Комментарии к статье

Пригожин призвал или объявить об окончании «СВО», или начать борьбу с внутренними врагами

  • Ёсік
    16.04.2023
    Нейкія закіды. То ён аддае распараджэнне на здымкі смяротнага пакарання ваеннапалонных украінскіх ваяроў, то раптам пяе аб сканчэнні вайны. Ён жа разумее, што да яго вельмі шмат пытанняў, і таксама на яго можа быць ордэр міжнароднага крымінальнага суда. Нейкія гульні.
  • Імя
    16.04.2023
    Ёсік, ды лагічна ўсё. Ва Украіне катастрофа, трэба хутчэй саскочыць. Афрыканскія авантуры падаюцца яму больш грашовымі. Цяпер вось клопат у яго як выцягнуць з Украіны рэшткі падначаленых галаварэзаў, каб было чым рабаваць афрыканскія радовішчы. Чаму праз прэсу гэтыя сентэнцыі закідае? Бо адрасавана недабітым рэшткам пвк Вагнер: верце мне, старайцеся, самых старанных з вас я прыстрою на лепшыя заработкі.
  • Ляксей
    16.04.2023
    Калі ў Украіны ёсьць усе рэсурсы для контрнаступу, то як расейцам замацавацца намёртва на ўжо акупаваных тэрыторыях? Ці 200к зьбіралі проста, каб чутка наступіць і потым дагаварыцца, маўляў ўсё нармальна, выхад да Азоўскага мора нам не патрэбны?!

    Не, пацук, гэтым не скончыцца, толькі поўная тэрытарыяльная цэласнасьць!
  • Питерски Скарына
    17.04.2023
    Прыгожын, а Херсон з Кіевам!!??))) Что ж ты, фраер, сдал назад...?
  • добры вечар
    17.04.2023
    Питерски Скарына, дык ён, атрымоўваецца, і ёсць той самы крыпталіберал, каторы хоча захаваць капіталы :))
  • Рэальнасьць
    17.04.2023
    «Калі раней Украіна была часткаю былой Расеі, то цяпер гэта абсалютна нацыянальна-арыентаваная дзяржава». Прыгожын нарэшце прызнае праўду рэчаіснасьці. Дык ідзіце дадому, Расея. Спыніце свае забойствы, генацыд і крыважэрнасьць ва Ўкраіне. Забудзьце сваю імперскую ідэалогію. Марнуйце грошы не на бомбы, а на сучасныя прыбіральні ў жабрацкай Расеі.
  • a.hto.tam.idze
    17.04.2023
    З гледзішча асабістага стаўлення таварыша Рагозіна, аналіз сітуацыі і прапанаваны план дзеяў цалкам мае рацыю.
    Застаецца адно пытанне. Замест таго, каб вінаваціць недачынных да вайны людзей, якія "неправільна маўчалі", чаму б не пашукаць вінаватых сярод тых, хто меў дачыненне? Возьмем, напрыклад, таварыша Рагозіна уласнай асобай: Маючы велізарныя вайсковыя рэсурсы, паў-гады "браў" Бахмут, чым паспрыяў падтрыхтоўцы контарнаступу УСУ.
    І вось можна было б дараваць Рагозіну такую прыкрую няўдачу, спісаўшы ўсё на тое, што таварыш - былы крымінальнік-зняволены і рукі ў яго растуць з дупы. Але ж вось якая трасца! Раптоўна высветліцца, што ў дадатак да крымінальнага мінулага, грамадзянін Рагозін, хто такі доўгі час прыкідваўся "нормальным советскім человеком", на самой справе з'яўляецца шпіёнам адначасова польскай і амерыканскай выведак. Выконваючы загады куратараў, ён уласнаручна здзейсніў дыверсію пад Бахмутам, кінуўшы 30 тысяч бяззбройных сыноў Расеі на украінскія танкі, ды кулямёты.
    Такім чынам, ён і ёсць цалкам адказны за трансфармацыю Вялікай Расеі са становішча "узняліся з кален" у становішча "на каленях ракам".
  • Ёсік
    17.04.2023
    a.hto.tam.idze, прабачце, але вы забыліся прозвішчы зьмяніць у сваім шаблоне. Прыгожын і Рагозін, гэта розныя людзі. А шчэ ёсць Ёсік Прыгожын, мужык спявачкі Валерыі, і Яўген Прыгожын - былы крымінальнік, стваральнік ПВК Вагнер, нават, можа стане наступным прэзідэнтам Расеі (не здзіўлюся) . Аб ім тутака размова.
  • a.hto.tam.idze
    17.04.2023
    Ёсік,
    Меў на ўвазе Прыгожына. Даруйце, пераблытаў двух фашыстаў.
  • Freddy
    17.04.2023
    a.hto.tam.idze, они не фашисты, а комунисты. когда наконец перестанешь путать понятия?  
  • Літвін
    17.04.2023
    Ён проста спрабуе прыкрыць свае няўдачы перад пуціным, таму і крычыць так гучна.
  •