На фоне анамальна цёплага і адначасова ветранага надвор'я заўтра ў Латвіі для тых, хто плаціць за электрычнасць не па фіксаваных, а па рыначных цэнах, будзе навагодні падарунак, ўсю ноч да 10 раніцы электрычнасць будзе каштаваць сотыя долі еўрацэнта, ўвесь дзень каля 1 еўрацэнта, толькі некалькі гадзін пасля абеду 3, 6 і 7 цэнтаў за кілаватгадзіну. Сярэдняя цана за кілаватгадзіну 31 снежня складзе 0, 0138 працэнта за кілаватгадзіну. Пра 1 студзеня будзе вядома заўтра, але, напэўна, будзе прыкладна тое самае. Можна будзе заўтра неабмежавана бясплатна гатаваць навагоднія стравы на электрапрыборах, мыць-чысціць кватэру і бялізну ўвесь дзень, паліць каларыфер і г. д. Каб і цэлы год гэтак было, ці хаця б ўсю зіму!
Цена на газ в Европе опустилась до минимума с февраля. Вот в чем причина