Комментарии к статье

Зеленский предложил отмечать 9 мая День Европы

  • Пень
    08.05.2023
    Зачем ? 9-го мая - это день оповещения Сталиным, о капитуляции Германии. Для людей пост-советскаго пространства, это День Победы. Сам Сталин не праздновал 9-го мая, это народный праздник, оставьте его в покое, не занимайтесь ерундой, вызванной нездоровыми эмоциями. Проявите уважение к своим родителям и дедам-прадедам, дабы не сожалеть и не сокрушаться впоследствии, когда придёт понимание. Пройдёт ещё лет 30, и это будет просто дата в учебнике истории, как Бородино, или Куликово поле, а сейчас просто помолчите, если нет добрых слов.
  • Рэальнасьць
    08.05.2023
    Пень, «Сейчас просто помолчите, если нет добрых слов.» Добрыя парады пуціністам, лукашыстам і "русскомирцом" прыслухацца.
  • Ян Севярын Бакей
    08.05.2023
    акрамя "Пня" усім даўно вядома, што капітуляцыю трэйці рэйх падпісаў у Рэймсе ўначы 7-га траўня з абавязкам спыніць агонь да 23-05 8-га траўня. сралін з капрызу альфасамца і "лідзера кааліцыі" запатрабаваў паўторнага перападпісаньня , што і адбылося 8-га траўня прыблізна ў 22-40 па еўрапейскім часе, (прычым тэкст акта капітуляцыі істотна не зьмяніўся, чыста філалагічныя праўкі, і час спыненьня вагню застаўся тым жа самым, што было б абсалютна нерэалізуема за паўгадзіны пасьля падпісаньня).
    Уся цывілізаваная эўропа (антыгітлераўскай, а сёньня ізноў антыфашысцкай)  кааліцыі адзначае дзень паразы фашызму 8-га траўня. А 9-га - дзень аб'яднанай Эўропы. так што Украіна пасьлядоўна ідзе ў цывілізацыю,  а хто застаецца ў людажэрскім сталінізме- пабачце самі.
  • Пень
    08.05.2023
    Ян Севярын Бакей, Пень усё тое ведае, ня горай за Вас. Чаго Пень ня ведае, дык гэта зь якой нагоды ваш лікбез. Хіба я пісаў тут што пра дату(!) капітуляцыі ? Я ж зусім пра іншае. Вы ня ўважлівы... 9-га мая ў ЕЗ - дзень дэклярацыі Шумана, у гонар аб'яднання там пэўных галінаў прамысловасьці Францыі і Зах.Нямеччыны, што ў далейшым пачалі адзначаць, як дзень аб'яднанай Еўропы, ЕЗ. Адбылася тая дэклярацыя ці не ў 1950-м. Якім бокам Украіна да той падзеі і яе гісторыі ? Тым больш на сёньня.
  • хх
    08.05.2023
    Пень, гэта замяшчэнне святаў, вядомае яшчэ з хрысціянскіх часоў, калі даты т.зв. хрысціянскіх святаў прывязваліся да дат паганскіх святаў
    невядома толькі навошта зараз гэта рабіць? паганства было моцным у галовах і душах людзей, а... савецкая ідэалогія няўжо такая ж? сумняюся...
    ну але... бачым, як 23 лютага (а 24 лютага - гэта цяпер вусцішная дата для Украіны) і 8 сакавіка прапанавалі замяніць на 9 сакавіка - дзень народзінаў Шаўчэнкі і 25 лютага - дзень народзінаў Лесі Украінкі (дзень украінскай жанчыны)
    і вось цяпер 9 траўня...
    8 - так - Дзень памяці, але навошта яшчэ і 9?
    ну але... не нам у бок украінцаў нешта з гэтай нагоды казаць, маючы ў сябе такі гамон (

  • Поні
    08.05.2023
    Пень, тым бокам, каб адвязацца ад крамлёўска-саўковага ланцуга!
  • Пень
    08.05.2023
    хх, ды не ўкраінцам казаць, а сябе арыентаваць. Бо пад вайну ва Ўкраіне (можна казаць, што і ў ЕЗ), шмат усякай бздуры пхаюць пад скарынку. Асабіста я ўсё запар шамаць не зьбіраюся, на мяне не разьлічвайце, і ланцуга на мне няма. Няма ніякай уцямнай нагоды бурыць усё запар, і ад таго, што нехта хворы здольны ўбачыць на гэтай даце цень Крамля, ехаць з усіх глуздоў зусім не патрабуецца.
  • Пень
    08.05.2023
    Поні, дык адвяжыся ад маці з бацькам, яны камсамольскія значкі насілі, удзельнічалі ў сацыялістычным спаборніцтве, глядзелі праграму "Час", штудзіравалі маральны кодэкс будаўнікоў камунізму і верылі, што чалавек чалавеку сябар,таварыш і брат. Сячы ланцуг...
  • Поні
    09.05.2023
    Пень, вы сапраўды пень, ці проста інфантыльны савок. Калі вашыя бацькі былі пры партыйным карыце, служылі камуністам ці верылі іх казкам, а зараз у такіх як вы ломка па тых часах, то гэта не значыць, што так рабілі ўсе. І тым болей гэта не значыць, што гэтую саўковую бздуру трэба цягнуць у 2023 год. PS: і яшчэ, калі вы атаясамляеце сваіх бацькоў выключна з саўковай ідэалогіяй (то бок бацькі ё тоеснаць саўку), то мня вас шкада, тады сапраўды трэба “сячы ланцуг” і як мага хутчэй… А 8-9 траўня ў Еўропе ўшаноўваюць дзень памяці загінулых у другой сусетнай вайне, і робяць гэта не пафаснымі парадамі, шашлыкамі ды танцамі, а сціплым ускладаннем кветак. Дзень Еўропы - ідэя гэтага свята, каб памяць пра вайну нагадвала людзям пра важнасць міру і адзінства еўрапейскіх народаў, якія здолелі пражыць амаль восем дзясяткаў гадоў без войнаў. А саўкам усё патрэбны парады, войны, замшэлыя ідэядогіі ды ланцугі…
  •