ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» атрымала адказ на свой зварот аб медычнай дапамозе зняволенаму кіраўніку аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы». На мінулым тыдні з’явілася інфармацыя, што Андрэй Скурко захварэў у СІЗА на Валадарскага і быў змешчаны ў медычную частку.

У адказе Дэпартамент выканання пакаранняў МУС спасылаецца на таямніцу і не раскрывае інфармацыю медычнага характару. Разам з тым паведамляецца, што Андрэй Скурко ў СІЗА №1 знаходзіцца пад дынамічным наглядам медыцынскіх работнікаў установы і атрымлівае дапамогу ў поўным аб’ёме.


З уласных крыніц БАЖ стала вядома, што зняволены журналіст сапраўды ідзе на папраўку.
Нагадаем, што супрацоўнікі «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко знаходзяцца за кратамі з 8 ліпеня. Усяго ў няволі цяпер 29 прадстаўнікоў медыя.
Напісаць ліст нашым зняволеным калегам можна па адрасе:
СІЗА-1,
вул. Валадарскага, 2
220030 г. Мінск
Скурко Андрэю Генадзевічу
Марціновічу Ягору Аляксандравічу
-
Если пакеты для упаковки в магазине бесплатные, то их можно брать в любом количестве? Разъясняет юрист
-
«До сих пор немного в шоке». Француз, которого белорусы спасли от банкротства, рассказал о тайнах своей кофейни
-
Визажистка из Гомеля в честь 9 мая записала праздничный ролик — максимально вульгарно накрасила 13‑летнюю дочь
Комментарии