Скрундзіка, якога ўжо год як арыштавалі.

«Ён пасьля пажару ўсім казаў, што падпаліць тых, хто на яго пакажа». Таксама пэнсіянэрка ніяк ня можа забыць, як аднойчы яшчэ хлопцам Скрундзік, праходзячы на дарозе са сваёй кампаніяй, біў нагой шчанюкоў.

Спаленая хата Ўладзімера Гаркавага

«Калі ты шчанё малое б’еш, як футбольны мячык, дык што зь цябе вырасьце? Ну вось што маем. А хіба мала тут такіх засталося? Аднаго расстраляюць — знойдуцца іншыя».

У канцы размовы Кацярына Віктараўна кажа, што яны з мужам адсюль будуць зьяжджаць — да дзяцей, у горад.

«Калі б яго тады не апазналі, сьмерцяў магло быць больш»

Мая праважатая па Ўльянаўцы Галіна Варашкевіч таксама бачыла Скрундзіка і Мяцяжа на тушэньні пажару і прыгадвае такую дэталь:

«Мы як паехалі на пажар, дык па дарозе іх абагналі. Нічога асабліва не заўважылі. Бягуць і бягуць. А сусед заўважыў, што Віталь Мяцеж быў у іншых штанах, ня ў тых карычневых, як удзень. І Віктар таксама пераадзеўся. Навошта? На судзе прызналіся, што пераадзеліся ды потым спалілі старую вопратку. Толькі куртку Мяцеж пакінуў, жонка не дазволіла, а на куртцы была кроў старога. Але куртку ўзялі на экспэртызу мо тыдні праз два пасьля забойства ці болей. Куды міліцыя глядзела? Яны ж ва ўсіх былі на падазрэньні, асабліва Скрундзік».

Галіна Вайцюшкевіч кажа, што ўсю банду арыштавалі толькі пасьля трэцяга, няўдалага, нападу Скрундзіка на жанчыну ў вёсцы Сухоўчыцы

Спаленая хата забітага раней Міхаіла Шугалея зь вёскі Сухоўчыцы

«Калі б яго тады не апазналі, сьмерцяў магло быць больш», — мяркуе Галіна. Паводле яе, міліцыянты не апыталі мясцовых жыхароў, інакш бы пачулі ад іх пра датычнасьць Скрундзіка да забойства старых.

Разам ідзем да папялішча дома Ўладзімера Гаркавага. Жанчына паказвае, дзе тварам долу ляжаў стары, дзе стаялі шафы з вопраткай, якія падпалілі злачынцы, а дзе — газавая пліта. Паводле Галіны Варашкевіч, шлянг ад пліты быў не абарваны, а абрэзаны, але чамусьці на гэта не зьвярнулі ўвагі.

«Тады Скрундзіка і Мяцежа ўзялі для праверкі, але хутка выпусьцілі. Як звычайна. Вы думаеце, гэтак першы раз? Колькі разоў ужо дамоў адпускалі».

«Не было ў яго дзяцінства»

Мая Кароль са Славінску, дзе жывуць і Скрундзікі. Была загадчыцай мясцовай фэрмы, цяпер пэнсіянэрка. Кажа, што ведае Віктара Скрундзіка з трохгадовага ўзросту — як таго ўзялі на выхаваньне дзед Леанід і бабка Раіса, калі бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў.

«У сям’і было шасьцёра дзяцей, Віця самы малы. Пяцёх забралі ў дзіцячы дом, а Віцю ўзялі баба зь дзедам, пашкадавалі. Але цяпер лічу, лепш бы яго не забіралі, лепш бы гадаваўся ў дзіцячым доме. Там усё ж хоць нейкае выхаваньне, прыглядваюць, а тут ён рос як пустазельле».

Мая Кароль згадала, як аднойчы на Новы год апранула касьцюм Дзеда Марозу і пайшла па хатах віншаваць старых ды малых са сьвятам. Зайшла таксама да Скрундзікаў.

«Набрала падарункаў, але малы Віця мне зусім ня ўзрадаваўся, — прыгадвае Галіна. — Ён проста ня ведаў, хто такі Дзед Мароз».

Паводле жанчыны, Віця Скрундзік ня ведаў дзіцячых вершаў, ня чуў песень пра ялінку, яму ніхто не чытаў казак, не тлумачыў, што добра, а што дрэнна.

«Не было ў яго дзяцінства — гэта раз. А другое, што такіх, як ён, разбэсьціла наша ўлада. Ня стала ў людзей адказнасьці», — мяркуе Мая Кароль.

«Міліцыя чамусьці вырашыла, што дом загарэўся сам»

Паводле Маі Кароль, Віця Скрундзік ужо з гадоў 13 пачаў выпіваць і курыць. Яна ня раз прыводзіла хлопца нападпітку да бабы, але чула ў адказ адно: «Цяпер усе кураць ды п’юць».

«Гэта гены. Ягоны бацька таксама моцна піў. Раней працаваў у міліцыі, адкуль выгналі за п’янку. І маці піла. У першы ж дзень, як сюды перабраліся зь Менску, знайшла субутэльніцу. Як у іх забралі бацькоўскія правы, маці зьехала назаўсёды, а бацька застаўся жыць у хаце, дзе і Віктар падрастаў. Рабіў у калгасе, але больш п’янстваваў. І што бачыў ягоны сын? Бацькавы папойкі. Хадзіў замызганы, старое даношваў, мае дзеці яго за руку ў школу вадзілі, каб па дарозе ня ўцёк. Вучыўся абы-як. Настаўнікі ў школе на яго гэтак жа махнулі рукой, як і тая служба апекі».

Дом 94-гадовага Ўладзімера Гаркавага

Мая Кароль расказала некалькі гісторый, якія, на яе думку, праз патураньне прывялі Скрундзіка да сур’ёзных злачынстваў. Адна зь іх — пра той кароткі час, калі Віктар Скрундзік працаваў вартаўніком на ейнай фэрме.

«Раніцай званок. Дакладаюць, што з фэрмы зьніклі воз і конь. А ў гэту ноч вартаваў якраз малады Скрундзік, і яго нідзе няма. Шукалі, шукалі і нарэшце знайшлі ў іншай вёсцы, далёка ад нас. Разам зь дзяўчынай. Калі б не знайшлі, і воз, і каня дакладна прапіў бы. Ён ня раз ужо цягаў і прадаваў калгаснае, але пакуль па дробязі, а тут сур’ёзны крадзеж. І што? Ды нічога. Міліцыянты ўзялі зь яго тлумачэньне, што нібыта да дзяўчыны паехаў пагуляць, ды адпусьцілі, нават штрафу не далі. Пасьля ён звольніўся і ўжо нідзе не працаваў. Толькі краў. Яго ўчастковы зловіць на чымсьці, дзень пратрымаюць, але на заўтра самі ж дамоў і прывязуць», — абураецца жанчына.

Мая Кароль згодная з Галінай Варашкевіч, што міліцыя вінаватая, сама страціла час, калі разьбіралася ў прычынах пажараў дамоў старых.

«Пра Гаркавага ўсе ведалі, што ён нікому не адчыняў дзьверы, калі папярэдне не дамовіцца праз тэлефон. Нават дзеці спачатку званілі. Дзьверы аказаліся адчыненыя, значыць, нехта ўварваўся сілай і потым падпаліў дом. Але міліцыя чамусьці вырашыла, што дом загарэўся сам», — абураецца Мая Кароль

Дом 94-гадовага Ўладзімера Гаркавага. На падлозе ля печы знайшлі ягонае цела

Пытаюся пра добрыя ўчынкі Віктара Скрундзіка, няўжо такіх не было? Муж Маі Міхал успомніў, як Віктар дапамог яму сьпілаваць высокую бярозу ля дарогі. «Грошай ня браў», — упэўнены мужчына.

«Як ня браў?! — спрачаецца з мужам Мая. — Дык у мяне потым набраў гуркоў ды памідораў. У іх жа на гародзе нічога няма, ня ўмеюць вырасьціць. Пабіраюцца».

Сама яна ўспамінае, як Віктар яшчэ з бацькам адрамантавалі крыж, які даўно стаяў на вуліцы ды паваліўся быў. Але, падумаўшы, дадае: «Толькі за грошы. Са сваіх заплаціла, інакш бы не ўзяліся».

Некалькі гадоў таму Віктара Скрундзіка асудзілі на 2 гады за крадзеж. Пасьля калёніі ён нідзе не ўладкаваўся на працу, жыў на выпадковыя заробкі. «Хадзіў, краў па вёсцы», — кажуць пра яго людзі.

Сястра ў Італіі, брат у турме

Дом Скрундзікаў знаходзіцца ў вёсцы Славінск, па суседзтве з Ульянаўкай. Сястры Ірыны, якая замужам за саўдзельнікам Віктара Валянцінам Бушніным, у доме не аказалася. Нас сустрэў стрыечны брат Віктара Юры і правеў да бабулі Раісы Васілеўны

Дом Скрундзікаў у вёсцы Славінск

Юры нядаўна прыехаў з «шабашкі» ў Расеі. Пра сваіх стрыечных, у тым ліку пра Віктара, ведае няшмат. Згадаў, што адной зь сясьцёр пашанцавала — яе малой удачарылі, цяпер жыве ў Італіі. А вось брату Віктару не пашанцавала, хаця і жыў пры дзядах.

«Але сам вінаваты», — мяркуе Юры. — Бо Віктар, як вып’е, становіцца зусім неадэкватным, а п’е амаль увесь час«.

У тое, што брат мог забіць ды спаліць людзей, Юры верыць і дараваць такое ня можа. Кажа, што Віктар біў бацьку і зьдзекаваўся з бабкі, але тая не хацела падаваць на яго заяву ў міліцыю, трывала.

І ўсё ж ці мае Юры пра брата добрыя ўспаміны? Малады чалавек разводзіць рукамі, думае, але вяртаецца да суду, на якім, кажа, пабываў знарок, каб паслухаць і паглядзець ім у вочы.

«Сядзяць, усьміхаюцца. Ня думаю, што шчыра пакаяліся», — кажа малады чалавек. Юры стаў яшчэ адным суразмоўцам, які сказаў, што сьмяротны прысуд — гэта добра. І ўпэўнена дадаў, што, калі стрыечнаму брату прысудзяць расстрэл, ён шкадаваць яго ня будзе

Крыж на ўезьдзе ва Ўльянаўку

«Як быў малы, дык быў добры. Са школы мне прыносіў паесьці, ім там давалі добрыя сьняданкі, дык ён не забываў дзяліцца, — успамінае ўнука бабуля Раіса. — А потым трапіў у дрэнную кампанію зь вёскі. І пайшло ўсё ня так», — кажа яна.

Пра магчымае сьмяротнае пакараньне Віктару выказваецца рашуча: «Шкадаваць яго ня буду, што нарабіў, тое нарабіў».

У апошнім слове Віктар Скрундзік сказаў, што шкадуе і раскайваецца ў тым, што зрабіў. Раней на працэсе ён паведаміў, што, каб не ягонае прызнаньне, «забойствы дагэтуль не былі б раскрытыя».

Комментарии5

«Она не в тюрьме, а на спецдаче КГБ!» Конспирологи набросились на Колесникову24

«Она не в тюрьме, а на спецдаче КГБ!» Конспирологи набросились на Колесникову

Все новости →
Все новости

Трамп намерен номинировать Марко Рубио на пост госсекретаря

Так выглядит Максим из Кривого Рога, у которого российская ракета убила жену и трех маленьких детей5

Путин хочет вернуть Курскую область до инаугурации Трампа?9

Очередь из легковушек вернулась на польской границе

В Абхазии перекрыли дороги, требуя освободить задержанных активистов оппозиции. Что известно1

Алексиевич: Под флагом Путина собирается все фашиствующее в мире11

В интернет слили конфиденциальное досье на наиболее вероятного главу Госдепа при Трампе. Чего ждать Беларуси?12

Журналисты назвали имена вероятных убийц летчика-перебежчика Максима Кузьминова2

Путин дал посмертно Героя России генералу, который погиб в пьяном ДТП на мотоцикле2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Она не в тюрьме, а на спецдаче КГБ!» Конспирологи набросились на Колесникову24

«Она не в тюрьме, а на спецдаче КГБ!» Конспирологи набросились на Колесникову

Главное
Все новости →