Комментарии к статье

«Отвез бабушке, а она решила хранить в сейфе на работе». Белорусы рассказали, где прятали бчб-флаги на случай обыска и как их провозили через границу

  • SHOS
    22.11.2022
    Представляю американца, немца, поляка (и так далее), которые бы прятали свои национальные символы. Не, не могу представить
  • Кажан
    22.11.2022
    Шаноўная рэдакцыя! Я вельмі прашу панства, калі тое мажліва не пісаць б-ч-б сьцягі, толькі поўнасьцю: Бела-Чырвона-Белы. Спадзяюся, што з гэтага нейкіх істотных складанасцяў ня будзе, а да сымболікі нашае Краіны будзе належная пашана. Дзякуй.
  • No comment
    22.11.2022
    Сцяг у сарціры... ды лепш бы гэтую ганьбу не чуць, гэта сорам пра які лепш было прамаўчаць! Бог не фраер, таму і прайгралі вайну! Фартуна такім не ўсміхнецца.
  • Грышка
    22.11.2022
    Слава ўсім сапраўдным патрыётам, якія шануюць і берагуць сымбалі свабодалюбівае, цывілізаванае, гуманнае Беларусі — бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня»!
  • Шэры кот
    22.11.2022
    Нашто вывозіць сцягі з краіны??
    За мяжой можна купіць без праблем, а ў краіне хай бы былі.
    Я дарэчы, калі папаў у рувд, схаваў налепкі з пагоняй. Потым, калі даведаўся, што адпускаюць да суда, пабег забіраць налепкі назад))
  • Марфа
    22.11.2022
    А Вы не дапускаеце,што гэты сцяг частка цябе і ён табе родны і блізкі.І чужой краіне ён табе будзе напамінам аб падзеях 20 года.
  • Valadzimir
    22.11.2022
    Грышка "Пагоня" - герб ВКЛ, нацыянальны сімвал літвінаў. Белоруссы - не літвіны, і да ВКЛ не маюць ніякага дачыненьня, акрамя тэрыторыі.
  • Грышка
    23.11.2022
    Valadzimir,З павагаю, вы памыляецеся. Вялікае Княства Літоўскае было
    шматнацыянальнаю дзяржавай, якой кіравалі разам балты (продкі сучасных
    літоўцаў) і ўсходнія славяне (продкі сучасных беларусаў і ўкраінцаў). Ейная
    дзяржаўная і культурная мова была ўсходнеславянскай, а не балцкаю. Біблія
    Скарыны і Літоўскі Статут былі напісаны на гэтай старабеларускай мове. Маскавіты
    (продкі сучасных расейцаў) не зразумелі той усходнеславянскае
    мовы і назвалі яе «литовский язык» (а Біблію Скарыны спалілі як «чужую» і
    «незразумелую»). Спачатку «літвін» быў грамадзянзкаю назваю грамадзян Вялікага
    Княства Літоўскага. Пазьней гэта стала этнічнаю назваю нашых беларускіх продкаў.
    Нават сёньня ўкраінцы называюць беларускамоўных Чарнігаўшчыны «литвинами», а
    беларускамоўных паўночнага Падляшша ў Польшчы называюцца «ліцьвінамі». «Літва»
    была геаграфічнаю назваю сучаснае заходняй і цэнтральнае Беларусі. Толькі
    ўсходняя Беларусь насіла назву «Белая Русь». Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай,
    імперская Расія ігнаравала новыя тэрыторыі і залічыла беларускую мову «мясцовым
    польскім дыялектам». Пасьля Паўстаньня 1863-1864 гадоў расейская імперыя
    залічыла беларускую мову як «русская речь», перайменавала літвінаў у
    «беларусаў», скасавала старабеларускамоўную Літоўскі Статут і ўніяцкую царкву,
    каб пазбавіць край самабытнасьці й самасвядомасьці,
    перашкодзіць сепаратызму, й «даказаць расейскі характар» краю. Імперская расейская
    і савецкая прапаганда робіць выгляд, што беларуская гісторыя пачалася з
    расейскі-савецкі час, але наша гісторыя, культура й ідэнтычнасьць нашмат
    старэйшыя за гэта. Дзякуй Богу, «Пагоня» ёсьць частка нашае годнае беларускае
    спадчыны. Паважайма яе.
  • фэйспалм
    23.11.2022
    У мяне ў туалеце сцяг ссср, як лічаце чаму???
  • Valadzimir
    24.11.2022
    Грышка , дзякуй за тлумачэньні, але гэткі "лікбез" мною ўжо даўно пройдзены. І на сёняшні дзень памылковасьць і хлуслівасьць шэрагу трактовак і "фактаў" выкладзенай Вамі "гісторыі", якую раней я таксама лічыў сапраўднай, зараз для мяне відавочныя.  Найперш - фальсіфікатарская тэорыя пра міфічных "балтов" літовцев, якія нібыта стварылі ВКЛ. Таму паўтару: "Пагоня" - гэта не "беларуская", а літоўская спадчына, а "беларуская" гісторыя пачалася ў сярэдзіне 19 стагоддзя.