Литература

«Апошняя кніга пана А.»: такой у нас теперь декамерон

«Апошняя» (спакойна, у Noize MC таксама быў «Апошні альбом», што не замінае яму і дагэтуль запісваць трэкі з Манетачкай) — зборнік містычных апавяданняў, якія, як вядома, ніхто не чытае, таму аўтару давялося шмат папрацаваць у барацьбе за непаседлівую чытацкую ўвагу.

Містычныя апавяданні з лёгкай рукі названы казкамі, якія аб’ядноўваюцца не паводле тэмы, а паводле галоўнага героя — пісьменніка, што жыве ў доме багатага (і таму відавочна не беларускага) выдаўца і кожны вечар чытае яму свае ўначы выдуманыя гісторыі, пасля якіх усе радасна захапляюцца, п’юць віно і разыходзяцца (а як уладкаваліся ў жыцці вы).

Напачатку найбольшую цікавасць выклікаюць самі казкі (павольныя, дзівацкія, перверсіўныя): то нейкі хлопчык засоўвае галаву ў пральную машыну і ўжо не высоўвае, то сабака брэша, то поспех Хэмінгуэя не дае спакойна спаць.

Пачынаеш іх чытаць з лёгкім непаразуменнем (і манера зусім не казачная, і сюжэт зусім не маштабны — ні паўцарства, ні нават сціплага дамавіка — усё Зойкі ды Андрэйкі ў дэкарацыях бухла і быту). Але паступова гэты свет маленькіх людзей і нязначных дэталяў, франкенштэйнаўскіх канцовак і па-дзіцячаму лёгкіх метафар зацягвае і захапляе так, што яшчэ некалькі дзён пасля не-не ды кранеш іх языком, нібы ямку ад зуба.

Таму, каб чытачу было не занадта прыемна, пасля кожнай гісторыі героі Бахарэвіча разоў сямнаццаць на розныя лады паўтараюць (і тут, Міласэрны Бог, я нават не перабольшваю): цудоўная гісторыя, як гэта кінематаграфічна/разумна/смела/павучальна/дапішы словы сваёй маці, наш аўтар — майстар, я думаў, вы геній, а вы звышгеній. На заднім плане нехта, асабліва ўражаны, захлынаецца слязьмі захаплення, на пярэднім — нудна і без усялякай на то патрэбы растлумачваюць мараль казкі.

Чытач, пакутуючы, выцірае пот з ілба, а Бахарэвіч, як бязлітасны трэнер, навісае над яго галавой і з запалам крычыць: дзесяць секунд адпачынку і яшчэ адзін падыход!І вось калі ты ўжо мокры, з ручніком на пузе распластаўся на дыванку, аўтар нечакана зрушвае прыцэл з казак, на падзеі, што адбываюцца з галоўным героем-пісьменнікам у перапынках ад яго бессаромна захваленай літаратурнай дзейнасці.

Самі гісторыі страчваюць сваю цікавасць, затое замалёўкі ў прамежку паміж імі ўжо не прыводзяць у шаленства, а ўсё больш інтрыгуюць.

Чытацкую ўвагу прымусова зрушваюць на сакрэцікі і дзівацтвы жыхароў дома выдаўца (як мы разумеем у фінале, цалкам беларускага), а аўтар па-бацькоўску ляпае па плячу, паказваючы на свежаспечаныя кубікі чытацкага прэса: бачыш, дзеля чаго гэта ўсё было? А ты думаў, я проста здзекаваўся.

Комментарии

Сейчас читают

На свободе — выдающийся хирург Андрей Любецкий11

На свободе — выдающийся хирург Андрей Любецкий

Все новости →
Все новости

В Ивье на фестивале помидоров приготовили 9‑метровый бутерброд1

Латушко о возможности войны в Беларуси: Это же безумие, не представляю, как кремлевская пропаганда будет это объяснять13

«К концу года, надеюсь, сможем реализовать одну-две вещи». Бабарико — о своем новом проекте и белорусском языке26

Лидер известной российской рок-группы приехал в Украину и покаялся за концерты в оккупированном Крыму5

В горах Кыргызстана пропали двое белорусов

После продолжительной болезни скончался 31‑летний белорусский футболист1

Караник попробовал жареных сверчков и велел включить их в меню столовой Академии наук16

Почему на конференции «Новая Беларусь» не было Сергея Тихановского?9

Светлана Тихановская ответила, почему не освобождают новых политзаключенных по американскому треку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На свободе — выдающийся хирург Андрей Любецкий11

На свободе — выдающийся хирург Андрей Любецкий

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць