Почему у птиц не мерзнут лапки?
21.12.2022
Неяк быў у Мёрах на фэсце Журавіны і Жураўлі, а менавіта ў тым месцы, дзе праводзіцца экскурсія ў ваколіцах Мёраў, дзе на полі пасвяцца сотні журавоў і іх можна назіраць праз біноклі. Экскурсіі праводзіла АПБ. Дык валанцёр тлумачаў, што журавам беларуская зіма -- ніпачым. Маглі б гіпатэтычна тут і зімаваць. Вось толькі жраць ім тут няма чаго! Дарэчы, за 2 сутак журавы ад Мёраў далятаюць ужо аж да Зямлі Абяцанай! А зімуюць дзесь на берагах Нілу...
21.12.2022
Юзік са станцыі Крулеўшчына, ды ну, ніпачым, пазамерзьлі б, нават калі б і жраць ім было што. Доўгатэрміновага перабываньня ў мінусавых тэмпературах ім не ператрываць. Валанцёр вам труху прагнаў празь вушы. Лебедзі, тыя магчыма й перазімавалі б, пры ўмове наяўнасьці адкрытай вады...
21.12.2022
"далятаюць ужо аж да Зямлі Абяцанай! А зімуюць дзесь на берагах Нілу..."
а там яны што ядуць? там жа пясок адзін
а там яны што ядуць? там жа пясок адзін
21.12.2022
качка, кракадзілаў яны там ядуць, самых вялізных у сьвеце, нільскіх кракадзілаў ! А вось кракадзілы, вось яны ўжо пяском сілкуюцца... Што праўда - то праўда, да рэшты, вынь ды пакладзі...
21.12.2022
качка, А пры чым тут пясок? У даліне Нілу -- балоты велічынёй з Беларусь! І там водзяцца не толькі кракадзілы, а дужа смачныя жабы!
21.12.2022
21/12/2022,
Дык, зімуюць жа! Кажуць, што на Лукомльскім возеры. Там Лукомльская ГРЭС скідвае цёплыя воды. Там не толькі лебедзі зімуюць, там нават крэветак разводзяць! Але, ладна, я там сам зімой не быў. Зімуючых лебедзяў бачыў і ў Глыбокім. Мусіць, калі мароз зусім прыцісне -- лятуць тады на тое Лукомльскае возера?
Лебедзі, тыя магчыма й перазімавалі б
Дык, зімуюць жа! Кажуць, што на Лукомльскім возеры. Там Лукомльская ГРЭС скідвае цёплыя воды. Там не толькі лебедзі зімуюць, там нават крэветак разводзяць! Але, ладна, я там сам зімой не быў. Зімуючых лебедзяў бачыў і ў Глыбокім. Мусіць, калі мароз зусім прыцісне -- лятуць тады на тое Лукомльскае возера?
успамінаю. угу. для мяне - адтойванне рук - быў адскі боль. у мяне проста пальцы настолькі дрэнна крываснабжаюцца, што пальцы рабіліся белымі нават летам у 18-20 градусаў цяпла ледзь падзьме які ветрык
забор крыві з пальца заўжды таксама было прыкольна. "ды ў цябе ж зусім кроў не ідзе" - казалі заборшчыцы крыві
проста ўсе людзі розныя. усе арганізмы розныя
калі ў некага было так, то гэта не значыць, что ў іншага будзе гэтаксама