Спорт

Сегодня Дания — в четвертьфинале Евро. Туда ее вывел игрок, который два года провел в инвалидной коляске

Из инвалидной коляски — в один из лучших клубов мира.

Фота barcafocus.com.

3 ліпеня ў 19:00 зборная Даніі згуляе з Чэхіяй у чвэрцьфінале чэмпіянату Еўропы. У гэтых камандах хапае зорных гульцоў — чаго варты той жа чэх Патрык Шык, які на сёння займае другое месца па колькасці забітых галоў на гэтым Еўра. Але ж ні датчане, ні чэхі не лічыліся фаварытамі гэтага турніра, таму тым больш варта будзе сачыць за іх двубоем.

Што датычыцца датчан, у чвэрцьфінал Еўра іх вывела перамога ў гульні з Уэльсам, калі скандынавы забілі ў вароты валійцаў чатыры галы (4:0). Аўтарам апошняга з іх ажно на 94-й хвіліне гульні аказаўся Марцін Брэйтуэйт, нападаючы «Барселоны» і гулец з вельмі цікавай жыццёвай гісторыяй.

З ранняга дзяцінства Марцін любіў футбол. Дацкая газета неяк апублікавала фота, дзе Брэйтуэйт гуляецца з мячом ва ўзросце ўсяго двух гадоў. Але, калі Марціну было пяць год, усё моцна змянілася. У хлопца выявілі хваробу Лега-Кальвэ-Пертэса — генетычнае захворванне сцегнавай косці і тазасцегнавага сустава.

Брэйтуэйт разам са старэйшай сястрой. Фота lifebogger.com.

Косць у назе Марціна дэфарміравалася падчас развіцця, таму хлопчыку стала цяжка хадзіць. Праз гэта дактары параілі яму ніяк не нагружаць свае ногі — і ў выніку дзіця было вымушанае перасесці ў інвалідны вазок.

Марціну не казалі пра тое, колькі часу ён правядзе ў такім стане. Ён проста быў вымушаны чакаць таго моманту, калі яго ногі падужэюць настолькі, каб хлопец мог зноў хадзіць. На гэта спатрэбілася два гады — і дактары нават дазволілі Марціну далей гуляць у футбол.

Брэйтуэйт успамінае, што да гісторыі з хваробай гуляў у футбол кожны дзень з раніцы да вечара, і гэта адзінае, што было для яго важным у жыцці. Калі ж дактары дазволілі хлопцу вярнуцца да гульні, ён адчуваў, што яго жыццё нібыта пачалося нанава. Праз некалькі дзён, як распавядае футбаліст, ён згуляў у матчы і атрымаў тытул лепшага гульца. Магчыма, кажа Брэйтуэйт, гэта было зробленае толькі для таго, каб яго парадаваць, але ўсё роўна адчуванне ад тых падзей было цудоўным.

Далей Марціна чакаў шлях прафесійнага футбаліста. Ён пачынаў кар’еру ў клубе «Эсб’ерг» з роднага горада, потым за два мільёны еўра перайшоў у французскую «Тулузу». Далей быў клуб другой англійскай лігі «Мідлсбро», французскі «Бардо», іспанскі «Леганэс» і, нарэшце, іспанская ж «Барселона». Такім чынам, датчанін прайшоў шлях ад інваліднага вазка да аднаго з лепшых футбольных клубаў свету.

Разам з жонкай. Фота lifebogger.com.

У размове з брытанскімі журналістамі Марцін распавёў забаўную гісторыю, звязаную з яго пераходам у «Барсу». Ён сцвярджае, што нікому не распавядаў пра перамовы з клубам, нават сваёй жонцы. Але яна разумела, што нешта адбываецца, бо на тэлефон яе мужа шмат званілі, і ён не жадаў пры ёй адказваць на гэтыя званкі. Жонка амаль што пачала падазраваць Брэйтуэйта ў тым, што ён знайшоў сабе палюбоўніцу. Але, калі Марцін распавёў ёй праўду, яна зразумела, у чым прычына былой сакрэтнасці.

У інтэрв’ю Брэйтуэйт падкрэслівае, што нават падчас хваробы ён меў адну мэту — быць вялікім футбольным гульцом. Пазней, калі Марцін вярнуўся да гульні, ён не турбаваўся пра тое, каб праз свой стан здароўя менш сябе нагружаць. Але, як сцвярджаюць бацькі, некалькі год пасля вазка хлопчык усё ж такі моцна кульгаў.

Зараз ён кажа пра тое, што гуляць у футбол — гэта дар, і што ён ніколі пра гэта не забывае. Таксама Брэйтуэйт выражае надзею, што яго гісторыя паказвае: калі ты ў дрэннай сітуацыі, усё можа змяніцца да лепшага.

Комментарии

Сейчас читают

В Могилeве в парке аттракционом убило 18‑летнего работника. Попало по голове1

В Могилeве в парке аттракционом убило 18‑летнего работника. Попало по голове

Все новости →
Все новости

В центре Бобруйска спасли зайца, который попал в ловушку ВИДЕО1

В Беларуси создали сервис для одиноких людей и их близких4

Колумбийских «кокаиновых бегемотов» готовы принять в Индии1

В центре Минска водитель «Ламборгини» на российских номерах попытался подрезать трамвай. Тот оказался сильнее14

В Объединенном переходном кабинете работают над «визой молодого белоруса». Что это такое?13

В «Минск-Мире» вороны свили гнездо прямо на башенном кране и теперь требуют от крановщика «взятку»3

Новая скульптура Бэнкси появилась в престижном районе Лондона1

Мама Ксюши Маисеенко, которой собирали деньги на лечение от СМА, записала видеообращение с просьбой помочь ей вернуть детей3

В Могилеве во время движения загорелся новый троллейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

В Могилeве в парке аттракционом убило 18‑летнего работника. Попало по голове1

В Могилeве в парке аттракционом убило 18‑летнего работника. Попало по голове

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць