История

Деньги для «Нашай Нівы». За счет чего существовала легендарная «газета з рысункамі» в начале ХХ века?

«Наша Ніва» издавалась без перерывов 10 лет, с 1906 по 1915 год, пока немцы не оккупировали Вильну. Вклад «Нашай Нівы» в национальное развитие стал таким значительным, потому что газета выходила стабильно. А стабильность обеспечивалась устойчивым финансированием. За счет чего это удавалось?

Рэдакцыя «Нашай Нівы» ў Вільні. Фотаздымак пачатку ХХ стагоддзя.

 

40 тысяч за 8 гадоў

Пад дахам «Нашай Нівы» існавала і Беларускае выдавецкае таварыства — адзінае беларускае выдавецтва, якое плаціла аўтарам ганарары. Ягоны бюджэт у 1914 годзе складаўся з 5 тысяч рублёў.

Іван Луцкевіч і галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Аляксандр Уласаў. Фотаздымак пачатку ХХ стагоддзя.

«Трансакцыі» і гандаль

Больш за палову сваіх выдаткаў дазвалялі «Нашай Ніве» закрываць даходы ад продажу газеты. Так, у 1911 годзе газета мела 1017 падпісчыкаў, а гадавая падпіска каштавала 2 рублі 50 капеек. Пры найлепшым раскладзе, калі ўсе чытачы выпісвалі газету цэлы год, за год «Наша Ніва» атрымлівала такім чынам 2542 рублі 50 капеек.

Іван Луцкевіч.

Спецыяльнасць: зарабляць грошы

Пра надзвычайную ролю Івана Луцкевіча ў фінансаванні «Нашай Нівы» (і не толькі яе) у адмыслова прысвечанай яму пасмяротнай брашуры — Іван памёр ад сухотаў у польскім Закапаным 20 жніўня 1919 года — згадваў ягоны брат Антон:

Без яго помачы і чыннага ўчасця не абходзіцца ні адно беларускае ідэйнае прадпрыемства — ці то хор беларускі, ці то тэатральная дружына, ці Муз.-Драм. Кружок, у якім ён — член Ураду, ці то закладзенае з яго ж ініцыятывы выдавецтва, ці то падгатоўка выбараў у Дзяржаўную Думу. І на ўсё ён знаходзіў сілы і час: варочаючыся з падарожы з Пецярбурга, Варшавы, Львова, Кракава, ён пападаў на агітацыйны сход вучняў, адтуль — у холад і ў слоць кідаўся некуды ў глухую правінцыю ці то дзеля агітацыі, ці дзеля археалагічных доследаў, пападаў у поўнай знямозе і зусім хворы да маткі ў Менск, а праз дзень-два быў ізноў у дарозе, ганяючыся за нейкім антыкам ці за грашмі. Бывалі тыдні, калі з сямі дзён ён пяць праводзіў у вагоне».

Іншая дзялянка, на якой шчыравалі Іван Луцкевіч і ягоныя таварышы ў пошуках грошай, быў перапродаж твораў мастацтва.

Рэкламныя грошы

Пачынаючы з 1907 года пэўныя грошы «Нашай Ніве» пачала даваць і рэклама. Сярод тых, хто ідэйна падтрымліваў газету такім чынам, вылучаўся гандляр сельскагаспадарчымі машынамі, вялікі сімпатык беларускага руху, сябра Францішка Багушэвіча Зыгмунт Нагродскі, які часта даваў у газету абвесткі з рэкламай сваіх тавараў.

Пошукамі патэнцыйных рэкламадаўцаў займаліся ў асноўным самі нашаніўцы. Напрыклад, паэт Галляш Леўчык шукаў фірмы, згодныя даць рэкламныя аб’явы для газеты, у Варшаве, у якой стала жыў. 25 лістапада 1910 года ён пісаў у рэдакцыю, што знайшоў аб’явы ад 4-х фірмаў агульнай сумай на 56 рублёў. Акрамя гэтага, Леўчык быў актыўна задзейнічаны Іванам Луцкевічам для пошуку цікавых прадметаў даўніны. У сваіх лістах ён часта распавядаў старэйшаму Луцкевічу пра цікавыя знаходкі, не забываючыся пры гэтым даць сваю ацэнку іх культурнай і матэрыяльнай вартасці.

Але пры гэтым «Наша Ніва» імкнулася захоўваць сваё ідэйнае аблічча і ідэалагічную лінію нават у пытанні зместу рэкламы. Напрыклад, калі ў 1909 годзе ў газеце была размешчана рэклама супрацьзачаткавых сродкаў і гэта выклікала адмоўную рэакцыю многіх чытачоў і аўтараў, то рэдакцыя хутка адмовілася ад такой сумнеўнай па меркаваннях таго часу крыніцы фінансавання, нават нягледзячы на няпростае тады матэрыяльнае становішча.

Ахвяраванні: малыя і вялікія

Асноўная маса чытачоў і падпісчыкаў «Нашай Нівы» была не вельмі заможнымі людзьмі. Але здараліся і выключэнні. І некаторыя багатыя людзі, па тых ці іншых прычынах зацікавіўшыся беларушчынай, пачыналі спрыяць ёй грашовымі ахвяраваннямі. Ёсць, напрыклад, звесткі, што «Нашу Ніву» фінансава падтрымлівалі вядомыя «краёўцы» Раман Скірмунт і Эдвард Вайніловіч. Пры гэтым яны не абавязкова самі сябе ў той час лічылі беларусамі, але ідэйна спрыялі моўна-культурнай разнастайнасці былога Вялікага Княства Літоўскага, літоўска-беларускага краю (адгэтуль і назва «краёўцы»).

Можна меркаваць, што былі і іншыя перасылкі такога кшталту. Калі ж гаворка ішла пра буйнейшыя сумы, то яны, натуральна, перасылаліся не паштовымі пераводамі.

Магдалена Радзівіл з беларускім архітэктарам Лявонам Вітанам-Дубейкамскім (справа) і ўкраінскім уніяцкім святаром Язафатам Жанам. Варшава. 1920 г. PINTEREST.COM

Першым мужам Магдалены быў польскі арыстакрат, граф Людвік Красінскі, а пасля яго смерці ў 1895 годзе яна ў 1906-м выйшла другі раз замуж за амаль на 20 гадоў за сябе маладзейшага Мікалая Радзівіла, пляменніка тагачаснага нясвіжскага ардыната Антонія Радзівіла. Пад прозвішчам другога мужа гэтая жанчына і ўвайшла ў гісторыю.

У розны час Магдалена Радзівіл фінансава падтрымлівала выдавецтвы «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства, каталіцкую газету «Беларус», беларускія рэлігійныя арганізацыі. Таксама яна закладала яшчэ ў часы Расійскай імперыі беларускія школы ў сваіх маёнтках. Акрамя беларускага руху, яна падтрымлівала таксама літоўскія культурніцкія праекты.

Гэтыя дзве інтэрпрэтацыі, нягледзячы на супярэчнасць паміж сабою, не пакідаюць, аднак, сумневу, што ў 1912—1913 гадах фінансавае становішча газеты значна палепшала. Характэрна, што рэдакцыя «Нашай Нівы» ў канцы 1912 года магла сабе дазволіць запрасіць на штатную працу за заробак 25 рублёў у месяц жыхара Валожына Міхала Лотыша, які быў на той час актыўным распаўсюднікам выдання.

Акурат на той час прыпаў, дарэчы, і пераход газеты з выдання двума шрыфтамі (лацінскім і кірылічным) на адну кірыліцу. А паколькі гэта адбылося ў час найбольшай фінансавай забяспечанасці беларускага тыднёвіка, то выглядае, што матывавалі рэдакцыю на такія дзеянні зусім не меркаванні ашчаднасці, як часта лічыцца. Пераход газеты на выданне толькі кірыліцай быў крокам ідэйным, каб аб’яднаць грамадства.

Бюджэт «Нашай Нівы» 4 тысячы рублёў на 1913 год фарміраваліся наступным чынам:

  1. Друк 1 нумара каштаваў 23 рублі — значыць,
  2. Экспедыцыя (перасылка і распаўсюд газеты) — 50 нумароў × 14 руб. = 700 руб.
  3. Заробак галоўнага рэдактара, функцыі якога ў 1913 годзе фактычна выконваў Вацлаў Ластоўскі, а з сакавіка 1914-га стаў Ян Луцэвіч — Янка Купала — 12 месяцаў × 40 руб. = 480 руб.
  4. Заробак сакратара рэдакцыі Змітрака Бядулі (Самуіла Плаўніка) — 12 месяцаў × 30 руб. = 360 руб.
  5. Заробак тэхнічнага работніка рэдакцыі, у дакументах яго называюць «хлопец» — 12 месяцаў × 10 руб. = 120 руб.
  6. Арэнда памяшкання рэдакцыі — 200 руб. на год.
  7. «Святло, апал» — 100 руб. на год.
  8. Папера на 1 нумар каштавала 6 руб. — 50 нумароў × 6 руб. = 300 руб.
  9. «Дадаткі» да «Нашай Нівы», магчыма, «Беларускі каляндар», нейкія брашуры — 400 руб. на год.
  10. Дробныя выдаткі — 90 руб. на год.Сукупна — 3900 рублёў на год. «Лішнія» 100 рублёў, відаць, патрэбныя былі ў якасці рэзерву на непрадбачаныя выдаткі.

Комментарии

Почему так резко дорожает доллар и чего ожидать в ближайшем будущем? Спросили у эксперта2

Почему так резко дорожает доллар и чего ожидать в ближайшем будущем? Спросили у эксперта

Все новости →
Все новости

В Белостоке вызвали «на поединок» и избили до потери сознания 16-летнего белоруса4

Три новые станции метро откроют в Минске до конца года

Австрия легко заменила российский газ энергией ветра

Премию Гедройця в этом году получил Валентин Акудович2

Канадский профессор призвал белорусов к исключительной сдержанности в вопросе дистанцирования от России25

Режиссер Сергей Лозница рассказал, как создавался фильм «В тумане» и почему его цензурировал Минкульт1

В Израиле одобрили соглашение о прекращении войны с «Хезболлой»3

Новый компактный опреснитель не даст погибнуть от жажды в море2

«Даже его сторонники поняли, что жить как раньше уже не получится». Белорусы рассказали об атмосфере в стране накануне выборов10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Почему так резко дорожает доллар и чего ожидать в ближайшем будущем? Спросили у эксперта2

Почему так резко дорожает доллар и чего ожидать в ближайшем будущем? Спросили у эксперта

Главное
Все новости →